Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Образы пакъ, або яко е зовоуть, иконы, што иного суть, естъли не оугожение, то естъ служба, от рукъ человечихъ? Прото мало подалей тамъ же Павелъ мовить: «Родъ убо сушче Божій, не должни есмо непшчевати (домнимати) злату и сребрю или каменію, начертанію хитрости и смышлению человека, Бога быти подобна». Зде ясне видишь, иже Апостолъ Самому таки живому Богу заказуеть чинити уподобления такъ от золота або сребра, яко от каменья и от всее человеческой хитрости. Хотя жь пакъ вже тогды Хрістос, Сынъ Божій, принялъ былъ зракъ человечи.
Надъ то, ачь Богъ явилъ ся намъ въ Сыну Своемъ, лечь намъ образовъ таковыхъ чинити не велелъ. Маемъ бо на томъ образе перестати, который намъ Богъ подати рачилъ, то естъ на Самомъ Сыне Божіимъ. Той естъ единый образ Божій, которому ся кланети маемъ Духомъ и истинною. Ачькольве и Адам первый по тому же образу былъ созданъ, але и тогды жь утратилъ, заповедь Божію проступивши.
ПЫТАНЬЕ
Што на тое откажешь, што некоторіи говорять, яко бы Хрістос Свой образъ царю Агварю послалъ?
ОТКАЗЪ
Напервей на тое тако отказую, иж о томъ ни одинъ евангелистъ не пишеть. А чого у Святомъ Писмени не выписано, а яко тому верити кто можеть? Не подобна бо речь, абы такъ великого чюда святіи евангелисты не вспомянули, если бы так было, поневажь и меншие речи припоминають.
Ведаю теже, яко о томъ Дамаскинъ написалъ, иже бы царь едескый Агварь посылалъ иконописца ко Христу, абы Его лице написалъ, а коли дей иконикъ написати не могъ, Самъ чусто Хрістос, взявши обрюсъ, къ лицу приложилъ и тако образъ нерукотворенный учинилъ. Тако о томъ пишеть Дамаскинъ, але на тое жадного доводу не маеть и самъ за непевную речь пишеть. Прото жь такъ не певным речам не годиться верити, яко и Апостолъ Тімофею пишеть, рекучи: «Старечьских басен отрицайся» (1 Тім. 4: 4-5: 10).
ны Ён кажа: «Богёсьць Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны аддаваць Яму спахвалу ў Духу і праўдзе». Вось бачыш: усякія выявы адмяняе Госпад.
Але каб ты ведаў, што і пасьля ўцелаўленьня Сына Божага Бог ня хоча, каб Яму ствараліся выявы, прачытай навучаньне сьвятого Апостала Паўлы Афінянам, дзе ён, між іншым, так сказаў: «Бог, Каторы стварыў сьвет ды ўсё, што на ім, Госпад неба і зямлі, не жыве ў сьвятынях, рукою людзей пабудаваных, ды не патрабуе паслугі рук людзкіх» (Дзеі 17: 24-25). 3 гэтых словаў выяўляецца, што Апостал не пра фальшывага нейкага бога гаворыць, але пра Сапраўднага і Жывога. Так бо сказаў: «Бог, Каторы стварыў сьвет» ды ясна растлумачыў, што Той Бог не прыймае паслугі рук чалавечых.
Выявы ж, ці, як іх называюць, іконы што іншае, як не паслуга, гэта значыць, служэньне рук чалавечых? Дзеля таго там жа, крыху ніжэй, Паўла кажа: «Дык, будучы з роду Божага, не павінны мы думаць, што Боства падобнае да золата, або срэбра, або каменя, разьбы мастака, або да твору розуму чалавечага». Тут ясна бачыш, што Апостал забараняе ствараць падабенства нават Самога Бога жывога як з золата ды са срэбра, так і з каменя ды з твораў розуму чалавечага, хаця тады Хрыстос, Сын Божы, ужо прыняў выгляд чалавека.
Больш за тое, хаця Бог і адкрыўся нам у Сыне Сваім, аднак нам не загадаў рабіць такіх абразоў. Маем бо на тым вобразе спыніцца, які нам Бог паказаў ласкава, значыць, на Самім Сыне Божым. Ён адзіны вобраз Божы, Якому мусім аддаваць спахвалу ў Духу і праўдзе. Хаця і Адам перш быў створаны на тэты ж вобраз, але тады ж яго страціў, парушыўшы Божае прыказаньне.
ПЫТАНЬНЕ
Што адкажаш на тое, быццам бы Хрыстос, як некаторыя гавораць, паслаў Сваю выяву валадару Агвару?
