Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Освецоных княжатъ и пановъ Их Милости пановъ Миколаевъ Радивиловъ, Княжати на Олыце и Несвижу, Воеводы Виленьского, навышшего Маршалъка и канцлера Великого Князьтва Литовъского и далей, а Княжати на Дубинках и Бержахъ, Воеводы Троцкого, Великого Гетъмана Великого Князьтва Литовъского и далей, сыномъ перъворожонымъ Ихъ Милостямъ, Княжатомъ молодымъ, паномъ Миколаемъ Миколаевичом Радивиломъ
от Бога Отца черезъ Христа, Единого Сына Его, въ Духу Святомъ, уте­шителю, ласки, покою и вечного благословенья веръного Христового збору братья а слуги Ихъ Княжацъких Милости, веръне жедають.
Бог всемогучий, освецоныя а милостивыя Княжата, потому ся всегды напротив грешному человеку заховал, ижь хотя жь самъ от Него отходилъ, предся его дивным обычаемъ от блуда и греховъ выривалъ. Тако ся напервей ко онымъ першим родителемъ нашимъ пока­залъ. Сихъ бо, по оном ихъ тяжкомъ упадку а по утраченью оного образа и подобеньства Божіего, на который были створени въ оной первой невинности, святости, справедливости и оу правде, зъ особ­ливого милосердья Своего, въ гневе Своим не рачилъ зоставити, але, ужалившися надъ их упадком, рачил имъ, заразом и всему потомству их, предивный ратунокъ урадить а таковое племя обедать, черезъ ко­торое мела быть стерта голова проклятому противнику сатане, и оный упадак знову мелъ быть направлен, и оная первая невинность и спра­ведливость привернена, которое то обетници, о сосланю того светого насенья, ухватившися верою, первые родители наши оною ся ажь до смерти тешили и оною жь приверъненого благославеного живота до­ступили.
Так же сыновъ и потомства их, колько кроть, коли хвала Панская нарушена бывала, николи припоминать не рачилъ. А потому жь, по оном грозном всее плоти через потоп зглаженю Ноя, а потом Авраа­ма, Исаака, Якова, Патриарховъ святыхъ и всих дванадцати поколени Израильских, которые вывелъ з Египту, Тот же от вековъ милосерд­ный Богъ занехати не рачилъ, але имъ опят оную Свою обетницу о насенью благославеном якобы знову отновилъ, в котором мели быти благославены вси народы людьские. А тое насенье, водлугъ выкладу Апостолъского, называется Христос.
Яснавяльможных Князёў ды паноў Іх Міласьцяў паноў Мікалаяў Радзівілаў: Князя на Алыцы і Нясьвіжы, Ваяводы Віленскага, найвышэйшага Маршалка і канцлера Вялікага Княства Літоўскага і іншае; і Князя на Дубінках і Біржах, Ваяводы Троцкага, Вялікага Гетмана Вялікага Княства Літоўскага і іншае, — сынам першародным Іх Міласьцям Князям маладым панам Мікалаям Мікалаевічам Радзівілам —
ад Бога Айца праз Хрыста, Адзінароднага Сына Яго, у Духу Сьвятым Пацяшыцелю, ласкі, супакою івечнагадабраславенства верна жадаюць браты праўдзівага Хрыстовага збору і слугі Вашых княжацкіх Міласьцяў.
Бог усемагутны, яснавяльможныя і міласьцівыя Князі, у тым заўсёды аб’яўляў Сябе грэшнаму чалавеку, што, хаця чалавек сам ад Яго адыходзіў, Бог усё адно ў цудоўны спосаб ратаваў чалавека ад памылак і грахоў. Такім Ён паказаў Сябе ад пачатку нашым прабацькам. На тых бо, пасьля іхняга цяжкага граху ды страты вобразу і падабенства Божага, на якое яны былі створаны ў той першароднай цнатлівасьці, сьвятасьці, справядлівасьці і праўдзе, з асаблівага Свайго міласэрдзя Бог не застаўся ў гневе. Ён зьлітаваўся над іхнім адпадзеньнем, даў ім і ўсяму іхняму патомству цудоўны ратунак і такое насеньне абяцаў, Якое скрышыць галаву праклятаму ворагу д’яблу, наверне іхняе адпадзеньне ды адновіць іх у першароднай цнатлівасьці і справядлі­васьці. Прабацькі нашыя, схапіўшы вераю гэтае абяцаньне аб прыйсьці сьвятога насеньня, цешыліся ім аж да сьмерці ды ім жа дабраславёнага жыцьця даступіліся.
