Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
— Мяне мой бацька Хаос абавязаў быць паўсюдна, дзе хоць колькі натоўпу ці грамады, — усё месьцілася Смутня, нахабна чынячы вакол мітусьню-блытаніну і імкнучыся выціснуць адусюль Лад, што знаходзіла ў многіх ціхмянае задавальненьне.
— Дый мяне ангажавалі на заўсёднасьць, — пазяхала Ленасьць. — 3 кім тут салодка адпачыць?
— Які глыбокі ілюзійны Сусьвет: нават і мы — несапраўдныя! — скрушна заўважала Сумленьне.
— Ухавай усіх, БОЖА! Я ж тут ня дзеля раздражненьня і нялюбасьці, — мкнулася зьвярнуць на сябе ўвагу Згода, бачачы, як нарастае рэзрух, і ведаючы, як усім патрэбны мір, спакой і помач. — Дазвольце хоць крыху абліць вас гаючай энэргіяй, — але яе ня вельмі заўважалі і наогул лічылі за нешта лішняе, непатрэбнае ўсяму войску Абстракцыяў, для якіх супярэчнасьць, агрэсіўнасьць, канфліктнасьць былі асаблівай стыхіяй жыцьця.
— Бяз ласкі, спагады, мілажалю ніякая асобіна не пражыве на Зямлі, — праменіла радасьць і душэўнае цяпло Добрасьць. — Услухвайцеся майго.
— Што вы верзяце, лаецеся і грэбуеце адно адным? Калі ўжо вы да мяне прывучыцеся? — самавіта, гордзіва і важна разьмяшчаўся Лад, нікога не ўзбуджаючы і не турбуючы, але ўсё адно карыстаючыся пашанай вельмі малой колькасьці апекуноў ува усіх вымярэньнях.
Бальшыня яго не любіла і ніца баялася, бо ведала, што рана ці позна ўсім прыйдзецца падпарадкавацца Закону аб Усекасьмічным Парадку і адмовіцца ад цяперашняга стану, бязладзьдзя, настрою, ператварыўшыся ў іншыя выявы-значэньні. Якія — ніхто ня ведаў, але нічога вартага, як і ад усялякай сутнаснай перамены, не чакаў, адтаго сваю цяперашнюю, хуткую і часам няўдалую, рэалізацыю ўсе лічылі за нармальны стан.
Да ўзаемаразуменьня пастаянна заклікаў Вадар. Вось і цяпер, вынікнуўшы пасьля словаў Ладу, ён неяк адразу астудзіў усеагульную гарачлівасьць і нецярплівасьць:
— Бачу, полымя пачынае шугаць. Колькі тут вас? He пералічыць. I ўсе прагнуць выказваньня. Шмат гаварыльні распаўсюдзілася, лепш бы чыну паболып. Некаторыя, мабыць, і забыліся, калі апошні раз дзеялі. Так?
Усе Абстракцыі, а іх процьма, захваляваліся, кожная — па-свойму. У многасьці, агуле гэта нічога зь зямнога, са звыклага не нагадвала — такой незвычайнай і звышнатуральнай была зьява. Чалавечае ўвабражэньне ня ў стане ўявіць яе, намаляваць такую карціну, калі ўсе вядомыя і невядомыя бязвобразныя назовы-найменьні раптам энэргетычна ажываюць, набываюць невераемнае касьмічнае аблічча, увасабляюцца ў фантастычных астральных-мэнтальных-духоўных істотаў і багата дэманструюць сваю сутнасьць, адчувальную і зразумелую тольма для сама высокага тэасофскага мысьленьня.
Вадар кінуў моцную тэставальную бліскаўку, і ў агністай праяве ўсе адразу зрабіліся сапраўднымі, беспрычыннымі: адны — значнымі да ўзьвелічэньня, другія — нікчэмнымі да зьнікненьня.
— Вось і ўсё бачна, хто ёсьць хто, — і зрабіў яшчэ адзін адчувальны энэргетычны пасыл, ад якога ўспыхнула агняві-
ца адбору і разьдзяліла ўсіх ініцыянтаў брамфатуры. — Хто прапаў, зьнеціўся — няхай не крыўдуюць: такія правілы — праз колькі эонаў яны зноў зьбяруцца ў нешта цэлае і ўчцяцца-ганаруюцца высокімі справамі. Пашлем ім жыватворныя помыслы і лепшыя пажаданьні.
