Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Ужо бачыш, што дарослыя павінны мець веру да прыняцьця таям­ніцы, а дзеці могуць перш таямніцу прыняць, а потым паверыць. Таму і цяпер дзеці могуць хрысьціцца, хаця і ня маюць веры. Але ж ня ўсе дзеці, але толькі тыя, чые бацькі ў царкве; дзеці ж няверуючых ня мо­гуць быць ахрышчаныя. Самі бо веруючыя маюць тое абяцаньне, якое Бог даў Абрагаму: «Буду, сказаў, табе Богам і патомству, або семені твайму пасьля цябе» (Роду 17).
ПЫТАНЬНЕ
Растлумач, ці маюць дзеці грэх?
АДКАЗ
Праўда, што дзеці ня маюць сваіх грахоў, але маюць грэх першародны. Пра гэта шмат сказана ў Сьвятым Пісьме, найперш у псальме Давід так пра сябе сьведчыць: «Вось жа я ў граху нарадзіўся і ў беззаконьні пачала мяне маці мая» (Пс. 50). Тым жа звычаем Гіёб казаў, што перад Богам грэшнае нават немаўля, Апостал бо сьведчыць: «Калі корань сьвяты, то і галіны» (Рым. 11: 16). Калі б бацькі нашыя значыць, Адам ды Эва захавалі той вобраз Божы, на які былі створаны, то і дзеці іхнія нарадзіліся б на той самы вобраз. Але раз яны таго вобразу праз свой грэх пазбаўлены, дзеля гэтага і дзеці іхнія могуць адно толькі грэшнымі нараджацца.
Ды і Майсей пра Сэта піша, што Адам нарадзіў яго на вобраз свой ды падабенства (Роду 5). Не напісаў ён: «На вобраз Божы», бо ўжо страціў Адам вобраз Божы, гэта значыць, справядлівасьць, чыстасьць ды несьмяротнасьць. Калі ж Адам сам ня быў справядлівым, то як жа ягоныя нашчадкі могуць быць справядлівымі? Таму разам з Апосталам так скончым: «Усе саграшылі ды пазбаўленыя славы Божай». Калі ўсе, то і дзеці.
ПЫТАНЬНЕ
Як маем меркаваць пра тых дзяцей, якія бяз Хросту паміраюць?
АДКАЗ
Гэтаксама, як пра тых ізраэльскіх дзяцей, якія перад восьмым днём без абрэзаньня паміралі.
ПЫТАНЬЕ
Але Господь поведелъ: «Ашче кто не родится водою и Духомъ, не можеть внити в Царствіе Божіе» (Іоан 3:1-12).
ОТКАЗЪ
Ижь зде не о видимой воде розумееть Хрістос, можешь з оныхъ словъ, которие тамо при тыхъ же словехъ поведаеть, догадатися. Тако бо рече: «Роженое от плоти, плоть ест, а роженое от Духа, Духъ естъ» (Іоан 3: 1-12). Естли бы въ оныхъ першихъ словех вода воду видимую значила, ино бы ся и зверховная справа въ тыхъ словехъ Хрістовыхъ замыкала. Лечь погледевши на всю речь Хрістову, снадно обачишь, иже Господь о духовномъ рожденіи и о духовныхъ речахъ розмавляет. Но ешче и от верхныхъ речи къ духовным отводить.
Прото где рече: «Ашче кто не родится водою»,розумей не сію воду видимую, которая человека знову родити не можеть, але розумей Духа Святого. Той бо часто нарицается от Пророкъ и от Самого Хріста водою. Бо яко вода и обмываеть нечистыя, гасить огонь, и холодить упаленья, тако Духъ Святый омываеть грехы, гасить похоти и съвесть в сомненіи холодить.
А тые суть великие пожитки Святого Крешченія. А ижь такъ ест, розумей, ижь водою Хрістос Духа Святого зоветь, зъ оного места обачиш, где Іоаннъ пишеть тако: «Стояшче Ісус и зваше глаголя: “Ашче кто жаждеть, да пріидеть къ Мне и пиеть. Веруяй в Мя яко же рече Писаніе, рекы от чрева его истекуть воды жывы”. Се же рече о Дусе» (Іоан 7: 37-8: 2). От ясный довод маешь, ижь водою Хрістос Духъ Святъ зоветь, яко и тамо рече: «Ашче кто не родится водою и Духомъ»,первей воду поменилъ, потом Духа, якобы толъкуючи, што се за вода доложилъ.
О ВЕЧЕРИ ГОСПОДНЕЙ
ПЫТАНЬЕ
Што ест Вечера Господня?
ОТКАЗЪ
Естъ тайна Тела и Крови Г оспода нашего Ісуса Хріста.
ПЫТАНЬЕ
Кто сію тайну и для чого уставилъ?
