Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
КАТЭХІЗІС гэта значыць старадаўняя хрысьціянская навука, сабраная ў пытаньнях і адказах са Сьвятога Пісаньня для простых людзей мовы беларускай
К4ТНХИ$ІСЪ-
то EGTS,
НЛЖСТЯРОЛЯбНЛМ ХРІСТЫНЬ СКЖ W ОКЕТОГО ПИвМЛ АЛЫ ПРО GTBIXS ЛЬЛЕн' НЗЫКЯ PS.
GKOrCSSnblTWXZ^.
КДЗіХЗОЗбРЛМ.
ФПЕРЗБЛГО СЕЕТОГО ЖСТОЛЛ Пітрд посланія Начало £• г
I «те«и л^нно KS ®14mXSCAKOMf |в <ы,
MOW Упмлнін сWiwmoffliw и <т,іда,
СЯІППІ ЧдіЛ^Е Н П|КЯ«Л.
КАТЭХІЗІС
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
2-е выданьне
Мінск ІОніпак 2005
УДК 282
ББК 86.375
К29
Рэдакцыйная калегія:
Н. Кабелка (навуковы рэдактар)
С. Акіньчыц (адказны за выданьне)
Ю. Бачышча
А. Кандратовіч
К. Унучак
Д. Шэіна
Усе цытаты зь Бібліі пададзены ў перакладзе Ул. Чарняўскага
Катэхізіс: Помнік беларускай Рэфармацыі К29 XVI ст. I Адаптаваны тэкст, пер. з старажыт. бел. мовы Н.Кабелка; Рэд. кал.: Н.Кабелка (навуковы рэд.) [і інш.]. 2-е выд,Мн.: Юніпак, 2005. с. 312.
ISBN 985-6745-54-3
Нясьвіскі “Катэхізіс” 1562 г. выдатны помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя. Гэтае выданьне ўтрымлівае адаптаваны тэкст “Катэхізіса” і яго пераклад на сучасную беларускую мову.
Адрасуецца навукоўцам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай.
УДК 282 ББК 86.375
ISBN 985-6745-54-3
© Н. Кабелка. Пераклад, 2005
© С. Акіньчыц. Укладанне, 2005
© Афармленне. «Юніпак», 2005
К4ТЮ51СЪ
то гота, .. .
H3W СТЛРОЛЛ6Н4Н ХРІСТЫНЬ ск ли а сотого пивмл алм проСТЫХЗ АЬхШ «ЗЫКЛРХ-ского,бзпытдахз«'о=
КЛЗШСЗбРЯНЯ.
6 ПЕРШГО С6ЕТ0Г0 ЛПОСТОЯЯ ГІЕтра лослані'л Зачало £•
Готоси прино кгSs'tintf редкому бглрош<юір[м^ вы , слово ОвяиКмь Іповлніи ст^О^О^'ію и cmfs^o,
С orient нмАір£ Блп[ и П(>оч<А«
ДА ЧЫТАЧА
Вы трымаеце ў руках чацьвёртае выданьне кнігі “Катихисісъ, то есть наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма для простыхъ людей языка руского въ пытаніахъ и отказехъ събрана”. Першы раз яна пабачыла сьвет у Нясьвіжы ў 1562 г. “Катэхізіс” у XVI ст. быў шырока вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім, у Польшчы, у Маскоўскай Русі, нават у Швэцыі. Вядома, што ў 1628 г. “Катэхізіс” быў перавыдадзены ў Стакгольме.
Аднак сёньня “Катэхізіс” С. Буднага зьяўляецца бібліяграфічнай рэдкасьцю, зь якой маюць магчымасьць азнаёміцца толькі нешматлікія дасьледчыкі.
Таму ў 2002 г. ў межах праграмы па сьвяткаваньні 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі распачалася праца па адаптацыі тэксту “Катэхізіса” і перакладу яго на сучасную беларускую мову, каб ня толькі людзі вучоныя, але і паспалітыя маглі пазнаёміцца зь ідэямі і вучэньнем беларускіх рэфарматараў XVI ст. Трэцяе ў гісторыі выданьне “Катэхізіса” пабачыла сьвет у выдавецтве «Юніпак» у чэрвені 2005 г.
Цяперашняе перавыданьне робіцца па шматлікіх прозьбах чытачоў.
Мы з радасьцю прадстаўляем шаноўнаму чытачу плён працы многіх людзей, “каб прагнучыя мелі разуменьне ўсіх Словаў Божых і Ягонай праўды, каб гэтаму і самі вучыліся, і дзяцей сваіх навучылі”.
ПАДЗЯКА
Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за мікрафільм “Катэхізіса" 1562 г.
