Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Аднак жа цяперашнія цнатліўцы так мяркуюць: калі нехта зь іх, скасаваўшы сваё абяцаньне, шлюб прыйме, той будзе горшы за здрадніка Юду. Але баяцца ім патрэбна, каб не апынуліся ў ліку тых, пра якіх Апостал да Цімахвея гэтак піша: «Дух вось адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук д’яблавых праз тых, хто крывадушна падманвае і з заплямленым сумленьнем забараняе жаніцца, загадвае ўстрымлівацца ад страваў, якія стварыў Бог для ежы веруючым і тым, якія пазналі праўду, каб дзякавалі Богу».
Пільна ўгледзься ў гэтыя словы Сьвятога Духа ды ўбачыш, пра каго яны кажуць. Бо відочна, што Ён называе адступнікамі тых, хто забараняе жаніцца, а забарону такую называе «д’яблавай навукай». Няўжо ня знойдзецца гэтага пасярод цяперашніх цнатліўцаў? Таму і трэба іх засьцерагчы, як Апостал загадвае, да Калосцаў пішучы: «Ніхто хай не пазбавіць вас нагароды, маючы ўпадабаньне ў прыніжэньні сябе і кульце анёлаў, зьвяртаючы ўвагу на тое, што ня бачыў...» і гэтак да-
евъ, абы ся прельстити не дали, ани смиреномудріемъ или покорою, ани службою аггельскою, то есть девствомъ. Яко и теперь черънество ангельскимъ образомъ зовуть.
Не много о томъ говорячи, стережися каждый тое сети, у которой діаболъ многих половилъ. Добраа речь ест девство, кому бы той даръ Богъ милостивый далъ, але не надобе его обешчати, но свободне в нимъ Богу служити, яко есмъ на взорь указалъ Іоанна крестителя. Той не обецуючи девъство заховалъ. Есть бо велико небеспеченьство обешчати Богу, наболей чого кто не маеть въ своей власти. Не иначей тіи чинять, они же девство Богу обецують, але ровне яко естъли бы кто клялъся николи не спати або не ести. А што бы тое было, хыба кусити Бога? Чого намъ Самъ Богъ заказуеть, мовячи: «Не исъкусиши Господа Бога твоего» (Втор. Зак. 6).
Искушаешь каждый Бога, кто ся над Его приказанье и над свою силу чого догадываеть а на себе кладеть. Яко тые нинешніи девъственици чинять, забывши, што Давыд рече: «Волею пожру тобе» (Псалом 53), неволею пожрети Богу хотять. За малое ся им видить доброволне пребывати у девъстве, аже мольбою тое овешчають. Але яко тое исполняютъ, не надобе выписовати, понеже вси о томъ ведають. Мне ся тако видить, иж бы не всемъ кривъду онъ учинилъ, кто бы оную речь Апостола Павла на них привелъ, которую о языцехъ къ Римляномъ пишеть тако: «Предастъ их Богъ въ вся похоти сердца их, в нечистотоу, досажати в телесехь их в собе» и прочая.
Прото мнимаю, иже не омылилъся есм, назвавши таковыя обешчаніа сетью діавольскою, ею же многых вже половилъ и дотуле ловить. Напервей бо къ тому их приводить, абы обещали, а потом абы боячися обетницы отмени™, въ всякой нечистоте жили, а того бы за трехъ не личили. А затым удвой способъ грешять. Наперед, иже девство обецують, которого имъ Богъ не далъ, ани обетовати велелъ, у другое пакъ грешять, яко обешчаніа своего не исполняють, но паче вместо девъства нечистоту творять. А не розумей абых тое собою говорилъ або вымыслилъ, бо ани бы ся того чинити годило, ани я самъ хочю. Лечь тое все от Божественного Писаніа пріимую.
Обачь бо, естъли не по тому жь и Апостолъ о девстве розумееть, ижь потреба ся стеречи, абы намъ не было силомъ або сетию. Бо где выхваляеть не ожененіе, на концы приложилъ тако: «Се же к ползе вам глаголю, не да сило вамъ наложу» (1 Кор. 7: 24-35). Припатрися тому, што Апостолъ рече, прошу тебе, пилно. Бо ачь не мовить просто: «Не обецуй девства», але ся тако розумееть. Нижли тако для того не рече, ижь ешче не было таковыхъ обетниць, яковые потомъ не борздо настали. Ачь былы обешчаніа или молбы, але по Закону, то естъ жидовъские, не хрістианьские. Того для Апостолъ або, радъней, Духъ Святый, не мольбою, ани обешчаніемъ, але силомъ назвалъ и рече: «К ползе вамъ глаголю, не да сило вамъ наложу». Яко бы тако написалъ: «Добра речь естъ девство, але маеть быти безъ сила», то естъ маетъ быти по доброй воли, не по молбе или обетованію.
