Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
і іхныя ўнутраныя сьветы — усялякімі. Ім, дый усім астатнім насельнікам Космасу, гэта не перашкаджала стасавацца, дамаўляцца, яднацца і пры тым заўсёды мець нешта асабовае, інтымнае, таёмае. У матэрыяльных пластах тое выглядала зазвычай нармальна, а вось у тонкіх — праблемна з-за сваёй яўнасьці і ўсеагульнае празрыстасьці. Бясконца падарожнічаючы па Быцьці, пераходзячы ад аднаго стану да другога, чалавек, як сусьветная разумная істота, неаднойчы перажываў спалох зьменаў, трывалы арыгінал якога захоўвала толькі наўмянальная памяць, а шматлікія копіі — зыбістая помнасьць выяўленых ракурсаў (матэрыяльнага, астральнага, мэнтальнага). Так, у астрале памятаньне прыкметна ўплывала на эмоцыі, характар, паводзіны асобы, часта выклікала разгалосіцы і міжсобіцы. А яшчэ — прыводзіла да ўсё большага азмысьленьня і ўсьведамленьня былога, кантролю над сабой.
Адтаго зусім нядзіўнымі выглядалі некаторыя неўразуменьні паміж Янкам і Гаўруком, іхныя недамоўкі, намёкі. Хутка кожны адчуў няёмкасьць і няўтульнасьць становішча, неабходнасьць адасобіцца й інакш, нават самастойна, спасьцігаць сэнс існага. Янук памкнуўся звыкла апраўдацца, нешта растлумачыць, але зноў разьвесяліў сябра:
— Я ўжо ўсё зразумеў, — усьміхнуўся ён, паказваючы на ягоную аўру, якая гуляла пераменлівымі колерамі. I вакол цела самога таксама мігацела калярыстая аблямоўка.
Янка сумеўся і вінавата ўздыхнуў.
Здалёк данеслася кранальная мелодыя, якая выкананьнем нагадвала фізычныя зямныя ўмовы. Здавалася, нехта захапіў з сабой у Алірну сентыментальны музычны фрагмент Верду, настолькі ён быў непадобным на тутэйшае гучаньне. Настальгія варухнула фібры, чамусьці ўспомніўся Алесь — і Ян пацягнуўся да крыніцы.
Чым бліжэла да яе, тым усё больш унісавала душа — і на сама высокім уздыме ён нарэшце пазнаў гэтую існасьць, яе значэньне і ўдзельнікаў.
Вынікпа штосьці падобнае да зямной (менавіта так увесь час карцела называць фізычныя ўмовы існаваньня), бязь сьценаў залі, што месьцілася пасярод глухмені, заваленай ламаччам і сьмецьцем і крыху аздобленай жывым шматколер'ем. Людзі сядзелі і слухалі аркестр, які пад кіравецтвам апантанага дырыжора з захапленьнем выконваў санату Яна. Абастоўка шчымліва напомніла мінулае і ўзьняла ўнутры прыемную хвалю.
Наўкола, усё ахутваючы і ўзбуджаючы, гуляла-дрыжала лёгкая павалока. Да яе цягнуліся трапяткія фантомы слухачоў, і ў зьліве гэтае радульнае марыва пакрысе накрывала краявід, пераўтварала яго, разрэджваючы ды расьцячаючы цьмяныя і брыдкія міазмы. Янук увачавідкі ўбачыў рэальную хаду музыкі і ўразіўся, як яна заўважна пераістачае сьвет.
Паступова мэтамарфозы зачаравалі, асабліва тыя, што адбываліся вонутры. Усе прысутныя нагадвалі плазьменныя сфэры, якія прыгожа зьмяняліся ад характару мелодыі. Неаднастайныя, бліскучыя, пераліўныя, зіготкія, яны разам з разумовымі выбліскамі ўтваралі незвычайную жывую сістэму, падобную да зорнай.
Але раптоўна карціна здрыганулася — і ўзьніклі іншыя матывы й успрыманьні, мінорныя, змрочныя, агідныя. Яны рашуча і нахрапна наступілі на ранейшую выяву, дзе адсунулі, дзе зьнішчылі яе, а дзе зьмяшаліся зь ёю да бяссэнсіцы. Чарговае страсяненьне — і новая, ужо лагодная камбінацыя адпрэчыла-сквітавала папярэднікаў і заваявала тую ж самую тэрыторыю. I так некалькі разоў. Істоты ад такіх спантаннасьцяў на пачатку кожнае фазы перажывалі некаторае замяшаньне-пужаньне, а затым супакойваліся і згодна прымалі ўвесь вэрхал-сызбор.
