Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Госьці, суседзі, акторы.
ВЫЯВА ПЕРШАЯ
У замку баль. Сьветла, велічна, шыкоўна. Граюць музыкі. Зьяжджаюцца госьці. Яны танчаць, частуюцца, вядуць гутарку.
МІКуЛА: (трымае посах зь сямю вузламі — знакам Вярхоўнае ўлады) Шаноўнае спадарства! Няўмольны час зноў паклікаў нас да Вялікае Рады. Непахісная Вечнасьць нанізала на сябе яшчэ адно жыцьцёвае кола і ўзьвяла новыя прыступкі для далейшага руху. Мы можам ганарыцца, што ўдала прайшлі ўсе церні, вытрывалі і адтаго заслужылі новы выпыт, які нам дорыць Космас. Узмужнеў наш дух, больш пранікнёна і палымяна стукаюць сэрцы, яшчэ далей і вышэй імчаць сьветлыя думкі. Вядома ж, не бяз стратаў. Сёньня мы велічна ўзгадваем і шануем тых, хто ахвяраваў сябе й нанава сышоў наніз, каб навучаць і ўздымаць братоў у разнастайных пластах выяўленьня. Пажадайма ім імклівасьці ды перамогаў. Балюча казаць, але нашчадкі павінныя ведаць, што для некаторых барацьба скончылася паразай, душы іхныя пахіснуліся, і яны не здабылі нічога станоўчага для агульнае справы. Міру ім ды лепшага лёсу.
Прыемна бачыць вашыя памкнёныя твары і адчуваць усіхнюю гатовасьць да новых бітваў. Я віншую прысутных з пачаткам Новае Эры і зычу высокіх узьлётаў духу. Гонар і звага вам, сталыя змагары за свабоду! Моцы і гарту вам, маладыя ваяры! Мы з надзеяй і захапленьнем глядзіма на вас,
дабраслаўляючы на вялікія зьдзяйсьненьні. Крочце з радасьцю да заваёваў нязьведаных вышыняў і менш за ўсё чакайце платы.
А зараз па традыцыі правядзема сумесны акт псыхічнае энэргіі, каб напоўніць прастору флюідамі магчымасьцяў ды запаліць імпульсы новага жыцьця. Натхненьня ўсім і добрага пачуваньня.
Усе бяруцца за рукі, коламі абступаюць Чару Грааля, якая знаходзіцца ў цэнтры на ўзвышэньні, і на адзін лад моцна выгукваюць «АўМ». У рэзанансе паветра скаланаецца маланкамі з громам і густа насычаецца азонам. Ярка ўспыхвае, потым прытухае і пачынае спакойна гарэць полымя Чары Грааля. Ліецца мэлёдыя сфэраў. Людзі ўздымаюць рукі далонямі ўверх, павольна апускаюць іх, кранаючы свае твары, і складваюць пірамідкамі на грудзях. Момант — і ўсе выглядаюць па-ранейшаму.
ГАРЫСЛАВА: Мудрая грамада! Мы страчаемся супольнасьцю рэдка: на пачатку і пры канцы кожнае Эры — такі наш парадак. Усталяваўся ён даўно і паказаў сваю неабходнасьць. Вольны дух заўсёды шчырае ў гэтай зале і змушае да адкрытасьці, свабоднага палёту думак і меркаваньняў. Як і раней, я запрашаю ўсіх выказацца, паразважаць і акрэсьліць нашыя магчымасьці ў будаўніцтве новага кону. Праблемаў шмат, як і шляхоў іхнага вырашэньня. Раіцца альбо спрачацца можна кулуарна й публічна, як каму пажадана. У любым выпадку вашыя думкі будуць успрынятыя і пакладзеныя ў падмурак узыходнага жыцьця.
УЛАДАМІР: Мне даводзілася часьцей за іншых удзельнічаць у Вялікіх Радах. Нялёгкая гэта справа — пачынаць новы сьвет, узводзіць яго стромую канструкцыю, а затым ажыўляць яе пульсавалай сутнасьцю. Кожны з прысутных ведае імкненьне да дасканаласьці ў творчасьці. Якая рада-
сьць, калі атрымліваецца так, як задумаў, ці яшчэ лепш! Але здараюцца й непамыслоты, калі разьмякаеш і запускаеш ня тую думку: тады ў працэс пранікае шкодны сумнеў — і атрута нявер'я пачынае разьядаць твор. Колькі намаганьняў трэба прыкласьці, каб выправіць крытычны стан і знайсьці імклівае касьмічнае рэчышча. Няма горшага моманту для аўтара, як творчая параза ў выніку няўдалага экспэрымэнту. У Сусьвеце такое назіраецца гэтак жа часта, як і пераможны вокліч. Нічога не паробіш: мы рухаемся да ідэалу, а лепшае куецца шляхам спробаў і памылак. Варта адзначыць, што ў нашых уладаньнях больш дадатных прыкладаў, чымся адмоўных. Гэта паказвае правільнасьць абранага кірунку і высокія здольнасьці чальцоў нашага агулу.