лей. Засьцерагае тут Апостал Калосцаў, каб не спакусіліся ані прыніжэньнем сябе ці пакораю, ані службай анёльскаю, значыць, дзявоцтвам. Бо і зараз манаства называюць анёльскім вобразам.
Каб не гаварыць шмат, няхай кожны сьцеражэцца гэтай пасткі, у якую д’ябал многіх злавіў. Добрая справа дзявоцтва, калі міласьцівы Бог тэты дар камусьці даў, толькі ня трэба яго абяцаць, але трэба свабодна ў ім Богу служыць, як бачым на прыкладзе Яна Хрысьціцеля той без прысягі дзявоцтва захаваў. Вельмі бо небясьпечна абяцаць нешта Богу, асабліва тое, чаго ня маеш у сваёй уладзе. Таму і абяцаць Богу дзявоцтва усё роўна, што абяцаць ніколі ня спаць або ніколі ня есьці. Што ж гэта такое, як не спакушэньне Бога, якое Ён Сам нам забараняе, кажучы: «Не спакушай Госпада, Богатвайго» (Паўт. Зак. 6).
Спакушае Бога кожны, хто да Яго прыказаньня па-над сваю сілу нешта прыдумляе ды на сябе ўскладае. Так цяперашнія цнатліўцы робяць, забыўшыся, што Давід казаў: «Дабравольна прынясу ахвяру Табе» (Пс. 53), і хочуць прынесьці Богу ахвяру пад прымусам. За малое ім здаецца дабраахвотна дзявоцтва захоўваць, дык яны прысягі складаюць, але як іх спаўняюць, ня трэба і пісаць, бо ўсе пра гэта ведаюць. Здаецца мне, мала хто зь іх пакрыўдзіцца, пачуўшы словы Апостала Паўлы пра паганаў, калі ён да Рымлянаў так піша: «Дзеля таго аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іхніх нячыстасьці, каб між сабою паганілі цела сваё...» і так далей.
Таму, мяркую, я не памыліўся, назваўшы такія абяцаньні пасткай д’яблавай: шмат каго ён ужо такзлавіўды і дагэтульловіць. Найперш бодатаго іх прыводзіць, каб паабяцалі, а потым каб, баючыся абяцаньні свае скасаваць, ва ўсялякай нячыстасьці жылі ды за грэх гэтага не лічылі. Такім чынам двойчы яны грашаць. Першы раз грашаць, бо абяцаюць дзявоцтва, якога ім Бог не даваў ды абяцаць не загадваў. Другі раз грашаць, бо абяцаньні свае не выконваюць, але наадварот, замест дзявоцтва ў нячыстасьці жывуць. Не падумай, што я гэта ад самога сябе гаварыў або сам выдумаў, нягожа было б так рабіць, ды і сам я таго не хачу, але ўсё гэта з Божага Слова прыймаю.
Разгледзь бо, ці не гэтаксама і Апостал пра дзявоцтва мяркуе, што трэба сьцерагчыся, каб ня сталася нам пасткаю? Бо дзе ўхваляе дзявоцтва, напрыканцы далучае: «Кажу гэта на вашу карысьць, а не каб паставіць вам пастку» (1 Кар. 7). Прыгледзься, прашу цябе, пільна да таго, што сказаў Апостал. Бо хаця не гаворыць ён проста: «Не абяцай дзявоцтва»,— але мае гэта на ўвазе. Аднак ён так не сказаў, бо яшчэ не складалі тады такіх абяцаньняў, якія потым, значна пазьней, зьявіліся. Хаця і былі абяцаньні або прырачэньні, але паводле Закону, гэта значыць, юдэйскія, а не хрысьціянскія. Таму і Апостал (а больш дакладней Дух Сьвяты) не прырачэньнем або абяцаньнем, але пасткай гэта назваў ды сказаў: «Кажу на вашу карысьць, а не дзеля таго, каб паставіць вам пастку». Быццам бы так напісаў: «Добрая справа дзявоцтва, але няхай будзе без прымусу»,— значыць, свабодна, а не паводле прырачэньня або абяцаньня.