Атрымлівалася, што бальшынёю на адным мейсцы адразу былі два і больш аб'ектаў.
Ян назіраў і дзіваваў. Што гэта? I адкуль?
Наколькі ён ведаў, кожнае, нат нязначнае, дзеяньне — фізычнае, астральнае, мэнтальнае і іншае — заўсёды займала толькі для яго вызначаную пазіцыю і ў часе, і ў прасторы, у якім бы вымярэньні яно ні было, а тут — парадак парушаны.
— Адкрыцьці ідуць ад загадкі і подзіву, — прагучала за сьпінай, і Янка абярнуўся.
Перад ім была Натальля, у мінулым знакамітая паэтка, таварышка, натхняльніца і дарадчыца не адных творцаў. На зямлі яна пражыла доўгі век, і зь ёю атаясамляўся цэлы пласт культуры.
Янка ўзрадаваўся, аж ускрыкнуў і ўсім іством памкнуўся да яе.
Яна заўважыла ягонае парываньне і спыніла:
— He адхіляйся, a то адляціць момант, — і ківам паказала на карціну. — Упэўненая, табе добра вядомая цана натхненьня.
— Ат, — Янук махнуў рукой, — тут іншае насланьнё, нанесла абы-чаго — ніяк не дапетру.
— He, даражэнькі. Гэта і ёсьць сама высокае натханьне, толькі прыстасаванае да гэтага сьвету і да цябе.
— А адчаго столькі блытаніны і — што жудасна раздражняе — усё ў адной кучы?
— Ты зазірні ў сваю галаву. Што там робіцца? Перад тым як нешта стварыць, колькі варыянтаў выдумляе, узважвае,
адкідвае, прымае твой глузд? Куды яны дзяваюцца? Вось тут і ў такім выглядзе адкладваюцца.
— Тое зразумела. А як наконт таго, што грувасьцяцца на адным месцы?
— Тут заступае іншы ўзровень.
_ ?
Натальля павярнула Янку да сябе, уважліва паглядзела яму ў вочы і на міг злучылася зь ім розумам. У таго нешта пстрыкнула ў мозгу, зіхатнула перад вачыма, і ён па-новаму ўбачыў сьвет: як быццам з таго, што было, спала пялёнка, і усё зрабілася намнога выразьней і празорней. Ад нечаканасьці Ян усьміхнуўся.
— Ну вось, ты празерыў яшчэ на адзін слой, — завяршыла Натальля.
Ён накіраваў погляд на былое: там замест гармідару знаходзіўся незвычайна прыгожы гмах, паверхі якога запаўнялі ранейшыя выявы, — усё бытавала-прабывала ў сіняватай засмужы, ласцы і мілагучнасьці, вылучала дагоднасьць і дабраветлівасьць.
Януш перавёў вочы на іншыя аб'екты і такжа заўважыў зьмены. Адны паболыпалі, другія паменшалі, трэція ўзьвялічыліся, чацьвёртыя зьмізарнелі, пятыя пасьвятлелі, шостыя пацямнелі, сёмыя толькі паўсталі, восьмыя зусім зьніклі; паветра расчынілася найдробнымі сваімі насельнікамі і затрымцела-загучала так, што ўсе органы, часткі цела моцна адчулі яго і канкрэтна праявіліся — і іх Ян пачаў успрымаць як самастойных істотаў, сужыўцоў, сугасподнікаў, кутнікаў.
— Я знаходжу такое, пра што зусім не здагадваўся, — губляўся ён, разглядваючы ўсялякіх стварэньняў, якія кішма кішэлі вакол, забаўляліся і бальшынёю наравілі зрабіць якое-небудзь паскудзтва. Толькі некаторыя паводзілі сябе
прыстойна, але ўсё адно ўважліва разглядвалі Яна і пільна ўзіраліся ў акружэнь. Ён заўважыў, што яны раз-пораз чымсьці маніпулявалі, і тады зьяўляліся іншыя вызьведчыкі, якія абстаўлялі выбраную істоту нейкімі рознакаляровымі энэргетычнымі прыладамі, ахутвалі імглістым воблакам, жвава і густа мітусіліся і хуценька кудысьці яе прыбіралі.
— Ну і абклалі: ніводная думка й эмоцыя не праточыцца!
— Цудоўна! Расьцеш на вачох, глыбей бачыш, — пацяшалася Натальля, таксама асочваючы паганую араву. — Такі выгляд мае нашае акружэньне, калі рухацца да аб'ектыўнасьці. A насамрэч яна запоўненая шчыльней — я ў гэтым пераканалася, ты асэнсуеш пазьней. Чужая прысутнасьць мабілізуе, не дае расслабіцца, прывучае да абачлівасьці, асьцярожнасьці.
