Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
И маемъ въ Деяніяхъ о Симоне волхве, иже былъ въ великий грех упал, хотелъ бо за сребро дары Святого Духа от Апостол купити, а предся Петрь, обличившы его о том, наостатокъ поведелъ ему: «Покайся о злобе
Пра веру што яе неабходна мець тым, хто хрысьціцца, — Сам Хрыстос сказаў: «Той, хто будзе мець веру і ахрысьціцца, будзе збаўлены» (Мк. 16:16). Ды ня толькі сэрцам верыць, але і вуснамі вызнаць веру трэба, і толькі потым мае быць Хрост.
Добры гэтаму праклад ёсьць у Дзеях Апосталаў. Піша бо Лука, што дыякан Піліп на пытаньне эўнуха, ці можна яму ахрысьціцца, так адказаў: «Калі верыш усім сэрцам, дык можна» (Дзеі 8: 26-40). Ды. адказваючы, эўнух сказаў: «Веру, што Ісус Хрыстос Сын Божы». Тут бачыш і пытаньне пра веру, і дастатковае яе вызнаньне. Таму няправільна цяпер некаторыя робяць, калі хрысьцяць юдэяў, туркаў, татараў ды іншых паганаў, перш іх не навучыўшы ды не дазнаўшыся пра іхняе жыцьцё.
ПЫТАНЬНЕ
Ці досыць толькі ў той час гэта значыць, перад Хростам мець веру, яе вызнаваць ды каяцца?
АДКАЗ
Ня досыць. Бо Хрост гэта не часовае замірэньне, але вечны мір або запавет паміж Богам ды намі. 3 Хростам Бог прыймае нас як Сваіх дзяцей, а мы на ўсё жыцьцё бяром абавязак быць Яму ва ўсім паслухмянымі дзецьмі, бо менавіта гэта азначаюць словы, якія кажа хрысьціцель, пагружаючы чалавека ў ваду: «Хрысьціцца слуга Божы ў імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, амін» (Мц. 28:16-20). Прасьцей тыя словы тлумачацца так: «Прыймае Бог гэтага чалавека як сына і як Свайго слугу». А чалавек таксама абяцае мець Бога за свайго Айца ды Госпада.
Таму павінен такі чалавек ня толькі перад Хростам, але найболей пасьля Хросту жыць згодна з воляй Божай ды ўсё, што Хрост азначае, выконваць на справе. Пра гэта вышэй сказана. I добры ёсьць звычай у саборных цэрквах, калі хрысьціцель, хрысьцячы дарослых людзей, пытаецца ў іх і пра веру, і пра тое, ці выракаецца чалавек д’ябла ды справаў ягоных і ці пасьвячае сябе Хрысту.
ПЫТАНЬНЕ
А калі ахрышчаны потым саграшыць, што мае рабіць?
АДКАЗ
Трэба ня толькі не грашыць, але і рашуча супрацьстаяць граху, а найболей прасіць дапамогі ў Бога (Эф. 6:10-17). Бо калі Бог дасьць моцы, лягчэй будзе не грашыць. Але калі ўсё ж хтосьці саграшыць дзеля нядужасьці свайго цела, ня мае баяцца, што будзе пакінуты. Напісана бо, што ня хоча Бог сьмерці грэшніка, але няхай той пакаецца ды жыве (Эз. 18).
Ды чытаем у Дзеях пра Сымона-чараўніка, які моцна саграшыў, бо хацеў за срэбра купіць у Апосталаў дары Сьвятога Духа, аднак Пётр спачатку яго выкрыў, а потым сказаў яму: «Дык пакайся за гэтую сваю
сей, и помолися Богу, ашче ти отпустится оумышленіе сердца твоего» (Деан. 8: 17-22). Прото слушне Кафари или Новатиане за еретики давно осужени, они же естли кто принявши Святое Крешченіе съгрешилъ, никели покааніа его не пріимали. Симонъ бо окрешчонъ съгрешилъ, а предся ему Апостолъ на покааніе оуказуеть (Деан. 8:17-22).
И много ест о том в Писме Святымъ таковыхъ местъ, которие абы ся не продолжило, опушчаю. Нежли тое мовлю, иж яко оному кто до греха упалъ, ненадобе съмнитеся о милости Божіей, але скоро от него вставати, каатися и плакати. Тако онымъ, которіи стоять, не надобе в надею милосердіа Божіего грешити. Апостолъ бо рече, яко волею съгрешаюшчимъ намъ по приатію разума истинны к тому о гресех не обретается жертва, но страшно некое чаание суда (Евр. 10:19-31).
