Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Таму, калі будзе такая патрэба, можа Сьвятая Вячэра адбывацца ўначы. А тое, што псальмы былі зазвычай і ў часы Апосталаў, ясна зь лісту сьвятога Паўлы, ён бо піша: «Калі зьб.іраецеся разам, кожны з вас мае псальм» (1 Кар. 14: 26), а ў іншым мейсцы ён сказаў: «Хай шчодра прабывае ў вас Слова Божае, каб з усёю мудрасьцю адны адных навучалі і напаміналі ды каб у ласцы ў сэрцах вашых сьпявалі вы Богу псальмы, гімны і песьні духоўныя» (Кал. 3:16). Апроч гэтага Мацьвей, калі піша пра Вячэру Госпадаву, так пад канец кажа: «I, адгаварыўшы гімн, пайшлі на Аліўную гару» (Мц. 26: 30). Таму і не нарушаем мы ў гэтым пастановы Хрыста.
ПЫТАНЬНЕ
Ці належыць даваць Вячэру Госпадаву малым дзецям або яшчэ не дарослым людзям?
АДКАЗ
Ня трэба такім Вячэру даваць. Бо гэтая таямніца патрабуе, каб той, хто хоча быць яе ўдзельнікам, сябе выспрабаваў, паводле Апостольскага слова: «Дык хай выспрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есьць хлеб той ды п’е з келіха таго» (1 Кар. 11: 28). А паколькі дзеці ня могуць сябе выспрабоўваць, таму і не належыць ім даваць Вячэру Г оспадаву.
ПЫТАНЬНЕ
На чым такое выспрабоўваньне залежыць?
АДКАЗ
На выспрабаваньні самога сябе. Бо той, хто хоча ісьці да гэтага стала, мусіць разгледзець, ці сапраўдны ён член цела Хрыстова. Значыць, ці мае ён веру ў Хрыста, што Ягонымі заслугамі будзе збаўлены: ці каецца ў грахах; ці захоўвае любоў да бліжняга; ці прабачае сваім ворагам; ці ня мае аніякага гневу; ці не жадае благога сваім крыўдзіцелям ды ці ведае пра сваю недасканаласьць. Такі чалавек добра сябе выспрабоўвае і можа зь вераю ды са страхам да тае Вячэры прыступіць ды прычасьціцца.
Зноў: калі чалавек ня каецца ў грахах або мяркуе, што грахоў ня мае; бліжняга ня любіць або гнеў на кагосьці трымае, — такі чалавек ня мае садзіцца за тэты сьвяты стол, ані Сьвятых Дароў прычашчацца, каб ня быць вінаватым Цела і Крыві Ісуса Хрыста. Бо, паводле Апостала: «Хто нягодна есьць хлеб ды п'е зь келіха, той вінаваты што да Цела і Крыві Госпадавай» (1 Кар. 11: 27).
ПЫТАНЬЕ
А если бы кто недостоинъ к тому столу пришолъ, чи маеть ему пастырь Святые Дари подати?
ОТКАЗЪ
Пастырь, естли одинъ только ведаеть до человека некое прегрешеніе, не маеть отлучати от святого причашченіа. Але естли кто явно съблазнъ учинилъ, не маеть припушчон к Святым Тайнамъ быти. Яко на взорь маемъ Іоуду предателя и Коринфіанина, который мачеху за жену былъ взялъ. Сего бо Павелъ отсечи велелъ, ижь явный грех былъ сътворилъ, Іоуду пакъ Господь терпелъ, яко Самъ единъ съвести его зведомъ былъ.
ПЫТАНЬЕ
Ино естли кто явне съгрешить, можеть то пастырь отлучити?
ОТКАЗЪ
Не одного пастыра ест урядъ отлучати, але всея церкви. Яко и Апостолъ не одинъ оного блудника отлучилъ, але тое всей церъкви Коринфянъ злетилъ. Рече бо: «Събравшимся вамъ и моему духу, силою Господа нашего Ісус Хріста предати такового Сатане».
ПЫТАНЬЕ
Которимъ се обычаемъ церков чинити маеть?
ОТКАЗЪ
Тымъ обычаемъ, яко Хрістос указалъ. То есть не скоро человекъ з недуга упадеть отлучити его от святое церкви, але первей упоминати. Тако бо о том Господь повелеваеть: «Ашче съгрешить к тебе братъ твой, иди обличи его межу собою и темъ единемъ. Ашче тебе послушаеть, приобрелъ есь брата твоего. Ашче ли тебе не послушаеть, пойми съ собою паки единаго или два, да при усты двою или трех сведетелей станеть всякъ глаголъ. Ашче же не послушаеть их, повежь церъкви. Ашче же и о церкви нерадити начнеть, буди ти якоже язычникъ и мытарь» (Матф. 18:10-22).