Усім, хто сваёй руплівай працай спрычыніўся да падрыхтоўкі гэтага выданьня, асабліва:
Вадзіму Васілеўскаму,
Аглаі Вількоцкай,
Кірылу Кацалапу,
Алегу Ліцкевічу,
Марыі Савушкінай,
Сяргею Турбінскаму,
Андрусю Унучаку,
атаксама:
Царкве Ян Прадвесьнік (Менск),
Царкве Ісуса Хрыста (Менск),
Эвангелічнай Рэфармацкай Царкве (Менск),
МГА ЗБС “Бацькаўшчына”
Сымон Будны і “Катэхізіс” 1562 г.
У другой палове XVI стагодзьдзя Беларусь была ахоплена шырокім грамадзка-рэлігійным рухам Рэфармацыяй. Ад сярэдзіны гэтага стагодзьдзя значныя колы тагачаснага беларускага грамадзтва сталі часткай агульнаэўрапейскай плыні рэфармаваньня царквы. У Вялікім Княстве Літоўскім рэфармацыйны рух падтрымала большасьць беларускіх і літоўскіх магнатаў і шляхты. Да іх далучылася таксама мяшчанства. Рэфармацыю прынялі як католікі, так і праваслаўныя. Гэта была ня толькі грамадзянская і культурна-сьветапоглядная пазіцыя, але і намаганьне захаваць самастойнасьць і сувэрэнітэт Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага падчас Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай, і пэўнае адасабленьне ад кіруючых каталіцкіх колаў Польшчы. Менавіта беларуска-літоўскія магнаты, большасьць зь якіх складалі пратэстанты, выступал! ў 1569 годзе супраць падпісаньня Люблінскай уніі на ўмовах польскага боку, баронячы незалежнасьць сваёй дзяржавы.
Адным з галоўных кіраўнікоў рэфармацыйнага руху ў Беларусі быў выдатны грамадзкі дзеяч Мікалай Радзівіл Чорны, віленскі ваявода і канцлер Вялікага Княства. Дзякуючы яго намаганьням у 1550-я гады былі рэфармаваны цэрквы ў Нясьвіжы, Клецку, Койданаве, Ляхавічах, Навагрудку, Берасьці, пазьнейу Менску, Полацку, Віцебску, Оршы, Смаргоні, Глыбокім, іншых гарадах і мястэчках. Пры пратэстанцкіх абшчынах адчыняліся школы, друкарні, шпіталі. Рыхтаваліся ў Беларусі і Літве свае прапаведнікі, запрашаліся і з Польшчы.
Адным з дзеячаў Рэфармацыі, асьветнікам і філосафам быў Сымон Будны (каля 1530 1593), які з 1558 г. выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанцкай школе ў Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе ён быў запрошаны ў Клецк (адзін з цэнтраў радзівілаўскіх маёнткаў у Беларусі), дзе заняў пасаду прапаведніка. Сымон Будны разам з Лаўрэнціям Крышкоўскім і Мацьвеем Кавячынскім заснавалі Нясьвіскую друкарню, дзе 10 чэрвеня 1562 г. быў выдадзены на беларускай мове “Катэхізіс”, а ў наступным годзе Сымон Будны выдаў твор “Аб апраўданьні грэшнага чалавека перад Богам”.
“Катэхізіс” Сымона Буднага меў пашыраную назву “Катихисіс, то ест наука стародавная хрістіанская от Светого Писма, для простых людей языка руского, в пытаніах и отказех собрана». Ён быў падрыхтаваны як дапаможнік для агульнага рэлігійнага навучаньня вернікаў, для выкладаньня асноваў хрысьціянскага веравучэньня ў выглядзе пытаньняў і адказаў. Пры распаўсюджаньні Рэфармацыі Марцін Лютэр у 1529 г. надрукаваў свой “Малы катэхізіс”. Калі пачалася Контррэфармацыя, то і папская курыя выдала ў Рыме ў 1566 г. “Рымскі катэхізіс”, у якім была выкладзена каталіцкая дактрына.
“Катэхізіс” Сымона Буднага меў вялікі ўплыў на шырокія колы тагачаснага беларускага грамадзтва магнатаў, шляхту, мяшчан. Сам аўтар тлумачыў, што ён выдаў сваю кнігу, каб перашкодзіць распаўсюджаньню “хлусьлівых” вучэньняў “злых рэчаў, якія перамаглі ў Царкве”. Ён, як асьветнік, сваю мэту бачыў у тым, каб данесьці сэнс Слова Божага да ўсіх жадаючых.
Трэба таксама адзначыць, што ў XVI і XVII стагодзьдзях , як і раней, “рускай” называлася беларуская мова. Тагачасная мова Маскоўскай дзяржавы называлася на Беларусі “маскоўскаю”.
Перавыданьне “Катэхізіса” Сымона Буднага зьяўляецца значнай зьявай у справе вяртаньня беларусам аднаго з твораў нашай гістарычнай, культурнай і рэлігійнай спадчыны.