Прото и Христос не силою повелеваеть быти каженикомъ, але кто можеть. Тако бо рече: «Могый вместити, да въместить» (Матф. 19: 3-15). Ныне же не потому каженици держять, але просто, хотя жь иный того дарю не маеть, предся овешчаеть, а потомъ, яко бы не обешчавши, живетъ и в тое сило упадаеть, и естъли ся не покаеть, певъне мучонъ будеть. Бо ачь тому людие не верують, але Слово Божіе мимо ити не можеть, которое сведъчить, иже не пустить Господь оного безъ каранья, который бы взялъ имя Его напрасно. О томъ же Соломон пишеть, яко многымъ лепшей не обешчати, нежели, обешчавши, не исполнити (Екл. 5). Але вже доволино о симъ блуде первомъ.
Другый есть не меншый, яко не у тотъ обычай девствують, у которыі бы мели, але иже ся для того живота вечного надевають. Если бы тое надежи о девъстве не имели, за того жь бы просторнейшие монастыри были, сами бы ся тольки они, имъ же Богъ чрево, зостали. Але обачмы, откуле тое мниманье взяли. Напервей приводять, што Хрістос о кажениках поведелъ, иже казять ся Царствіа Божіа ради. Которые слова такъ розумеють, яко бы Хрістос оных кажениковъ похвалялъ, которые ся казять для того, абы Царствіе Небесное взяли.
Лечь таковое розуменье естъ и шкодливое и ложъное. Не того ту Хрістос розумееть, ани тых кажениковъ похваляеть, которіе бы ся для того кажениками учинили, абы небо за тое зыскали, але ся тые слова тако розумеють, иже они каженици Царствіа Божіа деля казяться, которіе бы ради тому Царству служили и оное ширили. Царство Божіе розумей: Святое Евангелие или науку Хрістовую, для того Царства добрая речь быти каженикомъ. То естъ не брати жены, абы такъ готовшый былъ на всякое дело, которое бы тому Царствоу было полезно. Для того Іоанъ креститель, для того Иліа и прочій казилися, то естъ безъ жонъ жили. Не для того, абы собе небо одержели. Иншое бо речы надобе къ одержанью неба, или вечного живота, нежели девства.
Але, недалеко речы отступуючи, девъство естъ даръ Божій вельми пожиточный, но не къ оправданію, яко мнихи домнимають, ани ко оставленію хрехомъ, но абы человекъ былъ волнейшый и готовъшый къ всякому доброму делу, яко есмь вже поведелъ. Посведчаеть ми того Апостолъ Павел, где о девстве тако къ Корінфяном советуеть: «Мню се», — розумей «девство»,— «добро быти за настояшчую нужу, яко добро человеку тако быти» (1 Кор. 7: 24-34), то естъ безъ жены. Ясна речь, иже сими словы Апостолъ выхваляеть девство. Рече бо: «Добро человеку тако быти», але и тое явно, иже и причину кладетъ, для которое девъство добро: «За настоящую,— кажеть,— нужу».
Пилно паметуй, иже не рече: «Грехом отпушченіа деля», або про вечьный животъ, але за настояшчую нужу, або яко по просту значней сказати можемо: «Про настояшчю потребу». Настояшчю потребою зоветь, которая вже яко бы над нами стоить, а за того жь пріходить, яко бы реклъ, для трудностей, которие над нами всегды стоять. Сами
Дзеля гэтага і Хрыстос загадвае не паводле прымусу быць эўнухам, але паводле здольнасьці, так бо сказаў: «Хто можа зразумець, няхай зразумее» (Мц. 19:12). Зараз жа манахі гэтага не трымаюцца, але, хаця некаторыя ня маюць такога дару, усё адно абяцаюць, а пасьля жывуць як і не абяцаўшы ды ў тую пастку трапляюць. I калі не пакаюцца, пэўна будуць пакараныя. Бо хаця людзі гэтаму ня вераць, але Слова Божае іх абмінуць ня можа, а яно сьведчыць, што не пакіне Госпад без пакараньня таго, хто возьме імя Ягонае надарэмна. Ды і Салямон на гэты конт піша, што шмат каму лепш не абяцаць, чым, абяцаўшы, ня выканаць (Экл. 5). Ды ўжо хопіць пра гэты грэх першы.