Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
ЯРЫБЕД: Калі чалавецтва канчаткова здрадзіць Касьмічнаму Вучэньню, яно ўнурыцца ў поўнае неразуменьне — і тады прыйдзе канец. Такое ў Сусьвеце ўжо здаралася.
ІЗЯСЛАў: У нас гэтага ня будзе. Зьняважаны дух ня хутка адраджаецца — патрэбны час. Нельга весьці духоўную бітву, калі не пералічыш усе прадоньні і не падрыхтуеш асяродзьдзе. Сябры, людзі чакаюць нас! Мая малітва будзе ў вычыне, і я пачну яе маўчаньнем (выходзіць з аднадумцамі).
АЛЬГЕРД: Дзівак, сёньняшнія сфэры плянэты як ніколі шчыльныя. Колькі нашых братоў, Архатаў, згарала ад немагчымасьці зьмясьціць усе Касьмічныя Агні ў зямной абалонцы? Лепш сьцьвярджаць ідэю магутнасьцю Стыхіяў.
НАРЫМОНТ: Зноў занімаецца чырвань разладу, і рэчышча вычынаў запаўняе кроў. Мы ўсё даводзім да абсурду і абражваем чысьціню высокіх задумаў. Дагэтуль зямляне не навучыліся карыстацца агнём. У іх разуменні ён — толькі зьява матэрыі: зьнішчае, але не стварае; ім няўцям, што ёсьць запальваньне цэнтраў альбо Агонь Духу. Фізычны прынцып агню ўкараніўся так глыбока, што многія нашыя духовыя вогненныя высілкі ўзрываюць сьведам'е людзей і сеюць на Зямлі выбухі ды катастрофы. Годзе! Мы павінныя ўлічваць разбалянсаванасьць чалавечага існаваньня, пазьбягаць гвалту і зьнішчальнай тактыкі. Трэба адчуць пульс людзей і набліжацца да іх магнітам сэрца.
Нехта хіхікнуў, хтосьці цяжка ўздыхнуў; многія дэманстратыўна адвярнуліся і пачалі перамаўляцца ў групках.
КАРАЛІНА: (добразычліва) Колькі існуе нашае княства, столькі ты, летуценьнік, песьціш сваю думку пра абсалютнае дабро. Нават немаўля кумекае, што Сьвет трымаецца на па-
лярнасьці. Калі на Зямлі такое бязладзьдзе і пануе пераважна зло, то гэта не выключэньне, а правіла. Плянэта хварэе на гарачку атруты — і вінаватыя ў гэтым яны (паказвае на ўсіх). Зь імі карысьці не здабудзеш, толькі запэцкаесься. Адна кропля ня зьменіць плынь. Упрагайся лепш са мной у барацьбу з гэтым брудам — будзе весялей.
НАРЫМОНТ: Я ведаю; той, хто мае розум, калі-нікалі прыйдзе да высновы, што выратаваць усіх можа толькі дабро. Яно бязьмежнае ў сваіх магчымасьцях. Як хто гэта ўспрымае, так той і жыве. Клічу ўсіх да мяне дзеля выратаваньня чалавецтва.
ГАРЫСЛАВА: Упэўненая, што нашае шырокае разуменьне эвалюцыі зьмяшчае ўсіхнія творчыя імпульсы і садзейнічае мэтанакіраванаму руху да Бога. Досыць дэбатаў! Вялікая Рада ня можа абысьціся без традыцыйнага тэатральнага відовішча. Слова рэжысэру.
АПАЛЁН: (узьнёсла) Поўняцца музыкай касьмічныя сфэры. Імчаць у прасторы натхнёныя ўдзельнікі Вялікай Гульні, запрашаючы на гіганцкі фэст. Увесь Сусьвет — прадстаўленьне. А чалавек — наш тэатар. У ім мы ладзім свае спэктаклі дый выконваем даручаныя ролі. Няма лепшых сцэнічных падмуркаў, каб ужыць свой талент і мастацкі густ, каб узьляцець да вышыняў Творчасьці. Увага, шаноўныя! Сёньня мы слугуем чарговай прэм'ерай.
Акторы выходзяць з натоўпу і кіруюць у бок, дзе ўтварыўся невялікі амфітэатар, частка якога адгароджаная каляровай тканай заслонай з выявамі ведычных знакаў. Яны духам і пачуцьцямі ствараюць вобраз трагічнага каралеўства. Яго пераклад на фізычную мову выглядае гэтак: СІРОЦТВА
АКТОР-1: Каралева Ліцьвінія, бачу: вам самотна?
КАРАЛЕБА: Як ніколі. Сэрца ня стане маніць і хаваць страшэнную праўду: у ім няма больш мейсца для аднолькавай любові да маіх сыноў. Ад усьведамленьня гэтага мне робіцца дрэнна.
АКТОР-2:1 што ж наладавала яго такім цяжарам?
