Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
— I зьнікнуць? Каб і спаміну не было?
— Гэта зноў-такі ўва ўладзе толькі ЯГО.
— Ніхто ня ведае — значыць, адбываецца і гэта, і многае іншае.
— Ты, Мана, да чаго толькі ні дадумаесься, каб паказаць сваю ўнівэрсальнасьць і ўсюдыістасьць.
— Безумоўна, хлусьня і тайна — сэнс і рухавік Сусьвету. Куды там той Праўдзе!
Праўда здрыганулася-страпянулася, нібы ад калючкі, гурнанезадаволена зірнула навокал: маўляў, хто тут такі спрытны яе зачапіў? — і, знайшоўшы сваю спаборніцу, спакойнагодна паслала мэнтальную хвалю безразрожлівасьці, непрыемную многім.
Сумоўнікаў тут жа крануў іншы настрой.
Вадару былі вядомыя ўсе магчымасьці кіроўцаў, але ён не любіў, калі абсалютызавалі нешта адно, асабліва за кошт іншых, і заўсёды перапыняў ініцыянта. Усталяваць гармонію, асабліва ў падапечным праяўленым сьвеце, было нялёгка, дый, адкрыта кажучы, да гэтага ўвогуле ніхто і нідзе не імкнуўся, каб ня страціць слодыч процістаяньня і барацьбы.
Як і ўсе стасункі, гутарка была адкрытая, парытэтная, успрыманая і даходзіла да кожнага з касьмічных братоў, таму Вадар слушна падагуліў:
— Сярод нас няма такіх, без каго існаваў бы Сусьвет. Усе — патрэбныя, важныя і дарэчныя.
Праўда ніяк не адрэагавала.
Мана зьлёгку смыкнула, але вырашыла не пярэчыць, ведаючы правілы гульні і ролі ўсіх канашоў, і адразу пераключылася на зямныя клопаты.
Між Праўдай і Маной адвечнымі былі ня толькі супярэчнасьці і проціборствы, але і супрацоўніцтва. Гэта было вядома ўва ўсім Косме. Усё залежала ад характару стасункаў у канкрэтным вымярэньні, ролі ўвасабленцаў, задумаў кіраўнікоў. Часам адна перацякала ў другую і наадварот. Зьмяняць палярнасьць, зьлівацца ўвадно — агульная якасьць усяе істасьці.
Усе былі зацікаўленыя ў аднаўленьні сьвятыні. Але — у якім выглядзе? Ніяк не маглі дамовіцца. Сутыкнуліся ня столькі розныя гістарычныя падыходы, колькі неаднастайныя сучасныя палітычныя, грамадзкія, нацыянальныя, маральныя і культурныя інтарэсы. Атрымалася, што ведаць гісторыю не абавязкова. Дастаткова ўяўляць прадмет спрэчкі і ягонае сучаснае значэньне-карысьць для бакоў ды ўдала падлучыць зухвальства, балаканьне, дэмагогію, шальмаваньне і многае іншае са збройні Маны-лжы.
Гэтая ў які раз адчувала сябе як на сьвяце, прыбіраючы да сябе ўсё болып ахвочых пацягацца-патузацца-палаташыцца ўва ўсіх вымярэньнях. Найбольш за ўсё яна разьлічвала на Сілу, да якой падкаціцца было няпроста з-за яе высокага попыту: усім была неабходная моцная падтрымка, безь якой у Сусьвеце доўга не працягнеш. У кожнага была свая прычына, неабходнасьць, абаснова і, як правіла, важнейшая і апэратыўнейшая за іншыя. Адно,
што дапамагала Мане заўсёды, — гэта дзіўная і да сьмешнага неабходная яе блізкасьць, нават роднасьць, зь Сілай: абедзьве выпадкамі не маглі існаваць адна без другой, асабліва калі стасункі патрабавалі негатыўных формаў, хітрасьці, карысьлівасьці, хцівасьці, спосабаў блытаніны і выкручваньня, насільля, гвалту, зьдзекаў, захопу і падобнага.
У сітуацыі са Сьвятыняй Мана і Сіла таленавіта, па-майстэрску скарысталі тонкую і ледзь адчувальна-ўспрыманую спохватку — эмацыйна-псыхалягічны ціск шляхам жангляваньня-пералганьня фактамі.
Адам быў сунуўся ў гэтую каламесу-каламуту са сваёй праўдай, упэўнены, што доказы ў яго бясспрэчныя, але, убачыўшы яўную крутню-мутню і друхлядзь, крыху адступіў і разважыў.
