Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Тады ўзьняўся невераемны вэрхал. Асуджэньне і зласлоўе ліліся цераз край. Лявона бэсьцілі, шальмавалі бязь меры, пагражалі, даставалася і Бользе. Іх гэта балюча кранала, нервавала, засмучала. Сваякі падтрымлівалі, як маглі, але галоўным ратаваньнем і ўцехай было каханьне.
Усё гэта не магло не адлюстравацца ў астрале, ня легчы кармічным цяжарам на душу Лявона, але асноўнае напружаньне надавалі ўдзельнікі канфлікту, як памерлыя, так і ўвасобленыя: яны спараджалі негатыўныя думкаформы, якія накіроўваліся да мэты і адпаведна ўзьдзейнічалі.
На гэты раз паблізу зламысцаў ён заўважыў тую, зь кім хацеў паняцца. У цкаваньні ўдзел яна не прымала, тужліва пазірала на яго, як бы аб нечым молячы, і горка зохала. Пагуднасьці і дакору ў вачах не было. У роспачы дзяўчына кінула апошні погляд на любага і таропка паімчала ўдалячынь.
Яму зрабілася прыкра, ад чаго абарона аслабла — і становішча пагоршылася: зграя залютавала яшчэ больш.
Лявон тарапліва ўкульміўся і настроіўся на барацьбу, зусім ня думаючы, што сілы няроўныя.
Моцным разумовым штуршком і эмацыйным выбухам ён агаломшыў нянавіднае скопішча і суняў напад. Але яно прыпынілася не надоўга, сабралася і кінулася нанова.
У гэты момант Лявон адчуў брую пяшчоты і дабрыні, якая хутка ператварылася ў імклівы вадаспад каханьня — гэта Вольця малілася за свайго мілосьніка і слала яму шчырыя пачуцьці, ад якіх той адразу адужэў духам. Пырскі жыватворных пацераў кранулі зьвяглівую арду — і яна асалапела-насьцярожылася.
Лявон якга скеміў, што змагацца трэба не нянавісьцю і злосьцю, а любоўю і дабром. Ён зноўку намогся — і выклікаў у сябе адпаведны настрой.
— Чаго ўсхадзіліся, даражэнькія? Тое, што вы робіце, не пасуе вам, абязьвечвае ваш гожы выгляд. Я назіраю за вамі і захапляюся вашай самаадданасьцю, згуртаванасьцю, энэргетычнай дужасьцю. Маё стаўленьне да вас сама лепшае. Давайце паладзім, узрадуемся. Я вас люблю, паважаю і ад усяго сэрца жадаю вам шчасьця, дабра і памыснай будучыні. Божухна, аслані іх у імя Тваё!
Хэўра здрыганулася і абмякла. Адзінкі яшчэ паказвалі свой нораў, лена скаліліся, кідаючы апошнія пагрозьлівыя эмоцыі. Паступова адны ўвачавідкі сталі зьнікаць, другія незадаволена адлятаць, трэція, мабыць, пад вялікай кармічнай ношкай, зморана пасунуліся, як няўздоліцы.
Лявон са скрухаю назіраў гэтую карціну і ад усяе душы шкадаваў небаракаў.
Ці працягнуцца адрыгі гэткай гораснай падзеі? Ён ня ведаў.
Пасьля сьмерці на зямлі Лявон трапіў у свой астральны сьвет.
Змрочным і пахмурым выглядаў гэты ўдол. убачыўшы ўразьлівае бязладзьдзе і цёмныя мясьціны, ён занепакоіўся і засумаваў: няўжо яму суджана існаваць у такой брыдкай і недарэчнай абастоўцы, дзе неверагодным чынам зьмяшаліся-пераблыталіся прадметы, вобразы, пачуцьці, паняткі? Што з гэтым рабіць? Адчаго адразу ён апынуўся менавіта тут? Куды дзеліся людзі?
Напачатку яму дапамагла сястра Алена, якая спачыла задоўга да яго.
Яна аднекуль вынікла, узбуджаная, вясёлая, і абдала брата хваляй шчырых пачуцьцяў.
— Бітаю ў новай выяве! — усёй душою зьзяла яна. — Я радая цябе бачыць.
— Дабрыдзень! I мне прыемна зноўку стрэцца з табой. Толькі я не зьмяніўся: такое ж аблічча, як і раней.
— Табе так здаецца. Я бачу цябе іншым.
— Наогул я многага не разумею.
— He хвалюйся. Ты яшчэ разгублены, трымаесься за мінулае — гэта натуральна. У астрале на першую пару такое адбываецца з кожным.
— Я разумею, што памёр, але не зусім ведаю, што гэта, — Лявон позіркам і рукой паказаў на агідны разлог.
