Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
ГАРЫСЛАВА: Сястра, твая рашучасьць заслугоўвае павагі, але супярэчыць нашым правілам: кожны павінен тварыць, насычаць прастору духовасьцю і клапаціцца аб сваіх істотах. Калі гэтага не адбываецца, то энэргія застойваецца, губляе і шлакуецца ў шчыльныя касьмічныя напластаваньні. Гэты цяжар можа нашкодзіць усім і загубіць твой чароўны дар.
КАРАЛІНА: Можа, яно так і было б, калі б я адмовілася ад праўднага кірунку, а я паставіла крыж на вашых ганебных досьледах. Ад уласных энэргетычных запрудаў я навучылася ачышчацца і адчуваю сябе файна. Я бачу прыгажосьць абранага мною шляху (яе аднадумцы гучна выражаюць радасьць і прыўзьняты настрой).
ГАРЫСЛАВА: Табе бракуе прадбачлівасьці з-за празьмернае наравістасьці. Што ты пакладзеш да агульнага Касьмічнага Вогнішча ў канцы Югі, калі ўсе будуць з выпеставанымі тварэньнямі?
КАРАЛІНА: Самую сябе як ня здрадзіўшую правечнаму парадку і Першаснаму Дабраславеньню. А вы да Велічнага Алтару панесяце сваіх вылюдкаў, га?
Зала зноў загаманіла на ўсе лады. Паласнула маланка, і грымнула.
БЭНЭДЫКТ: Вельмі бедаваць ня трэба. Калі тут і ёсьць праблема, дык яна мае не глябальны, а ўсяго тольма рэгіянальна-прыватны характар. Кожны з нас уладарыць у канкрэтным разрэзе і, у адпаведнасьці са сваімі здольнасьцямі, вядзе будаўніцтва. У аднаго выходзіць лепш, у другога — горш, тут аддаюць, там забіраюць, у тых расы праменяць сьвятло, у гэтых — капошацца ў цемры. Шматзначны і займальны сьвет!
МІКуЛА: У рознасьці плянаў быцьця і незьлічонасьці індывідаў адчуваецца галоўны поступ Космасу, бо калі б усё было аднолькавым, то адпала б патрэба ствараць яго ў такой неабсяжнасьці. Дастаткова было б патраціць сілы на нешта адно вялікае, магутнае і значнае, чымся на мноства дробязяў. У шматстайнасьці схаваны моцны энэргетычны патэнцыял Сусьвету.
КІРЫЛА: Чаго ня скажаш пра духоўнасьць. Яна ў нас адна на ўсіх і, як сьведчыць наш гаротны досьвед, у кволым стане. Гэта як агонь — можа быць і агромністым, і маленькім, а па сутнасці заўжды аднолькавы. Некаторыя ўпіваюцца дэмагогіяй, каб прыкрыць адсутнасьць на сваіх тэрыторыях хоць кроплі такога агню — духоўнасьці. Людвіка мае рацыю, толькі, як кажа Бэнэдыкт, абагульняць ня трэба. Нам неабходна вынішчыць асяродкі, дзе дух заняпаў, і такім чынам ачысьціць усё вакольле.
БЭНЭДЫКТ: (падазрона) I дзе ж знаходзяцца гэтыя асяродкі?
КІРЫЛА: Іх адрасы кожнаму падкажа сумленьне. У маіх уладаннях такіх няма.
БЭНЭДЫКТ: А што паведамяць астатнія Браты чалавецтва?
ГОСЬЦІ: — Бруду хапае.
— Дастаткова і праталінаў.
— Якое будаўніцтва бязь сьмецьця?
— У некаторых яго зашмат.
— Мы яшчэ ня ўсё выпрабавалі.
— I гатовыя да новых вычынаў.
— А магчымасцяў усё менее.
— Няпраўда!
БЭНЭДЫКТ: Мне падабаецца, як пульсуюць нашыя сэрцы і гарыць творчы аптымізм. Безумоўна, у кожнага ёсьць і павінныя быць праблемы — такі парадак. (3 іроніяй) Толь-
кі адзін Кірыла спасьцігнуў Вышэйшы Сэнс і зрабіў, як тут кажуць, неверагоднае — на сваіх падуладных тэрыторыях ужо ўзьвёў Сьвятыню Духу.
КІРЫЛА: Ты дарэмна яхіднічаеш, Бэнэдыкт. Найвышэйшай Дасканаласьці пакуль нікому ня дадзена, але імкнуцца да яе мы павінныя. Я ня буду раскрываць свае творчыя сакрэты, але мушу зазначыць, што мая канцэпцыя разьвіцьця адрозьніваецца ад ужо вядомых і на практыцы дала неблагія варункі. Як ужо адзначалася, усё падпарадкоўваецца закону індывідуальнасьці, і мой народ імкнецца максімальна яму адпавядаць. Увогуле атрымліваецца так, што на Зямлі ён, бадай, адзін здолеў захаваць першапачатковы духоўны імпульс і адтаго мае ўсе падставы, каб узваліць на сябе пачэсную місію ратаваньня ўсяго чалавецтва.
