Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Апасьля, калі яму сталі зразумелымі асаблівасьці ўзаемапранікненьня абодвух сьветаў, ён ня толькі прызвычаіўся да такога ракурсу ўспрыманьня, але і ўпадабаў яго, бо той даваў шмат ведаў, якія звычайным людзям былі невядомыя.
Лявон кунежыўся ад такога вобразу любай, захапляўся ім, а інкалі, у зачыснай нудзе, уяўляў дрыжоную ў паглядных, павабных цялесных формах — і атрымліваў дапаўняльную асалоду.
Чарговы напад крыўднікаў сапсаваў настрой, разьвярэдзіў нутро, зблытаў думкі — і, як заўсёды, толькі Волька магла палепшыць ягоны стан.
Лявон паслаў ёй палымяны кліч — і той, усёпранікальны, праз густую разгалістасьць і спляценьні Часу, церазь бясконцасьць і перакрыжаваньні Прасторы, уміг працяў сьвятло і цемру, жыцьцё і замсту, крануў каханку.
Была ноч, і яна спала.
Прывідам ён лунаў над ёю, упіваўся яе прыгажосьцю, млеў ад шчасьця. Яму бажалася абняць сваю ясачку, пацалаваць, сьціснуць у абдоймах і бясконца сунежыцца. Але зрабіць гэта было немагчыма: рознасьць сьветаў няўмольна перакрэсьлівала ўсе намыслы і жаданьні, дадавала мучэньняў.
Адчаго столькі перашкодаў у Космасе? Каму гэта трэба?
Лявона не заўсёды намагалі такія пытаньні, пераважна ад скрайнасьці, бо ў дадзенасьць і наканаванасьць ён верыў. Цяпер таксама было не да роздумаў.
Ён аблашчыў мілосьніцу сваім духам і нырнуў у яе сон — зараз адзінае, дзе можна было наталіцца ёю ўдосталь.
Ёй мроілася нешта бязладнае, недарэчнае — і ад гэтага яна хвалявалася, варочалася ў ложку.
Лявон вырашыў суняць бязглузьдзіцу і ценем мільгануў у яе сьвядомасьці. Тут жа кашмар адышоў — і ў змрочным марыве Вольга ўбачыла любага, паімчала да яго. Ён пранікліва пазіраў на яе і ўзбуджана, таропка цераз завалы нейкіх агрэгатаў, мэханізмаў, каменьня, кніг, часопісаў, газетаў, адзежы, абутку, хабаўзьдзя, сьмецьця і іншай звалачнай усячыны прабіраўся-рухаўся насустрач. Мройная смуга хутка расьсеялася, яркім сьветам напоўнілася навакольле — і яны стрэліся, моцна і жарсна абняліся, абсыпаючы адно аднаго пацалункамі ды мілоснасьцямі. He кантралюючы сябе, у імгненьне ўзьюрыліся і дасягнулі найвышэйшай асалоды...
Іх яшчэ не пакінула зачысьць і жада, а думкі пачыналі ўжо роіцца: адбылося штосьці нязвычнае, ненатуральнае, і яно, мусібыць, паўторыцца. Калі ён ведаў, што гэта, дык яна яшчэ не ўсьведамляла, ад чаго ёй так ніякавата і нязручна.
Вольця аслабанілася ад абдымкаў мілосьніка і стала ўглядацца ў навакольле. Яе асмужаны позірк адразу зрабіўся зыркім, ясным — і Лявон зразумеў, што яна перайшла ў сьвядомы этап сну. Значыць, іхнія стан і ўяўленьні цяпер былі блізкія, падобныя і спрыялі адэкватным стасункам, але абставіны абнадзейвалі мала: звычайна ў такіх выпадках сьведам'е чалавека, моцна зьнітаванае зь фізычным целам, доўга ня можа вандраваць само па сабе, свабодна, незалежна; яно зазнае замяшаньне, узрушэньне і сьпяшаецца выйсьці з-пад улады Гіпносу, вярнуцца да свайго наканаванага жытла — галавы.
Лявон не прывык марудзіць і любы адцінак часу імкнуўся скарыстоўваць напоўніцу, а такі — тым больш.
— Волечка, любка мая, дзякуй табе за гэтыя імгненьні шчасьця, — ён зноў прыгарнуў яе да сябе. — Што цябе ўсхвалявала?
— Дзе мы? — быццам ня чуючы яго, зьбянтэжана спытала яна.
— У тваім сьне.
— А-а, зразумела, — Вольга ўнікліва паглядзела на Лявона. — А цябе няма. Гэта толькі твой вобраз, які я заўсёды нашу з сабой.
— He, родненькая! На гэты раз усё інакш, ня так, як ты звычайна трызьніш і бачыш мяне, былога, у мінулым часе. Цяпер я прыйшоў да цябе сьвядома з забыцьця, у тым выглядзе, які маю там.
