• Часопісы
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    16+
    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    Пра гэта неяк выказаўся сам Рамэа:
    — Хіба была б сфэра каханьня, калі б ня высілкі Творцаў? Дзеля яе Яны робяць неверагоднае і ўкладваюць многа сродкаў. Узяць нас з Джульетай, герояў мастацкага твору. Чаму мы жывём разам
    з душамі ды яшчэ кіруем імі? Таму што ідэальна адпавядаем задуме. Дзе ў рэальнасьці сустрэнеш такое? Чаму нашай трагедыі надаецца такая ўвага на Зямлі? Няўжо Шэксьпір так геніяльна напісаў яе? Нічога падобнага — звычайны твор! Сюжэт, як празаічны, вядомы ў Італіі даўно і створаны задоўга да Шэксьпіра. Той проста яго запазычыў. А ўсё ад таго, што на гэтую банальную гісторыю Нябёсамі выдаткавана шмат энэргіі, і, дзякуючы Шэксытіру, іхняму пасланьніку, яна набыла неабходнае афармленьне. Пасьля напісаньня твор працягвае атрымліваць вялікае энэргетычнае забесьпячэньне — тым і жыве ў вяках, займаючы важнае месца ўва ўсіх жанрах культуры.
    Джульета дадала:
    — Такі ж падыход захоўваецца і ў выпадках Трыстана і Ізольды, Атэла і Дэздэмоны, Прынца і Папялушкі, Андрэя і Наташы, Грыгорыя і Аксіньні, Сымона і Ганны, Васіля і Ганны ды іншых слынных персанажаў, якіх, дарэчы, вы таксама бачылі ў нашай сфэры. Дзіўнага тут нічога няма: трэба ж дэманстраваць узоры каханьня, калі рэальнасьць такіх прапануе недастаткова.
    — Затое фізычны сьвет багаты на прыклады моцы каханьня іншага кшталту, — заўважыў Рамэа, ад чаго Джульета чамусьці насупілася.
    — Я ведаю якія, — без ахвоты адказала яна. — Гэныя больш зьневажаюць пачуцьцё, чымсь узьвялічваюць яго.
    — Але нічога не паробіш: Творцамі яны ўжываюцца часта і шырока, — прадоўжыў Рамэа. — He хвалюйся, даражэнькая: нас з табою скарыстоўваюць тольма ў высакародных мэтах. Значыць, калі адна істота (лепш уплывовая ды знакамітая) кохне па другой, яна злашча патрапляе каханай, задавальняе ўсе яе выбрыкі і хітрыкі, з-за чаго робіць усялякія бязумлівыя і настырчывыя ўчынкі — менавіта гэтая аса-
    блівасьць шмат эксплуатуецца, каб сярод людзей укараніць непапулярныя мысьлі. Тады і адбываюцца розныя працэсы, сацыяльна-грамадзкія, нават палітычныя, зьмены, назіраецца прагрэс. A то, што здуру, — не бяда.
    — Наогул, — раззлавана абагуліла Джульета, — каліТворцам нешта вельмі патрэбна, Яны ідуць на ўсё. I ніякія нормы прыстойнасьці ці гуманізму, на што спадзяюцца людзі, іх не спыняюць. Вы думаеце, што Яны ў Космасе адны такія? Зірніце на зоркі!
    Лявон і Вольга некалькі сумеліся, бо, сапраўды, у сваіх пошуках забыліся пра Сусьвет, дзе адказы на пытаньні больш пераканаўчыя, чым у зямным колазвароце. Адзін толькі аналіз уласных ведаў што дае! А калі далучыць навуку, тэасофію?
    Галоўная выснова: Сусьвет трымаецца на катаклізмах і капіастрофах. Адно зьнішчае і нараджае другое, другое — трэцяе, трэцяе — чацьвертае і г.д. Бясконца! I ніякай згадкі пра каханьне. Хіба ёсьць яно, калі галяктыкі, зоркі, камэты, астэроіды, мэтэарыты ляцяць адно на аднаго і сутыкаюцца? Няўжо каханьне творыць шматлікія касьмічныя выбухі на мікраі макраўзроўнях? Ці наўрад гэтае пачуцьцё штурхае араву іншаплянэтнікаў да блуканьня ў міжзор'і, у тым ліку да нашай Зямлі. Сьмешна было б бачыць вірлавокае зялёнае стварэньне, якое пакутуе і пятрэе ад каханьня па нейкай зямной Маньцы альбо наадварот! А што прымушае касьмічныя целы круціцца адно вакол другога? Яўна не каханьне. Якая сіла нясе Сусьвет ушыркі і ўглыбкі? Пэўна, ня дзеля пошукаў дрыжоных.