БЭНЭДЫКТ: Сьмяхоцьце дый толькі. Мабыць, трэба зусім зглуздзіць, каб сьцьвярджаць, што на агульным дрэве замест банальнай галінкі можна вырасціць сонечны прамень. A можа, ты даказаў, што зь яйка вужакі магчыма вывесці птушку? Ха-ха-ха! Якое семя, такое й племя. I якія ж прыкметы звышдухоўнасьці тваёй чэлядзі? У іх па пяць рук і ног? Кубічная галава? Некалькі сэрцаў? Больш вантробаў? (Нібы здагадліва) А-а, яны дыхаюць іншым паветрам, ходзяць па іншай зямлі і плёскаюцца ў іншай вадзе...
КІРЫЛА: Што яшчэ пачуеш ад гэтага нясьцерпнага халерыка? Табе, Бэнэдыкт, не зразумець пераможны поступ маёй нацыі. (Да ўсіх) У яе адно сэрца, але яно трапеча любоўю, дабрынёй, самаахвярнасьцю і вернасьцю высокім ідэалам. Яе магутны інтэлект стварае шэдэўры сусьветнае культуры і ўзоры чалавечых узаемаадносінаў, чаго няма ў іншых народаў. Яна не імчыць безупынна, як іншыя, за шкодным тэхнічным прагрэсам і адтаго ня вэдзгае сябе, а будуе храмы, моліцца Богу і ўзносіцца душою да нябёсаў. Я ўзгада-
ваў у майго люду вялізны ўнутраны патэнцыял, дзякуючы якому ён павядзе за сабой усіх насельнікаў плянэты да лепшае будучыні. Гэты працэс пачаўся, і зьбіраньне народаў у адну вялізную супольнасьць ужо адбываецца.
БЭНЭДЫКТ: Якая ў цябе смачная цукерачка: пакладзеш у рот і змружыш вочкі ад асалоды... навечна, кадук яе бяры! Бо з атрутай яна, і аб гэтым вядома многім. Прысутныя ведаюць, як ты «шчыраеш» са сваімі выхаванцамі на Зямлі і які смурод ад гэтага паўзе па ўсёй плянэце. Няма ў цябе сумленьня, Кірыла, калі ты падман узводзіш у ранг дабрачыннасьці.
ГОСЦІ: — Паклёп!
— Зайздросьнік!
— Зласьлівец!
— He чапай нашую сьвятыню!
КІРЫЛА: Браты! Нам не ўпершыню чуць такія абвінавачваньні. Яны (паказвае на Бэнэдыкта і яго паплечнікаў) даўно мараць зжыць са сьвету нашых гадаванцаў і на кожным кроку чыняць перашкоды. Варожае вока ня дрэмле. Гэта нас толькі болып загартоўвае. Істаўка не пакідае нас і вядзе до новых заваёваў.
БЭНЭДЫКТ: Спадарства, мы назіраем звыклую карціну: хворы не ўсьведамляе свайго стану, які пагражае і яму, і астатнім, альбо ня хоча гэтага рабіць.
ЯРЫВЕД: Сапраўды, творчы вопыт Кірылы можа вызваць усеагульнае здранцьвеньне. (Да яго) У сапраўднага таленту, дружа, няма сакрэтаў, гэта толькі шэрасьць прыкрываецца фіранкай таямнічасьці. Спасьцігшыя тваю школу пераканаліся ў яе шкоднасьці ня толькі для чалавецтва, але і для ўсяе Касьмічнае Герархіі. Галоўная бяда ад таго, што твае мэтады ўкараніліся ў псыхічную структуру жывых істотаў і ўжо незалежна ад змены расаў, народнасьцяў, тыпаў суправа-
джаюць іх на працягу тысячагодзьдзяў і заўсёды выяўляюцца пры спрыяльных умовах. Лячыць гэта можна толькі агнём самаахвярнасьці.
КІРЫЛА: Менавіта ад гэтага і моц маёй ідэі. I ніякага гора тут няма. Я распачаў арыгінальны прарыў у Вечнасьць, і толькі зацятыя кансэрватары гэтага не разумеюць. Табе, Ярывед, я параіў бы больш ня ўмешвацца ў чужыя справы. Лепш зацугляй сваіх пасланцоў, якія швэндаюць па Зямлі бяз нашага дазволу і вычвараюцв абы-што, парушаючы нашую агульную стратэгічную задуму.
