• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    — Адчаго ніхто не падхапіў ягоны зьніч альбо ён сам не ўцелаісьціўся нанава? — нерваваўся Януш, спараджаючы лёгкі шэры туман, што слаўся наўзблізь.
    — Ты б не пытаўся, калі б тваё сьведам'е адкрылася даастатку. Сьпяшацца тут нельга, але май наўвеце: ня ўсё так проста. Калі фармуецца вялікая задача, тады рыхтуюцца адпаведныя ўмовы і значная армія выканаўцаў на многія гады, нават стагодзьдзі; страта аднаго колца псуе ўвесь механізм, патрэбныя неверагодныя высілкі і ў Прасторы, і ў Часе, каб паўтарыць. Але часьцей назад не вяртаюцца, а рыхтуюць новыя, больш дасканалыя варыянты, — адначасова Гаўра назіраў за невялікай зыркай апукай, што выявілася ў момант псыхічнага кантакту Казіміра і Яна ды цяпер калыхалася ў вышыні. — Дык вось. Казімір пасьля трагедыі і як найбольш прасунуты індывід мог бы спакойна крочыць далей па ўзыходнай лесьвіцы інкарнацыі, але ён прыняў ахвярнае рашэньне: калі няма іншых мажлівасьцяў выконваць сваю ролю ў фізычным целе, тады ён, не рухаючыся наперад, будзе граць яе да канца ў астральным выглядзе і выхоўваць годных нашчадкаў.
    — Ад гэтага і зьмянілася ягоная вонкавасьць? Казімір не такі, як мы.
    — Іменна. Ён паступова набывае рысы будучых жыхароў Зямлі — шасціканцовых істотаў. Зараз такіх вельмі мала, але зь цягам часу іх будзе ўсё болып. Звычайна гэта пакліканыя, надзвычай адораныя індывіды, якія ў новай іпастасі ўзначаляць наступную эру жыцьця.
    — У яго болып верхніх канцовасьцяў і шматтварная галава — яны так цікава рухаюцца.
    — Па-першае, з-за свайго ўзроўню мы пакуль ня можам дагнаць зьменаў, якія зь ім адбываюцца. Так, імклівасьць асобных частак ягонага цела, напрыклад галавы, стварае
    ў нас ілюзію многалічэбнасьці. Па-другое, ён сам толькі прызвычайваецца да новага выгляду.
    — Нешта мне падказвае, што гэта вельмі карплівая задача, — меркаваў Янка. — Наогул лепш на кароткі міг сысьці ў матэрыю і там хіжа ўзрасьці, чымся доўга, а тут — і няпроста назапашваць досьвед у астрале.
    — Правільна і з нашага пункту гледжаньня, і зь ягонага — такі парадокс разьвіцьця. Першым парадкам ідзе большасьць, — падтрымаў яго Гаўрыла. — Дарэчы, мы з табой менавіта гэтак і зрабілі.
    — Борздыя! Жадаеце ўсіх апярэдзіць, — іранічна заўважыў хтосьці.
    Прыяцелі здрыгануліся, скемілі, што навідавоку, і крыху адцягнуліся-абмежаваліся ды таропка перайшлі на агульны лад.
    Тады яны ўгледзелі прамяністага Марка, многасьцівага і ўсюдыіснага ў залежнасьці ад варункаў, які знаходзіўся побач і зеціў дзейства ды помыслы ўдзельнікаў.
    — Усё цікава, бо ідзе на карысьць, — вымавіў ён, не адрываючыся ад дружыны і ператварыўшыся ў Марыю. — Нават вашая адвалока жывіць вучэньне.
    Таварышы асалапелі, асабліва Ян.
    — Дык можна і... ня ўдзельнічаць? — паспрабаваў рашучасьці Янка і зіркам паказаў на калектыў.
    — Нельга. Увогуле, — не сьпяшалася Марыя-Марк, перыядычна зьмяняючы аблічча. — А сумясьціць — нават карысна: не марнуецца час.
    — Якім чынам, каб нічога ня страціць? — дазнаваўся адзін Ян, адчуваючы, што Гаўрыла альбо ведае і дае спрабаваць яму, альбо ўважае Марка-Марыю за вышэйшага і ўступае.
    Раптоўна абастоўка пераламілася — і замест таварыства паўстаў урбаністычны пейзаж, дзе мітусіліся людзі,
    жывёлы, машыны — ніхто нікому не перашкаджаў. 3 вышыні гэта нагадвала велізарны мурашнік. Сітуацыя зноў зьмянілася і напераменку стала выхопліваць-узбуйняць тую ці іншую постаць, твар, аб'ект, дэталі, рухі, паказваючы, што асноўны малюнак захаваўся. у нейкую хвіліну вярнулася першасная карціна, і перад споглядам зьмясьціліся адразу дзьве выявы, якія спачатку павольна, а затым імкліва завярцеліся, дэманструючы суцэльнасьць натуры і пакідаючы ўражаньне паўсюднай прысутнасьці.
    — Толькі адны набыткі! — Марк узьняў палец і пакруціў ім. — Круг нябесны таму гарант. Нічога ў ім не губляецца, не зьнікае. Асобна, цугам, побач, супольна, накрыж, прама, скрыва, гшазам, старчма, пікай, вінтом, камяком — як заўгодна. Стварэньні, рэчы, працэсы, зьявы, ідэі, думкі, эмоцыі — усё. I на гэта вам патрэбна толькі адно\ — і ён запытальна зірнуў на сяброў.
    — Што? — разам выгукнулі яны.
    — Веды!
    Адказ ня ўразіў. Спакойна ўспрыняты, ён здаваўся простым, дакладным і разумным. I толькі затым паўстала яго недасягальная значнасьць і маштабнасьць.
    Нечакана захаморылася, загулялі ўзбуджальныя настроі і зьверху, верцячы-ўсмоктваючы прастору і ўшрубоўваючыся ўніз, паімчаў віхар, які пікам увайшоў у гурт і дзіўна расшырыўся долам, як туман. Абалачыўшы ўсіх, той адразу пачаў зьбірацца-ўскручвацца ад цэнтру, аж пакуль не ўтварыў новы і ўзбагачаны ветраварот, што ўзьняўся ўжо вяршыняй угору і хутка прапаў увышы. Паўсюль разьлілася ціхая радасьць.
    Нутро ўстрапянулася і паспрабавала неяк асэнсаваць ды зьмясьціць і гэтыя ашаламляльныя праісначаньні, і ўсё тое, што неабходна для пазнаньня Вышэйшага Кругавароту.
    — Задачы трэба ставіць па сілах — яшчэ адно абавязковае патрабаваньне, — вярнула да рэальнасьці Марыя. — A моц — сьвядомасьць. Трэба яе настроіць так, каб — дастасоўна да вашых умоваў — можна было ўбачыць-адчуць адначасна і грамаду, і побытавы відарыс. Адсюль прыйдзе і адпаведнае ўспрыманьне. Вось тады не абавязкова прысутнічаць на якой-небудзь падзеі. Можна яе стоўпіць з чымсьці іншым.
    3 інтрыгавальнай усьмешкай яна зьвярнулася да Янкі:
    — I відазьмяняцца можна гэткім жа кшталтам. Дастаткова падключыць розум, уваабражэньне — і ўсё працадзіць церазь сьведам'е. Атрымаецца не адразу, але спрабаваць трэба. I не бянтэжся. Для цябе я застаюся Марыляй. Ці — як пажадаеш.
    Калі Марыя зьнікла, Гаўр сказаў:
    — Так цудадзейнічаць могуць толькі архаты. Пакуль яны ня выявяцца, іх не пазнаеш. Калі ж каму яны адкрыліся — значыць, таму пашанцавала, бо ён ступіў на прыступку вышэй і яго ўзяў больш дасканалы кіроўца.
    — To бок настаўнікаў паменела?
    — Так, і гэтаму трэба толькі радавацца.
    — А яны, — і Януш павярнуўся да грамады, якая працягвала абмяркацыю як ніколі нічога, — заўважылі?
    — He. Нашыя стасункі з Маркам-Марыяй працякалі ў іншай праекцыі, непрыкметнай для іх. Той варыянт, дзе мы працягваем разам зь імі актыўнічаць і шмат радзіцца, таксама існуе — сістэма шматмернасьці! Звычайна, агульны сэнс-клопат ня дзеліць карціну і мала каго адпускае насаўсім, а тут справай распараджаўся адэпт, таму насамрэч і атрымаліся вось такія вілкі-грабкі. Можаш паспробаваць і азірнуць варыянты, толькі перадусім пашукай у галаве адпаведную хвалю.
    Ян думкай скокнуў у астральны прастор, пагартаў падзеі, выбраў неабходныя па іх зьместу, значнасьці, часавапрасторавых каардынатах, вылучыў адну, знайшоў у ёй сваё мейсца, паадсейваў непатрэбныя ўражаньні ўдзельнікаў і — укульміўся.
    Цікавасьць да ўсяго гэтага, як да любой мройнасьці і прадказальнасьці, выпарылася, і ён зноўку сілай мысьлі вярнуўся назад.
    — Спадзяюся, мая вандроўка па адменьніках, як па аднолькавых шэрагах, не раскалытала сутнасьць рэчаў, — заключыў Янук і для пацьвярджэньня глянуў на сябрука.
    — Хутчэй за ўсё, калі ёй не спадарожнічала ўдумлівасьць.
    — Ат, бяры яго трасца! — махнуў рукой Янка. — Так можна і зглузьдзіць.
    — He кажы. Я таксама ад напругі губляюся, — падтрымаў яго Гаўрык.
    — Няўжо ўсё гэта мае істотнае значэньне для мяне як для разумнага жыхара Космасу? Здаецца, мая памяць аднавілася цалкам, і я ўзгадваю, што раней такое... крі/жэньне дэталяў, мізару неяк абыходзілі. Што адбылося?
    — Ты пасталеў на адно жыцьцё і розумам выйшаў на новы ўзровень. Многія — гэтаксама.
    — Працэс мяне навучыў, і я засвоіў. Я ведаю! Цяпер механізм павінен выдаваць запатрабаваны вынік адразу, без этапаў. Навошта мне лішняя мітусяніна? Я ў ёй як сьвядома правільная істота магу заблытацца. Ці не?
    — Янка! Памятаеш, што мы рабілі на зямлі, калі заняткі былі нуднымі і надакучлівымі?
    — Ха! Безумоўна! Мы, лайдакі, проста зьбягалі!
    — Давай і зараз так!
    — Гуляйма!
    — Сьвет адчуваньняў, трымайся! Да цябе йдуць сама прагныя й ненасытныя істоты!
    Такой абвесткі было дастаткова, каб усе рэсурсы астралу шырока расчыніліся і запрасілі да сябе.
    Адусюль, і зьверху, і зьнізу, ад усіх бакоў шчодра палілася невычэрпная энэргія, якую адчувалі хто па-сапраўднаму зажаднуў і ўсхацеў.
    Летунцы не намагаліся шукаць і не пыталіся шляхоў — ім падказвалі й іх несьлі шчырыя сэрцы ды памкненьні.
    3 вышыні вольнага палёту, ад лёгкасьці душы бачылася ўсё багацьце навакольля, тое, чаго раней не заўважалі з-за адвалочнасьці, устурбаванасьці іншым. Атрымлівалася, што, каб паглыбеў і паясьнеў зрок, патанчэў слых і узмацнеў голас, трэба ўсяго толькі расслабіцца і аслабаніцца.
    Адразу дзіўнай, уражальнай паўстала неверагодная запоўненасьць, шматлікая, разнастайная і густая населенасьць сьвету, такая, якой не выяўляла і не дэманстравала матэрыяльнае земеньне.
    — Колькі рэальных доказаў, што ў Космасе няма пустэчы! — знаходзіў Янук, зыр-
    каючы і направа, і налева. — Клацнуць бы па мазгах тых, хто так бязглузда і ўпарта пераконваў чалавецтва ў нейкім вакуўме і ў адсутнасьці дзесьці жыцьця. Вось жа яно — паўсюль, аж дух сьпірае!
    — I такое выступае, што любая фантазія гасьне! — падтрымліваў Гаўрусь. — Між іншым, гэтыя дзеячы недзе тут соўкаюцца. Зірнуць бы ў іх няўдольныя вочы!
    — На жаль, падыход «не ўспрымаю — значыць, няма» вельмі жывучы. Шкоды ад яго — не зьлічыць! Заўваж, ён па нораву недарэкам.
    — Я б змоўчыў, бо й сам грэшны, — патлумачыў Гаўрыла. — Але падштурхоўвае. He дурасьць. Жаданьне ладу. Наогул і, — ён распасьцёр рукі як можна аб'ёмней, — вось тут канкрэтна. Астральны дом — невымоўны! He ведаеш, як ён абярнецца і ўва што перакінецца наступным разам, асабліва калі эмоцыі цераз край, — заўсёды новае будаўніцтва. Ніяк не магу звыкнуцца. Намуштравалі калісьці на шыхтах, уладкаванасьці, парадку — дасюль уяўляю ўсё адно за другім, а тут — як знутры пацягнула, так і адбываецца...
    — Мабыць, адтаго мы й тутака: каб не адпачываць, а працаваць далей.
    — Які ты разумны! — узрадаваўся Гаўра. — Амаль што мысьляр. Мо й павадыр табе ўжо непатрэбны? I вучыць будзеш, як у Вердзе, га?
    — Ня сьмейся! Я спрабую разабрацца. Праблемы заўсёды ёсьцека.
    — Правільна, тым больш што настаўнік і вучань — паняткі адносныя. Жывём — вучымся, а хто ў каго — усё роўна.
    Абодва былі ўпэўненыя, што назіралі адну карціну, бо паміж індывідамі ў аднолькавых умовах рэальна адбывалася злучэньне, факусаваньне поглядаў на фізычна-эмацыйнаразумовым узроўні, але насамрэч бачаньні былі рознымі, як