Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
У той жа час некаторыя літоўскія браты (дзеля частых угавораў нейкага Якуба Каліноўскага) у 1569 годзе паехалі зь Літвы разам з жонкамі і дзецьмі і аселі ў Малой Польшчы ў новым мястэчку Ракаве. Там таксама хутка зразумелі патрэбу Сьвятога Хросту, але потым усё хутка развалілася і ўсе разьехаліся. Куяўцы, людзі знакамітыя, таксама амаль у той жа час паехалі са сваёй айчыны і аселі ў Любліне ды ягоных ваколіцах. Там яны і да гэтага часу жывуць і маюць, з ласкі Сына Божага, царкву, добрую ў навуцы і ў дысцыпліне хрысьціянскай.
Нейкі Павал, родам зь Візны, супэрінтэндант віленскі, знаходзячыся ў Літве, быў пагарджаны тымі, што абралі яго на гэтую пасаду. Таму ў 1568 годзе ён выехаў на Валынь і заклаў царкву ў Валошчычах у мястэчку князя Ўладзіслава Збараскага. Але сам ён неўзабаве паехаў дзеля выданьня Бібліі ў Нясьвіж ды там памёр.
Як відаць, усе верныя служыцелі або былі зь Літвы выгнаныя, або з добрай волі ехалі, як паведамлялася, у Польшчу і на Валынь. Таму і царква была невялікая, і да Сьвятога Хросту толькі цяпер, у Лоску, 18 траўня 1578 году, дайшло.
А гэта я сьцісла напісаў дзеля таго, каб нашчадкі баяліся Бога і пазьбягалі ўсялякай няўдзячнасьці, ведаючы, што дзеля яе Бог адбірае Сваё Слова ды дае Яго іншым народам. Ды яшчэ каб ведалі: справа аб вырачэньні ад хрышчэньня дзяцей ані абыякая, ані з дрэннай якой матывацыі, але ёсьць неадменная і трывалая і пачата, і скончана з Божай дапамогай.
Паводле Szymona Budnego relacja о poczatkach i rozwoju anabaptyzmu w zborze mniejszym. Odrodzenie / Reformacja w Polsce, t. XXXI, 1986, s. 102-109.
ЗЬМЕСТ
Сымон Будны і “Катэхізіс” 1562 г 5
Хрысьціянскае вучэньне ў пытаньнях і адказах 7
ПРЕДЪСЛОВІЕ ВЪ КАТИХИСІЮ 18
ПРАДМОВА ДА КАТЭХІЗІСУ 19
КАТИХИСІСЪ ... коротко выложена 26
КАТЭХІЗІС ... коратка выкладзены 27
ВТОРАЯ ЧАСТЬ КАТИХИСІ О ВЕРЕ 136
ДРУГАЯ ЧАСТКА КАТЭХІЗІСУ ПРА ВЕРУ 137
ТРЕТЯЯ ЧАСТЬ КАТИХИСІ О МОЛИТВЕ ГОСПОДНЕЙ 206
ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА КАТЭХІЗІСУ ПРА МАЛІТВУ ГОСПАДАВУ 207
ЧЕТВЕРЪТАЯ ЧАСТЬ КАТИХИСІ О ТАИНЕХЪ 258
ЧАЦЬВЁРТАЯ ЧАСТКА КАТЭХІЗІСУ ПРА ТАЯМНІЦЫ 259
КАРОТКІЯ НАТАТКІ ПРА ХРЫШЧЭНЬНЕ ДЗЯЦЕЙ 306
Навуковае выданьне
Катэхізіс
Помнік беларускаіі Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
2-е выданьне
Адказны за выпуск С. Акіньчыц
Рэдактары В. Л. Леанідаў, Т. Л. Шумейко Камп'ютэрная ііадрыхтоўка А. В. Ганчарэнка, М. /. Лазук Дызайн В. Л. Леанідаў
Падпісана да друку 19.10.2005. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Друк афсетны. ГарнітураПрагматыка.
Ум. друк. арк. 18,1. Ул.-выд. арк. 17,25.
Наклад 2000 (1-шы завод 500). Замова 729.
Выдавецтва 3 AT «Юніпак»
ЛИ № 02330/0056911 ад 01.04.2004 Друкарня ЗАТ «Юніпак»
ЛП № 02330/0148762 ад 30.04.2004
Вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск, 220030, Рэспубліка Бслару
Тэл./факс: 210-43-34, 227-54-87
E-mail: info@unipack.by; http://www.unipack.by
Уваскрэшаны Катэхізіс
«Катэхізіс» Сымона Буднага, выдадзены ім у Нясвіжскай друкарні ў 1562 г., дасюль перавыдаваўся толькі аднойчы у 1628 г. у Стакгольме. I вось знакамітая кніга, пра якую са школьных гадоў усе чулі, але ніхто не бачыў і тым больш не чытаў, праз 443 гады другі раз з'явілася на свет на Беларусі у Мінску, у выдавецтве «Юніпак».
Адзначым, што, быццам у пацвярджэнне горкага выслоўя «няма прарока ў Айчыне сваёй», ніводнага арыгінальнага «Катэхізіса» Буднага не захавалася ў нашай краіне. 22 чэрвеня прэзентацыя «Катэхізіса» адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яшчэ адзін наш літаратурны помнік вернуты з нябыту.
••Культура», 25 чэрвеня 1 ліпеня 2005 г.
Не будзе памылкай сказаць, што «Катэхізіс» Сымона Буднага гэта кніга, звернутая ў будучыню. А ў іерархіі каштоўнасцяў беларускага пісьменства яна стаіць адразу за Скарынавай «Бібліяй». Гэта сапраўдная народная кніга XVI стагоддзя «залатой пары» беларускай дзяржавы, беларускай культуры.
«Народная Воля», 25 чэрвеня 2005 г.
ІІШРАСК
ИЗДАТЕЛЬСТВО И ТИПОГРАФИЯ
>s го
и
Q. ГО с ф ю
'і
о с