Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
ЮРКА: Трэба жыць унутраным сьветам, а не надворным.
ПІЛІП: Юрка, у цябе нічога не баліць?
ЮРКА: Мне хораша! Ніколі так не было. Вось ён, сэнс майго жыцьця: я — адзіны!
МАРТА: Я заклікаю паставіць яго на месца!
ЮРКА: (паднімае рукі) Яно — там!
АЛЁНА: He чапайце яго, ён захварэў.
ЮРКА: Наадварот: я вылечыўся і бачу вас, як сваё пітво. Сілкуйце мяне, выслабаняйцеся даастатку!
МАРТА: Вось суччын сын!
АЛЁНА: Ня злуйцеся, лепш пашкадуйце яго.
НАДЗЕЯ: Юрку забірае вежа.
МАРТА: А калі ён пачне дзейнічаць?
ЮРКА: Зьнішчаць вас я не зьбіраюся, вы самі хутка адкінецеся. Але спачатку аддасьце мне сваю энэргію, якая ёсьць праўда пра вас. Я і бяз вас уздымуся ў Вышыні. Проста з вашай — ха-ха-ха! — дапамогаю гэта будзе хутчэй. Дык хто будзе першым?
МАЦЬВЕЙ: (хітравата) Юрка, не сьпяшайся.
ПІЛІП: (падыгрывае) Калі ты адзіны — часу ў цябе хопіць, заўсёды пасыіееш набраць неабходную форму.
ЮРКА: He тлуміце галавы. Мой розум павінен быць чыстым, без вашых шкодных парадаў.
ПІЛІП: Табе ніхто не жадае зла. Ты стаміўся, адпачні.
АЛЁНА кінулася да лядоўні, знайшла там лекі і асьцярожна падышла да ЮРКІ, рукой махнула НАДЗЕІ. Абедзьве клапатліва ўзялі яго пад рукі, падвялі да канапы.
ЮРКА: Вы хочаце мяне атруціць. Прэч! Касьмічны плян вам не зьмяніць!
ЮРКА самастойна кладзецца на канапу, заціхае.
ЦІМОХ: Вар'яцее розум, а пакутуе душа.
АЛЁНА: Што зь ім здарылася?
ПІЛІП: Перанапружаньне.
АЛЁНА: Дык малады ж яшчэ, псыхіка трывалая.
МАЦЬВЕЙ: He забывайма пра гарышча. Там ён быў першым.
ПІЛІП: Так, трэба памазгаваць.
МАРТА: Ніякае містыкі! Проста ён нахабны і робіць паскудзтва. Калі й надалей мы будзем дазваляць, усё можа скончыцца вельмі дрэнна. Падумаць толькі: палічыў сябе галоўным!
МАЦЬВЕЙ: (няўпэўнена) Ніякай бачнай нагоды не было.
АЛЁНА: Ага, усё адбылося неяк раптоўна... Дзіўна!
ПІЛІП: Прычыны ёсьць, у тым ліку і схаваныя, у нутры. А там — цемра.
АЛЁНА: Так дадзена, і ня трэба корпацца.
Усхваляванае маўчаньне.
НАДЗЕЯ: А мне дапамагае любы. Ён у такім асяродзьдзі, адкуль усё бачыцца лепш. Я лаўлю яго флюіды, ня ведаю як, — і ўсё разумею. Надараюцца імгненьні, калі яго пяшчота так абдымае, што зьнікае рэальнасьць, і я нібыта лунаю. Ён заў-
сёды побач, але чамусьці да сябе ня кліча... Кожны нясе ў сабе абсалютную змоіу. Мабыць, і Юрка знайшоў да яе свой шлях?
МАРТА: На якім хоча разабрацца з намі.
МАЦЬВЕЙ: Ня варта глыбока капаць і шукаць, усё неабходнае само цябе знойдзе. Дазваляе Бог — жыві, спажывай што ёсьць і ня лезь на ражон.