— Гэта вынікі твайго апошняга ўвасабленьня: усё створанае тваімі дзеямі, эмоцыямі, думкамі, а таксама іншымі людзьмі датычна цябе, і пераломленае праз тонкі сьвет.
— I што мне зь ім рабіць?
— Разьбірацца і працаваць.
Як?
— Я патлумачу ўвогуле, а дэталі і падрабязнасьці асэнсуеш сам з дапамогай астральных законаў. Дык вось, тут жыцьцё зусім інакшае і мала падобнае на фізычнае. Усе насельнікі — астральцы — істасьцю адкрытыя і тайнаў, як чалавек, ня маюць. Звыкнуцца з гэтым няпроста. Адчуваць і думаць толькі для сябе ты ня зможаш: усё адразу будзе вядома атачэньню. Адтаго раю сьпярша навучыцца кантраляваць сваё нутро. Жадаць, марыць і заразом атрымліваць скутак тут можна без абмежаваньняў, але першаснымі і галоўнымі зьяўляюцца кармічныя парадкі, якія могуць адмяніць любое тваё памкненьне і прадыктаваць сваё. Прычым адбываецца гэта бязь ціску і насільля: у асобныя моманты паступаюць няўлоўныя сігналы-арыенціры, якімі ты кіруесься. To бок карма тут не адвалочнае паняцьце, а рэальная сіла, якой ты, калі сказаць трапней, дыхаеш. Яна ўсюдыісная, абстрактная, незаўважная і — абавязковая, неабходная для існаваньня.
— Значыць, я павінен адбываць сваю карму... сярод вось гэтага бардаку?
— Ты цямкі. Іншага шляху ў цябе пакуль няма. Намагайся — і аднойчы ты ўловіш першы покліч: гэта значыць,
атрымаеш дазвол пакінуць свой сьвет і ажыцьцявіць запаветныя мары, пабачыць іншыя куткі астралу, але зноў-такі ў абмежаваным, слаба акрэсьленым выглядзе. Толькі не журыся: паступова такіх дазволаў стане болып, астральны Сусьвет паўстане перад табой выразьней, глыбей, паўней, пачне аддаляцца твая прошласьць і набліжацца будучыня — новае ўвасабленьне.
— Дзякуй за тлумачэньне, безь цябе я б зьнямог ад роспачы, а так ушчоліў духам. А ты на якой стадыі?
— Большасьцю я яшчэ знаходжуся на сваім прыстанку, але ўжо даволі доўга і свабодна магу рухацца па астралу, зносіцца зь іншымі, знаёміцца з акольнасьцямі. Упэўненасьці прыбывае, надзеі растуць.
— Алена, а дзе... людзі?
— Астральцы, астралавекі. Яны, а часьцей іхнія вобразы, выплывуць тады, калі ты пачнеш працаваць у сваім сьвеце і кранеш нейкую канкрэтную зьяву, падзею, залеж мінуўшчыны. Наравістымі зданямі прыйдуць і ўвасобленыя на зямлі... Мяне нехта кліча. Трэба імчаць. Калі я табе спатрэблюся, падумай пра мяне альбо глыбока адчуй — і я буду тут. Жадаю посыіехаў. Да пабачэньня!
Тая размова палепшыла настрой Лявона, падштурхнула жаданьні і імпэт.
Ен стаў зьвяртацца да Алены часьцей.
Яны радзіліся, шукалі шляхі пераадоленьня цяжкасьцяў, выдаленьня альбо нейтралізацыі шкодных напластаваньняў усялякага сэнсу, прымалі рашэньні, а балыпынёй проста гутарылі, каб неяк прыхарашыць адзіноту. Брат і сястра здаўна цягнуліся і паважалі адно аднаго, хутка знаходзілі паразуменьне, шчыра дзяліся патаемным. Мабыць, між імі быў своеасаблівы кантакт, бо Лявон, як ні намагаўся, больш нікога выклікаць дакуль ня мог.
— Гэтапокі, — заспакоіла сястра. — Прыйдзечас — іты здолееш мець зносіны з кім заўгодна па жаданьні і па думцы.
— Пра які час ты кажаш? — весела заўважыў Лявон. — Яго тут няма!
— Так. Мы яшчэ доўга, аж калі цалкам не пазбудземся вынікаў апошняй інкарнацыі, будзем ужываць зямныя выразы і словы. Звычка многае значыць. Заўважыў, што я сказала «доўга»? Ха-ха-ха!
Сапраўды, у астрале час не адчуваўся так, як у Энрофе5. Некаторыя з упэўненасьцю сьцьвярджалі пра яго тутэйшую адсутнасьць: настолькі марудна і непрыкметна ён рухаўся. Многія тубыльцы, калі лічыць па зямных мерках, існавалі тысячы гадоў, зьмяняючыся толькі ледзь-ледзь. Адных да гэтага змушала бязьлітасная адплата, і яны шмат мучыліся, прагнучы паслабленьня пакутаў, іншых, наадварот, вяла адносна ўдалая пляніда, якая іх задавальняла, і ім не хацелася ніякіх дадатковых памкненьняў і зрухаў.
Лявон спачатку губляўся ў вызначэньні часу, жыцьцёвых этапаў, затым, каб не запасьці ў роспач і ня зглузьдзіць, знайшоў для сябе выйсьце: пакуль суадносіць сваё існаваньне зь Вердам6, тым больш што гэтага вымагала і ягоная праца над мінулым.
Рознасьць плыняў Часу сфармавала своеасаблівыя зносіны тонкага сьвету з матэрыяльнымі пластамі, ддя якіх была характэрнай і яўнай зыначанасьць, хуткасьць, імклівасьць. Пераважная бальшыня астральцаў рвалася да ўвасабленьня ў фізычным целе, бо такім чынам дух разьвіваўся і ўдасканальваўся шпарчэй, зьмястоўней, аб'ёмней, што найболып
5 Імя нашага фізычнага слою ў сучасным астранамічным Сусьвеце.
6 Імя нашага фізычнага слою ў сучасным астранамічным Сусьвеце.
адпавядала Боскім Мэтам. Пераход ад разрэджанага да шчыльнага аблічча адбываўся толькі з дазволу і дабраслаўленьня ўладароў, якія кіравалі душамі. У адных выпадках гэта выглядала як відавочная ўсьвядомленая трансфармацыя, у другіх — як праісначаньне ў стане бяспомнасьці, у трэціх — як пераход мяжы і паступовае набыцьцё неабходнай фізычнай абалонкі, у чацьвертых — як самастойнае стварэньне свайго выгляду ў адпаведнасьці з унутранымі якасьцямі і ўяўленьнямі, у пятых — як займеньне пераменлівай формы для вандровак па матэрыяльных пластах і г.д.
У Верд душы траплялі складаным шляхам: праходзілі Нулявую Сфэру, працягла сьпелі ў чэраве маці і ў муках нараджаліся-адаптаваліся, нічога не памятаючы.
Лявон ніяк ня мог зразумець, адчаго гэты працэс невядомы чалавеку, не адлюстроўваецца ў ягонай сьвядомасьці? Існавала шмат вэрсіяў, але ніводная не была стоадсоткава пераканаўчай. Ён быў упэўнены: дзе таемнічаюць, там і падманваюць, хаваюць праўду; значыць, жыцьцё на Зямлі ня проста ілюзорнае, а несапраўднае, нячыстае, хлусьлівае, пабудаванае на недасканаласьці, эгаізме, амаральнасьці ягоных творцаў альбо створанае для задачаў, да якіх людзей падпускаць нельга.
Астральцы ўспрымалі Энроф у шырокім і глыбокім разьліве Часу, то бок учарашняе, сёньняшняе і заўтрашняе чалавека было перад імі як на далоні. Дзякуючы гэтаму яны маглі прылучацца да падзеяў фізычнага сьвету, а найболып моцныя — нават уплываць на іх, але толькі ў межах свайго разьвіцьця, веданьня зямных абставінаў, адчуваньня канкрэтных увасабленцаў. Такія здольнасьці некаторыя скарыстоўвалі, каб духам, вобразам прысутнічаць сярод родных і блізкіх, спажываць іхную энэргію, а таксама дапамагаць ім ды засьцерагаць.
Лявону гэта прынесла вялікую радасьць і ўцеху. Ён адчуваў кожны рух, настрой, помысл сваёй каханай і па жаданьні мог прыйсьці ў яе думкі ў любы момант; яна таксама вельмі часта ўспамінала яго і, ня ведаючы таго, сваёй цеплынёю, сардэчнасьцю спрыяла яму, дапамагала пераадольваць усе церні.
Калісь, як толькі з тонкага сьвету ў шчыльны паляцеў яго першы палкі сігнал, Лявон зьніякавеў ад таго, што ўбачыў: Вольга паўстала ў нязвыклым і дзіўным абліччы — фізычная абалонка адсутнічала, флюідная постаць пярэсьцілася, гуляла ўсімі колерамі ды водценямі вясёлкі і, пастаянна зыбаючыся, палаючы, вылучала прыемныя, пяшчотныя гукі, нават мелодыі. Яе жывое атачэньне, акаляючае асяродзьдзе таксама мелі прывідны выгляд, увесь час зьмяняліся ад сьветлых да цёмных тонаў і наадварот.