Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
ма і блізка ўявіць ЯГОНУЮ ВЕЛІЧ, ДАСКАНАЛАСЬЦЬ, НЕДАСЯГАЛЬНАСЬЦЬ і паставіць сябе нароўні. Напрыканцы адбудзецца неверагодны, сама заўзяты бой — з самім сабою.
— I зноў-такі: а далі?
— Гэтая змагань — невядомы працэс пераўтварэньня. Што ад яго атрымаецца? БОЖАЯ ВЕДА. У любым выпадку — СЛАВА ЯМу!
Ян інакш зірнуў на правадніка, а ўнутраная пабудка спарадзіла адпаведную афарбоўку аўры.
Я не крыўдую, і ўжо даўно, — заўважыў перамены хаджанін. — Ёсьць мэта — і ўсё, астатняе — фон. Кім ты быў раней? Бачу, ня толькі з гэтымі няўздоліцамі.
— Шмат кім і дзе. Доўга распавядаць.
— А апошні раз?
— Кампазытарам у Зямеччыне.
— Багатая зямля. Нашыя таксама любяць туды наведвацца. Зусім нядаўна мой кунпан ох як спраўна там прайшоўся: многіх аж зайздрыкі сталі браць... Дарэчы, пара назвацца: Луц, а цябе я знаю. Між іншым, тваё імя вельмі глыбокага сэнсу. Значыць, і пасьля такога досьведу, з тваім талентам ты вырашыў вярнуцца ў Ліцьвінію?
— Я знаёміўся з навізной і адчуў покліч.
— Такіх сігналаў у астрале — на спатыкач.
— У мяне сваё ўспрыманьне.
— Безумоўна. Але галоўнае — не спаймаць падман.
— Я ведаю.
Мясцовасьць пад імі разгортвалася рознай: узгорыстай і падзістай, занятай і пустой, сельскай і ўрбаністычнай, прыемнай і агіднай — паўсюль адчувалася жыцьцё калі ня душаў, дык стыхіяляў, духаў, сутнасьцяў і ўсялякіх іншых стварэньняў, характэрных ня толькі для тутэйшай Ліцьвініі, але і наогул для ўсяго астральнага сьвету. Чагосьці выключнага Януш не заўважаў.
— А ты добра прыгледзься, — раіў Луц. — Калярыстыя на пачуцьці раёны можна ня ўлічваць — звыкла яны новыя і не ўласьцівыя, хутка распадаюцца. А вось адна-двухколерныя — сама цікавасьць: тут засяроджаныя натуры блізкія і ўплывовыя, аднае ўдачы. Менавіта яны фармуюць асаблівасьць і напрамак краіны. У мяне зь імі заўсёды былі праблемы.
Ян узерыўся і сапраўды прыкмеціў стракатую і бліскучую палітру разлогу. Рабаціньня хапала, але вялікіх аднатонных плямаў было малавата і ніводнай такой, якая б займала значную тэрыторыю, як
у іншых краінах. Тады ён пераключыўся на гукавы фон і знайшоў уразьлівыя адрозьненьні. Пространь вылучала некалькі моцных голскіх, унісонных матываў, да якіх дадаваліся шматлікія гучаньні неафітаў, тых, хто прыбываў у няспыннай плыні зь зямлі. Звонку ўрываліся супярэчлівыя настроі, якія балыпынёю палашылі і гнялі ўнутраны стан. А над усім прасьцягам высока, рэстка і ўпэўнена лілася пяшчотная і кранальная мелодыя, ад якой трымцеў дух.
Творца павярнуў галаву да спадарожніка і адцеміў, што той не заўважае гукавога парадку гэтак, як ён, і спытаў:
— А адчаго ў цябе ня склаліся адносіны з краем ні там, ні тут, і ты ўсё адно тулісься да яго? Пайшоў бы далей.
— Сам сабе дзівую: гэта ж насуперак маім перакананьням! А адарвацца не магу. Цікава, што і пярэсты россып настрояў ды красак зусім не прыцягвае. Хачу махнуць рукой, але нешта ўнутры ные ды быццам бы намаўляе: не сьпяшайся, да іншых пасьпееш, прыкладзіся да гэтай прасторы шчыльней і паслухай: такога выражэньня не пачуеш анідзе. Вось я і трымаюся.
— Яны цябе ня любяць.
— Але не адпрэчваюць, церпяць.
— Чаго?