КАРАЛЕВА: Апошнія сямейныя праблемы. Mae дзеці заўсёды былі сьмелымі, рашучымі, вельмі дружнымі. Я з замілаваньнем глядзела на іх і не магла нарадавацца. Мне здавалася, што на ўсёй зямлі няма такой братэрскай лучнасьці і ўзаемападтрымкі, як у маіх сыноў. Ды ня толькі я, усе казалі пра гэта і прарочылі нашаму каралеўству вялікую будучыню. Я цешыла сябе надзеяй, што мой род нарэшце пераадолее дастойніцкую грызьню і на яго абсягах усталюецца паразуменне й сапраўдны мір. У глыбіні душы месьцілася радасьць, што мая прыўкрасная краіна можа даць для ўсяго сьвету прыклад новага чалавекаладу. Выходзіць, я ілюзіяністка. Зараз мае сыны разыходзяцца.
АКТОР-3: Вашая імасьць, вы памыляецеся. Сёньня я страчаў іх пасьля паляваньня. Яны па-ранейшаму ветлівыя, абдымаюць адзін аднаго, жартуюць дый частавацца пайшлі разам.
КАРАЛЕВА: Матчынае сэрца — лепшы баромэтар. Яны нават самі не заўважаюць, як разьлятаюцца ў розныя бакі, хоць вонкава гэта не прыкметна. У духу яны ўжо розныя.
АКТОР-4: А з чаго вы так вырашылі?
КАРАЛЕВА: Розум стаў прыгнятаць іхныя душы. Усё, што можна было зрабіць супольна, яны пажадалі ажыцьцявіць паасобку. Я ня супраць індывідуальнага сталеньня і самастойнасьці, але ведаю, што там, дзе пралягае мяжа, сядзіць нячысьцік. Ён з асалодай ухапіўся за маіх сыноў, і ў ход пайшлі хітрасьць, ліслівасьць, ашуканства... Мне робіцца блага. Няхай далей распавядуць летапісцы.
ЛЕТАПІСЕЦ-1: Браты часьцей загаманілі пра прыватную ўласнасьць, сям'ю, дзяцей. Абодва цікавіліся гэтымі пытаньнямі, бадай, у аднолькавай ступені, а вось у спосабах іх вырашэньня імпэт выяўлялі розны.
ЛЕТАПІСЕЦ-2: Аднаго незалежніцкая ідэя захапіла да ўтрапеньня, вельмі карцела збудаваць уласную гаспадарку. Маючы галаву на плячах, ён пайшоў мудрым шляхам. Узброіўся гістарычнымі ведамі пра свой радавод, прыцягнуў дасьведчаных дарадцаў, прааналізаваў досьвед іншых. Ня ўсё было гладка, не абышлося безь перагібаў, але ўвогуле гэта была станоўчая і натхняльная праца. У выніку была створаная невялікая, але духова магутная краіна. Яе насельнікі пачувалі сябе добра, карысталіся павагай суседзяў.
ЛЕТАПІСЕЦ-3: Другі марудзіў. He ад ляноты, а ад няўцяму: навошта свая хата, калі ў грамадзе зручней? I іранічна назіраў за дзіваком-братам. Можа, і яму пашанцавала б зь цягам часу, але чорт зблытаў яго з суседам-недарэкам, які ад сваёй недалужнасці не любіў ствараць, слыў гультаём ды абадранцам і быў вельмі ласы на чужыя каўбасы. Дабрыня, памяркоўнасьць і непатрабавальнасьць каралевіча прыйшліся яму да густу, і неўпрыкметку ён паклаў свае лапы на ўсю ягоную маёмасьць. Па-драпежніцку былі зьнішчаныя засабы, спадчына і гонар продкаў. Прыйшоў рэзрух. Хутка яны пачалі звацца братамі, перад тым перапісаўшы гісторыю пад адзін капыл. Безупынная хлусьня заліла ўсе абшары.
КАРАЛЕВА: Апасьля так адбылося, што мае сыны, на радасьць зласьліўцаў, пасварыліся і заварагавалі. Паліліся абвінавачваньні, абразы, нянавіднасьць. Хітры сусед падліваў масла ў вагонь. Я, як магла, імкнулася спыніць вайну і прымірыць сыноў, але наканаванае было іншае: яны пайшлі рознымі шляхамі.
АКТОР-5: Вашая імасьць, вы зводзіце сябе дарэмна: гэта банальная гісторыя, і назіраецца яна амаль на кожным каралеўскім двары.