ОТКАЗЪ.
Оуже есмъ пред том поведелъ, ижь тайнъ нельзя никому иному уставляти, окроме Бога или Сына Его. Бо естъли бы кто иный уста­вилъ, не была бы тайна, але суета и мерзость, по оному слову: «Всуе чтуть Мя учашче оученіа заповеди человечеекы» (Матф.14: 35-15: 11). Прото и сія тайна того для ест тайна, иж ее Самъ Богъ уставилъ. Причи-
ПЫТАНЬНЕ
Але Госпад сказаў: «Хто не народзіцца з вады ды з Духа, ня можа ўвайсьці ў Валадарства Божае» (Ян 3: 5).
АДКАЗ
Што Хрыстос тут кажа не пра банную ваду, ты можаш здагадацца са словаў, якія там жа Ён далучае, так гаворачы: «Тое, што нарадзілася зь цела, ёсьць целам, а што нарадзілася з Духа, ёсьць дух» (Ян 3: 6). Калі б у тых папярэдніх словах вада азначала ваду бачную гэта б значыла, што Хрыстос меў на ўвазе цялесную справу. Але, паглядзеўшы на ўсю прамову Хрыста, лёгка здагадаешся, што Госпад гаворыць пра духоўнае нараджэньне ды пра духоўныя справы, пераходзячы ад рэчаў бачных да рэчаў духоўных.
Таму, калі Ён кажа: «Хто не народзіцца з вады»,мяркуй не пра ваду бачную, якая ня можа нарадзіць чалавека нанова, але мяркуй пра Духа Сьвятога. Часта бо Прарокі ды і Сам Хрыстос называюць Духа Сьвятога вадою. Бо як вада змывае бруд, тушыць агонь і халодзіць апёкі, гэтаксама Дух Сьвяты змывае грахі, тушыць пажаданьні ды сумленьне ў сумненьнях халодзіць.
Вось гэта і ёсьць вялікія дабраславенствы Сьвятога Хросту. А што так сапраўды ёсьць, значыць, што Хрыстос называв Сьвятога Духа ва­дою, убачыш у тым мейсцы дзе Ян так піша: «Стаў Ісус і казаў у голас: “Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п’е. Хто верыць у Мяне, як кажа Пісаньне, у таго рэкі жывой вады пацякуць зь яго нутра”. А так казаў пра Духа» (Ян 7: 37-39). Цяпер ты маеш ясны доказ, што вадою Хрыстос называв Духа Сьвятога, гэтаксама як і калі Ён сказаў: «Хто не народзіцца з вады і з Духа»,спачатку ўзгадаўшы ваду, а потым Духа, нібы тлумачачы, што гэта за вада.
ПРА ВЯЧЭРУ ГОСПАДАВУ
ПЫТАНЬНЕ
Што ёсьць Вячэра Госпадава?
АДКАЗ
Гэта таямніца Цела і Крыві Госпада нашага Ісуса Хрыста.
ПЫТАНЬНЕ
Хто і дзеля чаго пастанавіў гэтую таямніцу?
АДКАЗ
Ужо казаў я раней, што ніхто, акрамя Бога ці Ягонага Сына, ня можа пастанаўляць таямніцы. Бо калі б пастанавіў нехта іншы, была б гэта не таямніца, але марнасьцьды мярзота, паводле слова: «Дарэмна пашану аддаюць, калі вясьцяць навукі і пастановы людзкія» (Мц. 15: 9). Таму гэтая таямніца ёсьць таямніцай, што яе Сам Бог пастанавіў з
на пакъ того была недостатокъ нашь. Зведомъ Богъ нашь, яко скоро добродеаніей Божіихъ забываемъ, и невдячни их бываемъ, для того яко бы забегаючи тому, уставилъ тайну сію и повелелъ оную на на въспоминанье Своея смерти чинити. То ест видимые речи хлебъ и вино ести и пити, Богу Отцу и Самому Господу за таковое добродейство дяковати, абы тымъ обычаемъ не только уши, але и очи и иные чувства мели, што бы им смерть Господню оповедало и яко бы отновяло. Сія естъ преднейшая вина, для которое Господь сію тайну уста­вилъ. Другая пака бы есмо на оное единое сушчество, которое с Хрістомъ маемъ, памятали. Ижь есмо плоть от плоти и кость от костей Его (Ефес. 5: 25-32). Третяя вина, абы тымъ обычаемъ любовъ межи насъ росла. О чимъ нижей ешче услышимъ.
ПЫТАНЬЕ
Чому сію тайну хлебомъ и виномъ Господь справовати велелъ?
ОТКАЗЪ
Того для, ижь яко хлебъ оукрепляеть тело человеку, а вино весе­лить сердце, тако тело Хрістово и кров Его укрепляють и оувеселяють душу веруюшчего, и оным ся причашчаюшчому.
