Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
Праўда з Доляй паразумеліся і вызначылі характар паводзінаў.
Адам у які раз прыйшоў на гару, дзе павінен быў нанова ўзьняцца Дом БОЖЫ.
Прамысловае памяшканьне, што сьмярдзела на ўсю акружэнь, ужо зьнесьлі, і цяпер рыхтавалі будаўнічую пляцоўку.
Нешта шчымлівае, хвалюючае ахінула сэрца, і зьнекуль зьявілася трывога. Паплылі недарэчныя думкі, што тут ён нешта страціць, што мара не ажыцьцявіцца і льга паклапаціцца пра іншае.
Апошнім часам афіцыйныя асобы, якія вырашалі пытаньне сабору, турбавалі яго ўсё радзей, а калі і зьвярталіся, дык цікавіліся дакументамі, пераважна гістарычнымі, дзе яны знаходзяцца, як іх атрымаць, якія асабістыя пляны ў архітэктара і хто ў яго дарадца. Раілі не сьпяшацца.
Адам бальшынёю самаініцыятыўна ўдакладняў нейкія дэталі будаўніцтва, шукаў выканаўцаў. Толькі тыя ня вельмі рваліся насустрач — і гэта пры дэфіцыце рынку працы!
«Чаго, калі посьпех ідзе ў рукі, яго не ўзяць? Гэта, мабыць, сама кароткі шлях
да досьціву: ня трэба шукаць, выбіраць, ганяцца за вынікам... Хоць кажды вольны на любыя ўчынкі».
Воля плыўна лётала над дойлідам і бавілася ягонымі думкамі.
Ей імпанавала рэальная дваістасьць гэтага матэрыяльнага слою: павялічваліся магчымасьці выбару, памнажаліся супярэчнасьці, рабіўся больш яскравым і насычаным каларыт жыцьця. Сярод розных фізычных, эмацыйных і мэнтальных праяваў, у тым ліку і чалавечых, Воля ўспрымала сябе самадастатковай і амаль нічым ня стрымлівалася. Зь ёю лічыўся аж сам Вадар, які без упынку карыстаўся касьмічнай вольніцай і бязьмежна сьмялеў у сваіх фантазіях. Адно што ён, каб ніхто з падначаленых зусім не разбэсьціўся, заўсёды пагражаў Кармай, да якой толькі адзін меў неабходныя ключы, — і тое мела дужа вялікае ўзьдзеяньне, бо ніхто не жадаў падлягаць суду гэтай вяльможы Сусьвету.
Воля ўваходзіла ў рэальны сьвет як пэўная дадзенасьць, іманэнтнасьць усіх жывых істотаў і сваёй важнасьцю літаральна пераўтварала ўсё навокал. Усе ведалі, што такое Воля і як зь ёю абыходзіцца.
Толькі на Зямлі карыстацца ёю напоўніцу разам з каралямі, манархамі і прэзідэнтамі ніхто ня мог па прычыне той жа пары: гэтак жа, як і Воля, існавала і Няволя. Процівага, супрацьстаяньне гэтай двойкі рухалі прагрэс.
Малы сьвет, удзельнікам якога быў і Адам, зьведваў Волю і Няволю, бадай, найбольш успрымальна і адчувальна, але звыкла і прыстасавана. Дыялектыка жыцьця навучыла людзей розным вынаходніцтвам, адным зь якіх было цярпеньне. Узьнікнуўшы ў іхных галовах як выйсьце і рэакцыя на ўсё непажаданае, яно буйна разраслося, сканцэнтравалася і генэравалася ў касьмічную Зносьць, якая добра прыжылася і прывольна існавала ў мэтагістарычнай Ліцьвініі.
Адам раздражняў яе сваёй самавітасьцю, гурнасьцю, нязгодлівасьцю, неслухмянасьцю, праўдашукальніцтвам.
Вось і зараз ён быў неспакойны, мазгаваў над недагоднымі тэмамі, непажадана ўзрушваў эмоцыі. I, каб ня высыіеў у ім пратэст, Зносьць наслала на яго сваіх памагатых — Коесьць і Абыякавасьць.
Адам спыніўся, зірнуў удалячынь, туды, дзе ў яго думках стаяла сьвятыня, і адчуў багавейлівасьць.
«Аслані іх, БОЖА, у імя Тваё! Сапраўды: яны ня ведаюць, што робяць. Хай будзе збожна ў іх сэрцах!» — і перажагнаўся.
Вера ўскалыхнулася і памажнела.
Сьвятыня ўзьнікла як відзеж і завагалася над гарой, нібы ў марыве. Была яна першатворнай, прыгожай і сонечнай. Адам пачуў музыку і анёльскі сьпеў.