Працэсам кіравалі сама лепшыя памагачы Маны і Сілы ў рэальным сьвеце — улада і рэлігія: хаўрус небясьпечны, са сродкамі ня чцівіцца. Заўсёды, калі гэтыя заступнікі дамаўляліся і ішлі ўпобачкі, наступала бяда. I зараз яны так спараваліся, што брыдка было назіраць іхныя прылюдныя, выпачаныя акты. Амаральнасьць была навідавоку. Бывалыя махалі рукой: так было заўсёды! А сарамяжлівыя ківалі галовамі: гэтага не павінна быць?
У тагасьветным ракурсе назіралася сумятня: кожны апякунудзельнік склікаў служкаў і не адыходзіў ад свайго чалавека, маніпулюючы ім так, каб ён фізычна-дзейсна не адхіліўся ад галоўнай лініі падзеі і сваімі недалужнымі мысьляваньняміразвагамі (у собскіх меркаваньнях індывіда гэтыя былі найвышэйшага гатунку) не стварыў інакшую, неадпаведную і цяжкавырашальную камбінацыю.
Іншым разам і Адам адвярнуўся б ды пайшоў прэч: і не такое назіраў за людзьмі! Але справа закранала не яго ўласны твор і праект, а тое, што было зьнітаванае зь векавой
гісторыяй, духам ды гонарам яго народу — нацыянальную Сьвятыню Беры. Хіба можна тут парушаць арыгінал? Нават нязначная староньняя рысачка ня ўпісвалася ў агульную кампазіцыю і шкодзіла гармоніі. Любое ўмяшаньне — і будзе пакалечаны велічны архітэктурны вобраз. A яму стаяць стагодзьдзямі! I надзейна злучаць Зямлю зь Небам! Людзей з БОГАМ!
Трэба ні ў якім разе не скрыўляць гэты шлях!
I ў Паднеб'і спраўна зецілі Сьвятыню ў аб'ектыўнай прасторава-часавай выяве, пранікліва цікуючы тольма тых індывідаў, чые помыслы маглі паўзьдзейнічаць на суцэльны вобраз будынку, ягоную духовую сутнасьць і — барані БОГ! — раскалываць яго ня так, як тое было ў агульнай задуме. Да Адама быў сама пільны нагляд.
А ён хваляваўся, думаючы над спосабамі даказаць непарушнасьць першатвору, ягонае значэньне для ўсёй Ліцьвініі і для кожнага чалавека. Нічога вартага не прыходзіла — і ад гэтага сэрца калацілася яшчэ больш. На жаль, ён ня ведаў (як ягоныя нябёсныя пакрыўцы), чым скончыцца ўвесь амбарас і якім лязом пройдзецца па душы мітусяніна, інакш кінуў бы ўсё і лепш захаваў бы сябе, сваё здароўе для будучых змаганьняў.
«Болып таго, што адведзена, усё адно ня возьмецца і не адбудзецца, а няведаньне толькі дапамагае істасьці, загартоўвае дух і мосьціць на сусьветным прасьцягу цераз жыцьцёвыя выбоіны сама надзейныя кладкі. Трымайся, і палёгка прыйдзе», — разважала-спачувала-падтрымлівала Доля, уважаючы Адама за найрэдкую касьмічную асобу. Яна асабліва завіхалася над розумам дойліда і засьцерагала яго ад залішніх узрушэньняў, бо, як ніхто, магла асягнуць агульную неверагодную хаду гэтага майстра.
Менавіта з-за таго, што гісторыя добра прайшлася па сьвятыні, некалькі разоў зьмяняла яе аблічча, пазьменна аддавала ў духоўнае ўладаньне розных культаў, справа ўскладнялася. Калі Адам настойліва даводзіў важнасьць першароднага вобразу збудаваньня, то ягоныя спапрэчнікі, асабліва масейскія сьвятаслужнікі, упарта абаранялі чародны выгляд царквы, сьцьвярджаючы, што яна пасьля апошніх зьменаў стала адпавядаць канонам мускай крываслаўнай рэлігіі, якая зараз пануе ў Ліцьвініі, а ранейшай, вуніяцкай ці ліцьвінскай, і ў памоўцы няма. Ніхто зь іх, хоць і ўсе добра ведалі, ня згадваў таго, што калісьці якраз Масея зьнішчыла ўсе формы ліцьвінскае веры і сілком зьвярнула ўсіх у сваю.
Пра архітэктурныя каштоўнасьці, мастацкую вартасьць будынку ніхто не гаварыў.