    Засмучэньне ахапіла мілосьнікаў. Што ім рабіць? Яны разьлічвалі на вечнасьць. А ці такую? Яна нядрэнная, і ім суджана заўжды быць разам. Ды і наперадзе шмат невядомага — таксама добрасьць. Але... Калі іх прытуліць да сябе Бог? Можа, апекан падмануў і пакінуў?
    «Я ня з той кагорты і ў такое не гуляю. Я заўсёды каля вас і пастаянна назіраю за вамі. Можаце мне нічога не распавядаць: ведаю ўсё».
    Лявон з Вольгай узрадаваліся і прама расквітнелі, пачуўшы знаёмы голас. Ім здавалася: найшчаснай хвіліны не было.
    — Чаго ты хаваесься ад нас?
    «Так трэба. Я паўстану перад вамі крыху пазьней, і вы ўсё зразумееце».
    Каб не астудзіць запал падапечных і падтрымаць іх, ён працягнуў:
    «Па шчырасьці, вы мне падабаецеся. I я ніколькі не шкадую, што ўзяў вас і вяду. Вы прайшлі доўгі шлях. Часам здавалася, што хтосьці з вас ня вытрымае, сыдзе альбо загіне — такое таксама адбываецца, калі душа становіцца на няправільную ці зваротную дарогу. Але вы ўсё пераадолелі. Малайчыны!»
    — Ты, мабыць, зноў над намі пацяшаесься: хіба кахаць цяжка?
    «Яшчэ як! Каб атрымаць каханьне, вы прайшлі многа выпрабаваньняў і ў фізычнай, і ў флюіднай формах на многіх плянэтах, а на Зямлю трапілі кузуркамі... TaTara я вам не дэманстраваў, каб не адцягваць вас і не псаваць».
    — Дзякуй. Мы многае зразумелі. Але, упэўнены, на гэтым веды не заканчваюцца. Вечнасьць, якую мы з Волькай будзем праводзіць у сфэры каханьня, адкрые нам усе свае таямніцы.
    «Спадзявацца заўсёды трэба, але не на гэта».
    — Чаму? Ыяўжо мы нешта прапусьцілі, ня ўбачылі?
    «Не, разьвіваецеся вы нармальна, але тое, чаго дасягнулі, можа адкрыць для вас інакшую прышласьць, і не благую».
    — Мы з Вольгай кахаем адно аднаго і ніколі не расстанемся, а сфэра для гэтага толькі адна ў Сусьвеце — вось гэтая. Іншыя нас разлучаць.
    «Вы яшчэ ня ўсё спазналі. Ёсьць варыянт, які дае вам шанц. Між іншым, вы зь ім сутыкаліся, але далей зьдзіўленьня ў вас гэта не пайшло».
    — Які? Мы, здаецца, з усім разьбіраліся.
    «Не зусім. Вы заўсёды заміралі, калі сустракалі адзінотных, асабліва на сьвяце ў іх гонар, і так не даведаліся, хто яны».
    — Сапраўды, тут мы схібілі. Надта таёмае пытаньне.
    «Нічога сакрэтнага — усё відавочна: яны заўсёды былі паблізу. Ня буду стамляць, распавяду. Адзінотныя — гэта былыя закаханыя, якія абралі шлях удасканальваньня».
    — Ты нас не зразумеў. Паўтараю: мы з Вольгай не зьбіраемся расставацца, нават дзеля ўдасканальваньня.
    «А гэтага і ня трэба».
    — Як? Яны ж існуюць у самоце.
    «Ні ў якім разе! Адзінотныя — гэта цудоўная зьява астралу, калі двое закаханых, каб рухацца далей у вечнасьці, аб'ядноўваюцца, зьліваюцца ў адзіную дасканалую істоту, духоўна вышэйшую, чым іншыя».
    — Такое магчыма? Мы шакаваныя. А што для гэтага неабходна зрабіць?
    «Дастаткова мець жаданьне і неабходны ўзровень падрыхтоўкі».
    — А мы падыходзім пад такія патрабаваньні?
    «Пакуль не».
    Лявон і Вольга засумавалі, бо ўнутрана былі ўжо гатовыя на такі (яны былі ўпэўненыя) прыемны акт.
    «Чаго вы так спахмурнелі? Я кажу «не», бо, сама галоўнае, вы ня выказалі сваёй гатовасьці ўголас».
    — Так, мы згодныя! — разам выгукнулі яны. — А што нас чакае?
    «Мэнтальны сьвет, касьмічная ўсёдасяжнасьць, напружаная праца розуму, духу. Майце на ўвазе: у новай выяве вы павінныя найперш прайсьці спэцыяльнае навучаньне і тэставаньне, каб з чыстымі намерамі ступіць на болып высокую прыступку духу. У добры шлях!»
    На Зямлі ўсе чакалі сутыкненьня з астэроідам. Навуковыя разьлікі казалі за тое, што ў бліжэйшы час касьмічны вандроўнік абавязкова ўварвецца ў Сонечную сістэму і накіруецца прама да нашае плянэты. Ніякае альтэрнатывы ніхто не абяцаў. Ратаваньня — таксама.
    Такім масава нікчэмным і бездапаможным чалавецтва яшчэ не было. Упершыню людзі зразумелі, што ўсе роўныя, каштоўнасьцяў няма і ўва ўсіх адзін лёс.
    Напярэдадні катастрофы яны з асаблівай цікавасьцю ўглядаліся ў неба. Але тая марудзіла, як быццам прагла зьвесьці ўсіх ад чаканьня альбо, наадварот, скасаваць сябе, стаўшы подзівам...
    I сапраўды, цуд адбыўся!
    Астэроід насуперак усіх фізычных законаў на поўным хаду павярнуў убок перад самай Зямлёй і прамчаўся міма, ледзь крануўшы яе атмасфэру. Усе ўразіліся, бо такога ня мусіла быць.
    верасень 2013 году — кастрычнік 2014 году, г. Віцебск.
    ВЕЖА
    апошняя гульня лёсаў канодная праекцыя
    Росквіт цывілізацыі дасягнуў такіх памераў, што былі вычарпаныя ўсе магчымасьці матэрыі і паўстала неабходнасьць вызваленьня чалавецтва ад яе ціскоў. Але яна ўпарцілася і не хацела губляць уладу. Узрастала пагроза ўсеагульнае дэградацыі.
    Сусьвет ведаў, што спакойнага, эвалюцыйнага ўзыходжаньня Зямлі на чарговую прыступку ўжо ня будзе. Таму кардынальныя зьмены, новыя касьмічныя ідэі і формы жыцьця рыхтаваліся прыйсьці шляхам імгненнага жорсткага дзейства.
    Распачынаўся чарговы Вялікі Этап Жыцьця, і Яго вяшчун — усемагутны Пярун — ужо занёс свой вогненны меч над людзьмі, якім упершыню было дадзена шырокае веданьне ўсеплянэтнай катастрофы.
    Бліск агромністай маланкі павінен адсекчы будучыню ад мінуўшчыны, душы ад целаў і засьведчыць пачатак Новае Эры. Нябёсныя Сілы, засьцерагаючы зямлянаў ад залішняга ўзрушэньня і зьбянтэжанасьці, спагадліва падарылі ім магчымасьць для роздуму і пакаяньня: канчатковы пераход на той сьвет адбудзецца толькі пасьля грому, які скалане кожнага чалавека празь некалькі хвілінаў пасьля маланкі.
    Але гэта не кране тых, хто прагне расьцягнуць сваё матэрыяльнае існаваньне. Для гэтага на плянэце пабудавалі шмат вежаў. Жаданыя дзьверы адчыняцца толькі на час паміж маланкай і громам. Таго, хто пасьпее ўнутр, глабальныя зьмены абмінуць. Але як толькі ён нейкім чы-
    нам апынецца вонкі, для яго таксама лясьне пярун і надарыцца адыход.
    На вежы спадзяваліся многія, але ня ведалі, што за імі можа быць.
    ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
    АЛЁНА — хатняя гаспадыня.
    ЗАХАР — мэр.
    МАРТА — феміністка.
    МАЦЬВЕЙ — бадзяга.
    НАДЗЕЯ — закаханая.
    ПІЛІП — навуковец.
    ТАНЯ — прастытутка.
    ЦІМОХ — вар'ят.
    ЮРКА — студэнт.
    Сцэна мае выгляд прасторнага памяшканьня з шырокімі вокнамі. Стол, крэслы, канапа, кніжная шафа, лядоўня, розныя мэханічныя і аўтаматычныя прыстасаваньні — увогуле выгляд сучаснае беларускае гасподы альбо кватэры. Збоку лесьвіца. Канца яе не відаць. Уверсе лунаюць літары, якія ў асобныя моманты рэагуюць на настрой герояў і складваюцца ў словы і выразы. Цяпер можна прачытаць: «ЧАС НАРАКАЕ: ЖЫЦЬЦЯ ЗАШМАТ». Напачатку гэтага ніхто не заўважае.
    Зьвяртае на сябе ўвагу шматгранны ўваход. Паветра ў яго праёме бліскаціць ды патрэсквае і, як толькі ўбягае чалавек, гучна разрываецца, нібы ўскрыквае ад болю. Таропка, хто разгублены, хто зьдзіўлены, хто з уздыхам палёгкі, перад гледачамі зьяўляюцца ТАНЯ, ЦІМОХ, МАЦЬВЕЙ, АЛЁНА, НАДЗЕЯ, ПІЛІП, МАРТА, ЮРКА, ЗАХАР. За апошнім раздаецца моцны гром — і на ўваход імгненна падае чарната.