— Ага, памнажае шпегства і даносьніцтва. Агідна ўсё гэта.
— Як быццам раней за табой ніхто і ніколі не цікаваў. Мы ўвесь час пад дазорам і зьверху, і зьнізу.
— Цяпер я разумею, адкуль бяруць пачатак спэцслужбы дый наогул усялякая набрыдзь і таемная дзейнасьць.
— Правільна мысьлюеш, але павярхоўна і злосна, — тлумачыла Натальля, прыкмеціўшы занепакоенасьць таварыша. — У матэрыяльным сьвеце гэта, можа, ганебна і подла, але ўкупе, беручы ўвесь неабдымны Космас, — не лузай вочы, абсяг ня меншы! — адлюстроўвае ўвесь стан нашага быцьця: няма аніводнае сфэры, дзе б не існавала тайба і, адпаведна, хлусьняі Проста на кожным узроўні — свая прывабная абгортка.
Пра падман яна сказала з асаблівым націскам і груба, каб падкрэсьліць адсутнасьць у Сусьвеце на выяўленым узроўні належнай праўды ды шчырасьці і наяўнасьць розных падменьнікаў, выдумак, уваабражальнасьцяў, мітаў, казак, ілюзіяў і г.д.
— Май наўвеце: я гавару ў прынцыпе, а не за ўсіх і кожнага. Часам ілжа ступае бясшкодна для таго, каб за ёю прыйшла вялікая праўда.
— Дык чаму верыць і наогул хто я? — устурбавана спытаў Януш.
— Толькі сваім адчуваньням, а ты — форма, — спакойна адказала Натальля. — Калі б гэта зразумеў кожны, усё на сьвеце было б інакш.
— I што з таго? Як бы кола ні павярнулася, кон адзін: век жыві — век вучыся.
— Добры парадак. Гуманны! Мне ён падабаецца. Дзякуючы яму любы адыёзны гад за некалькі ўвасабленьняў можа ўдасканаліцца да крывічэсьлівае асобы.
— Якой цаной? I навошта? Сэнс не праглядваецца. Калі ён вынікне? Усё гэта і ўцешна, і брыдка — вось дзе хаос! Часам розум трапляе ў такія нетры — лепш нікому не расказваць!
— Ха-ха! He сьмяшы: усё відавочна, і наперадзе — суд, яго не мінеш.
Ян задумаўся — і вакол загулялі энэргетычныя віхары. Натальля паназірала за імі — і панадна ўсьміхнулася.
— Яньцік! У цябе сімптомы каханка.
Ягоная аўра запярэсьцілася яшчэ больш.
— Гавары! A то зазірну ў твой эмацыйны арсенал глыбей — і ўсё знайду.
— Ад цябе нічога не схаваеш — і на Зямлі такой была.
— Я заўсёды цікаўная і ўніклівая — натура такая: па-э-тыч-на-я. Да таго ж я не да канца трансфармавалася і пакуль што жанчына. Так што, Янулька, сыіяшайся, — жартаўліва падміргнула Наталка і засьмяялася.
Ён успыхнуў, і па фібрах пранеслася зачысная хваля.
— Няўрымсьлівая дзівачка! Жарсьцю ад цябе так і шугае — стрымацца б. Заўсёды ты мяне натхняла, як і многіх! Колькі нас, ачмурэлых, пабывала ля тваіх ног!
— Ведаю. На тое і нараджалася. Ну і яшчэ каб сьлічным словам, меранай мовай чараваць.
— Малайчына! Табе дадзена ўдосталь багата чаго. Але і адпрацавала ты слаўна. Адны перамогі! Шанцуе?
— Заслужыла. Янка! — пасур'ёзьнела Натальля. — Аты хоць калі думаў, адчаго ў адных многа, а ў другіх мала?
— Безумоўна. Доўга распавядаць. Лепш давай пра сябе.
— Мы будзем удваіх разважаць, бо і цябе Бог пацалаваў.
— Справа няпростая. Я ніколі не сьпяшаўся і ўсё здабываў сваімі высілкамі. Калісьці быў нягеглым, поўзаў, набіваў гузакі, але намогся, устаў і — пайшоў.
— Я і пра сябе сказала б такое, але тольма з адной розьніцай: заўсёды прагла хутчэй і лепш, адтаго, дарэчы, і пакутавала. Чаму? Тыя-сія мысьлі ёсьць. Паслухай. Як ні круці — сусьветны парадак быў ад чагосьці аднаго, якое потым множылася, разрасталася, разьбягалася. Адляталі першыя, другія, трэція... Улоўліваеш?