• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    АГНІЯ: А як у нас?
    АЛЕСЬ: На вашай плянэце яны замаскаваныя пад курганы, горныя канструкцыі, могуць быць у пустынях, глыбока пад вадою і зямлёю. Аднойчы я быў тут.
    АГНІЯ: (устрапянулася на імгненьне, трохі расчараваная) Я думала ты — узьнёслы і мужны вандроўнік-летуценьнік, як кажуць на Зямлі, гэткі рыцар, а ты нясеш у сабе тайну адвечнае барацьбы, Вышэйшы Сэнс, Заданьне, аб зьмесьце якога ад цябе я не пачую ніколі.
    АЛЕСЬ: (у захапленьні) Так яно і ёсьць. Гэта нас толькі так называюць — вандроўнікі. Мы хутчэй патужнікі, спачынцы. Нам не бадзяцца па Сусьвеце бяз мэты, а суцэльным імкненьнем гарэць на шляху да Праўды і Дабра, духам імчаць да Вышэйшага Сьвятла. Калі пэрспэктыва агульнага пляну ясная, можна прайсьці ўсе перашкоды.
    АГНІЯ: (больш сабе) Значыць, і на гэты раз агеньчык не давёў яго да мяне. Ён яшчэ блукае.
    АЛЕСЬ: Я надакучыў табе?
    АГНІЯ: He, зусім наадварот, я ўважліва слухаю і ўглядаюся ў цябе.
    АЛЕСЬ: Вінаватая мая нястрыманасьць. He разумею, адкуль яна ўзялася? Наогул я не гаманкі. Але з табою мне хочацца гаварыць і гаварыць.
    АГНІЯ: Маё імя Агнія.
    АЛЕСЬ: Прабач, мы не пазнаёміліся. Во дуравей! Што гэта са мною? Мяне клічуць Алесем.
    АГНІЯ: А гэтым разам, Алеська, што цябе прыцягнула да нас?
    АЛЕСЬ: Я хацеў бы сказаць: абавязак, бо нашыя маякі на Зямлі пачалі працаваць арытмічна. Але гэта будзе толькі частка праўды. Унутры мяне ўздымаецца невядомая стыхія, якая пачынае гуляць тым саладзей, чым я бліжэй да вас.
    АГНІЯ: (двухсэнсоўна) Да нашага сьвету ўвогуле альбо да некага канкрэтна?
    АЛЕСЬ: Ня ведаю. Акрамя цябе я тут яшчэ нікога не страчаў. I мне вельмі добра. Можа, і зь іншымі таксама будзе? Тады ўсё значна прасьцей, чым мне падаецца.
    АГНІЯ: На гэтым лузе тваёй можа быць толькі адна кветка.
    АЛЕСЬ: Мне трэба на гэты луг.
    АГНІЯ: Дарэчы, я зноў выпраўляюся на Зямлю.
    АЛЕСЬ: I ў якасьці каго?
    АГНІЯ: Цяпер я наведаю царства флёры.
    АЛЕСЬ: А чаму не чалавека?
    АГНІЯ: Ён у вялікай злачыннай спакусе, і яго трэба выратоўваць прыгажосьцю зямной прыроды.
    АЛЕСЬ: Ты мяне бярэш з сабою?
    АГНІЯ: Мы разам ужо даўно. Але агонь павінен шугаць.
    Жадаю перамогаў! (Накіроўваецца да выхаду.)
    АЛЕСЬ: Дзякуй. Загадкавая ты.
    АГНІЯ: (паварочваецца) Калі на Зямлі стрэнеш кветкі — ня рві, сярод іх я буду. (Выходзіць.)
    Алесь глядзіць ёй усьлед, нейкі момант стаіць у задуменьні і нетаропка пакідае прастору.
    Уваходзяць Генрых і Людвіка.
    ГЕНРЫХ: Я разумею тваю прынцыповую пазіцыю і таксама змагаюся за парадак і згоду ў нашым княстве, але без адчаю і ў больш памяркоўным стылі.
    ЛЮДВІКА: Канешне: ты ж суаўтар Уладаміра.
    ГЕНРЫХ: У цябе няма вытрымкі.
    ЛЮДВІКА: Мне не хапае рашучасьці і аднадумцаў. Але, я ўпэўненая, яны хутка зьявяцца.
    ГЕНРЫХ: Людвіка, дарагая, гэта ня той выпадак, калі трэба расьсякаць вузел. Усё можа паляцець у тартарары разам з намі. Я бачу сур'ёзныя недахопы нашае праграмы, неда-
    сканаласьць яе выканаўцаў і сёньняшняга кіраўніка. Барта дэталёва вывучыць сітуацыю і магчымасьці кожнага, а затым праводзіць рэформы, толькі не рэвалюцыйным махам.
    ЛЮДБІКА: Усё і так зразумела. Я не задаволена існуючай сістэмай. Мы павінныя спыніць Уладаміра — і як мага хутчэй. Зямля ляціць у багну! Мне горка, што дачка Гарыслава з-за гэтага вельмі перажывае. Нялёгка ёй у такой сямейцы.