КАРАЛЕВА: Разумею, але я маю на ўвазе не велікасьвецкі бруд, а свае чалавечыя пачуцьці. Менавіта яны зараз вызначаюць. Гэтыя шалі — сама справядлівыя. Старэйшы сын прыкладае высілкі для таго, каб захаваць ды памножыць славу свайго роду, каб свае землі і народ зрабіць паважанымі ў сьвеце, а малодшы страціў гонар, мужнасьць, памяць і ганьбіць край. Страшна тое, што ён перастаў гэта разумець і паўсюдна мовіць пра нейкі інтэрнацыяналізм. Па-матчынаму мне шкада яго, і я не губляю надзеі, што ачмурэньне зьнікне, ён ачуняе і пойдзе за сваім братам. У сэрцы страшэнная бура. Ён зрабіў усё, каб зьнішчыць любоў да яго.
АКТОР-6: А літасьць?
КАРАЛЕВА: Яе хапае, але ж нелюбоў мацней. Я ведаю, што безь любові і дабраславеньня ён ня вылечыцца і ня ўздыме галавы. Будзе гінуць ад цяжару нягодніцкіх ідэяў, пакуль ня ўспырхне ўсьведамленьне, што выратаваньне ў адраджэньні, у радаводзе. I я да тае пары анічога не зраблю, бо няма шляху. Спадзяюся, бо ведаю: любоў вяртаецца ад розуму.
Апладысмэнты.
ГАРЫСЛАВА: А ты, Апалён, усё мудрагеліш. Хіба можа хто з гэтай буйной дынастыі асірацець?
АПАЛЁН: (двухсэнсоўна) Калі мы таго пажадаем. А гэта адбылося — і дынастыя выявіла сіроцтва духу. Лёс разарваў яе ланцуг. Чалавек — адна з багацейшых істотаў Сусьвету, але някемлівы гаспадар дый з дрэннай памяць-
цю. Ён не ўсьведамляе, што кожная ягоная якасьць, нават сама драбнюткая, — гэта вынік доўгага, цяжкага і змагарнага існаваньня мільярдаў і мільярдаў жыцьцяў у шматмернасьці неабсяжнага Космасу, што трэба берагчы і памнажаць у сабе дасягненьні, умацоўваць сваю сутнасьць. На ягоным рахунку мноства духоўных паразаў. Стагодзьдзямі бяз працы ачышчэньня і абнаўленьня душы спажывалася пітво са студні-духу аж пакуль не змарнелі жываносныя слаі і не спарахнелі сувязі з Усясьветнымі Сфэрамі. Людзі, не зважаючы на гэткую вялізную касьмічную страту, працягвалі неяк клеіць жыцьцё асобаў, народаў, дзяржаваў. I аднойчы ў адным магутным каралеўстве на высокім узроўні прарвала... Уявіце, колькі такіх маленькіх ды вялікіх дзірак у душы чалавецтва за ўвесь пэрыяд існаваньня Зямлі!
МІКуЛА: Ты маеш рацыю: чалавек — наш тэатар, а ён пасур'ёзнеў, як і ўвесь сьвет. Хіба ўсмешка ўжо болып не стварае? Ці патрэбна заўсёды плакаць, каб данесьці істаўку? Наогул, наколькі мэтазгодны ён, наш тэатар? Якую ролю выконвае, каго цешыць, каму спрыяе? На маю думку, ён пакутуе ад празьмернай умоўнасьці, фармалізму, бясслоўя. Песьні, музыка, сьвятло, настрой і шмат іншае, што павінна суправаджаць паўсюднае існаваньне жывых істотаў, аздабляць прыгажосьцю ўвесь зямны соцыюм, — усё гэта мы ўціснулі толькі ў адну форму — чалавека, не зважаючы на разнастайнасьць іншых сцэнічных падмуркаў Сусьвету. Калі мы выйдзем за чалавека, на шырокія Касьмічныя Прасторы і ажыцьцявім пастаноўку ў новым тэатры?
АПАЛЁН: Цяжка сказаць. Мабыць, тады, калі раскрыюцца таямніцы чалавечай душы. Усе людзі жывуць у абдымках Майі, вялікіх і малых ілюзіяў. Адзін успрымае і будуе рэчаіснасьць як драму, другі як камэдыю, трэці як трагедыю, чацьверты як фарс — гэты ланцуг бясконцы. Яно так
задумана. Для самаўдасканаленьня — таксама. I, можа, было б ідэальна, калі б не адная асаблівасьць: кожны зь іх існуе паасобку, а Космас — усё-такі грамада, дзе мікрасьветы датыкаюцца, злучаюцца, пераплятаюцца... Нашыя жгадаванцы — эгаісты, абмежаваныя фізычна-эмацьійна-мэнтальна, адтаго і супярэчнасьці, і варажнеча...
МІКуЛА: Ці варта наогул спрачаода і ствараць усё новыя тэорыі для выказваньня нейкіх там ідэяў? Усяго столькі многа, што чалавек, як адзінка сьветаўспрыманьня, ня здолее ўсё ахапіць. Зручней было б раскаваць розум і надзяліць кожнага прыроднай здольнасьцю пазнаваць і бачыць унутраную сутнасьць рэчаў... Мо тады працэс удасканаленьня пайшоў бы шпарчэй?..