Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Толькі тады, калі падчас абмеркаваньня да Адама зьвярнуліся непасрэдна, ён ацяміўся і наўсыіеш, запінаючыся, выказаў сваю думку наконт праекту энэргетычнай вежы. Усе пачулі, што ідэя яго ўразіла і павінна неадкладна зысьціцца ў рэальнасьці.
Выказваньні многіх удзельнікаў азнаёмленьня-слуханьня былі процілеглыя, спрэчныя, у асноўным эмацыйныя, мала абгрунтаваныя, але ўсе краналі адно: ці варта ў горадзе, дый наогул у Ліцьвініі, будаваць энэргетычную вежу?
Асабліва націскаў на немэтазгоднасьці і нават шкоднасьці пабудовы той самы сьвяшчэньнік, што некалі хлусіў наконт сьвятыні на гарадзкой гары:
— Гэтую вежу ні ў якім разе ня трэба ўзводзіць ня толькі ў нашым краі, але і наогул на зямлі. Яна зьяўляецца чарговай падманкай цёмных сілаў і закліканая трансфармаваць зь неба сатанінскую энэргію да нас, псаваць, разбэшчваць наш крываслаўны, ды і ўвесь злавянскі народ, глуміцца над намі. Толькі заганны і бездухоўны Захад мог прапанаваць такую згубную рэч.
Тагасьветная акружэнь, як ніколі, віравала. Хоць і адбывалася падзея ў непрыкметным правінцыйным мейсцы, значнасьць пытаньня была найвялікшай: на Зямлі ўпершыню без маскаваньня і мэтавай таямнічасьці рабілася спроба не фантазійна, а прадметна, увачавідкі злучыць розныя касьмічныя пласты і запачаткаваць цэлы кірунак прасьвятленьня чалавецтва. Усе Абстракцыі працавалі з поўным аддаткам, натхнёна, шчыра, адтаго й барацьба была напружанай, няўтомнай. Гэта было тое рэдкае стацьцё, калі поруч дзейнічалі ўсіхны, Наскі, Іхны, але з рознымі задачамі.
Нямала натужвалася Мана-лжа са сваімі дбайнікамі, палымнелі ўсе Эмоцыі, каламесіла Смутня, кідаўся, нібы ў гары, Выбар, прымервалася, каб падступіцца, Сіла.
Праўда, ведаючы пра хісткасьць многіх дачыненьняў на гэтым этапе, самавіта і зладжана кіравала сваімі ваярамі для таго, каб пашыраць сьвядомасьць людзей, даваць ім больш новых ведаў і рабіць сьвятлейшымі іхныя думкі. Разам з Доляй і Сумленьнем яна таўхнула Адама і скіравала на выступ. Усхваляваны, ён мовіў удумліва:
— Мяне ў які раз узрушвае цемрашальства, аблуда мускай крываслаўнай царквы і яе ваяўнічы шавінізм. Тое, што прапануе нам Сюзана, — гэта хада вышэйшага сэнсу, сьвятло ў глыбокім для нас значэньні і вялікая карысьць для кожнага чалавека ад дотыку да праўды. А калі казаць моваю таго хлусьлівага рупліўца справяддівасьці, што тут нядаўна плявузгаў, дык адзначу: сатанізм ідзе не ад райскіх Нябёсаў, а ад пякельнага падзем'я, ад дэманічнай збродні. I гэта ведае кожны граматны служка культу. Можа, спадар не такі? Тады — хто ён?
— Прашу бязь зьдзеклівых намёкаў! — успыхнуў сьвятар. — Усе ведаюць, хто я. I выказваю ня толькі свае асабістыя меркаваньні, але і пазіцыю ўсіх прыхаджанаў. Так,
нашая крываслаўная вера ня церпіць зла ў любой выяве, а менавіта такой, як зло, мы разглядаем гэтую энэргетычную вежу. Нашых людзей яна абражае, адлучае ад сапраўдных каштоўнасьцяў, якія ім дае толькі муская крываслаўная царква. Быключная духоўнасьць — нашая асаблівасьць, і мускі чалавек ніколі не паквапіцца на брыдасьць нейкага супэрмадэрнавага жалезьзя.
— Толькі гнюсота часта і недарэчна ліпне да такога высокага паняцьця, як духоўнасьць! — ня вытрымаў і ўзбурыўся Адам, выпускаючы сваю нянавісьць і даўно схаваны боль ад крыўды. Праўда ўважліва кантралявала, каб яго не пакінулі лёгіка і разважлівасьць. — Вы ўсё далдоніце пра сваю духоўнасьць самі. Хай бы хто іншы, староньні сказаў! Дык не: не чуваць, бо з вамі яе не відаць. Хіба можа быць духоўнасьць там, дзе галеча розуму, бруд эмоцыяў, нікчэмасьць жыцьця і ўвесь час балюе несусьветная брахня? — менавіта такія ўмовы вы ствараеце для сваіх вернікаў. Бедныя людзі!
Сюзане прыйшліся даспадобы словы Адама, а пасьля знаёмства зь ім — і ён сам. Яе заняволілі спачатку сьмеласьць і высакароднасьць гэтага гожага ліцьвіна, затым — яго непрыхаваная шчырасьць і сугучнасьць зь ёю. Яна захаплялася ягонай энэргетычнай моцай, талентам, умецтвам адчуваць прыроду рэчаў і зьяваў. У нейкі момант ёй здалося, што абодва яны з сама зыркага спагвезьдзя і выпраменьваюць аднолькавае жыватворнае сьвятло. Гэтая відзежа так калыўнала рэчаіснасьць і ўстарнавала яе нутро, што жанка ўжо не магла існаваць без, як ёй здавалася, свайго дрыжонага.
Вышыні люлялі-песьцілі закаханых, даючы ім сама лепшае, што мелася ў іх арсенале. Абстракцыі блазнавалі ад цікавай і зьмястоўнай ролі — перастачаць-перакшталчаць сваю энэргію толькі ў міласьць, шчасьце, радасьць, памыснасьць, сьвятло.
За ўсім гэтым неяк губляўся-хаваўся-мроіўся драматычны кон абодвух. Іх галоўны сэнс, будучыню ведалі ўсе на Нябёсах, як і тое, што каханьня ў выяўленым сьвеце вельмі мала і на ім трымаецца Зямля, адтаго ўлюбёным многае даравалася і давалася з асабліваю ласкай — гэта, мабыць, адно, што было крыху не па правілах, але на яго ішлі ўсе, нават сам Вадар.
Адам і Сюзана празь вякі, на перавалах касьмічнага быцьця, на адным са шматлікіх прыступкаў Вечнасьці, убачаць, што цалкам іхняе каханьне было падобнае да аднаго глыбокага ўздыху прыгожае істасьці і шчасьлівымі набыткамі засланяла многа і многа іншых бязрадасных жыцьцяў.
Цяпер, перад растаньнем, калі яны глядзелі адно на аднаго і трымаліся за рукі, ніхто пра тое ня думаў. Як і ўвогуле не мысьлюе каханьне. Інакш яно такім не было б.
— У нас яшчэ колькі часу, давай сходзім на гару, — прапанаваў Адам.
— Канешне, калі яшчэ я тут буду, — зь лёгкім сумам згадзілася Сюзана.
— Любая, не журыся, мы хутка пабачымся, я абавязкова да цябе прыеду і забяру сюды, каб заўсёды быць разам, — зь пяшчотаю абняў яе Адам.
— Так, — радасна мовіла яна і таксама прыгарнулася да яго.
Яны моўчкі ішлі па ўтульнаму гайніку, які пышна і прыгожа засьцілаў гару.
— Вось тут магла б стаяць нашая энэргетычная вежа, — паказала рукой Сюзана. — Колькі гаючай сілы яна распаўсюджвала б навокал! У якой цемрадзі жывуць вашыя людзі і не разумеюць таго! He прымаюць нічога новага, карыснага нават ддя сябе, і не жадаюць слухаць ніякіх тлумачэньняў. Шкада. Значыцца, зноў нехта іншы будзе спажываць дабро і быць бліжэй да Нябёсаў. Сьвет вялікі.
— Я таксама ў роспачы і гарую, — Адам шчыльней прыхінуў любку да сябе, — хоць і абвык да гэтага. Так, у вас народ іншы, прайшоў вялікі шлях свабоды і дэмакратыі. A ў нас... што і казаць: цёмны й забіты. Па-мяр-коў-ны! Брыдка ад гэтага! Тут дбайна пастараліся суседзі — і ўсходнія, і заходнія злыдні. Дарэчы, кожны з гэтых так званых братоў заўсёды добра нажываўся і рэалізоўваў свае комплексы за кошт мэнталітэту і дабрыні нашага люду, маіх крыўцаў. Усяго не перакажаш. Сэрца баліць, усё нутро кныхае... Што рабіць?
— Я пераканалася, як цяжка табе і такім, як ты, Адась, — па-мацярынску зазірнула ў вочы суджанку Сюзана. — Толькі абезнадзейвацца нельга. Выйсьце заўсёды ёсьць. Толькі яго трэба бачыць.
— Здаецца, у нашым выпадку цемра зазасьціла ўсё.
— He, засьветачка існуе, — ціха і пяшчотна прамовіла Сюзана. — I я табе пакажу яе.
Адам зьдзіўлена паглядзеў на яе і адчуў, як прылівае дух і радасьць.
— Калі ласка, любая.
— Надоечы я шмат чытала пра Ліцьвінію. Многа розных меркаваньняў, але найболып мяне прыцягнулі развагі амэрыканскай пісьменьніцы Эмы Сьміт пасьля наведваньня вашай краіны, — Сюзана глыбока ўздыхнула і працягнула: — Хвалююся ня менш твайго. Пад тым, што яна адцеміла, цяпер падпісалася б і я, маючы за сьпінай неаднаразовыя стасункі зь ліцьвінамі. Дык вось, сутнасьць яе ўражаньняў у наступным: народ спазнаў, ійто значыць чалавечнасьць, з тых нязьмерных пакутаў, якія прынёс яму найстрашнейшы з усіх жыцьцёвых настаўнікаў — скрайняя бесчалавечнасьць, і замест таго, каб дазволіць таму ліхому досьведу, які забраў чвэрць насельніцтва фізычна, зьнішчыць астатнія тры чвэрці і духова, ён
неяк — неяк — здолеў ператварыць яго ў глыбокую пашану да самога жыцьця, у глыбокае разуменьне, што ўсё робіцца добрым або благім праз чалавечыя дачыненьні, у пэўнасьць, што навучыць чалавечнасьці дзяцей мусіць толькі чалавечнасьць4.
— Трапнае назіраньне, — дрыготкім голасам заўважыў Адам. — Я таксама рабіў падобныя высновы, але flyMay: падманваюся, абагаўляю свой народ, а аб'ектыўны погляд можа быць толькі збоку, здаля. Аж не. Атрымліваецца, што нашыя выказы супадаюць і там таксама знаходзяць вартыя адрозьненьні ліцьвінаў ад суседзяў... Дадам, што за Бацькаўшчыну пад час апошняга ліхалецьця і ўсялякага падняволеньня палегла ад рук усходніх і заходніх зламысцаў ня чвэрць насельніцтва, а значна больш. Наогул нашая зямля памятае такія бітвы з захопнікамі, калі гінула 70-80 адсоткаў месьцічаў, як, напрыклад, 13-гадовую вайну 17 стагодзьдзя, якую, дарэчы, масейцы ня вельмі любяць згадваць, бо яна яскрава сьведчыць аб іхняй неверагоднай лютасьці.
— Так, вы нацярпеліся, але галоўнага — чалавечнасьці! — ня страцілі, значыць, сапраўды вашыя людзі інакшага кшталту, самабытныя, прыстойныя і добралюбівыя, а той, хто іх зьневажае, — злыдзень і набрыдзь. Менавіта гэта павінна натхняць цябе і такіх, як ты.
— Каханая, асабліва калі побач ты і вось так пазіраеш на мяне. Дзякуй табе! — Адам абняў Сюзану і пацалаваў. Яна прыемна ўсьміхнулася, але стрымала ягоны похап:
— Пачакай, яшчэ ня ўсё. Ты, мабыць, заўважыў: і Сьміт, і я падкрэсьлілі слова «неяк» ці тое, у нас не атрымалася вызначыць, якім чынам пры такіх неверагодных жыць-
4 Smith Е. Village children. Moscow, 1982, р. 69-70.
цёвых нягодах ваш народ захаваў чалавечнасьць. Можа, у яго своеасаблівы генетычны код? А мо дзякуючы адметнай БОЖАЙ ласцы? Тады зноў-такі: за якія заслугі і дзеля якой будучыні? Пытаньне адкрытае і найцікавае. Вось дзе прастор для роздумаў над лёсам твайго народу і тваёй краіны, даражэнькі. I вера, што ў Ліцьвініі — адмысловая роля, памысная будучыня, і ліцьвіны ў сьвеце яшчэ скажуць сваё важкае слова. Так?
Сюзана пяшчотна пацалавала Адама і, шчасьлівая, моцна прыціснулася да яго.
Яны запаволілі крок і спыніліся акурат там, дзе пачыналі ўжо адбудоўваць сабор.
— А вось і мая параза, — горка сказаў Адам. — He Mary на гэта глядзець. Цяпер так будзе заўсёды: звыродзьдзе на сьвятым мейсцы. Ратаваньня душы тут не атрымаюць. Іх стануць заліваць атрутай усё больш і больш, і яны ніколі не зразумеюць, ад чаго ім насамрэч робіцца дрэнна. Адчаго так адбываецца ?