    ГЕНРЫХ: У яе свая галава на плячах. Яна ў нас самастойная, як матуля.
    ЛЮДВІКА: Гэта мяне і цешыць. Характар у яе разважлівы і сьмелы, у крыўду сябе ня дасьць. А ўладаміра трэба пастаянна пакусваць, каб зусім не звар'яцеў.
    ГЕНРЫХ: Мы самі загналі сябе ў пастку. Нам нельга пайсьці на крайнія меры і зьнішчыць плянэту альбо закрыць вымярэньне, бо куды будуць трапляць грэшныя душы людзей: месца ім ня будзе, а другім Княствам яны непатрэбныя, там сваіх хапае. Ніхто не пагодзіцца, каб яны бяздомнымі і злымі блукалі ў Суьсвеце вечна.
    ЛЮДВІКА: Я люблю гэтых бедных авечак і шкадую, бо ў іх несамавіты гаспадар.
    ГЕНРЫХ: Я аглядаў зямныя пласты, некаторыя зь іх могуць адпавядаць чалавечаму арганізму, калі ажыцьцявіць адпаведную энэргетычную перабудову. Перасяляць туды людзей магчыма.
    ЛЮДВІКА: (зацікаўлена) I без чарговай катастрофы? Гуманны варыянт. Ты, Генрых, мяне зьдзіўляеш. Малайчына!
    ГЕНРЫХ: (пяійчотна) Толькі калі ты побач.
    У замілаваньні выходзяць. Вынікаюць узбуджаныя Караліна і яе сябры, сярод якіх Вінцэнт.
    КАРАЛІНА: He апраўдвайся, Вінцэнт. Абставіны мы ствараем самі. Мне прыкра ад таго, як ты павёў са мною апошнім разам.
    ВІНЦЭНТ: Даражэнькая, я зноў паўтараю: калі б ня людзкая намова, мы з табою яшчэ б доўга мілаваліся на троне.
    КАРАЛІНА: А ты хіба чалавек, што зважаеш на плёткі? Твой дух не павінныя ўзрушваць зямныя жарсьці. Мы толькі карыстаемся імі, каб больш удала і трапна ўкараняць сярод людзей свае ідэі.
    ВІНЦЭНТ: Але ж калі трапляеш у гэты грэх, то ён так цябе можа запаланіць, што забудзеш пра сваё прызначэньне.
    КАРАЛІНА: Табе, Вінцэнт, ня гожа так гаварыць. Альбо гэта твае хітрыкі, альбо ты зусім зьнясілеў ад частых зямных увасабленьняў. Можа, жадаеш адпачыць у іншых пластах?
    ВІНЦЭНТ: He, любая. Я не магу існаваць безь цябе. Нам усім (наказвае на сяброў) наканавана быць разам. Нашае вогнішча мы запальвалі і падтрымліваем гуртам. Толькі ты ярчэйшая і мацнейшая сярод нас. Даруй мне мае памылкі.
    СЯБРЫ: — Прабач усіх нас, Караліна.
    — Мы вінаватыя.
    — У наступны раз усё будзе інакш.
    — Мы выправімся.
    КАРАЛІНА: (больш мякка) Вось так заўсёды: перад вандроўкай на Зямлю абяцаюць горы, пасля яе каюцца. Гарачыя і рызыкоўныя вы ў мяне. Яшчэ не надакучыла гарэзьнічаць? Разумею: без вычынаў мы як рыба без вады. Люблю ўсіх вас і сьцерагу. Але скажыце: чым так захапіла Вінцэнта дый вас таксама гэтая сьмяротная дзеўка, што мне, царыцы, прыйшлося ўступіць ёй сваё месца? Розумам? Адукаванасыцо? Ці сваімі жаночымі якасьцямі?
    ВІНЦЭНТ: У гэтым бясспрэчнае першынство належыць толькі табе.
    КАРАЛІНА: (захоплена раптоўным успамінам, нібыта сабе і ўдалячынь) Так, па іх гісторыі я добра прайшлася, толькі яны гэтага чамусьці ня ўлічваюць, у адным з жыцьцяў нават была цудоўнай гетэрай: каралі поўзалі ля маіх ног. (Вяртаецца да ранейшай размовы) Дык чым жа?
    Кавалеры адчуваюць сябе няёмка і маўчаць.
    КАРАЛІНА: (нібыта здагадліва) А-а! Сорамна мне аб гэтым ня помніць: мужчына — гэта тая жывёліна, якая вельмі ахвочая да разнатраўя, і ў асноўным маладзенькага ды сьвежанькага. Зусім зганьбілі каханьне. Калі яно і зьнікне з твару Зямлі, дык толькі па віне мужчынаў.
    ВІНЦЭНТ: Ты ж ведаеш, Караліна, якія людзі недасканалыя тварэньні. Паміж мужчынамі і жанчынамі ніколі няма гармоніі. Усё сваё кароткае жыцьцё яны імкнуцца прыстасавацца адно да аднаго, але здараецца гэта вельмі рэдка дый на кароткі тэрмін. А так большасьцю блукаюць па жыцьці бязмэтна і ад суму паскудзяць вакол сябе.