ПЫТАНЬЕ
Како ся сее слово розумееть: «Ашче съгрешить к тебе братъ твой»?
ОТКАЗЪ
Некоторіи тако разумеють, яко бы зде Хрістос о свою только обиду обличати брата велелъ, а не о чужую, ижь рече: «К тобе»,але ся не тако розумееть. Бо на иномъ месте свою кривду велить отпушчати. И Апостолъ пишеть, яко «любовь не ишчеть своихъ» (1 Кор. 13). Прото сее слово «К ТОБЕ» розумей, яко бы реклъ: «С твоего ведомостию».
ПЫТАНЬЕ
Чому рече: «Брат твой», а не: «Всякъ человекъ»?
ПЫТАНЬНЕ
А калі хто недастойна да гэтага стала прыйшоў, ці мае яму пастар даць Сьвятыя Дары?
АДКАЗ
Калі адзін толькі пастар ведае нейкае прыграшэньне чалавека, ня мае адлучыць яго ад сьвятога прычашчэньня. Але калі хтосьці адкрыта грэх учыніў, ня можа быць дапушчаны да Сьвятых Таямніцаў. За ўзор маем здрадніка Юду ды Карынцяніна, які мачаху ўзяў за жонку. Яго бо Паўла загадаў адлучыць, бо ён яўны грэх зрабіў, Юду ж Госпад цярпеў, бо Ён адзін сумленьне ягонае ведаў.
ПЫТАНЬНЕ
Хіба толькі пастар можа адлучыць таго, хто яўна саграшыць?
АДКАЗ
Не адзін толькі пастар можа адлучаць, але і ўся царква, як і Апостал не адзін адлучыў таго распусьніка, але гэта даручыў усёй царкве Карынцкай, кажучы: «Сабраўшыся разам з вамі і з духам маім, магутнасьцю Госпада нашага Ісуса Хрыста, аддаць такога шатану».
ПЫТАНЬНЕ
Якім звычаем царква мае гэта рабіць?
АДКАЗ
Тым звычаем, як Хрыстос паказаў. Значыць не адразу, як чалавек саграшыць, адлучаць яго ад царквы, але перш яго выкрыць. Так бо Госпад загадвае: «Калі брат твой правініцца табе, ідзі і пасварыся на яго ў чатыры вокі. I калі паслухае цябе, здабудзеш брата твайго. А калі цябе не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб усякае слова абапіралася на доказе двух або трох сьведкаў. А калі іх не паслухае, скажы царкве. А калі і царкву не паслухае, хай будзе табе як паганін і мытнік» (Мц. 18: 15-17).
ПЫТАНЬНЕ
Як разумець гэтыя словы: «Калі брат твой правініцца табе»?
АДКАЗ
Некаторыя мяркуюць, што Хрыстос загадаў выкрываць брата толькі ва ўласных крыўдах, а не ў чужых, бо Ён сказаў: «Правініцца табе»,але ня гэта тут маецца на ўвазе. У іншым слове Хрыстос загадвае дараваць уласную крыўду, ды Апостал піша, што «любоў не шукае свайго» (1 Кар. 13). Таму гэта слова «ТАБЕ» разумей таксама, калі б Хрыстос сказаў: «3 твайго ведама».
ПЫТАНЬНЕ
Чаму Ён сказаў «брат твой», а ня «кожны чалавек»?
ОТКАЗЪ
Братом только Хрістіанина зоветь, о том ся тако старати велить, яко о своимъ спасеніи. Невернымъ пакъ ачькольвекъ спасеніа зычити маемъ, але их обличати не тако есмо должни. Яко и святый Апостолъ рече: «Что ми ест внешнимъ судити? Не внутрнымъ ли вы судите? А вънешнымъ же Богъ судить» (1 Кор. 5: 12-6: 20). Научати бо и напоминати оныхъ, которіи въне суть, маемъ, але не обличати.
Брата пакъ, то ест Хрістіаніна, долъжни есмо обличати тыми степеньми Хрістомъ указаными с нимъ поступуючи. Прото грешать вси, который видячи брата не по заповедехъ Божіихъ ходячого, не дбають о нимъ, ани злостей его обличають.
ПЫТАНЬЕ
Што есть церъковъ, которой Хрістос поведети брата непослушного велить?
ОТКАЗЪ
Церъковъ на иныхъ местехъ всехъ веръныхъ старыхъ и молодыхъ значить, але зде старъцевъ, или презвитеровъ, або, яко Златоустый рече: «Предстояшчихъ въ церкви», Хрістос церквію зоветь. То ест оныхъ, которіи на томъ в церъкви седять, абы обычаевъ всехъ, в церъкви будучихъ, дозиряли.
