• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    НАДЗЕЯ: (адбягае ад ЮРКГ) Адчапіся, чорт лазаты! Надакучыў ты мне!
    ЮРКА: Эх, Надзейка! Сьветлым промнікам ты была ў гэтай журбе. He разьлічваў я на такую крыўду ад цябе. Дзякуй! Цяпер мяне нічога ня стрымлівае.
    МАЦЬВЕЙ: Нешта ўжо надумаў.
    ПІЛІП: Юрка, не дурэй!
    НАДЗЕЯ: (быццам абудзілася) Я табе, Юрка, таксама ўдзячная. Ты скалануў мяне... Сапраўды, чаго я тут бадзяюся, чаго чакаю? Новых грахоў? Тлену? Хутчэй адсюль... Маё ўсё там...
    НАДЗЕЯ стала хадзіць ля вокнаў, дзьвярэй, аглядаць усё навокал, самую сябе. Усе ўважліва і занепакоена назіраюць за ёю.
    ТАНЯ: Надзя, што ты робіш?
    НАДЗЕЯ: Зьбіраюся ў дарогу. Колькі пры мне лішняга! Такі цяжар! I ніяк ня скінуць!
    ТАНЯ: Табе дапамагчы?
    НАДЗЕЯ: He, я сама. Ледзь не згубіла сябе! Дзякуй Богу, своечасова апамяталася. Як хораша, калі ты жывая! Нават пасьвятлела ўсё.
    ПІЛІП: (падыходзіць да яё). Вось і добра. Малайчына! Звычайна мы губляемся ў дробязях, не заўважаем галоўнага. Знайсьці сябе, адчуць душу — надзвычай складана.
    МАЦЬВЕЙ: Навошта? Каб больш гараваць?..
    ТАНЯ: (рэзка, але ціха перапыняе яго) Мацьвей! Асьцярожней! He пашкодзь!
    НАДЗЕЯ: Ад каханьня мы выйшлі, да каханьня й вяртаемся. Кожны сваёю сьцежкай. Мая — вось тут... (Ідзе да дзьвярэй.)
    ТАНЯ: Надзя, спыніся!
    Усе, акрамя ЮРКІ, кінуліся да НАДЗЕІ, спрабуюць затрымаць яе, але яна наперакор усё-такі робіць крок за парог. Аглушальны гром скоувае ўсіх.
    МАЦЬВЕЙ: Загубіла сябе дзяўчына.
    ПІЛІП: He, яе дагнала катастрофа.
    ТАНЯ: Хто наступны?
    ПІЛІП: (пасьля невялікай паўзы) У каго на тое будзе жаданьне.
    МАЦЬВЕЙ: Правільна! Менавіта так!
    ТАНЯ: (двухсэнсоўна) Толькі па асабістай ініцыятыве.
    МАЦЬВЕЙ: Як з Надзеяй, хоць і горка ад гэтага.
    ТАНЯ: (уколвае) Альбо як з Захарам.
    ПІЛІП: (катэгарычна) Чалавек сам вырашае свой лёс. Спосабаў процьма, у тым ліку і з дапамогаю іншых.
    ТАНЯ: За аднаго вінаватыя ўсе.
    ПШІП: I адзін вінаваты за ўсіх.
    МАЦЬВЕЙ: Увогуле спакусы меней тады, калі людзей мала.
    ПІЛІП: Ага, у вежы грахоў паменела на два.
    ТАНЯ: Ненармальныя! I на лесьвіцы не былі. Значыць, ад роду.
    ЮРКА: Толькі канца яшчэ нябачна, хоць напрамак ужо вызначыўся.
    МАЦЬВЕЙ: Падбухторшчык ты, Юрка. Спадзяесься баляваць на нашых касьцях?
    ЮРКА: Во загнуў! Па-іншаму ўжо і думаць ня можаш! (Хітра) Я хачу вас выратаваць!
    ТАНЯ: Які дабрадзей!
    МАЦЬВЕЙ: Нешта новае.
    ЮРКА: (разважае) Чым карацей чалавечы век, тым менш забруджваецца душа і часьцей можна ўвасабляцца на Зямлі. Ад доўгага жыцьця якасьці грубеюць, камянеюць, узрастае нэгатыў і цяжэе ўдасканаленьне. Шалопаеце? Усе зьніклі, каб хутчэй зьмяніцца, а вы засталіся. Вас выкінула з асноўнае плыні жыцьця!
    МАЦЬВЕЙ: Ну і што?
    ЮРКА: Вы працягваеце бязмэтна існаваць і пакутаваць.
    МАЦЬВЕЙ: Гэта нам толькі на карысьць, бо гора Богу за ласку.
    ТАНЯ: I Нябёсы кінулі нас у вежу, каб мацней палюбіць? Вось дык лафа!
    ЮРКА: Толькі аддаўшы жыцьці за мяне, вы набываеце сэнс — і я дазваляю гэта!
    ПІЛІП: (пад стыль агульнае забавы) Юрка, навошта такая шляхетнасьць? Мы ня можам прыняць яе. I адмаўляемся ахвяраваць! Нас чакае неверагодная радасьць! Малавата яе было на шматпакутнай Зямлі, ад таго нам, як сама здольным на вясёлае жыцьцё, даручылі кампэнсаваць гэты недахоп і надаць плянэце прывабную райскую лёгкасьць. Высакародней справы не знайсьці!
    ЮРКА: (сур'ёзна) He, даражэнькія! Вам нікуды і ні за каго нельга. Вы заразьлівыя. Такім суджана жаласнае беспрасьветнае быцьцё.
    Усе заўважылі, як уверсе зь мітусьлівых літараў склаўся выраз «КОЖНАЕ СЛОВА ПРАўДА».
    ЮРКА: Вось бачыце: ісьціна на маім баку.
    МАЦЬВЕЙ: А мы што — нямыя?
    Усе сьмяюцца, акрамя ЮРКІ.
    ПШІП: Ці, можа, ты лічыш, што ісьціна размаўляе з табой адным?
    ЮРКА: Дык вы ж памножаныя прыдуркі: вунь які сьмех вас душыць — і без гарышча!
    ПІЛІП: (высільваючыся разам з астатнімі) Ха-ха-ха! Сапраўды, немагчыма спыніцца...
    ЮРКА: Значыць, хутка будзеце плакаць.
    ТАНЯ: Калі ты тут, ня будзем. А безь цябе зальемся сьлязамі. Ха-ха-ха!
    ЮРКА: Вам пара ўжо, спадары: калонай па аднаму і... (паказвае на дзьверы)
    ТАНЯ: А ты на чале...
    Па лесьвіцы ідуць АЛЁНА, МАРТА, ЦІМОХ.
    МАРТА: Навошта мы сюды вяртаемся? Там так прыемна! Нічога падобнага не сустракала. Усім падабаецца, а табе, Цімох, чамусьці стала дрэнна.
    ЦІМОХ: Галава баліць...
    АЛЁНА: Марта, дзівіся: тут ня горш! Так весела!
    Гучыць мажорная музыка. ТАНЯ, МАЦЬВЕЙ, ПІЛІП з дурасьлівым імпэтам бегаюць, скачуць, рагочуць. Да іх ахвотна далучаюцца АЛЁНА і МАРТА. ЦІМОХ адчужана ходзіць па сцэне. ЮРКА непрыязна, нават злосна назірае за імі. Раптам яго твар дабрэе ад загадкавай усьмешкі, і ён, сьпешна перакуліўшы ў рот кілішак гарэлкі, таксама кідаецца ў ігрышча. 3 азартам падбягае да МАРТЫ, і яны пачынаюць энэргічна танчыць. У нейкі момант, якраз насупраць дзьвярэй, яны спатыкаюцца, падаюць, і МАРТА, не ўтрымаўшыся, вылятае вонкі. Грыміць гром. Усё сьціхае.
    ТАНЯ: (крычыць) Марта-а! (Падбягае да ЮРКІ ілютамалоціць яго кулакамі) Сволач! Каб ты акалеў!
    ПІЛІП: Але ж і штукар ты, хлопец!
    АЛЁНА: Юрачка, як жа гэта ты?
    ЮРКА: He вінаваты я! Усё адбылося выпадкова!
    АЛЁНА: (жахліва) А дзе Надзея? (Ёй ніхто не адказвае)
    МАЦЬВЕЙ: Брэшаш, паганец! Ты задумаў зжыць са сьвету ўсіх нас! He атрымаецца! Мы разьбярэмся з табою! Думаю, гэта мы павінны зрабіць зараз.
    ПІЛІП: Так, Юрка, крэдыт даверу вычарпаны.
    ТАНЯ: Я наогул зьдзіўляюся, як вы яго выносіце?
    МАЦЬВЕЙ: (як бы жартам) Яшчэ не выносім, але хутка будзем.
    ЮРКА: Толькі паспрабуйце!
    МАЦЬВЕЙ: Ты шкоднік!
    ПІЛІП: Лішні!
    ТАНЯ: I нікому не патрэбны!
    АЛЁНА: Гэта ня нам вырашаць. Судзіць толькі Бог!
    МАЦЬВЕЙ: Мы ня судзім — мы абараняемся.
    МАЦЬВЕЙ, ПІЛІП, ТАНЯ рашуча накіроўваюцца да ЮРКІ. Ён абводзіць позіркам усіх на сцэне і ў зале, разумее сваю адзіноту і адступае ў бок дзьвярэй.
    ЮРКА: (пагардліва) Рэшткі быдлячага статку! Ніводнае годнае душы! Прабач, Божа, што ня здолеў данесьці да Цябе зярнятка лепшай будучыні!
    ЮРКА пакідае вежу. Раскаціста вуркоча гром.
    АЛЁНА: (плача) Я ня вытрымаю гэтага. Мы павінны жыцьцё прадаўжаць, а не абрываць.
    ПІЛІП: Між іншым, чалавек наўчыўся зьнішчаць раней, чымся ствараць. I гэтая звычка з намі.
    ЦІМОХ: Яна нам падабаецца.
    АЛЁНА: Мы звыродзьдзе. Забойцы!
    МАЦЬВЕЙ: Ты ж нікога не забіла.
    АЛЁНА: На маім сумленьні... (Задумваецца і палохаецца.)
    ТАНЯ: Чатыры чалавекі?!
    АЛЁНА: Мільёны.
    МАЦЬВЕЙ: Ты што?
    ТАНЯ: Здурнела! Вось яна, лесьвіца!
    ЦІМОХ: Прасьвятлела.
    АЛЁНА: Я нічога не зрабіла, каб прадухіліць іх заўчасную сьмерць.
    МАЦЬВЕЙ: А хіба ты ўсіх ведаеш?
    АЛЁНА: Мы ўсе з аднае калыскі.
    ПІЛІП: Але не з адным розумам. Таму кожны сцьвярджаецца, як можа.
    АЛЁНА: Але не за кошт іншых... Дарэчы, дзе ж усё-такі Надзея?
    ТАНЯ: (паказвае на дзьверы) Таксама там.
    АЛЁНА: Юрка?
    МАЦЬВЕЙ: He, яна сама. Пайшла за каханым.
    ЦІМОХ: Увесь час хтосьці рвецца ў думкі. Слоў не разабраць — адзін трэск і боль у галаве.
    МАЦЬВЕЙ: Зусім ты, Цімох, занядужаў.
    АЛЁНА: Гэта ён пасьля лесьвіцы...
    ПІЛІП: Хто ведае: можа, наадварот, ачуньвае?
    ТАНЯ: Якая розьніца? Аднолькава дрэнна!
    АЛЁНА: (жаласьліва) Ага, марнее на вачох.
    ТАНЯ: А мяне вам не шкада?
    МАЦЬВЕЙ: Ад чаго ўжо кепска табе?
    ТАНЯ: Ад таго, што стала падвываць вам.
    МАЦЬВЕЙ: Але нічога не атрымліваецца? Бедненькая, таленту малавата! Так-так! Твой галасок, даражэнькая, сапраўды, слых рэжа. Ня тыя ўмовы.
    ТАНЯ: За мяне ўжо ўзяўся, уладар сьметнікаў?
    МАЦЬВЕЙ: Камусьці ж трэба за табою прыглядаць.
    ТАНЯ: Навошта?
    МАЦЬВЕЙ: Такой пекнай дзяўчыне нельга заставацца адной. Бачу: ты насур'ёз нейкая асаблівая. Вунь як шалеў ад цябе твой апошні палюбоўнік! Мабыць, таму і заслужыў свой геройскі канец!