У такой якасьці царква яшчэ не паўставала. Наогул яна мроілася паўсюдна і ў розных выглядах, а ў начных трызьненьнях пра яе вярзьліся такія блытаныя і сымбалічныя сюжэты, сапраўдны сэнс якіх паўставаў толькі ў ірацыянальным сьвятле.
Доля імкнулася надаць уваабражэньню Адама пазітыўны кірунак і выдаліць залішнюю прывярэддівасьць-гімар з працэсу, але іншыя сілы, ініцыяваныя Іхным, танчылі вакол бязладна, уносілі чаўпятню, дадавалі падменьнікаў, то бок зьбівалі дойліда з панталыку. Балазе, што Доля ішла поруч з Праўдай і абапіралася на яе ваяроў, найлепшым зь якіх было Сумленьне, таму Адам перамагаў у асноўным добрапрыстойнасьцю і крывічэсьлівасьцю. Але прыроду, глыбіню многіх падзеяў ён усё адно цалкам не разумеў.
Так, у зямной рэаліі для яго засталося загадкай, адчаго гэтак упарта мускае крываслаўе, а за ім і сучасная ўлада, чапляліся за аднаўленьне на галоўным фасадзе царквы па цэнтры — звычайнага франтону і ззаду — копулу, якія зьяві-
ліся ў пазьнейшых перабудовах, а не фігурна-ступеньчатага зь яшчэ адным крыжападняцьцем, як было першатворна, бо побач іншая, нядаўна спасызноўленая катэдра захавала гэтую прыкмету віленскага барока?
Доля толькі глыбока ўздыхнула, успрымаючы турботы Адама, і паглядзела на ўсё шырэй, у тым ліку і на тыя выявы, як ён у замагільным сьвеце сустракаецца з істасьцю, дакранаецца да велічнай Праўды — і да яго даходзіць сутнасьць, моц розных, здавалася б, нязначных архітэктурных сакральных сымболяў, дэталяў нейкай выявы ў фізычным сьвеце.
Любая ідэя — геніяльная і бяздарная, стваральная і разбуральная, малая і вялікая — у касьмічным маштабе складаецца з драбнюткіх часьцінак, квантаў думкі, лічбавай праграмы, і яе генэзіс, жыцьцяздольнасьць мацнеюць, калі яна аб'ёмней і адметней прысутнічае ў выяўленых пластах. Дзесьці зьмяняецца — скасоўваецца-зьнішчаецца, дадаецца-далучаецца — хоць маленькая прыкмета, код ідэі, — яна альбо ператвараецца ў іншую, альбо зьнікае. Гэта ведама — інтуітыўна, сьвядома — тым на Зямлі, хто адпрэчвае-нявечыць, садзейнічае-ўдасканальвае інакшасьць, інамыснасьць, бо тагасьветныя рупліўцы, ці то Абстракцыі, вядуць між сабой нястомную барацьбу і зносяць у такіх выпадках намнога больш за чалавека. Яны добра засвоілі, што ад ідэяў залежыць іхнае існаваньне.
Праўда таксама назірала Адама ў іншай уяўнасьці. Яе ўсьцешвала цяга падапечнага да спасьціжэньня Тварэньня і тое, як пластычна і адэкватна рэагуе ягоны мозг на новыя веды. А сам ён, аглядаючы мінулае, нават жахнуўся, калі ў падзеях свайго жыцьця знайшоў — а раней зусім ня ўлічваў — вялікую прысутнасьць усялякіх дробязяў, атрыбутаў, знакаў, накметнікаў, сымболяў, іншых рэчаў і значэньняў, што ўвасаблялі, па панятках фізычнага сьвету, лішнія і недарэ-
чныя крозы-фантазіі, а ў сапраўднасьці, па-наўмянальнаму, мелі велізарны адчувальны і пазнавальны касьмічны сэнс.
Стоячы на гары ў гэтым сьвеце і ў думках асягаючы апошнія падзеі, Адам думаў пра складанасьць жыцьця і гатовасьць людзей гідзіць-гадзіць адно аднаму бяз дай прычыны.
«Тое, што адбывалася вакол сьвятыні, у асаблівасьці з нагоды візіту масейскага патрыярха, інакш, як бруднай справай, не назавеш.
