Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
ПІЛІП: Тут нейкія асаблівыя правілы. Нам невядомыя.
ЮРКА: Гэта надзвычай цікава!
АЛЁНА: Напісаны такія падрабязнасьці, што мне не па сабе.
ЦІМОХ: Успаміны — катаваньне душы.
НАДЗЕЯ: А мне соладка. Столькі старонак пра маё каханьне і пра любага! Болып, чым пра што іншае.
МАРТА: Адно мінулае. Hi слоўца пра будучае. Сумна.
ТАНЯ: А мне гадка. Навошта лішні напамін пра тых, з кім я была? К чорту іх!
ЮРКА: Камусьці не падабаецца сваё жыцьцё? А я задаволены. Такія дэталі — дух захоплівае! Гэта трэба прачуць! Пайду наверх: узбуджуся мінулым — хай сілкуюцца, крывасмокі! (Ідзе па лесьвіцы.)
ПШІП: (глядзіць усьлед, ківаючы галавой) Ну і пракуда!
ЗАХАР: Я думаў над гэтаю дакладнай справаздачай жыцьця. Падобна на вельмі ўдалы жарт. У іншае я паверыць проста не магу. Так не бывае.
МАЦЬВЕЙ: А я ведаю, хто вы, Захар. Мэр. Напярэдадні выступалі ля вежы, заклікалі ўсіх разысьціся. Палымяна гаварылі — гэта мяне і спыніла. (3 усьмешкаю) Так што я тут дзякуючы вам.
ЗАХАР: Так, я імкнуўся пераканаць людзей у бязглузьдзіцы таго, што яны чакалі ад вежаў. Нашае жыцьцё ня любіць цудаў. Яны ня ўпісваюцца ў яго лёгіку. А тут знайшліся прайдзісьветы і паабяцалі ўсім выратаваньне. Дарэчы, хто яны? Іх бачыў хто-небудзь?
ПІЛІП: He, у нашым краі яны не зьяўляліся. Да нас толькі чуткі даходзілі, як яны дзейнічалі ў іншых мясьцінах.
ЗАХАР: Вось-вось, у сваёй айчыне прарокаў няма — галеча. Усё адбываецца недзе і з кімсьці — і з такімі падыходамі які кіраўнік паверыць містыфікатарам і шарлятанам?
МАРТА: Гэтыя людзі не падманвалі, а першымі ў сьвеце паказалі рэальнае месца, дзе можна выратавацца.
МАЦЬВЕЙ: Даверлівыя мы, усё прымаем.
НАДЗЕЯ: Яны далі людзям надзею.
ТАНЯ: Я калі пачула пра вежы, дык адразу сюды захацела. Гэта так цікава і незвычайна.
НАДЗЕЯ: А я, як і многія, спадзявалася на цуд, бо прагла жыць і кахаць.
МАРТА: Я ўзрадавалася, бо глыбока адчула, што сьмерці няма, хоць вы (да ЗАХАРА) увесь час пераконвалі нас у адваротным.
ЗАХАР: Ну і што ўрэшце атрымалі?
НАДЗЕЯ: Цуд!
МАРТА: Жыцьцё.
ЗАХАР: Сьмерць. Толькі іншую.
ЦІМОХ: Кожнаму сваё.
НАДЗЕЯ: Проста для людзей, што засталіся там, не хапіла часу паверыць.
ЗАХАР: Яны былі маладушнымі. Слабымі і глумнымі. Толькі ідыёт мог разьлічваць, што ў такой вось маленькай вежы менавіта яму падрыхтаванае месца.
МАЦЬВЕЙ: Кожны спадзяваўся на ўдачу.
ЗАХАР: I паводзіў сябе, як жывёліна.
МАРТА: А мне здаецца, аўтары ідэі хацелі вежамі неяк ускалыхнуць і пераўтварыць сьвядомасьць людзей, зьмяніць іхняе жыцьцё.
ПІЛІП: (з усьмешкай) Ага, паказаць выварат і жахнуць перад чарговым канцом сьвету.