АЛЁНА: Ён нешта мармыча. (Падыходзіць да канапы) Сьпіць. Які шчасьлівы твар! Мабыць, сьніць прыемнае. Небарака, ён яшчэ дзіцё, застаўся без бацькоўскае ласкі і лічыць, што ўсе яго крыўдзяць, таму і кідаецца на ўсіх, бароніцца.
ЦІМОХ: Нашага брата прыбывае, вось і страх цісьнецца да нас, але пакуль сонны.
ПІЛІП: Юрка зрабіўся агрэсіўным і яго не пераканаеш.
МАРТА: У такім стане ён здольны на горшае.
МАЦЬВЕЙ: He па Сеньку шапка.
МАРТА: Падкрэсьліваю: кожны можа стаць аб'ектам ягонага шаленства.
ПІЛІП: Так, ягоная манія небясьпечная. Колькі такіх было ў гісторыі!
МАЦЬВЕЙ: Танька завязала вузел: адштурхнула хлопца. Хай бы ён трохі пакуёўдзіўся зь ёю, можа, дурноту і прагнала б.
МАРТА: (узрушана) Ізноў жанчына вінаватая! Мужчынская разбэшчанасьць грахом не ўважаецца?! 3-за яе сьвет перакуліўся, а яны ўсё адно сваё!.. Якім жа дрынам вас вучыць?
ПІЛІП: Цяперашнія праблемы маюць канкрэтнага носьбіта — Юрку. Вось ён зараз прачнецца...
МАЦЬВЕЙ: А калі сапраўды застанецца нехта адзін? Юрка гэта будзе ці хто іншы...
Раптоўна ўсе насьцярожыліся, сталі маўкліва абменьвацца позіркамі. Празь нейкі момант маўчаньне зрабілася няёмкім.
АЛЁНА: (спрабуе разьвесьці сітуацыю) Адначасна палюбому ўсе мы не памрэм. Па чарзе адыдзем. Хтосьці і будзе апошнім. Звычайная зьява. Чаго хвалявацца? Давайце лепш пачастунак наладзім. Упэўнена: есыді хочацца ўсім. Так? Марта, Надзея, дапамагайце!
Жанчыны сталі завіхацца і накрываць стол. Але прыпасаў у лядоўні ня меншала: як толькі дзьверы зачыняліся, прадукты нейкім чынам аднаўляліся да першапачатковай колькасьці. Усіх гэта надзвычай уразіла.
АЛЁНА: Дзівосы! Няўжо так будзе бясконца? Проста ня верыцца!
МАРТА: Як у казцы!
МАЦЬВЕЙ: Але і казка калісьці заканчваецца.
ПІЛІП: Усё для таго, каб мы матэрыяльна не пакутавалі.
ЦІМОХ: (патасна) I ўсю энэргію скіравалі на духоўныя патрэбы!
МАРТА: А як яны тут выявяцца?
НАДЗЕЯ: Шляхам міжасабовых дачыненьняў.
МАЦЬВЕЙ: He кудахтайце! Калі ня будзем клапаціцца пра фізычнае цела — загнемся, і ніякая духоўнасьць ня выратуе.
МАЦЬВЕЙ задаволена напаўняе шклянкі. Усе акружылі стол.
МАЦЬВЕЙ: За таго невядомага, хто гэтак дбае пра нас. Шчыры яму дзякуй!
ПІЛІП: Ён жадае, каб мы жылі.
МАЦЬВЕЙ: Каб смачна харчаваліся. (Нахіляецца над стравамі) Такой багатай дармавінкай...
НАДЗЕЯ: Каб цуд адбыўся таксама і тут (паказвае на сэрца).
МАРТА: Мы прызвычаімся, і ўсё будзе як і заўсёды.
АЛЁНА: Мяне ўсё гэта непакоіць. Проста так нічога не бывае. Ад нас нечага чакаюць.
ЦІМОХ: Нешта адбываецца за стагодзьдзе — звыкла, за імгненьне — дзіўна. Час розны, а не аднолькавы.
МАЦЬВЕЙ: Вохці-вох! Вы згаладаліся больш галавой, чым трыбухом. Ежце, a то здарыцца няладнае і ўсё гэтае зьнікне.
ПІЛІП: Непажадана, інакш сапраўды будзем змушаныя разважаць толькі страўнікам.
Ха-ха-ха!
МАРТА: (са сьмехам) А мужчыны думаюць бытта нечым іншым.
МАЦЬВЕЙ: Гэта вы зрабілі нас такімі.
МАРТА: Няўжо?
АЛЁНА: I настолькі вы ручныя?
МАЦЬВЕЙ: А як жа! Рахманыя, як авечкі.
ПІЛІП: Разумныя.
МАРТА: Як вы сябе любіце!
ПІЛІП: I жарсна кахаем вас!
МАРТА: Каханьне — меч жанчыны. Толькі яна здольная трымаць яго.
МАЦЬВЕЙ: Адна? Без мужчыны?
ПІЛІП: Неверагодна! Дык вы як на ратным полі!
МАРТА: Так, мы змагаемся за чысьціню стасункаў і мячомкаханьнем адсякаем усялякі бруд.
МАЦЬВЕЙ: Нізкі вам паклон, жанкі, за такую барацьбу. Браткі, будзьма пільнымі, a то застанемся без галоў.
ПІЛІП: Калі б яны ў нас былі! Мы згубілі іх тады, калі Адам паспытаў яблык ад Евы.
МАРТА: Дурноту ўчыніла Ева. Ня трэ было частаваць гэтага недарэку. Хавала б у сабе тайну і па-свойму кіравала б сьветам.
ЦІМОХ: Вінаватыя і пакутнікі засьцілі б сьвятло больш, чым цяпер.
МАЦЬВЕЙ: Марта, куды цябе нясе?
АЛЁНА: Насамрэч, ты вельмі захапілася. Так недалёка і да сваркі.
НАДЗЕЯ: (узьнёсла) Закаханыя — людзі асаблівага кшталту. У іх свае правілы.
МАЦЬВЕЙ: Вось гэта і шкодзіць.
НАДЗЕЯ: У каханкаў душа зьзяе радасьцю. Усё магчыма. Е[ела такое лёгкае, што бажаецца імчаць за аблокі, да зораў. Вышэй і вышэй!.. У іншы Сусьвет! Зямля здаецца маленькай, цеснай і не такой ужо роднай, бо цалкам забірае Космас... Вось толькі каб любы быў побач... А людзей шкада, бо мала хто зьведаў такое пачуцьцё. Замест яго прысутнічае цяжар, які цісне да Зямлі, робіць кожны рух цела і думкі складаным, пакутным. Жыцьцё змрочнае. Што ўжо казаць пра спакой і згоду? Людзі злуюцца адно на аднаго і нават не задумваюцца, што вінаватыя тыя, хто жыве на Зямлі і не кахае.
ПІЛІП: Якія гарачыя абмеркаваньні і высновы! На іншай вучонай радзе такога не пачуеш. Адкуль гэткія здольнасьці?
АЛЁНА: I то праўда. Можам быць акадэмікамі.
МАЕ[ЬВЕЙ: Мабыць, умовы спрыяюць. Вастрэй бачым праблемы.
МАРТА: Ад адчаю чаканьня.
АЛЁНА: Чаго?
МАРТА: Таго, чаго ня можам пакуль выразіць.
ЦІМОХ: Шукаем, блукаем, крычым, каб ЯНА (рукамі маніпулюе ў паветры) пачула кожнага і не пераблытала.
ПІЛІП: Памылкі ня будзе: мы сьвецімся ад індывідуальнасьці.
МАЕ[ЬВЕЙ: Больш за ўсё — ад балбатні.
ПІЛІП: I гэта патрэбна. Дойдзе чарга і да астатняга.
НАДЗЕЯ: To бок вызвалімся ад усяго назапашанага.
ЦІМОХ: Ачысьцімся!
АЛЁНА: Ох, нагаманілі хоцькі-няхоцькі! Каб толькі добра ўсё было! Цімошка, ты разумны, больш чуйны, чым усе, адкажы: калі ачышчэньне пачалося ад слова, якім яно будзе далей?
МАЦЬВЕЙ: (сьмяецца) А так, як пасьля клізмы.
ПІЛІП: (ушчуваё) Мацьвей!
ЦІМОХ: Слова было ў пачатку, будзе і ў канцы.
АЛЁНА: А пасярэдзіне што?
МАЦЬВЕЙ: Мацюкі!
ПІЛІП па-сяброўску дае МАЦЬВЕЮ лёгкага кухталя.
АЛЁНА: Мацьвей, нельга так. Я сур'ёзна.
МАЦЬВЕЙ: А тут што жартоўна, што сур'ёзна — сэнс адзін: першае слова было лаянкавае. Паглядзіце на чалавека: хіба такая пачвара нарадзілася ад прыстойнага?
ЦІМОХ: Галава баліць...
У паветры закружыліся словы — «АСЬЦЯРОЖНА: СЛОВЫ ШЧЭМЯЦЬ ДУХ!».
АЛЁНА: Цімошка, ідзі я цябе пашкадую. Вось бачыце: нешта няладнае творым. Распусьцілі языкі.
НАДЗЕЯ: I думкі.
МАРТА: Сеем жуду.
АЛЁНА: Трэба быць больш стрыманымі.
ПІЛІП: Чым далей, тым цяжэй гэта даецца.
МАЦЬВЕЙ: (з чаркаю ў руцэ) Няўжо ў нас не засталося нічога радаснага? Хто распачне прыемнае?
АЛЁНА: (сьпявае)
Месяц разгуляўся, Зоркі распаліліся, У чаканьні шчасьця Сэрцы расчыніліся. Хто сядзіць у хаце, Скрухаю прыкуты? За акном агнішчы Песьняю разьдзьмуты I дзяўчаты, хлопцы Весялосьцю зьзяюць, У купальскім віры Жарсьці разьліваюць.
Песню падхопліваюць МАРТА і НАДЗЕЯ. Атмасфэра стала цяплейшай, усе расслабіліся, павесялелі. Па лесьвіцы спускаюцца ТАНЯ і ЗАХАР.
ТАНЯ: О, тут у іх таксама хораша! Як на сьвяце. А які стол! ЗАХАР: Бяз нас яны хутка сьпеліся.
ТАНЯ: (прытворна) Мы ім гэтага не даруем. ЗАХАР: (абдымае і цалуе ТАНЮ) Ніколі!
ТАНЯ і ЗАХАР накінуліся на ежу. Сваім зьяўленьнем яны некалькі астудзілі агульны прыўзьняты настрой, вярнулі напружанасьць.
ТАНЯ: Адкуль усё гэта ўзялося? МАЦЬВЕЙ: Бог паслаў.
ЗАХАР: Заўваж, Танюша: і акурат у той час, калі нас не было.
ТАНЯ: Чаму так? Мне гэта не падабаецца. Захар, я жадаю, каб усё прыемнае было сьпярша для мяне...
ЗАХАР: He хвалюйся. Твае жаданьні як загад царыцы. Імі будзе высланая нашая агульная дарога.
МАЦЬВЕЙ: На якой ты застанесься ня толькі без штаноў, але і без галавы.
ЗАХАР: He гаўкай, ярыга, a то заткну тваю сьмярдзючую глотку!
ПІЛІП: I гэтага прыбрала лесьвіца.
АЛЁНА: Ці ж можна так гнявіць Усявышняга? Пабойцеся!
ТАНЯ: Захар, віно скончылася.
ЗАХАР: Дзе вы яго бераце?
ПІЛІП: Адчыні лядоўню.
ЗАХАР: Сапраўды, а я заблытаўся. Вось дзівак!
МАЦЬВЕЙ: Выходзіць, розум наш мэр ужо згубіў. Ну, Танька, ну і малайчына!
ЗАХАР падбягае да МАЦЬВЕЯ і б'е яго. Той дае здачы. Пачынаецца бойка. Жанчыны хвалююцца, крычаць. ПІЛІП і ЦІМОХ разьнімаюць задзірак. Пад гэты шум прачынаецца ЮРКА.