БЭНЭДЫКТ: Каторы раз заўважаю, што перакананасьць — анамалія лёгікі, але ў такіх памерах — упершыню. Твая нацвія, Кірыла, пачала з агрэсіі. Нічога дзіўнага: такі грэх нясуць многія. Але калі яны апасвля збавіліся ад гэтай заразы, дык у цябе яна стала перавагай існаваньня. Ты значна перабольшваеш, калі кажаш аб ввіключных разумовых здольнасвцях сваіх пестуноў. Вялікі інтэлект не стасуецца з насільлем, якое запаланіла тваю імпэрыю. Стваральніцкія мэтві толькі ледзь-ледзь кранулі тваіх людзей. Яны па сваёй прыродзе гультаі і недапекі. Каб жыць і задавольваць свой драпежніцкі апэтыт, сталі весьці захопніцкую палітыку, рабаваць суседзяў, смактаць зь іх энэргію. Напачатку выкарвістоўваліся пераважна фізычныя і біялягічныя спосабы заняволеньня, у далейшым яны станавіліся танчэйшымі і дасягнулі, нарэшце, маральнага і псыхічнага ўзроўню. Я падкрэсьліваю, што большасвць здабыткаў грамадзкага, культурнага і навуковага кшталту бвіла дасягнутая за кошт эксплюатацыі людзкіх рэсурсаў калоніяў і ввшампаваных зь іх нетраў духоўных сокаў. Грэх ад таго, што твае стварэнвні, Кірыла, зьнішчаюць індывідуальнасьць іншых народаў, калечаць іх, пагражаюць і не даюць разьвівацца. Толькі вось не заўважаюць, што такім чынам крыўдзяць і сябе: з-за імпэ-
рскіх амбіцыяў згубілі адэкватнае ўспрыманьне рэчаіснасьці. Ім падаецца, што ўвесь сьвет верціцца вакол іх, што яны лепш і больш ведаюць Праўду, што абраныя Богам, каб кіраваць усёй плянэтай.
КІРЫЛА: Астынь, фарысей! Хіба гэта ня так? Няхай кожны шчыра і праўдзіва адкажа: які народ здольны перасягнуць мой у духоўнасьці і ў Божай ласцы?
Усе госьці ўзбураныя. Адны выгукваюць падтрымку Кірыле, другія — нязгоду і незадавальненьне.
МІКуЛА: Грамада, нам ня гожа усчынаць канфлікт. 3 нашымі магчымасьцямі агню мы можам запаліць любое полымя. Трэба памятаць, як жорстка ўсё адлюстроўваецца на складаных зямных формах. Давайце працаваць спакойна.
БЭНЭДЫКТ: (да Кірылы) Грамадзе ўжо надакучыла твая фанабэрыстасьць. Колькі існуе нашае вымярэньне, столькі ты і твае памагатыя ўсё лезеце на ражон і кідаеце камяні пад агульнае кола. Напладзілі калекаў і злосьнікаў са скажонай сьвядомасьцю, якія час ад часу ўвасабляюцца то ў адной частцы Зямлі, то ў другой і стагодзьдзямі жэраюць выявы сьвятла, гвалтуюць касьмічную эвалюцыю. I дзеля чаго: усё адно жывуць, як сьвіньні, у брудзе й галечы. Вы кідаеце плянэту ў глыбокую прорву.
КІРЫЛА: Мне сьмешна ад такога ўяўнага альтруізму. Замест таго каб вынішчыць сваё бездухоўнае кодла, ты вінаваціш мяне ў сьвятатацтве. Чым абярнуліся для чалавецтва твае творчыя высілкі? Ты са сваімі прыхільнікамі так парупіліся аб свабодзе і незалежнасьці асобы, што пайшлі на страшэнны маральны кульбіт, які ўрэшце шпурнуў вас
у сама грувасткія слаі Зямлі, дзе ўладараць духі цемры. Вам пажадалася зямнога раю, і вы скокнулі ў тэхнатронны вір. Згодны, таго-сяго прыемнага для цела вы дамагліся: мэханізацыя і аўтаматызацыя жыцьця, кіраваньне прыродай, шырыня пачуцьцяў... Але ад гэтага змарнела душа, заняпаў дух. Вера была пахаваная пад золатам. Бог для вас пачаў існаваць недасягальна і палохаць сваёй вуьсцішнай тайнай. Бэнэдыкт, вонкава твой народ самавіты, шыкоўны і прыстойны, але ўнутрана ён пусты і трупехлы. Касьмічнаму Зьвязу такія ўзоры творчасьці брыдкія.
БЭНЭДЫКТ: На жаль, цябе пакінула разуменьне, што ў такіх шчыльных фізычных умовах, якія ёсьць на Зямлі, удасканальвацца можна толькі шляхам пераўтварэньня і патанчэньня матэрыі, паляпшэньня і апрыгожваньня існаваньня, а ня голага бязьдзейснага маленьня і жывёльнага бадзяньня па сьвеце. Па-твойму, барбар ляснога гушчару з доўбняй у руцэ і з адной мазговай зьвілінай бліжэй да неба, чым адукаваны арыстакрат ва ўрбанізаваным асяродзьдзі.