АЛЁНА: Часам бываюць моманты, калі ты зусім ня ведаеш сябе.
ПІЛІП: Большасьць так і жыве.
НАДЗЕЯ: Шмат тайны.
ТАНЯ: He ўскладняйце — і без таго галава тлумная.
ЗАХАР: Сьвет суровы і халодны, а ў жыцьця няма літасьці — аб гэтым трэба помніць і часьцей аглядацца.
МАЦЬВЕЙ: Вы, я бачу, абышлі ўсіх: думалі адно, казалі другое, рабілі трэцяе — і апынуліся тут, быццам бы выпадкова.
ТАНЯ: Сапраўдны дзяржаўны чалавек.
ЗАХАР: Анёлаў сярод нас няма. Тое, што з намі адбываецца, пакуль не паддаецца ніякаму тлумачэньню.
АЛЁНА: Усё залежыць ад Bora. А хто ведае Ягоную Задуму?
НАДЗЕЯ: Мы павінны адчуваць яе.
ЦІМОХ: Што не зразумелі і не пачулі, тое гіне.
Сталі лятаць словы «АХВЯР ЯК ЗОР, ШТО ПАТуХЛІ». НАДЗЕЯ паасабліваму праніклася іх сэнсам.
НАДЗЕЯ: (з горыччу) Калі не заўважаеш сьвятла, яно для цябе зьнікае. Колькі ж промняў мы зьнішчылі ў сабе! Кожны чалавек — хранічны забойца.
ЦІМОХ: Ты — сонечная дзяўчынка. Каля цябе сьветла.
ТАНЯ: Усе разумнеюць на вачох. Няўжо мы прыйшлі сюды толькі дзеля гэтага?
НАДЗЕЯ: Вой, нешта павяло... Любы мой, чаму цябе няма побач? Ты б дапамог мне. Разам нам было б лягчэй... здурнець... He, добра, што ты ня трапіў сюды. Імгненьне, няхай балючае, — і ты недзе там, бліжэй да Бога. А я цягнуся...
АЛЁНА: Надзейка, супакойся. Нельга так бедаваць.
ТАНЯ: Ненармальная. Вось да чаго даводзіць каханьне! Трэба прыглядаць за ёю.
МАРТА: Нядобрыя сімптомы.
ЗАХАР: Мэлянхолія і ўсялякія летуценьні нас губяць. Аддавацца ім — значыць гараваць. Мы павінны жыць рэальнасьцю, а ня лезьці ў зааблочныя высі. Там нічога ня знойдзем.
МАЦЬВЕЙ: I што вы за людзі такія, начальнікі: усё, што па-за вашаю ўладай, быццам бы ўжо й не існуе? Вам так хочацца, каб усе былі падначаленымі і думалі толькі па вашай указцы. На першы погляд — вы пры справе, а прыгледзісься — нараст, пустазельле, тормаз. Прыбяры — толькі на карысьць усіх.
ЗАХАР: Іншымі кіруе глупства — ад такога начальніка нікуды ня дзенесься.
ПІЛІП: Чаму гэта вас так прарвала, Мацьвей? Нехта зь іх перайшоў вам дарогу?
МАЦЬВЕЙ: Яны ня ходзяць, а езьдзяць, дый мае жыцьцёвыя калдобіны не для іх. Проста абрыдла ўся гэтая гульня ў пустое: званьні, тытулы, пасады... Напрыдумвалі дрэні... Самагубства дый толькі. I ні ў кога не хапае рашучасьці спыніцца! Жывёльны сьвет неяк жа абыходзіцца бяз гэтага?
Па лесьвіцы ў прыўзнятым настроі скача ЮРКА, размахваючы кнігаю. Усе заўважаюць, прыглядваюцца.
МАЦЬВЕЙ: Наш герой нагадвае дуроніка. Там узапраўды нешта адбываецца.
ЮРКА: Ну і вежа! Якія сюрпрызы! Але я абдурыў! Калі і надалей будзе гэтак настраёва, жыцьцё стане малінаю. А кнігу — на месца. Летапіс працягваецца! Я крочу ў будучыню! (Да ўсіх) Вас гэта не датычыць! Вы дужа сур'ёзныя! Такія важныя праблемы вырашаеце! Вунь ужо і да жывёлаў дабраліся.
ЗАХАР: Языком часаць — мы ўсе мастакі.
АЛЁНА: А што яшчэ рабіць?
ЦІМОХ: Нават адна душа можа распачаць новы сьвет.
ЗАХАР: Задаволенае і тлустае гультайства — рухавік філязофіі.
МАЦЬВЕЙ: (пра Злхара) Сама заняты чалавек. Ён і маўчаў доўга, таму што быў пры справе: вырашаў, што рабіць са штанамі, у якія наклаў. Ха-ха-ха!
ЗАХАР наблізіўся да МАЦЬВЕЯ, каб ударыць таго. ПІЛІП пераняў яго, адвёў убок.
ПІЛІП: Пасаромеліся б.
ЗАХАР: Брыдоціна!
МАЦЬВЕЙ: Нарэшце наш мэр загаварыў нармальна, без выкрунтасаў, часьцей бы здараўся канец сьвету — глядзіш, і ўся праўда выявілася б.
ЗАХАР: У некаторых наогул няма чаму паказвацца: галеча ды пустэча.
МАЦЬВЕЙ: Вось-вось: далей — ясьней. Хутка, Захар, і тваё нутро высьвеціцца.
МАРТА: Як ачмурэлі! Вам усім трэба здаць аналізы, каб даведацца, у каго яно лепшае.
ЮРКА: Як тут у нас стала цікава!
НАДЗЕЯ: (сумна) Так, пакрысе спадае хлусьня.
АЛЁНА: Толькі б гэта скончылася дабром!
ЮРКА: Арыгінальна: усе будзем голенькімі! (да Тані) A гэта так узбуджае!
ТАНЯ: Прэч, маньяк, ліха на цябе! Лячыцца трэба.
ЮРКА: На жаль, урачоў сярод нас няма, таму мы павінны лячыць адно аднаго. Інакш згінем.
ТАНЯ: Дык ня гвалтам жа!
НАДЗЕЯ: Мы ўжо даўно прапашчыя. Але не ўсьведамляем гэтага.
ЮРКА: Глупства! Я адчуваю сябе на ўздыме і ўпэўнены, што ўсё ладна.
МАЦЬВЕЙ: I то праўда! Кожны чалавек жыве з задачаю. Калі шанцуе — значыць, вядзе лёс і рыхтуе да нейкае ролі. Да якой — невядома. Я, напрыклад, так і ня ведаю, чаму цягаюся па сьвеце без прытулку і дагляду?
АЛЁНА: Столькі цудоўных людзей зьнікла! Чаго чакаць ад мяне, звычайнай хатняй гаспадыні?
МАРТА: У жанчыне больш і надзейней захоўваецца тайна Сусьвету. А раптам у табе, Алёна, ёсьць нешта такое, чаго няма альбо недастаткова ў іншых?
ЦІМОХ: Дабрыня.
АЛЁНА: Ой, не сьмяшыце! Я слабая, хворая, і тут (кладзе руку на грудзі), акрамя пакутаў, нічога няма.
ЗАХАР: Адыёзьней сітуацыі не бывае: усе трапілі ў вежу абыяк, але чамусьці пачалі зазнавацца і лічыць сябе выбранымі.
ЮРКА: А ты, Танька, чаго сьцішылася? Табе варта пазыцыянаваць сябе лепш за іншых.
ТАНЯ: Толькі ня перад табой.
ЮРКА: Глядзі не памыліся, каб потым не шкадаваць. Нездарма я тут: ад мяне пойдзе незвычайны чалавечы род.
НАДЗЕЯ: (мроіць) Якія б былі добрыя дзеткі!