Таксама сынам і патомству іхняму, колькі б разоў яны не адступаліся ад хвалы Божай, Бог ніколі потым ня помсьціў. Ды гэтаксама, грозна зьнішчыўшы патопам кожнае цела, Той жа спрадвек міласэрны Бог не пакінуў Ноя, а потым Абрагама, Ізаака, Якуба, сьвятых патрыярхаў і ўсіх дванаццаць кален Ізраэльскіх, якіх вывеў з Эгіпту ды зноў аднавіў ім тое Сваё абяцаньне пра дабраславёнае насеньне, у якім мелі дабраславіцца ўсе народы. А насеньне тое, паводле навукі Апостальскай, ёсьць Хрыстос.
А такъ явне ся и з Старого и з Нового Закону оказуеть, ижь Панъ Богъ всякого человека упалого опушчати не рачил, а опять ни через жадного иншого збавити не хочеть одно через Христа Пана, оное вечное а благославеное семя, спочатку в раю обецаное, а водлугъ выполненя часовъ, с пречистое девицы нароженое.
Так жеть и теперь, освецоные а миластивые Княжата, намъ, остат­нему потомству отцовъ нашихъ, и пред остатнымъ днемъ, содравши слепоту от сердц и очъю нашихъ, черезъ Духа Святого и светлость Евангелия Сына Своего, Отецъ оный всего милосердья учинити рачилъ, же намъ оную выполъненую вечную обетницу Христа Пана, ко­торую намъ былъ сатанъ въ пропасти Римского и Греческого Вавило­на затмил, Слово Его святое нарушилъ и тайны посквернилъ, знову праве объяснити, а яко пальцомъ оказати. А нас, с тое Содомы анти­христовой выръвавши, опять знову ку истинъному Збавителю притегнути рачилъ, Которого тутъ, въ тыхъ малыхъ новое кузни книгахъ, онымъ славнымъ, здавна далеко росъширенымъ словеньским языкомъ суть накоротце пописаны права.
А Вашимъ Кнежацкимъ Милостям, яко тыхъ двухъ въ той Речи Посполитой славныхъ одного коренья филяровъ, сыномъ не иншимъ жаднымъ умысломъ, одно яко и оного часу (абы нихто иначей не су­дил) и святый Лука евангелистъ побожьному а зацному Феофилу двое книгъ своихъ приписалъ для много слушныхъ причинъ, поданы и приписаны, а звлашча для, зараз з млодости в сердцах их зачатья и занятья милости ку Слову Божіему. К тому тежь и для того, абы ся Ваши Княжацкие Милости не только в чужоземскихъ языцехъ кохали, але бы ся тежь Ваши Княжацкие Милости и того здавна славного язы­ка словенъского розмиловати и онымъ ся бавити рачили. Слушная бо речь естъ, абы Ваши Княжацкие Милости того народу язык миловати рачили, въ которомъ давъные предъки и Ихъ Княжацъские Милости панове отци Вашихъ Княжецскихъ Милости славне преднейшие преложеньства несуть.
А такъ Онъ, Который Самъ всего початкомъ и единымъ от вековъ збавенья поводомъ ест, Панъ Богъ всемогучый, и Ваши княжацские Милости ешче в молоденстве и знайти рачилъ. Рачте ж прото Его доброти святое въдячными быти а такого гостя з отвороными сердцы приняти, яко бы есте были с такого навеженья вдячьными сыны узна­ны. Ботсе Вашим Княжацкимъ Милостям, яко се вышей доложило, тотъ первородный в томъ языку плодъ (овоцъ) только для самога того офяровалъ, абысте Ваши Княжецские Милости зацного стану Княжата а передънейшых вожов сынове, всимъ иншим съ себе добрый взор а приклад давать рачили, ижь бы ся много иншихъ прикладами Вашихъ Княжацкихъ Милости будовати могли а тая Отчизна и Речь Посполитая зъ Ваших Княжацких Милости благославеное надеи ожидать могла.