Адчаго з мноства варыянтаў добрага і дрэннага чалавек выбірае пераважна горшае? Такое ўражаньне, быццам яго нехта адзін заўсёды падпіхвае і намаўляе-падвучваепаджартоўвае: зрабі подласьць-паскудзтва — і атрымаеш палёгку! не, не рабі, кепска стане, дай лепш ласкі! — раіць нехта другіі нічога ня будзе і ні з таго, і ні зь сяго — мае рацыю нехта трэціі... — толькі і маўчыць нехта чацьвёртыі а нехта пяты зусім ня почаўны, хоць і прысутнічае! што ўжо казаць пра некага шостага, некага сёмага.., прычым гэтыя нехта заўсёды адзінотныя, а не задзіночаныя, яны паасобку, а не разам. I ўсе месьцяцца не абы-дзе, а ў канкрэтным чалавеку, разважаюць, мяркуюць, спрачаюцца. Колькі іх там, унутры мяне? Мноства! А сьцьвярджаюць, што я — адзін! Лухта! Гэта фізычнае цела толькі адно, а прысутных у ім не пералічыць. I дзеюць яны ўсе ў такой пракуднай-вычварнай зьяве, якая завецца жыцьцём, сапраўднасьць альбо ўяўнасьць якога яшчэ ніхто дакладна ня вызначыў. Адно ясна: вымярэньняў у яго — мноства. А кіруе ўсімі — Розум! А мо яшчэ хто?»
— Безумоўна, мысьляр! Нарэшце дайшло! — падбадзёрвала Сумленьне, ініцыяванае Праўдай для маральных выпрабаваньняў і загартоўкі.
Адам ня чуў гэтага голасу, як і іншай звышнатуральнай мітусьні вакол сябе. Яму толькі на нейкі міг здалося, што ён адгадаў нешта правільнае, важнае, і зразу стала лёгка. Няўрочнымі думкамі пра сваю сутнасьць дойлід у які раз узбудзіў вялікую армію нябёсных вартавых, і тыя зьбегліся-зьляцеліся на збор-раду, каб паказацца ды пазабаўляцца.
Спэцыяльнага такога месца ў брамфатуры не было. Яно заўсёды зьяўлялася там, дзе ўзьнікалі актуальнасьць і вайстрыня жыцьця, дзе высьпявала нешта лёсавызначальнае. Дом БОЖЫ ў Ліцьвініі і ягоныя ўдзельнікі сталі такімі ад пачатку і цяпер, на чарговым перавале Прасторы і Часу, патрабавалі асаблівага ваджэньня. Помыслы, энэргетычныя пасылы многіх апекуноў зьбіраліся менавіта тут увадно
і разам уяўлялі магутны пераўтваральны сэнс, датычны выключна чалавека.
— Я вельмі падтрымліваю сьвядомых і там, і тут. Як жа безь мяне? — паперадзе ўсіх вырашыў быць Інстынкт.
— А са мной заўсёды лепш, — таксама пырснула энэргетычнай перавагай Ахоцьце і падкінула задору ўсяму брацьцю.
— Нас затое шмат! — табуном шуснулі неўтаймоўныя Эмоцыі. — I мы ўсіх атакуем-занепакоім-узбудзім-возьмем-запалонім-зачаруем-разьятрым-узьюрым-упадабаемзьненавідзім-прысвоім-адрынем-пераўтворым.
— А каб трохі патрызьніць, у мітурасах дзіўных альбо ў эмпірэях сэнс пашукаць, га? — як заўсёды недарэчы і нібы ў бязуме паказалася Мроя.
— А які сход-кірмаш-майдан-торжышча бяз гандлю? — лапатаў Выбар і, хітра падміргваючы, усіх расхвальваў.
— Асадзі назад! — вычвараў непрыступны Тэмпэрамэнт. — У мяне свае падыходы: трэба адпавядаць і падабацца толькі мне. А вы ўсе можаце збочыць ці ўвогуле адысьці. Вось панасылаю на вас, як на людзей, галоўных дароў-удачаў з памагатымі — крэўкага, запальчывага, лентага, хаморлівага, — тады і паскачаце, як ачмурэлыя, пад маю дудку. Во будзе пацеха! Ха-ха-ха!!!
— Досыць, я сказала! Разьвесяліліся! Якая ж балбатня бяз спрэчак, абмовы, пляткарства, нядобразычлівасьці, шкоды? — аж заходзілася ад гневу няўрымсьлівая, лютая Злосьць і тут жа давала рэцэпты-парады: — Трэба ўсіх узрушваць, гнявіць, сварыць — так хутчэй і нутро аголіцца.
— Нельга да аднаго дадаваць другое — залішне будзе! — абуралася і забараняла Хцівасьць. — Апрагуцца. I так шмат маюць.
— Наогул ува ўсіх усяго замнога, — кіпела і зьнемагала Зайздрасьць. — Мне б гэта. Заўсёды мяне абмінаюць.
— Дзіву даюся ў які раз! — гуляў у зьбянтэжанасьць Крадзеж і падбухторваў: — Бытта ня ведаеце, як набываць? Трэба ўсё цягнуць і красьці — і рэчы, і эмоцыі, і думкі. На зладзеях сьвет трымаецца. Хай недарэкі разважаюць пра іншыя магчымасьці, а я заўсёды кажу: зладзежа — лепшы шлях да сапраўднай дасканаласьці і майстэрства. Злыдні мяне зразумеюць.