Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
НАДЗЕЯ: (сумна разважае) Атрымліваецца, ні знацьцё, ні пачуцьці не спрыяюць. Па нейкаму ж парадку мы трапілі сюды!
ПІЛІП: Хіба па парадку?
ЦІМОХ: Чарга разладзіцца: першы стане апошнім, апошні — першым...
МАЦЬВЕЙ: Асабліва калі за кусок сварацца ды б'юцца.
ТАНЯ: А я заўсёды буду зь першым. Ха-ха-ха! Твар мне твой знаёмы. Дзе я цябе бачыла? А-а! Ты нейкі сваяк спартоўцу. Амаль заўсёды моўчкі сядзеў на прыступках. Ён цябе вельмі шкадаваў і засьцерагаў. Здаецца, дасюль ты быў у псыхушцы?
Е[ІМОХ: Мы ўсе з аднаго дому, толькі з розных пакояў.
ТАНЯ: Так і ёсьць. He крыўдуй на мяне. Ты шчыры і мне нават падабаесься. Хто ты?
ЦІМОХ: Брат.
ТАНЯ: Спартоўца?
ЦІМОХ: Усіх.
ТАНЯ: Цікавы ты і, мабыць, адзінокі, як і я.
ЦІМОХ: Маё імя — Цімох.
ТАНЯ: А маё — Таня.
ЦІМОХ: Ты прыгожая, і ўсё табе да твару.
ТАНЯ: Так. Густ у мяне выдатны.
ЮРКА: (двухсэнссўна) Гэта правільна. Твой стыль унівэрсальны — задаволіць усіх.
ПІЛІП: Нікога ня крыўдзі!
ТАНЯ: Дзікун.
МАРТА: Хлопча, чаму ты зьневажаеш нас, жанчынаў?
ЮРКА: Гэта вам так здаецца. Я вас люблю, паважаю і бачу толькі прыгажунямі.
АЛЁНА: (скрушна) Зараз, у такіх умовах, гэта зусім ня важна. Мы тут усе... аднолькавыя.
ПІЛІП: He. Прыродай запавечана быць рознымі: мужчынамі і жанчынамі. Нашая біялёгія не залежыць ад акружэні.
МАЦЬВЕЙ: Патуляліся б вы па сьвеце, як я, — стрэлі б усялякую і біялёгію, і батаніку, і геамэтрыю — і ўсе падручнікі жыцьця. Паваротлівыя глузды трэба мець — і ніколі не засмуцяць ні рознасьці, ні падабенствы. Чалавекі мы!
ТАНЯ: (гучна) у мяне спытайце!
НАДЗЕЯ: (ціха зьдзіўляецца) Пра што яны гавораць!
АЛЁНА: Што каму бліжэй.
ЮРКА: (забаўляецца) А як жа дух, мараль, пачуцьці...
ПІЛІП: Гэта — заўжды другараднае, вынікі аб'ектыўнага разьвіцьця віду. Галоўнае: чалавек — матэрыяльнае стварэньне. Нават згубіўшы розум і эмоцыі, мы працягваем жыць фізычна і, такім чынам, застаемся людзьмі. Так што...
ЮРКА: ...Юрка.
ПШІП: Так што, Юрка, натурай і цынізмам можна перакрыць усе нормы — усё адно ты застаесься чалавекам.
ЮРКА: Слаўна! Надзвычай зручная канцэпцыя, якраз дарэчы. Дзякуй. Аж лягчэй стала.
МАРТА: Як хутка мужчыны разумеюць адзін аднаго, калі тлумачаць і шукаюць апраўданьні!
ЮРКА: Якія мы далікатныя!
МАЦЬВЕЙ: Змоўкні, чмут!
ПІЛІП: Я коратка паведаміў пра навуковую тэорыю, якую распрацоўваў доўгі час. Нічога амаральнага ў ёй няма.
МАРТА: А выглядае не зусім прыстойна.
ПІЛІП: Вы памыляецеся. Навука заўсёды правільная і праўдная.
МАРТА: Можа і так. Нэрвовы зман. Выбачайце! Апошнім часам я сама не свая.
ТАНЯ: Мы тут усе — ніякія. Без жаданьня, імпэту.
НАДЗЕЯ: Душы на ростанях.
МАЦЬВЕЙ: Вызначаемся, мяркуем. Нешта ж у галаве кожны мае.
ЦІМОХ: Бяз думак ніхто не жыве.
НАДЗЕЯ: Мы яшчэ не ўяўляем, як жыць, страціўшы... чалавецтва.
ЮРКА: Весялей! Шчыльней! Толькі ўдумайцеся: хіба раней мы маглі ведаць кожнага чалавека на плянэце, а цяпер — калі ласка!
МАЦЬВЕЙ: Правільна. Менш людзей — больш дастанецца.
МАРТА: Усіх можна вызнаць даастатку. I на новы капыл!
АЛЁНА: Толькі разам, бяз крыўды, па праўдзе.
ПІЛІП: Ніякае навізны! Мы не пачынаем, а працягваем. Ад нуля ідуць яны. (Ён паказаў на вокны, а затым стаў пазіраць уверх, навокал) Нейкія чалавечыя якасьці патрабуюць
завяршэньня — і мы, па лёгіцы тутэйшае прысутнасьці, абавязаныя тое паказаць.
ЮРКА: (узбуджана) А якія?
ПШІП: (пасьля паўзы) Пакуль ня ведаю. Паглядзім.
МАРТА: Тады і казаць ня трэба. I ніякіх абавязкаў тут у нас няма.
ТАНЯ: Ох, інтуіцыя падказвае, што будзе сумна.
ЦІМОХ: Што было, тое і будзе...
НАДЗЕЯ: (задуменна) Прасторы тут мала, ісьці няма куды. Пастка.
ЦІМОХ: Зямля — вежа Космасу, пастка.
Над галовамі паплылі словы: «ЧАС АДКРЫЦЫДЯў». усе прыкмецілі іх, але без ранейшае цікаўнасьці. ПШІП на чымсьці засяродзіўся.
НАДЗЕЯ: Хто аб гэтым думае. (Скаланулася, заўважыўшы, з кім размаўляе; стала глядзець на ЦІМОХА.)
ЦІМОХ: Высока мысьляваць — ісьці да Вечнасьці.
НАДЗЕЯ: Тут, здаецца, можна дайсьці да чаго заўгодна.
ТАНЯ: (двухсэнсоўна) Некаторыя ўжо адправіліся.
АЛЁНА: Трэба хоць што-небудзь рабіць.
ПІЛІП: Будзем рухацца разам. I кіраваць сітуацыяй. Разважліва, памяркоўна, у згодзе, калі ніхто не ўмяшаецца. (Красамоўна паглядзеў угору.)
Усе таксама задралі галовы, павялі вачмі і, апусьціўшы іх, утаропіліся ў ПІЛІПА. Таго ахапіла задумлёнасыдь.
ПІЛІП: Мы ня ведаем гэтай гульні і сваіх роляў. Што б ні выбраў кожны — сысьці са сцэны мы ня можам. Так што будзьма граць! Напэўна, у апошні раз!
МАРТА: Неспасьціжны кон: бачных персанажаў — адзінкі, няўгледных — процьма! Галоўныя, другарадныя — незразумееш. Ці адной мэты яны?
МАЦЬВЕЙ: Ат! 3 патасам ці безь яго — усё адно прыйдзецца жыць і слухацца. Інакш ня дадзена.
Вяртаецца ЗАХАР. Ён усхваляваны. Накіроўваецца да лядоўні і дастае адтуль бутэльку напою. П'е з ахвотаю, прыглядаючыся да прысутных і прыслухоўваючыся да іх размовы.
ЮРКА: А наш маўкун малайчына: намацаў жыцьцёва важную артэрыю. Нядрэнна было б падсілкавацца (таксама адкрывае лядоўню). Што тут ёсьць? О-о! Харчу колькі і на любы густ! Як гэта мы раней не заўважылі? Дзякуй невядомаму дабрадзею, што так паклапаціўся пра нас.
У паветры ўзьнікае надпіс «БЯРЫ I АДДАВАЙ». ЗАХАР абыякава ўскінуў вочы. ЮРКА таксама, уголас прачытаў.
ЮРКА: Як гэта разумець?
ЗАХАР: За ўсё трэба плаціць.
ЮРКА: Каму і чым?
ЗАХАР: Невядома.
МАРТА: А ён наогул не ўяўляе, куды трапіў.
ЮРКА: Ня трэба. Гэта я ведаю добра. Я столькі зрабіў, каб апынуцца ў вежы, — ня тое што некаторыя. Хто з-за дурасьці, хто выпадкова, шкадуеце, слёзы льяце — значыць, займаеце чужое месца, спадары. Вам ня сорамна сваімі паводзінамі ганьбіць вежу — гэтую сьвятыню, дзеля якой загінула столькі людзей? Яны хацелі жыць, спазнаваць. Але лёс распарадзіўся інакш. Я выстаяў і дамогся свайго.
МАРТА: Чым жа?
ЮРКА: Сваім моцным духам. Таму прашу не перашкаджаць мне дыхаць на поўныя грудзі.
МАРТА: Для чаго?
ЮРКА: (нечакана нават для сябе) Каб выяўляць свой сьвет.
МАРТА: (пасьля кароткае паўзы) Неверагодна, і які ж ён у цябе?
ЮРКА: Вялікі і годны. Усім на зайдрасьць.
ТАНЯ: (ацэньваючы) У нашых шэрагах месца ты знайшоў бы.
НАДЗЕЯ: (задуменна) Ці спатрэбіцца гэта для каго?
МАРТА: I чым яго будзеш запаўняць?
ЮРКА: Я багаты на ідэі. Яшчэ пабачыце.
МАРТА: Задавака. Практыкі ў цябе мала.
ЮРКА: Нам усім не стае досьведу, інакш не сядзелі б тут: камусьці спатрэбілася дабаўка.
МАРТА: Гэта правільна: асабіста мне не хапіла часу, каб выканаць свае пляны. Таму ў вежу прыйшла таксама не абыяк, а мэтанакіравана. Цяжкасьцяў стрэла шмат, ня менш за цябе. Дзякуй Богу, усё недарэмна і я тут.
ЮРКА: А вам што трэба?
МАРТА: «Сьвет недасканалы, і чалавек таму доказ» — вядомы многім выраз. Гэта — мужчынская праўда. Жаночая гучыць інакш і ня вельмі папулярна: сьвет недасканалы, таму што ім кіруюць мужчыны. Калі мы зразумеем, што ўсё лепшае ад жанчыны, што посьпех жыцьця ў яе разьняволеньні, тады Зямля стане раем. Гэта я сцьвярджаю заўсёды і сюды прабілася, каб захаваць і рэалізаваць гэтую ідэю.
ТАНЯ: Мне падабаецца такі падыход.
ЮРКА: Ты ж згубіш свой занятак пры матрыярхаце.
ТАНЯ: Затое атрымаю ўладу. А маёю... справай будзеш займацца ты. Ха-ха-ха!
МАЦЬВЕЙ: (жартоўна) Бедны наш брат!
АЛЁНА: Няўжо так важна, у чым цараваць — у штанах ці ў спадніцы? Галоўнае, каб з галавою і з сэрцам.
ПІЛІП: На Зямлі такога ніколі не было.
НАДЗЕЯ: А мне думаецца, што сьветам кіруе толькі любоў.
МАРТА: Ідэалізм. Любоў і каханьне — прывілея жанчынаў. Бадай, усё гожае — ад нас і насуперак мужчынскаму прагматызму.
ЮРКА: Знаёмая хвароба: калі дзеляць — прысвойваюць лепшае.
МАЦЬВЕЙ: Колькі ж цяжару мы захапілі з сабою! А кажам: пустыя.
ЦІМОХ: Мы ўсе з аднаго матэрыялу.
Над сцэнай закалыхаўся выраз «АКРАМЯ БОГА НЯМА НІКОГА». Марта з захапленьнем стала глядзець уверх.
ЦІМОХ: Жанчына і мужчына доўга плацілі за грэх, але мала.
ПІЛІП: Марта, вы перабольшваеце і ня верыце ў гармонію прыроды.
МАРТА: Як казалі некалі ўсходнія мудрацы: калі б я ўладарыла над гэтым злым небам, я б замяніла яго іншым.
ЮРКА: Таму вы і не на небе.
ЦІМОХ: Зло не ад неба, а ад зямлі.
ЗАХАР: Дзівакі!
ПІЛІП: А чаму вы з намі не размаўляеце? Грэбуеце?
ЗАХАР: Зусім не. Прабачце, калі што ня так. Крыўдзіць я нікога не жадаю. Дасюль не магу прыняць гэтую містыку.
ПІЛІП: Гонар не дазваляе?
ЗАХАР: Уяўленьні. Шмат блытаніны! Вось, кнігі. Зірніце сюды!
АЛЁНА, ТАНЯ, МАРТА, ПІЛІП, ЮРКА падыходзяць да кніжнай шафы. Астатнія паглядаюць здалёк.
ЗАХАР: Колькі кнігаў?
ЮРКА: Восем.
ЗАХАР: У мяне адна. Дзевяць. А нас колькі?
ЮРКА: Таксама дзевяць.
ТАНЯ: Ну і што?
ЗАХАР: На кожнага па кнізе. Далей. Толькі ў маёй ёсьць тэкст, у астатніх — няма. I ведаеце, які ў яе зьмест?
ПІЛІП: Які?
ЗАХАР: Маё жыцьцё ў падрабязнасьцях.
ПІЛІП: Неверагодна! Можна зірнуць?
ЗАХАР: Толькі на хвілінку!
ПІЛІП узяў кнігу ЗАХАРА. Хутка пагартаўшы бачыны, зьдзіўлена ўтаропіўся ў яго. Тым часам ЮРКА, а затым і МАРТА пачалі праглядваць астатнія асобнікі.
ПІЛІП: Тут жа пустыя старонкі!
АЛЁНА: (кінула позірк у кнігу ЗАХАРА) Сапраўды!
ТАНЯ: (як і АЛЁНА) Так!
ЗАХАР: Ды вы што! Вось жа выразна надрукавана! Дзе я быў, што рабіў, з кім страчаўся! Амаль на тысячы старонках!
ЮРКА: (узрядя^днл) А-а! Тут ёсьць яшчэ адна напісаная! (гартае) Ого! Пра мяне! Здранцьвець можна!
МАРТА: I мне трапілася з тэкстам! Няўжо мая біяграфія?
АЛЁНА, ТАНЯ, ПШІП усхвалявана замітусіліся і таксама ўзяліся за кнігі. Гэта зацікавіла МАЦЬВЕЯ, НАДЗЕЮ, ЦІМОХА, і яны далучыліся да іх. ЗАХАР разгублена сачыў за ўсімі. Урэшце кнігі разабралі, апошняя дасталася ЦІМОХу. Кожны стаў чытаць, раз-пораз пазіраючы на суседзяў.
У паветры склаліся словы «ЖЫЦЬЦЁ — ІЛЮЗІЯ».
ПІЛІП: Усё зразумела. (Трасе кніжкаю) Выдатны прыклад матэрыялізацыі сумленьня! Асабістае жыцьцё на далоні! Пры гэтым тэкст бачны толькі герою, іншым — ні-ні! Гуманны прынцып тайны! Проста ня верыцца!
ЮРКА: Мая гісторыя абрываецца падзеямі перад вежаю.
МАРТА: I мая. Быццам далей ужо і не жыцьцё.
Астатнія пацьвердзілі тое ж самае.
МАЦЬВЕЙ: Вось вам і доказ, што мы абраныя. Кнігі акурат пра кожнага з нас. Нехта загадзя ведаў, хто трапіць у гэтую вежу.