Яко есте тогды Ваши Княжацъские Милости с одного коренья леторосли, рачте жь ся зачать и въ томъ одномъ правдивомъ Берномъ
Таксама і са Старога, і з Новага Закону ясна бачна, што Госпад Бог не пакідае аніводнага грэшнага чалавека і, зноў жа, аніяк па-іншаму збавіць ня хоча, адно толькі як праз Хрыста Госпада, — тое вечнае і дабраславёнае насеньне, спачатку ў раі абяцанае, а як прыйшла поўня часу, з прачыстае дзевы народжанае.
Таксама і зараз, яснавяльможныя ды міласьцівыя Князі, нам, апошняму патомству нашых айцоў, перад апошнім днём тэты Айцец усякай міласэрнасьці, зьнішчыўшы сьлепату нашых сэрцаў і вачэй праз Духа Сьвятога і сьвятло Эвангельля Свайго Сына, зноў тлумачыць і нібы паказвае тое споўненае абяцаньне, — Хрыста Госпада, — Якога нам д’ябал у бездані рымскага ды грэцкага Бабілёну зацьміў, Слова Ягонае сьвятое схаваў і таямніцы спаганіў. Вырваўшы з тае Садомы антыхрыставай, Бог зноў вядзе нас да праўдзівага Збавіцеля, Чые зако­ны сьцісла выкладзены тут, у гэтай малой новадрукаванай кнізе на слыннай і здаўна далёка пашыранай славянскай мове.
А Вашым Княжацкім Міласьцям — сынам тых двух у нашай Рэчы Паспалітай нашчадкаў аднаго кораня прысьвячаем гэтую кніжку дзеля многіх слушных прычынаў з тым жа самым намерам (каб ніхто не судзіў інакш), што і некалі сьвяты эвангеліст Лука прысьвяціў дзьве свае кнігі пабожнаму ды высакароднаму Тэафілу, а найбольш дзеля таго, каб у вас з маладосьці любоў да Слова Божага ўзьнялася і расла. Таксама і дзеля таго, каб Вашыя Княжацкія Міласьці ня толькі чужаземнымі мовамі захапляліся, але і каб тую здаўна славутую мову славянс­кую палюбілі ды ёю захапляцца пачалі. Слушная бо справа, каб Вашыя Княжацкія Міласьці любілі мову таго народу, на чале якога здаўна славута стаяць даўнія продкі і Іх Княжацкія Міласьці айцы Вашых Княжацкіх Міласьцяў.
Ды так Госпад Бог усемагутны, Які Сам спрадвек ёсьць пачаткам і адзінай прычынай збаўленьня, знайшоў Вашых Княжацкіх Міласьцей яшчэ ў маладосьці. Будзьце ж удзячнымі за Яго сьвятую міласьць ды прыйміце Такога госьця з адкрытым сэрцам, каб вы па такім наведваньні былі прызнаныя за ўдзячных сыноў. Бо Вашым Княжацкім Мілась­цям (як ужо ўзгадана вышэй) першы на гэтай мове плён я толькі дзеля таго ахвяраваў, каб Вашыя Княжацкія Міласьці — высакароднага стану князі і першых у дзяржаве правадыроў сыны — давалі ўсім іншым добры ўзор і прыклад, каб шмат яшчэ хто насьледаваў прыклад Ва­шых Княжацкіх Міласьцяў ды каб Бацькаўшчына і Рэч Паспалітая маглі чакаць ад Вашых Княжацкіх Міласьцяў дабраславёнай надзеі.
Як раней Вашыя Княжацкія Міласьці паходзілі з аднаго кораня, так і зараз у тым праўдзівым і верным адзінстве дужэйце ды ўзрастайце, каб Вашыя Княжацкія Міласьці заставаліся ў адзінстве ня толькі паводле абавязку сваяцтва, але і былі ў адзінстве вызнаньня рыцарамі і братамі адзінага гетмана Ісуса Хрыста ды сынамі адзінага найвышэйшага Бога! У гэтым Вашых Княжацкіх Міласьцяў няхай памножыць і дабраславіць Бог Айцец праз Хрыста, Адзінароднага Сына Свайго, у
сполъку множить и рость, абы есте Ваши Княжецъские Милости были не только с повинности одное крови, але и зъ единости одного гасла, единого Гетмана Христа рыцерями и братьею а сынми единого навышшего Бога! В чомъ Ваши Княжецские Милости рачъ помножить и ублагославить Богъ Отецъ через Христа, единого Сына Своего, въ Духу Святомъ, утешителю нашимъ. Того мы Вашымъ Княжацъскимъ Мило­стямъ от Него жь Самого сердечне жичимо.