Гэтая акцыя была нечаканай для ўсяго збору: дужа рэзка і бязьлітасна распарадзіўся правадыр, — і многія зьбянтэжыліся-прыціхлі, бо ведалі, што ў яго ёсьць і іншыя спосабы ўзьдзеяньня на сваё войска. Сама жудаснае — зьнікненьне наагул. Нават цяжка ўроіць каму б там ні было, што побач зь вечнай прысутнасьцю існуе і вечная нябытнасьць з аднолькавай незьлічонай колькасьцю варыянтаў. I магчымы пераход з аднаго стану ў другі. Толькі стварэньні зямной брамфатуры, у тым ліку і звышнатуральныя, чамусьці яшчэ ніколі не назіралі, каб хтосьці ўвачавідкі прыходзіў альбо вяртаўся зь нябыту ў быцьцё. Мабыць, магчымасьць гэтая вядомая толькі БОГу.
Тыя, хто ня зьнік, крыху павесялелі, бо чакалі ад свайго кіраўніка яшчэ аднаго акцэнту — падвышэньня, і кожны спадзяваўся на сваю ўдаку: нягледзячы на магутнасьць у Прасторы і ў Часе, нябёсныя ваяры не валодалі поўнай свабодай і інфармацыяй адносна асабістага лёсу і залежалі ад пірамідальных герархічных парадкаў Сусьвету, то бок ад рачаньня вышэйшых. Ведаючы гэтую абумоўленасьць і вялікую прагу ўсіх да жыцьця, Вадар усё адно лічыў нялішнім нагадаць:
— Там, адкуль вы бераце натхненьне і дзе гойсаеце, ёсьць і ваш кон, вашая роля ў гэтай Вялікай Гульні. Усялякае стварэньне распараджаецца сабой і дадзенымі магчымасьцямі ў адпаведнасьці са сваім разуменьнем, якога, здавалася б, дастаткова, каб дзеяць годна. Але такое ўсьведамленьне сябе заўсёды спараджае самахвальства і сама-
ашуканства. Толькі вядзежа, думка пра БОГА дае правільны шлях.
Вадар на імгненьне спыніўся, умысна й прыкметна вагануў сваімі фібрамі — і каманда адчула ягоную значнасьць таксама. Токі зігнулі вартыя, і ён прадоўжыў:
— Добра, што ўсе на такой вялікай збор-дружыне памяркоўныя, зважлівыя, узбуджаныя, пазьбягаюць спакою ды прагнуць актыўнасьці, змагані. Ведаю, што многія тут жа гатовыя да спохваткі. Але час разьвязваць жарсьці яшчэ не прыйшоў. У тых падзеях, што намі кантралююцца, мы не напоўніцу паказалі людзям мірныя, умеркаваныя спосабы вырашэньня праблемаў. Трэба глыбей і разнастайней павучыць іх удумлівым стасункам у супярэчлівых, канфліктных сітуацыях, пераканаць, што скрайныя, агрэсіўныя захады, вайна, зьнішчэньне ідуць супраць агульнай лініі разьвіцьця і дасканаласьці, ганьбяць ідэю жыцьця і не адпавядаюць асноўным касьмічным замыслам. Раю ўсім Абстракцыям, асабліва стваральніцкім, болып шчыльна падысьці да галоўных герояў нашае драмы, але не забываць, што разнаякасьць — адно з важных сусьветных правілаў. А да ваяўніцтва мы яшчэ дабяромся. Усім усяго хопіць.
Кармічныя шчыракі чалавека, добра ведаючы Вадара, умомант сьцямілі: ніякай рэвалюцыі ў вымярэньні пакуль ня будзе, трэба дзеяць па-ранейшаму і берагчы сябе як касьмічную індывідуальнасьць.
Варункі пераканалі Адама ў марнасьці якой-небудзь натугі ў справе адраджэньня: у каторы раз афіцыёз прыняў бок Масеі, і муская крываслаўная царква працягнула сваю пастыдную хаду. Надалей ужо ніхто нічога не абмяркоўваў, не тлумачыў, і сабор ладным чынам, звыкла, прошта нічога не адбылося, паступенна нарастаў цаглінамі за кошт мясцовай улады.
Як і казалі сьвятаслужнікі, тутэйшыя ніяк не цікавіліся ні новай будоўляй, ні мітусьнёй вакол яе, балазе такіх, у тым ліку і культавага значэньня, навокал было некалькі. Адно што яны згодна і замілавана ківалі галовамі ды ксьціліся, калі масейскія сьвятары з амбону казалі пра веліч новага храму на гарадзкой гары, які месьцічам падаравала і ўзводіць муская крываслаўная царква за свой кошт з-за адвечнае сваёй ласкавасьці і дабрачыннасьці.