КАРАЛІНА (да свайго атачэтня): Зноў гэты балбатлівы здыхлік закрактаў. Хвалюецца за агульную справу, стары крывадушнік! Зараз будзе рэзанёрстваваць. Лепш бы распавёў пра сваё бяздарнае ўладзьдзе, ад якога мы ўсе ня можам ніяк ачомацца.
УЛАДАМІР: Мушу засяродзіць вашую ўвагу на асаблівасьцях, нам уласьцівых. У свой час Вялікія Майстры Вечнасьці даручылі нам завіхацца ля Чары Грааля і абавязкам паклалі памнажэньне жыцьця ў шматмернасьці ягонага размаху. Вялікае войска адважных і мужных рашуча рынулася ў Бязьмежнасьць. Мне выпала радасная доля ўзначаліць гэты паход.
Зараз цяжка падлічыць, колькі народаў і расаў было ўвасоблена намі на плянэце, колькі энэргетычных сістэмаў выпрабавана і якіх цяжкасьцяў, у тым ліку ахвярных з нашага боку, гэта каштавала, каб дамагчыся галоўнага — захаваць самую ідэю жыцьця і яе выбітнага носьбіта homo sapiens. Цяпер ужо тое ня тайна і яе спасьцігаюць нашыя дзеці ад калыскі: усё было зроблена дзякуючы таму, што мы
распаўсюдзілі сярод стварэньняў сьвядомасьць накшталт нашай. Гэта значна паскорыла эвалюцыйны працэс у нашым касьмічным закуточку, выслабаніла многіх істотаў ад лютасьці й гвалту, якія звычайна ўласьцівыя з-за адсутнасьці розуму і выяўляюцца дзе-нідзе ў іншых сьветах. Мэтазгоднасьць такога кроку пацьвердзілі далейшыя станоўчыя зрухі чалавечага духу. Дык уславім жа Боскае Прадбачаньне і геройства нашых братоў! Імчыся ў далячынь і высь, нашая радасьць, ды памнажай агульныя высакародныя заваёвы!
Сярод гасьцёў пранеслася хваля адабрэньня, запляскалі ў далоні, нехта выгукнуў «VIVAT, УЛАДАМІР!».
Паважна выплывае Людвіка. Нейкі момант яна назірае за дзействам; калі ўзбуджэньне заціхае, грацыёзна ідзе ў цэнтр. Натоўп расступаецца.
ЛЮДВІКА: Ляцела птушыная чародка над стэпам і заўважыла, як у траве сноўдаюць мышы. Ёй падалося, што шэрыя таксама кіруюць у вырай. «Доўга ім прыйдзецца дабірацца: у іх жа няма крылаў!» — заенчылі птушкі і вырашылі дапамагчы. Яны скінулі на зямлю пер'е, хто колькі мог, каб мышы зрабілі крылы. А тыя, ня ўцяміўшы, што да чаго, з птушынага апярэньня змайстравалі ўтульныя гнёзды ў сваіх норах.
КАРАЛІНА: (кулуарна) Пасьцюдзянела трохі, a то многія распарыліся, заёрзалі. Правільна, маці, пачастуй іх праўдай.
ЛЮДВІКА: I штойта сёлета здарылася з птушкамі? Раней яны спускаліся долу, спрытненька лавілі шэрых і жэралі іх перад далёкай дарогай. А тут такія клопаты і шчодрасьць! 3 чаго б гэта? Можа, насыціліся альбо захварэлі?
МІКуЛА: Мы рады вітаць цябе, матухна. Твае парады заўсёды спрыяюць справе, але сёньня ты мовіш неяк загадкава.
ЛЮДВІКА: Гэта толькі немаўлятам і чэсным мае словы падаюцца загадкай. На астатніх шапкі гараць вельмі прыкметна.
УЛАДАМІР: Людвіка, я пастаянна адчуваю тваё крытычнае стаўленьне да ўсяго, што раблю. Шчыра, мне гэта ўжо надакучыла. Калі 5 я зьвяртаў увагу на такія кпіны, дык нічога 5 не адолеў і нашыя агульныя дасягненьні былі б не такія значныя. Канешне, ня ўсё йшло гладка, але ўпэўнены: ніхто ня можа абвінаваціць мяне ў нядобрапрыстойнасьці і здрадзе нашым ідэалам. Ці ня так, братэрства?
Па зале прабег шум падтрымкі і згоды. Хтосьці крыкнуў: «Мы верым табе, Уладамір!»
ЛЮДВІКА: А чаго яшчэ чакаць ад іх? Гэта ж твая стайня, Уладамір. Яна зьбіралася ўва ўсім Сусьвеце па падабенству і духоўным прыкметам. Вы зьнітаваныя навечна аднымі памкненьнямі і дзеяньнямі.
УЛАДАМІР: Так і трэба, ад гэтага ўся моц любога хаўрусу. Адзінства думак і жаданьняў уздымае ў прасторы магутны энэргетычны прыліў і шпарчэй нясе нас да мэты.
ЛЮДВІКА: Безумоўна, асабліва высакародныя сэрцы. A вы — прыклад іншага кшталту. Уладамір, ты хоць пра мэту памятаеш? У вас наяве толькі адныя сродкі, а дзеля чаго яны — мабыць, ніхто цяпер і ня ўспомніць.
УЛАДАМІР: У кожнага сваё прызначэньне. I Тайна гэтая Там {паказвае ўгору), а яшчэ вось тут (кладзе далонь на грудзі). Хай ня кожнаму дадзена гэта ўсьведамляць, але ж служым мы Ёй з сумленьнем.
ЛЮДВІКА: Вось-вось, калі ў каго яно засталося. Паслухаеш вас — і сумна робіцца: усё ў вас правільна і прыстойна,
а розныя здарэньні ды недарэчнасьці страчаюцца толькі ў суседніх сузор'ях. Дзе вашая цнатлівасьць? Як лёгка і хутка вас захапіла ганарыстасьць і самаўпэўненасьць! Няўжо не стае памяці? Зірніце назад: колькі значных падзеяў, асобаў, душаў яна не зачапіла! Які найцікавы жыцьцёвы матэрыял мы пакінулі без дагляду і як ён пранізьліва крычыць: «Памятайце!» Мы тут мовім прыгожыя словы аб творчасьці, а ў стаўленьні да свайго галоўнага твора — чалавека! — ад пачатку Зямлі ня можам вызначыць канкрэтную пазіцыю ды адважыцца на спыненьне такога доўгага і, трэба прызнаць, няўдалага экспэрымэнту. (Сярод гасьцёў нараджаецца незадавальненьне.) Як даўно вы былі сярод людзей?
Абурэньне зьліваецца зь пярэпалахам.
ГОСЬЦІ: — Мы там кожнае імгненьне!
— Чалавек — наш гонар!
— Што яна вярзе?
— Мы абражаныя!
— Спыніце яе пыхлівасьць!
ЛЮДВІКА: Ганьба! Большасьць з вас яшчэ ня можа спасьцігнуць, што я маю на ўвазе. Я пытаюся не пра тую прысутнасьць, якой вы часта забаўляецеся пасьля ўвасабленьня ў чалавечай скуры — тут вы майстры: удосталь, па патрэбе і бязь меры п'яце ўсе зямныя жарсьці, быццам вам усё дазволена і да вас не прыліпае кармічная расплата. Я кажу пра духоўную лучнасьць зь людзьмі. А яе ў вас няма. Разумееце: ня-ма! (Паварочваецца да ўваабражанага чалавечага сьвету і ўзыходзіць нібыта на авансцэну) Вы даўно іх пакінулі. Стварылі, нацешыліся і зьверглі ў куламесу матэрыі, якую самі ж і прыгатавалі. Яны пакутуюць ад адзіноты
і ўспрымаюць толькі звыклае, тое, што хоць крыху зьмяншае іхны боль. Вы сказілі агульныя падыходы — і ад гэтага далёка зайшлі. Цацкі вашых тэалягічных і касмаганічных тэорыяў ужо даўно ім не дапамагаюць. Хвароба залівае ўсю зямную сфэру. Пасля дачыненьняў зь людзьмі трэба доўга мыць рукі. Ім няўцям, што яны — выракчоныя. А вы, (зьедліва) дабрадзеі, кінулі для іх сваё пер'е — сьведам'е, нібы для далейшых зьдзекаў з гаротных. Аплакваць іх трэба, а вас — караць. (Выходзіць.)
Напружаньне не сьціхае. Як рэакцыя на настрой герояў, узьлятае і падае агонь Чары. Раз-пораз зіхацяць бліскавіцы.
ГОСЬЦІ: — Сапраўды, раней людзі былі злыднямі без усьведамленьня, а цяпер сьвядома.
— А хто іх такімі зрабіў?
— Ранып існавалі ў строгай адпаведнасьці з нашай праграмай, а цяпер могуць карэктаваць яе бяз нас і, як паказвае практыка, ня ў самы лепшы бок.
— Пашкадуйце іх: яны ж сьляпыя кацяняты.
— Мы і так далёка зайшлі са сваім гуманізмам.