— Лёвачка, міленькі! Дык ты жывеш?
— Так, толькі іначай, чым да... сьмерці на зямлі.
— А як там?
— У нас мала часу, распавяду іншым разам.
— А пра мяне ты ўспамінаеш?
— Кожную хвілінку, родненькая. Адно, што робіць падобнымі гэтыя сьветы, — нашае каханьне.
— Я знудзілася безь цябе, Лявонка, мне цяжка...
— Трывай, даражэнькая. Што б ня здарылася — мы заўсёды разам і можам выклікаць адно аднаго ў любую хвіліну. Памятай гэта.
Раптам нешта тужлівае загучала ўдалечы і адцягнула ўвагу. Узмацняючыся па меры набліжэньня, гуд узрушваў сьвядомасьць і скажаў-сьціраў візуальны плян.
Разумеючы, што зноўку расстаюцца, закаханыя роспачна абняліся, пацалаваліся — і зьніклі.
Так перапыніўся сон Вольгі — адзін з сама прыдачлівых і чароўных момантаў іхняга каханьня пасьля пагібелі Лявона.
У сьвятле пачуцьцяў яны б яшчэ доўга ішлі па зямлі ўпобачкі, калі б не бяда, якую злавала-раздражняла шчасьце ўмілаванай пары і якая неадступна цікавала за ёй, выбіраючы зручны момант для нападу. А такі звычайна надараўся, як толькі адзін з закаханых інакш паглядзеў на другога, кінуў напажаданае слова, выказаў крыўдны сумнеў...
Неяк ён затрымаўся ў паездцы, патэлефанаваў ёй і растлумачыў сітуацыю, яшчэ раз запэўніў, што ўсё будзе добра, пацалаваў.
Яна абняла маленькага сына, усьцешылася-супакоілася, пачала рыхтавацца да сустрэчы.
I раптам ні адтуль, ні адсюль у думкі скокнуў халерычны імпульс, які мігам разгарнуўся ў карціну здрады. Вольга панічна ўспыхнула і пасыіяшалася адагнаць брыдкае насланьнё.
Бяда зларадна хмыкнула, заўважыўшы шчылінку ў адносінах любых, і ўвішна праціснулася церазь яе. Агледзеўшыся,
яна адразу прыкмеціла, хто зь іх знаходзіцца ўва ўмовах, больш спрыяльных здарэньню.
Канешне ж, Лявон: скрозь цемрадзь, дождж, імчыць па сьлізкай шашы на заняпалым аўтамабілі, адрамантаваць які ўсё адкладваў.
Бяда ўкульмілася, налілася нянавіднасьцю і, жутка здрыгануўшыся, дзьмухнула ў прастору.
Машына тут жа чмыхнула, не ўпісалася ў заваротак і паляцела пад адхон.
Вольга ўбачыла перад сабой жудасныя вочы Лявона — і закрычала.
Гэтая трагедыя ўскалыхнула-замаркоціла ўсіх родных і блізкіх, па дажывоцьце зьнявечыла душу і жыцьцё Вольгі. На жал ь, ніхто не глядзеў далей праяўленага сьвету. А той нікога не выпускаў з абдымкаў скажоных уяўленьняў і звычкаў, не даваў сягнуць думкаю ў іншыя вымярэньні, зразумець усеагульнасьць, узаемазлуч касьмічных працэсаў.
У замагільлі Лявон бачыў свой адыход інакш. Па-першае, з-за заўчаснай сьмерці, па правілах кампэнсацыі, часткова палегчыўся ягоны кармічны цяжар і скасаваліся некаторыя праблемы, зь якімі сутыкаюцца душы пасьля натуральнага скону. Па-другое, ніякага засмучэньня, акрамя змушанага і вынятковага растаньня з жонкай і сынам, ён не адчуваў.
Наадварот, прыйшло незазнанае задавальненьне, лёгкасьць: фізычнае цела адсутнічала і болып не турбавала сваімі мімаходнымі патрэбамі, мройнай значнасьцю і важнасьцю; душа выслабанілася зь ягоных ціскоў і пакрысе прыста-
соўвалася да новага, больш прыдатнага для сябе асяродзьдзя, скідваючы, як непатрэбнае халусьце, агіднае мінулае, сьмялела і спрабавала сябе ў палётах.
Гэта давалася нялёгка.