Больш за іншых тут завіхалася Маналжа са сваімі падначаленымі, сярод якіх
асабліва вылучаліся Аблуднасьць, Хітрасьць, Прытворнасьць, удала злучаныя з Тайбай. Поруч заўсёды ацялюгваліся Жах, Гнеў, Злосьць, Зайздрасьць, Нянавісьць, Хворасьць, Абыякавасьць. Быў Мэнталітэт са Зносьцю і Згодаю ўпобачкі — гэтыя пачувалі сябе як у родным асяродзьдзі, шмат тлумілі мазгі, наводзілі гмур. Доля пільна назірала за парадкам і не дазваляла разгуляцца Стыхіі зь яе дужа расьперазанымі паплечнікамі, якія ўсё адно пранікалі да людзей і дзе-нідзе ўзбуджалі бязумныя настроі і ўчынкі. Лад наогул не зьяўляўся, а Праўда, хоць і ведала абастоўку ў краі, чакала спрыяльнага моманту, зрэдзь засылаючы сваіх даручнікаў — Шчырасьць, Сумленьне, Ахоцьце, Сьмеласьць — з умыслова-сьветлавымі паведамленьнямі, каб неяк рыхтаваць глебу пад будучыню.
Над усімі цараваў Іхны і заўжды зьедліва, злацешна пасьмейваўся з Наскага, рыхтуючы ўсё новыя фармаваньні сваіх армейцаў-абраньнікаў для нападу на супара церазь Сьвятую гару.
Можна зрабіць допуст: хтосьці са сьмяротных зазірнуў у паднеб'е, у паралельныя сьветы і ўбачыў не наўмянальную, абсалютную, а тольма фэнамэнальную, шматрэальную мэтапанараму Ліцьвініі. Нават Жах і Эмоцыі зь іхнымі касьмічнымі мажлівасьцямі ня здолелі б перадаць тое агромністае ўзрушэньне, якое ахапіла б такога сьмелача ад яе зечаньня.
Многія астральныя, мэнтальныя, духовыя слаі мэтакраіны літаральна палымнелі-кіпелі ад творчага напружаньня, процістаяньня, дужаньня, а яго насельнікі ў радасьці праглі-лакнулі, крэпка бажалі і мітусіліся думкамі ад энэргетычнага багацьця Сусьвету, у якім раскашавалі рух і зьмены...
.. .А тыя, дзе людзі дачасна адмовіліся ад нацыянальных каштоўнасьцяў, гісторыі ды жылі па дурнаце пад ганебнай
акупацыяй, зьнікалі ў страшэннай цямрэчы і пагіне. Апошнія, а таксама той, хто іх ствараў альбо ім садзейнічаў, бязьлітасна выдаляліся з Космасу, як брыдасьць.
Пагроза зьнікненьня вісела і над Ліцьвініяй. Абстракцыі, якіх непасрэдна гэта тычылася, часта сварыліся між сабой, адстойваючы кожная сваё, і нястомна клапаталі, каб давесьці да людзкога розуму, пераканаць, што індывідуалізацыя жыцьця — БОСКІ дар і апірышча ўсяго касьмічнага парадку, а захаваньне, удасканальваньне яе — галоўная адметнасьць і ўнікальнасьць чалавека. У Сусьвеце няма пашаны да таго, хто імкнецца падагнаць усё пад адзін капыл. Толькі выканаўшы сваё, непадобнае да іншых, прызначэньне і атрымаўшы адпаведны знак звыш, істота разьлічвала на далейшы шлях у рэінкарнацыі.
Нябёсныя вартавыя ведалі аб'ектыўныя законы разьвіцьця і стараліся ўсімі магчымымі спосабамі ўзьняць да такога ўзроўню жыхароў Зямлі, ахоўваючы і максімальна зьберагаючы кожнае трансфармаванае, уцелаішчанае сьведам'е.
Адам перажываў з-за паразы. Душа моцна балела галоўным чынам з-за таго, што ягоная пакутная зямля страціла вельмі важнае і неацэннае месца духоўнасьці. Тое, што там адцяпер і, верагодна, давеку будзе дзеяцца, — гэта хлусьня ў прыгожай абгортцы, ад якой крыўцам толькі горш. Сама страшнае, што яны таго ня ведаюць і аблудна пакланяюцца чужому.
Дбайнікі спаверху, нягледзячы на тое, што будучыня перад імі была яснай, таксама шкадавалі, але іначай: непажадана, каб сьвядомасьць Адама і ўсіх уплывовых асобаў перакруцілася ад цяжкасьцяў і збочыла, — тады трэба намагацца больш і прымаць непапулярныя меры, цягам якіх дакладна не пазьбегнуць карэктовак і няласкі Вадара.
Усё ж мяноўна ў такую пераробку, але іншага зьместу, і трапілі ліцьвінскія Абстракцыі, калі нечакана адчулі новы загад дужа ўзбуджанага кіраўніка: