• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    — А цяпер унікай. У цябе ёсьць усё. Ты здолеў дасюль данесьці, не расплюхаў. Малайчына!
    У нашым жыцьці музыка — сама лепшая выразьніца касьмічных настрояў. Калі літаратура, мастацтва, архітэктура і іншыя віды творчасьці аддюстроўваюць толькі асобныя бакі Вышэйшага Сэнсу, то музыка выяўляе Боскасьць і ўзьдзейнічае ўсеабдымна, кранаючы людзей ня толькі фізычна, астральна, мэнтальна, але і духоўна. Ад яе трапечуць усе, незалежна ні ад чога.
    Усе ведаюць гісторыю Арфэя і Эўрыдыкі. Яна адметная ня толькі сілаю каханьня, але і магіяй музычнай падзейлівасьці. Арфэй здолеў успрыняць і выразіць такія касьмічныя матывы, ад якіх атачэньне ўзрушылася-ўзьвялічылася і паспрыяла. A Эўрыдыку чароўная музыка пераўтварылапраісначыла, надала ёй высасьці і дазволіла імчаць за каханкам цераз усе матэрыяльныя спаткненьні. I толькі звычайнае зямное пахаценьне Арфэя, як
    фізычны погляд назад, вярнула яе да ранейшага стану. Гэта ня проста мэтафара, а гучаньне веляй чысьціні і прыгажосьці.
    У Сусьвеце існуе абсалютная, універсальная Мэлёдыя. Тое, што ствараецца музычнага ў выяўленых сьветах, — толькі драбнюткія яе адгалінаваньні, як бы выцягваньне зь яе неабдымнай адзежы невялічкіх нітачак, гукаў, твораў. Цяпер музычныя вытвары робяць індывіды, адзінкі, выкананьне адбываецца і асобна, і групай, а ўсё ідзе да стварэньня, улоўліваньня абсалютнай мэлёдыі грамадой, хоць такія спробы ўжо існуюць.
    Ты і сябры зрабілі важную справу: стварылі адзіную Мэлёдыю Ліцьвініі, альбо запачаткавалі Вялікі Зыход Космасу ў нашую брамфатуру.
    Гэтыя словы казытнулі ўсе фібры вучня і запусьцілі ўспаміны: існасьць стала прымаць відарысы ўсіх падзеяў, што адклаліся ў касьмічнай схоўні і даваліся толькі таму, хто адпавядаў запатрабаваньням. Мяркацыі й увабражэньне ляцелі ў Сусьвет усё далей.
    Яшчэ ніхто дакладна ня вымераў імгненьне і не пазначыў ім Сусьвет. Адтаго ўсе адлікі-разьлікі заўжды ўмоўныя і ўяўныя. А найлепшай меркай зьяўляецца думка: як памысьляваў, так і адбываецца.
    Падчас сутыкненьня з Горстам у Янука сапраўды ўзьнікла мэта ператварэньня Ліцьвініі музычным чынам; бліскаўка толькі адзначыла гэты намер: прастора загучала на ўсю моц, клікаючы рупліўцаў.
    I яны сабраліся, багатыя на досьвед, поўныя жаданьняў і гарачыя да дзеяў.
    Усе адчувалі накіроўваючую Сілу і былі ўпэўненыя, што робяць правільна.
    Узрушыліся сэрцы і загучалі ўва ўнісон, выказваючы дарагое, адметнае. Ад
    прыгожага сугучча і вялікай лучнасьці ў мэтапрасторы Ліцьвініі ўзьнікла неверагодная мэлядычная выява, хвалі якой дасягалі кожнай роднаснай душы, у якім бы вымярэньні і сьвеце яна ні знаходзілася.
    — Толькі дзякуючы Часу мажліва зеціць помыслы cap­ita на розных касьмічных кірунках, — радаваўся Янка разнастайнасьці быцьця.
    — I заўсёды адчуваць сябе датычным да Справаў Адвечных, — дапаўняў Казімір.
    — А чаго я тут? Я ж рыхтаваўся да пераходу.
    — Ты толькі апамятаўся. Во, як я цябе загаманіў і заблытаў! Значыцца, праняў. Гэта добра. Зручней будзе давесьці наступную задачу.
    — Мяне чакае нешта асаблівае?
    — Так, і дужа.
    — Я саўсім расхваляваўся і мушу запярэчыць: не гатовы я.
    — Часам сябе ня ведаеш.
    — Я бачу сваё калішняе. У некаторых жыцьцях рабіў нявартае, момантамі — прыкрае. Гэта цісьне мяне. А паправіць нельга.
    — Калі расьцеш, уздымаесься і набліжаесься да свайго наўмену, то набываеш усё больш самапераўтваральных якасьцяў, якімі можна карыстацца і ў часе, і ў прасторы, але тольма для ніжэйшых узроўняў.
    — Атрымліваецца, я магу з вышыні свайго становішча падкарэктаваць самога сябе ў мінулым і на нешта паўплываць?
    — Такое магчыма, але толькі ў згодзе з Тварцом.
    — Як гэта?
    — Ты можаш пажадаць усяго і стварыць адпаведныя думкаформы. Але яны ажыцьцявяцца толькі ў выпадку адпаведнасьці Агульнай Задуме. Паўтараю: усё залежыць ад твайго пад'ёму — чым вышэй, тым дасканалей. Наступае такі мо-
    мант, калі зь цябе вырастае бог. Дарэчы, анёлы людзей — гэта болыпасьцю яны самі, толькі вышэйшага ўзроўню разьвіцьця, ці бо з будучыні наглядаюць за сабой.
    — Тады я выпраўлю тое-сёе?
    — Паспрабуй.
    Ян задорыста ўзяўся за трансфармацыі. У хуткім тэмпе паімчалі малюнкі ўвасабленьняў за доўгія эоны быцьця. Ён засяроджана ўводзіў зьмены, калі-некалі вяртаючыся назад, узіраючыся, перастаўляючы альбо наагул выдаляючы нешта, і задаволена сабе напяваў. Напрыканцы хвіліну памарудзіў, памеркаваўшы, і зрабіў апошні магічны кіў.
    Казімір з добрай усьмешкай назіраў, раз-пораз вылучаючы лёгкія і гаманкія хмаркі, і нібыта чагосьці чакаў.
    Раптоўна Янук здрыгануўся і нязвыкла гукнуў. Увышыню адляцеў флюід расчараваньня.
    — Што гэта? Так мала атрымалася? — занепакоіўся ён.
    — Значыць, яшчэ рана і шмат трэба. Галоўнае — не спыняцца і гартаваць дух. Ёсьць веды і праца — будзе ўсё. A зараз — мэта.
    Па таму, якім блакітам і зыркасьцю напоўнілася аўра Яна, можна было меркаваць аб ягонай гатовасьці.
    — Гэта я прыпыніў тваё новае праісначаньне, — паясьніў Казімір, — каб ты больш спазнаў і паслухаў мяне. Ты зноў народзісься ў Ліцьвініі. I таксама будзеш кампазытарам.
    — Тое ж самае... Як гэта ўспрымаць?
    — Як давер. Растлумачу. Талакой вы пасьпяхова ўладкавалі музычную сфэру над мэтакраінай — гэта будзе натхненьнем для цябе тамтэйшага. Ты напішаш твор — у цяперашнім разуменьні сімфонію, якая дапаможа перайначыць зямны сьвет. Зараз там многае рыхтуецца да пераходу ў новую, шостую, вялікую расу. Да знакавых будзе прыналежаць і твая музыка, якая сваім гучаньнем пяройдзе рубікон
    і ў ліку першых стане значнай зьявай новай цывілізацыі. Упершыню выявяцца і адчувальна паўстануць-адкрыюцца ўсе веды, атрыманыя цягам пяці папярэдніх вялікіх расаў. Нарэшце чалавецтва пачне гожы касьмічны ўздым ад зямное прыступкі, на якой знаходзіцца цяпер.
    — Я буду ведаць пра гэта?
    — На Зямлі не. Але інтуітыўна ты будзеш кіравацца гэтай праграмай усё жыцьцё. Галоўнае — слухай сябе і выбірай бяз гвалту. Спазору ты будзеш сімпатычнага, прыцягальнага і магічнага, як твая музыка. Няпросты лёс. Задачы даюцца па сілах. Вяртаньня няма. Толькі ўзыходжаньне.
    кастрычнік 2015 году — люты 2016 году, г. Віцебск.
    сьвятыня
    культавая праекцыя
    Раніца лашчыла сонцам, замілоўвала зелянівам, грукатала трамваямі і плыўна пераходзіла ў дзень.
    Адась у добрым настроі ішоў у офіс, прачуваючы пасьпяховую ўгоду. Як звычайна, павярнуў за рог будынку, кінуў наперад зірк, занёс нагу — і пантофляй нібы лучыў па цагліне, што звалілася зьверху. Болю не адчуў і адразу ўзьняў галаву. Парэпаны гзымс быў без аднае часткі.
    Юнак міжволі ўсьміхнуўся, хмыкнуў: яшчэ б адно імгненьне — і мазгі набакір. Дзякуй Богу, пашанцавала. Подзіву было больш, чым сполаху.
    «Прыгоды банальней не прыдумаеш. Ніколі ня думаў, што такое можа адбыцца са мной. Што гэта значыць? Часу разважаць няма: чакаюць людзі. Апасьля пакумекаю».
    «Так, як заўсёды: аб сама важным — потым. А тлумачэньне будзе звычайнае: выпадковасьць, недагляд камунальных службаў, дрэнная якасьць матэрыялу і працаў. Зазвычай Адам яшчэ спасылаецца на пагоду і на няўдалы дзень; як ні дзіўна, але апошняе бліжэй да праўды.
    Дык, можа, цяпер... Пасунуць яго далей і прыадкрыць сэнс, паказаць краёк іставетнасьці ?..
    Чаго ён так пабег? I гэта тады, калі стукаецца лёс! Варта суняць? He, нязручна ў мэнтальнай праекцыі... Яго помыслы ня тыя: шпаркія ў непажаданым кірунку. Прыйдзецца зноў адхіліць камбінацыю і загадаць, каб усе разыходзіліся. Змайструйма прыдатнае іншым разам, найперш зазірнуўшы ў касьмічны інфармацыйны масіў. Усё адно ён — наскі і нікуды ня дзенецца.
    Эх, Адзік, ведаў бы ты, што ў Сусьвеце не адзін, а ў сваім мностве, што па-за гэтай сфэрай табой апякуюцца, вядуць цябе!
    Адчаго здарэньні не насьцярожваюць людзей? He змушаюць да роздумаў, аналізу, абагульненьняў?
    Каго я пытаюся? Сябе. Сьмешна: мне ж усё вядома. Значыцца, зноў разгуляўся. Тады трэба адказваць — такі парадак.
    .. .У гэтым вымярэньні большасьць лянуецца, мала мысьлюе, пазьбягае нязвыклага. 3 варыянтаў выбірае прасьцейшы, знаёмы, пратаптаны. Здавалася б, менавіта вынятковыя, дзіўныя, мудрагелістыя павінныя выклікаць натхненьне й асаблівы поцяг. Аднак жа не: неспазнанага на Зямлі ўсё адно безьліч!
    Падчас мы, нябёснае павадырства, знарок, сумысна ўжываем трывіяльныя, як вось гэтая, сітуацыі, каб падштурхнуць істоту да патрэбных высноваў, — але і тут марна. Калі ж і намёкі не бяруць, тады проста частуем важкай поўхай ці сэнсавай доўбняй, але і гэта не заўсёды спрацоўвае: чалавек дужа тугі!
    Застаецца тольма спрыяць ды чакаць, каб людзі паразумнелі. Але жданкі-спадзяванкі, як і многае ў Сусьвеце, могуць быць бясконцымі.
    Надакучыла!
    Пазбыцца б і гэтай ілюзіі пра чалавецтва, скінуць несуцішны клопат дый заняцца чымсьці больш значным, незраўнаным, уцешным...
    Няёмка, але мушу прызнацца: усё, што я стварыў тут, — ня лепшае аж да паскуднасьці! Колькі энэргіі пайшло на пустку!
    Досыць марнатраўства!
    Аж не! Згарнуць гэтую рэальнасьць, як абрус-самабор, і спрытна закінуць, нібы торбу, на сьпіну не атрымаецца: муляць будзе, бо далёка зайшоў, задаўніла, засмактала... Так, трэба й надалей клапатаць, зазнаваць, старацца, унікаць ліхатні. Наогул сваю працу неабходна цаніць, шанаваць, ставіць
    іншым у прыклад. I абавязкова дадаваць патасу і вялічча — гэта ў мяне заўсёды атрымліваецца на выдатна, нават валей.
    А калі не вылузвацца і па шчырасьці: галоўнае ў маёй чыннасьці — бава й пацеха, ды яшчэ — невераемная асалода. Такі самавіты і велягурысты майстар, як я, Вадар, на ўсім гэтым добра разумеецца. Mae ўмецтва, вялікасьць і ўзровень пазасланяюць любога.
    I ўсё-ткі — зьмяніць бы парадак, увесьці б іншыя правілы дзеля добрага буянства і любаценьня... Эх!
    Штойта мяне гэтак разьвярэдзіла-разьятрыла? Ніяк чалавечым пацягнула, людзкім патыхнула. Узапраўды, з кім павядзесься, ад таго і набярэсься.
    Льга спацішыць сябе, спамеркаваць настрой. Мне яшчэ дзеяць і дзеяць, столькі спасьцігаць касьмічнага бязьмежжа ды выяўляць асабістага волатаўскага духу, што галоўнае — не расьцерушыць, захаваць сваю існасьць!
    Дар і кон у мяне своеасаблівыя. Яны занатаваныя ў Вечнасьці як стваральніцкія, наватарскія і магутныя. Зь імі я дасягну сама запавечных вышыняў. Наперадзе — назьдзіўная і хвалюючая дарога.