ПЫТАНЬЕ
Како тое причашченіе розумеешь? Чи емо тело Хрістово, или Кровъ Его пиемо?
ОТКАЗЪ
Естъ такъ. Бо поневажь на том зависло наше спасеніе, абы оно послу­шество, которое Хрістос Богу учинилъ, за нашое властивое было намъ почитано, яко бы есмо е мы сами оучинили. Прото потреба абы есмо едино съ Хрістомъ тело и едина кровъ были. Бо естли бы не такъ, се естъ, естли бы есьмо въ собе Хріста не мели, а в Него ся не преизменили, не была бы Его справедливость нашою справедливостію. А где бы такъ было, конечне бы есмо въ гневе Божіемъ загинути мусели. По слову Самого Хріста: «Аминь, аминь глаголю вам, ашче не снесте плоти Сына Человеческаго и не спиете крови Его, живота не имате в себе» (Іоан 6: 49-55).
ПЫТАНЬЕ
Таково съвъкупленіе с теломъ Хрістовымъ, чи не на вере залежить? ОТКАЗЪ
Такъ естъ, ижь верою пріимаемъ Хріста и обшчение с Нимъ маемъ. Но не только того потреба верити, ижь Хрістос умеръ за грехы наши, и въсъкресъ оправданіа нашого для (Рим. 4: 13-25). Але тежь потреба, абы есмо чули, ижь въ нас живеть и пребываеть, а ешче надобе, абыхмо с Нимъ съвъкуплени яко оуды или чланки всего тела съ своею голо­вою. Тымъ бо обычаемъ вси выслуги Господа нашого бывають нашие.
прычыны нашай недасканаласьці. Вядома нашаму Богу, як хутка мы забываемся на дабраславенствы Божыя, як бываем за іх няўдзячнымі. Каб гэтага пазьбегнуць, пастанавіў Ён такую таямніцу ды загадаў яе чыніць на ўспамін пра Ягоную сьмерць. Значыць, бачныя хлеб і віно есьці і піць, Богу Айцу ды Самому Госпаду за такія дабраславенствы дзякаваць, каб тым звычаем ня толькі вушы, але і вочы ды іншыя пачуцьці дасьвядчалі сьмерць Госпада ды перажывалі яе нанова. Гэта першая прычына, дзеля якой Госпад пастанавіў такую таямніцу. Дру­гая прычына каб памяталі, што мы з Хрыстом адно цела, цела ад цела ды косьць ад касьцей Яго (Эф. 5: 30). Трэцяя прычына каб такім чынам любоў паміж намі ўзрастала. Пра гэта яшчэ далей пагаворым.
ПЫТАНЬНЕ
Чаму гэтую таямніцу Госпад загадаў абвяшчаць праз хлеб і віно?
АДКАЗ
Дзеля таго, што як хлеб узмацняе цела чалавека, а віно пацяшае сэрца, так Цела Хрыста і Кроў Яго ўзмацняюць ды пацяшаюць душу веруючага, які прычашчаецца.
ПЫТАНЬНЕ
Як ты разумееш гэтае прычашчэньне? Хіба мы ядзім Цела Хрыста ці хіба Ягоную Кроў п’ём?
АДКАЗ
Так ёсьць. Бо нашае збаўленьне залежала на тым, што паслухмянасьць Хрыста перад Богам была прызнаная нам за нашую асабістую паслухмянасьць, як быццам бы мы самі тое зрабілі. Дзеля гэтага неабходна, каб мы з Хрыстом былі адно цела і адна кроў. Бо калі ня так значыць, калі мы ня маем у сабе Хрыста ды ў Яго не перамяняемся, —ня будзе Ягоная справядлівасьць нашай справядлівасьцю. Тады мы пэўна мусім згінуць у гневе Божым, паводле слова Самога Хрыста: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі вы ня будзеце есьці цела Сына Чалавечага ды ня будзеце піць крыві Ягонай, ня будзеце мець жыцьця ў сабе» (Ян 6: 53).
ПЫТАНЬНЕ
Такая лучнасьць зь Целам Хрыста ці не ад веры залежыць?
АДКАЗ
Так ёсьць, што верай прыймаем Хрыста ды маем зь Ім лучнасьць. Але трэба ня толькі верыць, што Хрыстос памёр за нашыя грахі ды ўваскрос дзеля нашага апраўданьня (Рым. 4: 25), але таксама патрэбна, каб мы адчувалі, што Ён унутры нас жыве ды трывае, ды яшчэ патрэбна, каб мы мелі зь Ім еднасьць, як члены аднаго цела з галавою. Гэтым вось звычаем усе заслугі нашага Госпада становяцца і нашымі заслугам!.