— Адкажу. Ня думай, што я спрыяю табе — гэта не мае правілы. I ў хованкі не гуляю: тут усё навідавоку. Дый птах ты іншы: ня бітны. За доўгі час ваджэньня я ўбачыў натуру такіх, як яны. Першасныя прыкметы сьведчаць, што асноўны набор якасьцяў, зручных для нашага брата, у іх банальны і прынятлівы — бяры і карыстайся. Але глупень той, хто спакусіцца тольма на гэта. Я, на жаль, апынуўся ў ліку такіх, бо паверыў розным дарадчыкам. Напачатку ўсё ішло, як мае быць. Распавядаў казкі і кранальна-салодлівыя словы ўпярэмежку з брахнёй — і гэта спрацавала: мяне выбралі.
Дапамагло яшчэ: людзі доўга гаравалі пад прыгнётам і вельмі ўжо праглі самастойнага сытнага едзіва. А мне што — абяцай ды шукай вінаватых! Тут я мастак. Але Час — вось каго я не цярплю больш за ўсё! — заўсёды нешта зьмяняе. Паздыхалі мае прыхільнікі — ты бачыў, колькі іх тут у астрале ацялюгваецца, — і месца старога заняло маладое. Падзьмула новым. Здавалася б, звычайная сітуацыя. Колькі такіх! Але... Я табе не надакучыў сваёй гаварыльняй?
— He. Мне цікавыя навіны зь іншага лягеру.
— Час навеяў зрухі ня толькі фізычныя, але і сьведамасныя. Пакутніцтва і душэўны боль людзей спарадзілі рэдкую і незвычайную зьяву — талаку: яны пачалі злучацца думкамі, пачуцьцямі, справамі. Самі, без старонніх. Я разгубіўся, бо ў гэтым задзіночаньні не было мейсца для мяне. Пераменьваліся характары. Тое ж сабетніцтва стала выглядаць як варты, гожы індывідуалізм, зайздрасьць — як цікавасьць і захапленьне, зласьлівасьць — як жарт і вясёлая гульня. Увогуле заганы, хоць і заставаліся, патроху пераўтвараліся, і зусім не ў жаданым кірунку. Я злаваў, увёў больш люты рэжым. Браты параілі зьнішчаць. Распачаў, нат звышзброю стаў рыхтаваць — дапамагло: людзі зноў прыціхлі, стаіліся — якія б зьмены ні былі, а свая кашуля заўсёды бліжэй да цела, — але, я адчуваў, не скарыліся. I ўсё адно радаваўся: значыць, баяцца. А дарма. Бо наступіла якраз гэта.
Луц на хвіліну замоўк, зірнуў удалячынь, і Ян улавіў ад яго хвалю незвычайнай гукавой танальнасьці.
— Далей слухай уважлівей: вашаму брату таксама спатрэбіцца. Вось што я маю на ўвазе. Звычайна ўсе разнамасныя правадыры п'янеюць ад свайго мройнага вялічча і забываюць адну вельмі важную дэталь — калі адбываюцца нейкія турбацыі, то перайначваньні кранаюць усіх, у тым ліку і паплечнікаў, сярод якіх пакрысе сьпее схоўная здрада. Я гэтага як
сьлед не ўлічыў і паплаціўся... Карацей, яны мяне зрынулі. Аб'ядналіся зь недарэкамі і ганебна выпіхнулі мяне з краю дый зь зямлі наагул... He бяда! Усяго толькі адна грань у Сусьвеце. Колькі іх яшчэ! Важна, што тут я працягваю кіраваць: дапамагае ўсялякая поскудзь — яе шмат назапасілася і яшчэ прыбывае. Толькі прыкмячаю: таксама паднімае крыльле. Абрэжу! Я змагар. А занепакоенасьць усё адно застаецца: штосьці тут не тае, само па сабе нічога не адбываецца, ёсьць нейкая прычына. Якая? Ты, музыка і стварыцель, ці чуеш што?
Хаваць свае адчуваньні было б сьмешна, і Ян адказаў:
— Так, гучаньні разнастайныя, і адразу не разьбярэш, дзе, адкуль і чые.
— Вось і я губляюся ў вызначэньні таго ці іншага зьместу. Намагаюся спасьцігнуць вылучэньні больш адвечныя, карэнныя, а ліпнуць, як трасца, вонкашнія, чужыя і няздатныя.
— Шмат гаманлівых, вярэддівых і бязладных ідзе ад усходу. Ад захаду і поўначы меней. Ад поўдня зусім мала.