Анатоль Гоыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар
Хрысьціянскае вучэньне ў пытаньнях і адказах
“Катэхізіс, гэта значыць старадаўняя хрысьціянская навука, сабраная ў пытаньнях і адказах са Сьвятога Пісаньня для простых людзей беларускай мовы” зьяўляецца, побач зь Бібліяй, выдадзенай Францішкам Скарынай, і Статутам! Вялікага Княства Літоўскага, выдатнейшым помнікам беларускай культуры, сьведчаньнем беларускага Адраджэньня XVI стагодзьдзя, Залатога Веку нашай краіны. Але ня толькі як помнік культуры мае каштоўнасьць гэтая кніга. “Катэхізіс”, выдадзены ў 1562 г. у Нясьвіжы Сымонам Будным. Лаўрэнціем Крышкоўскім і Мацьвеем Кавячынскім, зьяўляецца сьведчаньнем веры нашых продкаў, веры, якая абапіралася на Слова Божае Біблію.
“Катэхізіс” складаецца з чатырох частак: “Дзесяць прыказаньняў”, “Вызнаньне веры”, “Малітва” і “Таямніцы Хрыстовыя”. У першай частцы распавядаецца пра Дзесяць прыказаньняў, дзеля чаго яны дадзеныя і ў чым заключаецца выкананьне гэтых прыказаньняў, гаворачы словамі Сымона Буднага, “каб кожны ведаў, што ёсьць грэх, а што добрая справа, і як маем да Бога ставіцца і як бліжняга любіць патрэбна”.
Другая частка паказвае, як мае хрысьціянін у Бога верыць і веру вызнаваць. У гэтай частцы падрабязна разглядаецца апостальскае вызнаньне веры, якое вызнаюць усе хрысьціяне і якое дазваляе адкінуць розныя нехрысьціянскія вучэньні.
Трэцяя частка распавядае пра малітву, пра тое, як і пра што хрысьціяніну належыць маліцца. Таксама падрабязна разглядаецца малітва “Ойча наш".
У апошняй частцы “Катэхізіса” разглядаюцца таямніцы Хрыстовыя сьвяты хрост і Вячэра Госпадава.
Словы хрысьціянскага вучэньня, якія гучалі на беларускай зямлі чатыры з паловаю стагодзьдзі таму, не згубілі сваей актуальнасьці і ў XXI стагодзьдзі. Эвангельская Царква ў Беларусі прапаведуе ня нешта новае, але старадаўнюю хрысьціянскую навуку, якая моцна ўгрунтавана на Сьвятым Пісаньні. “Катэхізіс”,
выдадзены ў 1562 годзе, і цяпер мае практычнае значэньне, хоць некаторыя асьпекты веравучэньня, асабліва тыя, што разглядаюцца ў чацьвёртай частцы, беларускія эвангельскія хрысьціяне сёньня разумеюць крыху інакш, чым іх папярэднікі ў XVI стагодзьдзі. Кожны служыцель з радасьцю дасьць гэтую кнігу сваім родным, суседзям, знаёмым, каб яны змаглі “Слова Божае, абедзьвюма рукамі прыняўшы, трымаць і згодна зь Ім жыць”.
СяргейХоміч,
Епіскап Саюза Хрысьціян Веры Эвангельскай
у Рэспубліцы Беларусь
КЛПШІСЪ
то Еста,
ХИСТіЖ
ОВДО СОТОГО ПИСМЖЛЯНПРО= стыха аинШ ивыюи^ ского,балытлн^х5иОг
КЛЗіХШбРЯМ.
Q ПЕРШГО СВЕТОГО ЛЛОСТОЛЯ Петра посланіе Зачало £•
Готоіи піино кгЗв%шКвСАком\( БглрошйЮщім^ы , сло«о О₽яш(м^іповяиіи CJKfOm»'’',’"c и 'ІЛ/ЯХ0.
corttmtHMAiftt^nf и (уеШ.
КАТИХИСІСЪ,
то естъ наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма, для простыхъ людей языка Руского въ пытаніахъ и отказехъ събрана
От Перъваго Светого Апостола Петра посланіа зачало 60: «Готови присно къ ответу всякому въпрошаюшчему вы, слово о вашемъ упованіи съ кротостію и страхом, совесть имяшче благу» и прочая.
КАТЭХІЗІС,
гэта значыць старадаўняя хрысьціянская навука, сабраная ў пытаньнях і адказах са Сьвятога Пісаньня для простых людзей мовы беларускай
Зь Першага лісту Сьвятога Апостала Пятра: «Будзьце заўсёды гатовыя да абароны адносна кожнага, хто патрабуе ад вас адказу аб прабываючай у вас надзеі, у спагаднасьці і страху Божым...» ды так далей.