Зь Бечнасьці, дзе ўсё бытавала непахісна, празначана і што апекуны так самаадана сьцераглі ды распаўсюджвалі ў сваіх выяўленьнях, ішлі ўсяго лё-
гкія павевы, здольныя ўзбудзіць на месцы любы, малы ці вялікі, працэс, — гэтак зямное дрэва, непарушна стоячы, калышацца толькі сваёй лістотай. У гэтых подыхах адчуваліся багавейлівасьць, сакраментальнасьць, жыцьцёвасьць і магчымасьць усяго, у тым ліку і складанасьць лёсу самой сьвятыні. Ёй было наканавана стаць прасьвядай, дабраслаўнасьцю, аздобнасьцю не аднае веры, а некалькіх, не аднаго народу, а многіх. I прычынаў тут шмат.
Хвала БОГу, калі нейкі люд, падужэўшы і добра высьпеўшы, займеў сабе для маленьняў велічнае і недатыкальнае збудаваньне на вякі, як тое здаўна назіралася ў сталых краінах, — гэтая гістарычная трываласьць і даўгавечнасьць толькі сьведчылі аб богадагоднасьці і сапраўднасьці сьветапогляду, чалавечай натхнёнасьці, крывічэсьлівасьці, дабрамыснасьці, дабралюбнасьці, дабрачыннасьці і багата яшчэ аб чым, што заўсёды дапамагала народам існаваць.
Шкада, што ліцьвіны не належалі да такой катэгорыі з-за шэрагу акольнасьцяў, галоўнай зь якіх, бадай, было геаграфічнае становішча — на мяжы двух сьветаў: цывілізаванага і барбарскага — колькі існавала Ліцьвінія, столькі яна імкнулася да аднаго і змагалася з другім. To бок ужо гэтым краю перадакрэсьлілі асабліві/ю ролю. Нябёсы, стваральнікі выбралі яе — пакуты. Ад простых насельнікаў, у тым ліку на мікрай макраскапічным узроўні, да цэлай дзяржавы, уключаючы і яе мэтафізычны вобраз, — усяму была прышчэпленая гэтая неад'емная якасьць-адмета, якая стала вызначальнай у разьвіцьці: што б ні рабілі ліцьвіны, усё ім давалася зь цяжкасьцю, мукай, цярпеньнем, бытта яны адны ў сьвеце сунуліся па касьмічнай дарозе.
Былі перыяды, калі замагаліся, мажнелі, жылі дон, заможна, спраўна, наедна, адыж яны хутка абрываліся: прагныя суседзіграбежнікі дый далёкія земляеды ўвесь час перашкаджалі,
не давалі збыту-аталеку, руйнавалі-вынішчалі, усталёўвалі свае парадкі. Безумоўна ліцьвіны баранілі сваю зямлю, змагаліся за ўсё роднае, мацавалі дух і цела, цягнуліся да дасканалага, БОСКАГА.
Здавалася, і розумам, і справамі, і намерамі заслужылі лепшую долю, здабылі сваё шчасьце, але — трасца, усё адно і тое ж: гора зь бядою ў абдымку хадзілі заўсёды і паўсюль! Адчаго?
Адказ трэ было шукаць толькі ў мэтагістарычных праекцыях. Якім бы ён ні быў, відавочным зьяўлялася галоўнае — ліцьвіны будавалі ў Космас сваю дарогу мэнталітэтам, адрозным ад суседзяў, іншых народаў.
Адам ужо ня першы раз выступаў на пасяджэньні па разгляду так званай амяркацыі — пляну сабору, хоць, на яго думку, ніякіх праектаў і іх абмеркаваньняў наогул не павінна быць, бо існаваў адзіна правільны й істапраўдны дакумент — цудам ацалелыя ў гістарычнай ператрусцы чыесьці даўнія замалёўкі сьвятыні. Іх ён дэманстраваў прысутным як пацьвярджэньне сваіх аргументаў. Тыя з-за далікатнасьці і па абавязку пазіралі на яго, з удаванай глыбокадумнасьцю ківалі галовамі, але больш зацікаўлена глядзелі на аднаго — масейскага патрыярха Афанасія, які нарэшце ўважыў, наведаў правінцыю і цяпер паблажліва слухаў выступоўцаў.
Для сябе герарх ужо даўно вырашыў, як трэба рабіць, але дзеля прыстойнасьці трымаўся агульнага парадку, выслухваў розныя меркаваньні, пытаў, нібыта спрачаўся, выклаў свой пункт гледжаньня, чым даў усім зразумець, якое рашэньне неабходна прымаць. Ён быў упэўнены, што паступяць па яго, нягледзячы на разнамаснасьць збор-дружыны: сьвяшчэньнікі, чыноўнікі, прадстаўнікі грамадзкіх суполак, журналісты, проста цікаўныя, якіх звычайна рыхтавала служба бясьпекі для масавасьці, плюралізму і вызь-