— А-а, гэта суседзі спакою не даюць. Усё лезуць. Асабліва нахрапная Масея. Па шчырасьці, яна мне надакучыла, як горкі яблык. Там зараз многа нашых — камусьці лахва, але ня мне. Адчаго? Растлумачу. Натураю яны ня выйшлі, нават мне гідкія: адны лайдакі і бяспуцьце. Няхай бы за ўладу змагаліся — і я зь імі пацягаўся б ўволю, дык не: толькі крадуць, кішэні набіваюць і распусьнічаюць. Ладна, і з гэтым можна мірыцца. Але на маё квапяцца, хамулы! Падавай ім больш земляў, людзей, розуму ды ўсялякага вытвару. Ды ўсё з падманам, пагрозамі, забойствамі! Без разбору! А якія здатныя на зьнішчэньні! Асабліва іхны вадзіла — Плюг кароткі. Амаральней тыпа ня знойдзеш! Многіх нашых пераўзышоў. Ягоная башка толькі на сьме-
рць і звыродзьдзе разьлічаная. А колькі фанабэрыі, задачы! Мазгі затлуміў да няўздольля, паскуда.
— Сапраўды, такога насланьня там шмат. Як усё гадкае і какафанічнае, яно разбурае нармальныя слых і густ. Але заўважаю таксама: ёсьць і тыя, хто не прымае яго, адкідвае.
— Нядзіўна: абрыдла. Але ўсё адно многія заразіліся гэтай поганьню. Дрэнна, бо і нашаму брату карысна спажываць адметнае. А яшчэ якія настроі ёсьць?
— Шуму й гоману стае ўсялякага, але праслухваецца цікавая асаблівасьць: гукавая насычанасьць мясцовых душаў зусім не такая, як візуальная: больш багатая і канцэнтраваная. Раней я таксама яе не прыкмячаў ні ў Ліцьвініі, ні ў якой іншай краіне. А вось цяпер, пасьля такога доўгага растаньня, адчуў.
Луц унікліва выслухаў і дужа разгарачыўся:
— А на што гэта падобна?
— Звычайна так гучаць касьмічныя сфэры. На зямлі гэта завецца чалавечнасьцю і спагадай.
Выява Луца адразу захісталася, дзіўна зазьвякала, стала перапялёсай, бясформеннай.
— Дарма шчыраў, — панура і бы ў комін прамовіў ён. — Дакладна ня мой кантынгент. Сістэма гэтага не зразумее. Ці мо яна спэцыяльна кінула мяне сюды? Дзякуй за помач. Бывай! — і растварыўся.
Януш некалькі зьдзівіўся ягонаму раптоўнаму зьнікненьню і шчыра пашкадаваў, што такі экскурсавод не прадэманстраваў увесь свой эксклюзіў.
Інэрцыйна ён аглядаў краявіды і кеміў аб магутнасьці ілюзіі. Нават аднаму розуму, адной істоце яна прыходзіць шматаблічнай ды разнастайнай і можа быць у кожны момант інакшай. А што ж тады казаць пра масавыя зьявы, незьлічоных касьмічных стварэньняў, увесь Сусьвет! Ягоных валадароў! I ўсе яны існуюць, стасуюцца, сутыкаюцца, адчуваюць, разважаюць! Неверагодная карціна! Якое ж трэба мець уяўленьне! Гэта жыцьцё? Ці што?
Нутро занепакоілася неяк па-асабліваму: быццам там нехта варочаўся і намаўляў. Здогад не замарудзіў: «Алесь! Вырашыў так гуляць? Ох, і штукар ты! Выявіся навідавоку, пабалбочам-пажартуем ды смак пачуем.» Тут жа дзіўныя адчуваньні прапалі, і ўсё нанава вярнулася.
«Тады працягнем. Калі мне дадзены абсалютны слых, то трэба і старацца ў гэтым чове. Астатняе — між іншым».
Ян навучыўся распазнаваць па гучаньні. Сапраўдны ці падробны — ён вызначаў беспамылкова. I таго быў упэўнены.
што ня можа падпасьці пад непатрэбную гукавую ілюзійнасьць ці фэнамэнальнасьць і вельмі блізка знаходзіцца да наўмянальнасьці, здольны на аб'ектыўную ацэну. Чэсны, праўдзівы, самалюбівы, лічыў: аблуднасьць яго не кране, а звышздольнасьці, якія звыкла прыходзяць толькі ў вышэйшых касьмічных сфэрах, яму будуць дадзеныя намнога раней.
— Зірні: яшчэ адзін пыхлівы выдумшчык! — даляцела да яго, і мраец хуценька шукнуў слыхам: адкуль?
Воддаль месьцілася дружына нястрымных астральцаў, якія ўраз весела ўскінулі галовы. Ад іх шырока разьбягаліся гукавыя хвалі блажнога зьместу і гарэзьлівая натхнёнасьць. Ян пазнаў блізкіх душаў і сьпікаваў.
— Чаго ты лётаеш тут? Настальгія цісьне?
— Зьбіраю ўражаньні й настроі.
— Наліха?