Двои бо предъ тымъ старци въ церкви были. Иншіи иже Слово Господне проповедали. Иншіи пакъ обычаевъ дозиряли. Естъ сихъ ешче знакъ в монастырехъ, где ихъ съборъными старъцами и теперъ зовуть. Але о томъ иншого часу.
Богу нашому слава ныне, и всегда, и въ веки вековъ, аминь.
Катихиси, или Оглашенію, конецъ.
ДОКОНАНА ЕСТ CIA КНИГА, ЗОВЕМАЯ Греческимъ языком «Катихисіс», а по словеньски «Оглашеніе» Богу ко чти и посполитым людемъ языка Роуского к наказанью и доброму ученью накладом боголюбивых мужей Пана Матфіа Кавечинского, Наместъника Несвижкого; Сімона Будного, Лавърентіа Крышковъского. На городе Несвижкимъ. Подъ леты от воплошченіа Спасова тисеча пятисотъ шестьдесятъ второго, Месеца Іюніа десятого дня.
АДКАЗ
Хрыстос называе братам толькі Хрысьціяніна і загадвае клапаціцца пра яго гэтаксама, як і пра сваё ўласнае збаўленьне. Няверуючых, хаця і мусім зычыць ім збаўленьня, не такім звычаем мы павінны выкрываць, як і сьвяты Апостал казаў: «Бо як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж ня тых, што пасярод вас, судзіце вы? Тых жа, што навонкі, судзіць Бог» (1 Кар. 5: 12-13).
Маем бо тых, што навонкі, не выкрываць, але навучаць ды напамінаць. Брата ж, значыць, Хрысьціяніна, мы павінны выкрываць, абыходзячыся зь ім так, як Хрыстос паказаў. Дзеля гэтага грашаць усе тыя, што, бачачы брата, які ня ходзіць паводле Божых прыказаньняў, пра яго не клапоцяцца ды грахоў ягоных не выкрываюць.
ПЫТАНЬНЕ
Што ёсьць царква, якой Хрыстос загадвае сказаць пра непаслухмянага брата?
АДКАЗ
«Царква» ў іншых мейсцах азначае ўсіх верных — старых і маладых, але тут Хрыстос заве царквою старшых, або прэсьвітэраў, ці, як казаў Залатавусны, «стаячых на чале царквы», — значыць, тых, што займаюць гэтае мейсца ў царкве, каб сачыць за ўсімі царкоўнымі звычаямі.
Раней бо ў царкве было два кшталты старшых: адны прапаведавалі Слова Госпада, другія сачылі за царкоўнымі звычаямі. Ёсьць яшчэ пра іх напамін у манастырах, дзе іх і цяпер завуць саборнымі старцамі. Але пра гэта іншым часам.
Богу нашаму слава і цяпер, і заўсёды, і на вечныя вякі. Амін.
Катэхізісу, або Абвяшчэньню, канец.
ЗАВЕРШАНА ГЭТАЯ КНІГА, ЗВАНАЯ па-грэцку «Катэхізіс», а па-славянску «Абвяшчэньне», на хвалу Богу, простым людзям мовы Беларускай дзеля настаўленьня і добрай навукі на сродкі богалюбівых мужоў пана Мацьвея Кавячынскага, намесьніка Нясьвіскага; Сымона Буднага, Лаўрэна Крышкоўскага ў горадзе Нясьвіскім у год ад нараджэньня Збаўцы тысяча пяцьсот шэсьцьдзесят другі, месяца чэрвеня дзесятага дня.
ДАДАТАК
Сымон Будны
КАРОТКІЯ НАТАТКІ
ПРА ХРЫШЧЭНЬНЕ ДЗЯЦЕЙ:
пра пачатак спрэчкі вакол першай таямніцы менавіта Сьвятога Хросту у Княстве Літоўскім, а потым і ў Польшчы
У год ад нараджэньня Сына Божага 1558 было неўраджайнае лета, таму ў літоўскай дзяржаве і ў той год, і ў наступны быў голад, але не такі моцны, як потым, у гадах 1570 і 1571, калі людзі елі адзін аднаго. Голад быў такім цяжарам для паспалітага люду, што бацькі аддавалі сваіх дзяцей-падлеткаў у няволю, а малых дзяцей некаторыя кідалі ў ваду ды тапілі, а некаторыя клал! на вуліцах у вялікіх гарадах (асабліва ў Вільні) ды так іх пакідалі.
Здарылася тады аднаго дня, што падчас моцных маразоў нехта пакінуў двух дзетак перад дваром алыцкага і нясьвіскага князя Мікалая Радзівіла. Зьлітаваўся наддзецьмі служыцель Віленскае царквы С.Б., які жыў і навучаў пры тым двары. Ён загадаў узяць тых дзяцей, хочучы іх выхоўваць. Якраз у той час прыехаў прэсьвітэр тае ж царквы Ганс Катэрля і ўзяў аднаго з тых немаўлятак.