МАРТА: Ага, такі ж гнюсьлівы, як і сам.
ТАНЯ: У цябе ж няма сродкаў.
ЮРКА: Кінь свае старыя звычкі. Мы тут усе з пустымі рукамі.
ТАНЯ: А хіба дзяцей робяць рукамі?
Усе засьмяяліся. Юрка крыху разгубіўся. ЗАХАР стаў пазіраць на ТАНЮ зь цікавасьцю.
МАЦЬВЕЙ: Навучы яго, дзеўка, a то ня будзе незвычайнага чалавечага роду.
ЮРКА: Знаёмыя матывы. Паважаю прафэсіяналаў, але ня скнараў, а шчодрых, бескарысьлівых і (двухсэнсоўна націскаючы) са-ма-ад-да-ных.
ТАНЯ: Сабе нічога не застанецца, калі раздаваць дарма.
ЮРКА: Дзеля будучага чалавецтва можна пайсьці і на ахвяры.
ТАНЯ: Яшчэ чаго! Мяне хвалюе толькі мая будучыня. Надакучыла ўсё. Пазабаўляцца б хвілінку-другую.
ТАНЯ ўзьнімаецца па лесьвіцы, за ёю парываецца ЮРКА. Нечакана яго перапыняе ЗАХАР.
ЗАХАР: Чакай, хлапец, астынь (па прыступках імчыць за ТАНЯЮ).
ЮРКА асалапеў. Усе зьдзіўлена пераглядаюцца.
ЮРКА: Начальства згубіла сорам — і гэтым, як заўсёды, дае нам прыклад.
МАЦЬВЕЙ: Ня дзіва: яно, як і ты, ужо двойчы туды ўзьлятае.
ПІЛІП: Кожны інтуітыўна ведае, на што здатны. Бальшынёю мы па мінімуму скарыстоўваем сябе і задаволеныя гэтым — адсюль і праблемы. Напоўніцу жыць спачатку ня хочацца, а потым ужо і ня можацца — за многія тысячагодзьдзі гэта адклалася на генэтычным узроўні ўсяго людзтва.
МАЦЬВЕЙ: Што нам да чалавецтва? Няма ўжо яго, прапала. Туды яму і дарога. Што яно мне дало? Адчужэньне. Жабрацтва. Немач.
ГПЛІП: Мы нясем яго ўнутры. Кожны з нас — мікраадлюстраваньне чалавецтва.
МАЦЬВЕЙ: Глупства. Калі я хацеў есьці, яно ікала ад сытасьці — дзе ж тут гэтае адлюстраваньне?
ЮРКА: (насьцярожана абводзіць усіх позіркам) I адзін можа быць усімі?
ПІЛІП: Ён ёсьць усе.
ЮРКА: (з палёгкай) Значыць, мільярды — лішнія, дастаткова адзінкі.
Над сцэнай замітусіліся літары і склалі выраз «УСЕ — АДНАМу!» ЮРКА стаў сур'ёзным і рашучым.
АЛЁНА: Як гэта зразумець?
ЮРКА: А так: ёсьць нехта, каму суджана ўвабраць усю чалавечую энэргію і быць адзіным здатным прадстаўніком плянэты ў Косьме.
АЛЁНА: А астатнія?
ЮРКА: Яны — усяго толькі рабочы матэрыял, зь якога створаная яго сутнасьць...
АЛЁНА: Ня можа быць! Што іх чакае?
ЮРКА: Які лёс у адкідаў, думаю, тлумачыць ня трэба!
МАЦЬВЕЙ: Што ты пляцеш?
ПІЛІП: Во напрыдумваў! Фантазёр.
МАРТА: Здурнеў хлопец.
ЦІМОХ: Бяз подзьвігу — не герой.
ЮРКА: Мяне вядзе Вышэйшая Праўда. Я чую Яе Голас. Тое, што мне адкрываецца, вам не пад сілу.
АЛЁНА: Глядзіце: ён на вачох марнее, твар, рухі, голас — усё мяняецца.