АДКАЗ
Перад усім так адкажу: пра гэта ніводзін эвангеліст ня піша. А як нехта можа верыць у тое, што не напісана ў Сьвятым Пісьме? Бо не падобна, што сьвятыя эвангелісты не ўзгадалі б пра такі вялікі цуд, калі яны і пра меньшыя справы ўзгадваюць.
Ведаю таксама, як пра гэта напісаў Дамаскін: нібыта эдэскі валадар Агвар паслаў да Хрыста іканапісца, каб той намаляваў Ягоную выяву. А паколькі іканапісец, маўляў, намаляваць ня змог, тады Сам Хрыстос, узяўшы абрус і прыклаўшы яго да твару, стварыў Сваю нерукатворную выяву. Так мяркуе Дамаскін, але, ня маючы аніводнага доказу, ён сам піша пра гэта як пра няпэўную рэч. Дзеля гэтага ня варта такім няпэўным рэчам верыць, як і Апостал, да Цімахвея пішучы, кажа: «Недарэчных казак высьцерагайся» (1 Цім. 4: 7).
Нарэшце, калі хто захоча паверыць гісторыі пра валадара Агвара,
На остатокъ, естли бы кто деанію о Агваре царю верити хотелъ, ино бы подобней Евъсевію Кесарійскому верити, которій былъ во три ста летъ по Хрістовомъ вознесенію, нежели Дамаскину, который вже былъ по седмисотъ летехъ. Лечь Евсевій, тое деаніе широко выписуючи, не въспоминаеть ни которых образовъ, только листъ припоминаетъ, который Хрістос къ Агварю писалъ. А к тому, яко святый Апостолъ Фома посылалъ Фаддеа къ Агварю, который дей его возложеніемъ рукъ и молитвою злечилъ. О томъ знайдешь у него въ первой книзе церковного деаніа главу 13.
ПЫТАНЬЕ
Ешче некоторый говорятъ, яко Лука Евангелистъ былъ иконописецъ, иже бы иконы пречистой богородицы писалъ.
ОТКАЗЪ
Тое на святого Луку безвинне зложили иконопоклонницы, абы такъ свой блудъ укрепили. Лечь напротиву имъ о Луце Апостолъ стоить, поведаючи, ижь врачь былъ, то есть лекарь, а не иконописець. Тако бо къ Коласаемъ пишеть: «Целоуеть вы Лука, врачь възлюбленный» (Кол. 4: 10-18).
Если бы Лука былъ иконописецъ, никако бы того не замолъчал Павелъ, яко и врачевства не миноулъ, а иконописаніе далеко вышша речь. Лечь не только святый Павелъ Апостолъ, але и Софроніе по тому же Луку врачомъ у его житию пишеть, а иконописанія ни одном словомъ не споминаетъ (чти пресловіе въ Евангелие от Луки).
ПЫТАНЬЕ
Што намъ Богъ у той заповеди приказоуеть чинити?
ОТКАЗЪ
Каждое приказанье две речи въ собе замыкаеть. Первая што Богъ чинити велить. Другая чого заказоуеть. У той заповеди, где образов чинити боронить, там же ся и тое замыкаеть, абы есмо образъ Божій чтили, то естъ кажного человека. Бо той естъ по образу Божіему созданъ (Быт. 1).
ПЫТАНЬЕ
Чого намъ Богъ заказуеть у томъ заказанью, або которые суть злая дела противу того приказанья?
ОТКАЗЪ
Напервей заказоуеть всякого образа чинити, предъ которым бы ся або самъ, або кто иный кланелъ. Тежь заказует не только самому чинити, але хотя бы кто иный учинилъ, абы ся не кланель. А кто бы напротиву тому чинил, такового дела суть тяжкие грехи.
ПЫТАНЬЕ
Яко Богъ караеть тых, они же бы тую заповедь проступали?
то ці ж ня больш прыстала паверыць тады Яўсевію Кесарыйскаму, які жыў праз трыста гадоў пасьля ўшэсьця Хрыстова, чым Дамаскіну, які жыў празь семсот гадоў? Але Яўсеві, падрабязна распавядаючы пра тую падзею, ня ўзгадвае аніякіх выяваў, прыпамінае толькі ліст, які Хрыстос пісаў да Агвара. Да таго ж ячшэ ўзгадвае, як сьвяты Апостал Тамаш пасылаў да Агвара Тадэя, які, маўляў, вылячыў Агвара ўскладаньнем рук ды малітвай. Пра гэта знойдзеш у ягонай першай кнізе царкоўных дзеяў, разьдзел 13.