ПЫТАНЬЕ
Поведелъ есь, ижь крешчаемый повиненъ ест три речи мети: покааніе о своих гресехъ, веру въ Хріста и ее исповеданіе. Лечь нынешныхъ часовъ неразумные детъки у нас крестять. Како жь таковые без розума и памети веру, безъ языка или речи исповеданіе мети могут? Ешче на што имъ каанье, понеже ни добра, ни зла не оучинили? Видится, яко бы напрасно дети крестятся?
ОТКАЗЪ
Што есмъ о покаании, и о вере а о ее вызнаніи поведелъ, иже сія креститися хотяй виненъ мети. Не о всехъ крешчаемых сее маешь розумети, но о самых лет дорослыхъ. Яко естли бы жыдъ, або бесурмянинъ мелъ быти крешчонъ, про такового я мовлю, ижь нескоро крестити его потреба, але ажь веру Христову достаточне вырозумееть и значне исповедати зумееть, а к тому аже житьемъ своемъ побожнымъ, иж ся первого нечестна каеть, окажеть.
Лечь людей Хрістянскихъ детки могуть без того креститися, хотя жь для молодости веры не розумеють, ани вызнавають, только бы напотом, пришедши к розуму, тые речи приняли и побожный живот жили, што Крешченіе знаменуеть, и ведали и чинили.
ПЫТАНЬЕ
Доложи ми того от Святого Писаніа. Бо не розумею, яко то быти можеть, ижь человекъ дорослый повиненъ мети веру и оную исповедати, естли ся крестити схочеть, а опять, детя безъ всего того креститися можеть?
ОТКАЗЪ
По тому выразумеешь. Напервей сее веси, ижь тайны Завета Старого ровную силу съ тайнами Нового Завета мели. Бо Апостолъ пишеть, ижь отци вси то же брашно духовное с нами ели, и то же питие духовное пили. (1 Кор. 9:19-10: 4). Бо ачькольвекъ инъшие речи видомые онъ люд мелъ при тайнехъ, а мы иншие, але тое жь их тайны, што и нашие, знаменовали.
нягоднасьць і малі Бога, можа, Ён даруе табе ліхі твой намер» (Дзеі 8: 22). Дзеля гэтага слушна Кафары, або Наватыяне, здаўна лічацца за герэтыкоў: яны бо, калі чалавек, прыняўшы Сьвяты Хрост, саграшыў, ніколі не прыймалі ягонага пакаяньня. Сымон бо ахрышчаны быў і саграшыў, аднак Апостал загадаў яму пакаяцца (Дзеі 8: 14-25).
Ды шмат ёсьць такіх прыкладаў у Сьвятым Пісьме, якія, каб не зацягнуць размову, прапускаю. Зноў жа скажу, што чалавеку, які саграшыць, ня трэба сумнявацца ў міласьці Божай, але трэба хутчэй з граху ўстаць, каяцца ды плакаць. Таксама і тым, хто стаіць, ня трэба, спадзеючыся на міласьць Божую, грашыць, Апостал бо сказаў: «Калі бо мы дабраахвотна грашым, маючы пазнаньне праўды, дык няма ўжо ахвяры за грэх, але толькі нейкае страшнае чаканьне суду» (Гебр. 10: 26-27).
ПЫТАНЬНЕ
Сказаў ты, што чалавек, які хрысьціцца, павінен мець тры рэчы: пакаяньне ў сваіх грахах, веру ў Хрыста ды яе вызнаньне. Аднак цяперашнім часам малых дзетак у нас хрысьцяць. Як жа яны, не прыйшоўшы да розуму ды памяці, могуць мець веру ды яе вызнаньне? Яшчэ: навошта ім каяцца, калі не зрабілі ані добрага, ані благога? Здаецца мне, надарэмна дзяцей хрысьцяць.
АДКАЗ
Што я сказаў пра пакаяньне, веру ды яе вызнаньне мусіць усё гэта мець той, хто хоча хрысьціцца. Але не пра ўсіх, хто хрысьціцца, маеш ты так меркаваць, а толькі пра дарослых. Калі б часам юдэй або мусульманін меўся хрысьціцца, пра такога я кажу: не адразу трэба яго хрысьціць, але калі дастаткова зразумее веру ў Хрыста ды здолее яе вызнаць, а да таго і сваім пабожным жыцьцём пакажа, што ў ранейшых грахах каецца.
Аднак дзеці Хрысьціянаў могуць і бяз гэтага хрысьціцца, нават калі з-за малога ўзросту не разумеюць веры ані яе вызнаюць. Толькі б надалей, прыйшоўшы да розуму, тыя ўмовы прынялі, вялі пабожнае жыцьцё, ведалі, што азначае Хрост ды ўсё гэта выконвалі.
ПЫТАНЬНЕ
Дакажы мне гэта са Сьвятога Пісьма. Бо не разумею, як гэта можа быць: дарослы чалавек, калі захоча хрысьціцца, павінен мець веру ды яе вызнаваць, а, зноў жа, дзіця бяз гэтага можа хрысьціцца?
АДКАЗ
Так гэта зразумееш: перадусім ты ведаеш, што таямніцы Старога Запавету мелі роўную сілу з таямніцамі Новага Запавету, бо Апостал піша, што «ўсе айцы спажывалі тую самую духовую страву і пілі тое самае духовае пітво» (1 Кар. 10: 3-4). I хаця тады народ меў адны бачныя знакі падчас таямніцаў, а мы маем іншыя, але іхнія таямніцы азначалі тое самае, што і нашыя.
А поневажь такъ ест, ижь их тайны одны суть з нашими, прото яко к нашимъ тайнамъ, тако на онъ часъ къ их, кто хотелъ приступити, потреба было, абы мелъ веру. Того для и Авраамъ коли мелъ обрезаніе приняти, певная речь, ижь мелъ веру, яко Писмо сведчить. Бо естли бы веры не мелъ, не велелъ бы ся ему Богъ обрезати. Але ижь мелъ веру, того для принялъ, яко Апостолъ рече, знаменіе обрезаніа, яко печать оное веры, которую и до обрезаніа имелъ. Опять, коли тотъ же Абраамъ сына своего Ісаака обрезати далъ, тое жь ти было обрезаніе или тайна, которая Аврааму тая жь Ісааку, а предся Ісаакъ, не маючи веры, обрезанъ, а Абраамъ бы былъ не обрезанъ, естли бы веры в собе не мелъ.
Оуже видишь, ижь дорослии винни мети веру до принятья тайнъ, а дети могуть первей тайну приняти, нежели веру. Прото и тепер дети могут ся крестити, хотя жь бы веры не мели. А ведже не всякие дети, но только оных же родители суть от церкви. Неверныхъ пакъ дети не маютъ быть крешчоны. Сами бо верни мають оную обетницу, которую Богъ поведелъ Абраму: «Буду, рече, тобе Богъ, и племени, или семени, твоему по тобе» (Быт. 17).
ПЫТАНЬЕ
Доведи того естли дети трехъ мають?
ОТКАЗЪ
Правда, ижь дети своихъ греховъ не мають, але природный трехъ мають. А о том ест много в Светомъ Писме. Напервей в Псалме Давыдъ тако о собе сведчить: «Се въ безакони зачатъ есмъ, и въ гресехъ роди мя мати моя» (Псалом 50). Тым же обычаемъ Іов рече, яко пред Богомъ нестъ чисто и единого дня детя, Апостолъ бо рече: «Ашче корень, святъ, то и ветви» (Рим. 11: 13-24). Естли бы родители наши, се естъ Адамъ и Евва, пребыли въ онымъ образе Божіемъ, на который създани были, то бы и дети их родилися по тому жь образу, але ижь оного образа за трехъ свой лишени, того для и дети их не могуть разве грешными родитися.
Яко и Моисей о Сифе пишеть, яко «и Адамъ сплодилъ по образу своему и по подобию» (Быт. 5). Чому не пишеть «по образу Божіему», только иже вже былъ Адамъ утратилъ образъ Божій, се ест справедливость, чистость и бесмертность? А ижь самъ праведливости не мелъ, како потомкы его мети могуть? Прото съ Апостоломъ замкнемъ: «Веи съгрешиша и лишаются славы Божіа». Если вси, ино и дети.
ПЫТАНЬЕ
Яко о оныхъ детехъ розумети маемъ, которые безъ Крешченіа умерають?
ОТКАЗЪ
По тому жь, яко о оныхъ Ізраильских детехъ, которие предъ осмымъ днемъ безъ обрезанья умерали.
А калі ёсьць так, што іхнія таямніцы аднолькавыя з нашымі, то было патрэбна, каб чалавек меў веру, прыступаючы ці да нашых таямніцаў ці на той час да іхніх. Дзеля гэтага і Абрагам, калі меўся прыняць абрэзаньне, пэўная справа, меў веру, як Пісьмо сьведчыць. Бо калі б ён ня меў веры, не загадаў бы тады яму Бог абрэзацца. Але раз Абрагам меў веру, таму і прыняў, як кажа Апостал, знак абрэзаньня як пячатку той веры, якую меў і перад абрэзаньнем. Зноў жа, калі Абрагам даў абрэзаць свайго сына Ізака, тое было абрэзаньне, або таямніца, як Абрагаму, так і Ізаку, хаця Ізак ня меў веры і быў абрэзаны, а Абрагам ня быў бы абрэзаны, калі б ня меў у сабе веры.