Астральныя праекцыі зямных думак, настрояў, спраў бязладна і выродліва грувасьціліся навокал, энэргетычна скоўвалі і проста так не адпускалі. Яны мазолілі вочы, дакаралі, кпілі і дакучліва-зьвягліва патрабавалі ад Лявона разбору, вызначэньня. Ён ніколі ня думаў, што ягонае зямное жыцьцё ў нейкі час паўстане як сюррэалістычная карціна, убачыць і зразумець якую дадзена толькі яму. Здавалася, і яна пранікліва глядзела на яго, зьдзекліва пытаючыся: «Ну, як? Задаволены сваім існаваньнем у Вердзе? Жадаеш яшчэ адправіцца туды? He? Ха-ха-ха! Табе не пазьбегнуць заслужаных кармічных увасабленьняў і не адкараскацца ад мяне. Я — твой навігатар, арыентыр у гэтым тлумным Косьме».
Сапраўды, паклады мінуўшчыны ў сьвеце Лявона — адначасова і падрабязная карта, і прычынна-выніковая схема ягонага жыцьця. Іх трэба ўспрымаць не пагардліва, а добразычліва, паважна, удзячна, бо яны паказваюць дарогу, дэманструюць, як трэба дзейнічаць і паводзіць сябе, каб правільна рухацца.
«Ніколі ня ведаеш, зь якога боку і ў якім выглядзе да цябе прыйдзе праўда. Ня ўсё вонкава прыгожае і ўпарадкаванае спрыяе: хутчэй за ўсё, яно затлумляе мазгі, заспакойвае, падманвае. А трэба актыўна мысьляваць, бударажыць ды ўзрушваць сябе, да чаго вельмі часта падштурхоўвае пачварнае і бязладнае».
Лявону падалося, што вонкавы гармідар з удзячнасьцю прыняў ягоныя думкі і цяплей стаў пазіраць, мкнучыся насустрач.
«Сьвет цудоўны сваёй брыдасьцю!» — з такім выслоўем ён пачаў разьвязваць чарговы жыцьцёвы вузел і адразу адчуў, што нехта дапамагае, накіроўвае, засьцерагае ад хібаў. He стрымаўся і паслаў атачэньню шчырую ўдзячную ўсьмешку, а яно ў адказ аблашчыла яго лагоднай хваляй — і агульны настрой у навакольлі палепшыўся: паразуменьне дасягнутае.
Іншымі вачыма паглядзеў гаспадар на свой сьвет — і ўпадабаў яго: ува ўсім прысутнічаў няўрымсьлівы дух пошукаў і тварэньня. Праўда, штосьці не атрымалася, сказілася, зьнявечылася, паўстае як недарэчная абракадабра — не бяда; галоўнае — яно апавядае касьмічным патрабаваньням руху і барацьбы.
Лявон задаволіўся такім падыходам.
Каб крыху адпачыць, а прадышкай у астрале было пераключэньне на іншы занятак ці намер, ён уздыхнуў і нягадана — о, цуд! — узьляцеў. Ад зьдзіўленьня залыпаў вачыма, замахаў рукамі, затрымцеў нутром, прыстасоўваючыся да новага стану. Але хутка ўсё спынілася — і невядомая сіла вярнула яго назад гэтак жа, як і ўзьнесла. Яму спадабаўся такі высокі скачок, і ён стаў азірацца, шукаючы таго, хто зь ім практыкуецца. Сваю наіўнасьць ён тут жа зразумеў, успомніўшы, дзе знаходзіцца: як казала сястра, астрал — сьвет, у якім колькі ні існуй, ніколі цалкам не спазнаеш яго чароўных нечаканасьцяў.
3 ахвотай узяўся Лявон за працу, упэўнены, што іменна такім чынам даб'ецца лепшых вынікаў. Але колькі ні высільваўся, новых палётаў не адбывалася. Гэта яго азадачыла і нават астудзіла.
Быўшы ўніклівым, ён стаў аналізаваць тое, чым займаўся.
Пройдзены надоечы этап памардаваў: напластаваньні так перамяшаліся і згрувасьціліся, што разабраць-падзяліць
іх на самастойныя, зьмястоўныя часткі, адчуць іх сапраўдны, а не перакручаны сэнс і значэньне для сябе было нялёгка. Лявон прыкмеціў: яны былі водгукамі, адлюстраваньнямі пераважна фізычных высілкаў, матэрыяльных здабыткаў і пабудоваў яго зямное хады.
А дагэтуль ён шчыраў больш над залежамі эмацыйнага ды інтэлектуальнага кшталту — і ўзьняўся ўгору.
Асенены, Лявон вырашыў аканчальна пераканацца, што пачуцьцёвы і разумовы досьвед узвышае, дае крылы. Капаючыся як крот, ён пахапліва папоўз па няроўнасьцях ды выгінах лёсу і хутка знайшоў неабходныя астральныя адбіткі сваёй эмацыйна-мысьлявой дзейнасьці ў Вердзе. 3 натхненьнем пачаў прасейваць іх церазь сьведам'е, даючы ім новае, больш трывалае мейсца ў сваім жыцьці і вызначаючы характар уласнай будучыні.