    КАРАЛІНА: За гэта трэба сказаць дзякуй Уладаміру. Гэта ён некалі, як мяснік, расьсек іх на дзьве няроўныя палавінкі, маўляў, будуць шукаць адно аднаго, каб злучыцца, і шпарчэй пойдзе эвалюцыя. Ага, яны так забегалі ў пошуках па плянэце, што пераблыталіся, абшмулялі сваё цела і душу грубай матэрыяй, забыліся пра ўсё і запаволіліся ў разьвіцьці. А галоўнае: у гэтай няспыннай сумятні зь іх галоў выветрылася думка пра Бога, а безь Яго няма аніякага існаваньня.
    ВІНЦЭНТ: Зараз мы назіраем страшэнную зьяву: мільярды чалавек нават не ўсьведамляюць, што ад немагчымасьці знай-
    сці сваю палову яны зрабіліся фізычна і псыхічна непаўнацэннымі і далёка адышлі ад ідэалу, ад таго, кім былі. Усё атрымалася наадварот: мужчыны і жанчыны на Зямлі замест таго, каб імчаць насустрач, разьлятаюцца ў розныя бакі і тым самым памнажаюць свае пакуты. Шкада.
    КАРАЛІНА: (жартаўліва) Няўжо? Многім жа з вас яны падабаюцца: як толькі ўмовы пасьпеюць — вы адразу ж на Зямлю.
    ВІНЦЭНТ: Такі наш абавязак.
    КАРАЛІНА: (сур'ёзна) Разумею. Сама такая. Мы павінныя шырока распусьціць ружу пачуцьцяў і інтыму людзей, распаліць гэтую сфэру так, каб хутчэй выявіць усе чалавечыя здольнасьці і шляхам інтэнсіўнага выкарыстаньня вычарпаць усе іх да кроплі...
    ВІНЦЭНТ: (працягвае ў захапленні) I тады Зямля згубіць усе магчымасьці прымаць новыя душы і даваць ім жыцьцё. Гэта значыць, мы прадухілім паступленьні гаротных у гэты пякельны вір. Яны будуць увасоблены ў болыл дасканалых краёх Сусьвету.
    КАРАПІНА: (сьмяшліва) Адчаго ты так радуесься? Грэе прадчуваньне перамогі?
    ВІНЦЭНТ: Менавіта. Вельмі б хацелася, каб гэты агонь (паказвае на Чару) шугаў толькі ад нашага настрою.
    КАРАЛІНА: Максымаліст. Спачатку нам трэба ўзьняць кастрышчы ў сэрцах зямлянаў, а ўжо затым духатварыць тут.
    ВІНЦЭНТ: Так. А ў якой сфэры мы будзем працаваць наступным разам?
    КАРАЛІНА: (наўмысля засяроджана і быццам помсьліва) Мяне захапіла дзіўная ідэя — гэта, мабыць, кармічны імпульс: каб нікому з нас не балела, у чарговым увасабленьні я буду царом, а вы ўсе маімі палюбоўніцамі. Вось толькі трэба знайсьці прывабнае сацыяльнае і маральнае асяродзьдзе.
    Ад нечаканасьці ўсе зьдзіўленыя, занепакоена пераглядаюцца, апасьля пачынаюць жартаваць і эмацыйна распальвацца.
    СЯБРЫ: — Хутчэй у дарогу!
    — Я буду тваёй першай каханкай!
    — А я заўсёды лепшай!
    — He чапайце маю дзявочую цнатлівасьць!
    — Я нараджу табе насьледніка!
    — А са мною будуць гуляць усе вяльможы!
    — А я стану казытаць нэрвы здрадамі і дварцовымі сваркамі!
    Выходзяць Кірыла і Нарымонт.
    НАРЫМОНТ: Ашуканства, Кірыла, стала тваёй хранічнай хваробай. Ты ўсьведамляеш гэта?
    КІРЫЛА: Нарымонт, мне вядома другое: ты нанёс майму народу вялікую шкоду.
    ВІНЦЭНТ: А гэтых з сабою бяром?
    КАРАЛІНА: He, у іх фізыка іншая, а вось геаграфія з улікам нашай будучай вандроўкі павінна нас зацікавіць. (Да Кірылы і Нарымонта) Вітаю нястомных здабытчыкаў, аднаго — славы, а другога — справядлівасьці! Як шчыравалі ў сваіх радовішчах гэтым разам?
    НАРЫМОНТ: Навошта ты зацягнуў мяне ў сваю імпэрыю? Я ня ўбачыў там таго, што ты так рэклямаваў.
    КІРЫЛА: Значыць, ты сьляпы. Я дарэмна на цябе разьлічваў.
    КАРАЛІНА: Зразумела: у чалавечых нетрах вы згубілі надзею і павагу адзін да аднаго — дарагая цана сумесным ілюзіям. Там, дзе трэба зьбіраць аброк, вы плаціце. Абсурд!
    Людзі так доўга і шмат бралі ў нас для карыстаньня, што прыйшоў час вучыць іх аддачы. Дзе вашая мудрасьць?