    ТАНЯ: Што ты, сьмярдзючка, ведаеш пра мяне дый наогул пра жанчын?
    АЛЁНА: Нас быццам нячысьцік носіць!
    ПІЛІП: Ганьба! Досыць!
    ТАНЯ: He, даслухайце! Сапраўды, у Захара быў выдатны канец. Мала каму такі даецца. Яго адносіны да мяне — незвычайныя ў маім жыцьці. Дзякуй яму! Калі ён мовіў пра каханьне, мне стала страшна. Чаго? Таго што кахаць мне нельга. Усе, каго я кахала альбо хто мне падабаўся, нейкім чынам зьнікалі, прападалі, гінулі. На жаль, ня стаў выключэньнем і Захар.
    АЛЁНА: Няўжо доля такая жорсткая — каханьнем зьнішчаць людзей?.. Ой-ёй-ёй!
    МАЦЬВЕЙ: Упершыню чую такое! Ты, Танюха, першаклясная прафэсіяналка! Станок! Які нельга псаваць рознымі там пачуцьцямі ды замілаваньнямі!
    ТАНЯ: Жывёліна!
    ПІЛІП: Мацьвей, раю спыніцца, каб не распачаць чарговую бяду. Ты стаў ядавітым.
    МАЦЬВЕЙ: А мне надакучыла слухаць яе хлусьню! Калі яна курва і дрэнь — дык хай з гэтай шыльдай і дэфілюе! А то — каханьне, пакуты, сорам!.. Так і да сьвятой дабярэцца! Нас тут мала, і мы яе ведаем як аблупленую. Хопіць брахаць!
    ТАНЯ: Я даўно адчула, што ты падлюга.
    МАЦЬВЕЙ: А мне няма чаго перад табой хвастом круціць! Я хачу яшчэ жыць і не жадаю табе спадабацца... (Сшяецца.)
    Усе зьнямелі, акрамя ЦІМОХА, які нібы адлучыўся ад агульнага дзейства. ПІЛІП, АЛЁНА, ТАНЯ пачынаюць перакідвацца запытальна-трывожнымі позіркамі — і ТАНЯ ад гэтага ўсё больш нэрвуецца.
    ТАНЯ: Ды вы што? Канчаткова здурнелі? Я вас не-на-ві-джу! Падабаецца? Задаволены? I мне лёгка! Гэта ж трэба: гаворыш людзям гадасьці, а яны аж вішчаць ад шчасьця!
    ЦІМОХ: На нашым сьвеце ісьціна — у процілеглых значэньнях. (Падыходзіць да кніжнай шафы, бярэ сваю кніжку, разгортвае, чытае і ў задуменьні ставіць яе на месца.)
    МАЦЬВЕЙ: He скупая ты, Таня, шчодрая. Малайчынка!
    ТАНЯ: Як вы мне абрыдлі! (Налівае сабе віна.)
    ПІЛІП: Ужо ня доўга чакаць.
    МАЦЬВЕЙ: Чаго?
    ПІЛІП: Канца.
    МАЦЬВЕЙ: Годзе пужаць!
    ПІЛІП: Шмат прыкметаў.
    МАЦЬВЕЙ: I цябе панесла: за звычайнымі чалавечымі стасункамі, што існавалі стагодзьдзямі, раптам знайшоў нейкія знакі?
    ПШІП: (удумліва) Чаму ж мы іх ня бачылі?.. Стагодзьдзямі!
    АЛЁНА: Няздольныя мы...
    ПІЛІЕІ: Таму што глядзелі толькі на сябе. Менавіта з-за гэтага ніхто і не заўважыў страшэннага прызначэньня вежаў. Ад іх трэба было бегчы як мага далей.
    АЛЁНА: Чула мая душа, не хацела сюды...
    МАЦЬВЕЙ: Чаму вы гэтак усхваляваліся?
    ПІЛІП: Грэх паўсюдна, а тут ён проста шалее.
    МАЦЬВЕЙ: Піліп, не цягні. Гавары.
    ПІЛІП: Вежы — гэта сама пакутныя вузлы вялізнай зьнішчальнай сеткі, якую накінулі на Зямлю; гэта месцы асаблівых сутыкненьняў... Касьмічныя аб'екты дарогі не саступаюць.