ПЫТАНЬНЕ
Яшчэ некаторыя гавораць, што эвангеліст Лука быў іканапісцам ды што ён нібыта іконы прачыстай багародзіцы пісаў.
АДКАЗ
Гэта пра сьвятога Луку выдумалі без усялякай прычыны іконахвальцы, каб такім чынам апраўдаць свой грэх. Аднак, насуперак ім, пра Луку сьведчыць Апостал, паведамляючы, што той быў урачом, гэта значыць, лекарам, а не іканапісцам. Так бо ён да Калосцаў піша: «Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы» (Кал. 4:14).
Калі б Лука быў іканапісцам, Паўла пра тое ніколі б не змаўчаў, як і лекарства ягонага не абмінуў, а іконапісаньне куды больш важная справа. Ды і ня толькі сьвяты Паўла, але таксама і Сафроні называв Луку ў ягоным жыцьцяпісе лекарам, а пра іконапісаньне ня ўзгадвае аніводным словам (чытай прадмову да Эвангельля паводле Лукі).
ПЫТАНЬНЕ
Што нам Бог у гэтым прыказаньні загадвае рабіць?
АДКАЗ
Кожнае прыказаньне дзьве рэчы ў сабе зьмяшчае: першая што Бог рабіць загадвае, другая што забараняе. У гэтым прыказаньні, дзе Бог забараняе рабіць Ягоныя выявы, зьмяшчаецца і тое, што мы павінны шанаваць вобраз Божы, гэта значыць, кожнага чалавека, бо ён створаны на вобраз Божы (Роду 1).
ПЫТАНЬНЕ
Што нам Бог забараняе ў гэтым прыказаньні, або якія ўчынкі, паводле гэтага прыказаньня, благія?
АДКАЗ
Перадусім Бог забараняе ствараць усякую выяву, якой бы ці ты сам, ці хто іншы кланяўся. Таксама Ён забараняе ня толькі самому выявы ствараць, але і кланяцца выявам, кімсьці іншым створаным. I хто насуперак гэтаму прыказаньню ўчыніць, той цяжка саграшыць.
ПЫТАНЬНЕ
Як Бог карае тых, хто парушае гэтае прыказаньне?
ОТКАЗЪ
Яко первое заповеди, тако и тоее проступцы карани бывають и вечными и телесными муками. Скаралъ Богъ сыны Ізраилевы, егда собе были учинили образъ яко теля, такъ иже ихъ убито одного дня три тисечи (Исход 32, 1 Кор. 10:5-11). Скаралъ теже Соломона, иже от сына его отступило десять коленъ сыновъ Ізраилевыхъ (3 Цар. 12).
А опустивши старие казни, новую памятуимы, яко Богъ тяжко скаралъ цара Констанътина, сына Лвова, и матку его Ирину, на которих розказанье наставляно образовъ до храмовъ Божіихъ и приказано ся имъ кланети (чти Номоканонъ, то естъ правило събора седмого). Бо напервей тая Ірина царица ослепила сына своего, того жь Константина, давъши оному очи вынять, а той опять напотомъ матку въ заточенье заслалъ, аже на остатокъ и самъ безъ потомъства згинулъ. Зачимъ и Кесарьство къ иному народу пришло (о томъ пишут Платина и Эгнатій).
ПЫТАНЬЕ
Што пакъ обецуеть Богъ тымъ, они же бы ся образомъ не кланели, ани бы ихъ чинили?
ОТКАЗЪ
Яко проступаючихъ и вечными муками и временными караеть, тако опять чинячимъ по той заповеди и зде добромъ платить, и потомъ вечный животъ обецуеть. Яко на взоръ маемъ Езекию и Іосию, царей Іудейских, которихъ Богъ противу всехъ враговъ ихъ крепко боронилъ, иже тому приказанью досыть чинячи, всякие балъваны губили. Такъ иже и оного змея медяного, которого былъ Моисей по повеленію Божіему учинилъ (Числа 21), егда ся ему молити людъ почалъ, побожный царь Езекия съкрушил, хотя жь онь змей былъ образомъ Сына Божіего Господа нашого Ісуса Хріста.
О томъ пакъ Езекіи тако Духъ Святый написалъ: «На Господа Бога уповалъ сей царь Езекия. И прото ж по немъ не было ему ровного во всехъ царехъ Іудиныхъ» (4 Цар. 18). Но ни в тыхъ, иже пред нимъ были. Потому жь и о Осип написано, иже ему подобный царь не былъ (4 Цар. 23), который бы ся тако навратилъ къ Господу Богу.