Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Другі грэх ня меншы, бо ня тым звычаем яны ў дзявоцтве жывуць, як бы належала, але дзеля надзеі на жыцьцё вечнае. Калі б яны ня мелі такой надзеі на дзявоцтва, то свабаднейшыя былі б кляштары, адно засталіся б там тыя, якім бог іхняе чэрава. Але пабачым, адкуль узялося такое меркаваньне. Найперш яны прыводзяць словы, што Хрыстос сказаў пра эўнухаў, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Божага. Гэтыя словы яны разумеюць так, нібыта Хрыстос ухваляў тых эўнухаў, што выпакладаюць сябе, каб насьледаваць Валадарства Божае.
Аднак такое разуменьне і шкоднае, і памылковае. Ня гэта Хрыстос тут мяркуе, ды не ўхваляе Ён эўнухаў, якія зрабілі сябе такімі, каб неба заслужыць. Гэтыя словы азначаюць, што тыя эўнухі дзеля Валадарства Божага сябе выпакладаюць, якія гэтаму Валадарству служаць ды яго пашыраюць. Валадарства ж Божае разумей як Сьвятое Эвангельле, або навуку Хрыстову, дзеля гэтага Валадарства добра быць эўнухам. Значыць, ня браць жонкі, каб так быць больш падрыхтаваным да ўсякай справы, карыснай гэтаму Валадарству. Дзеля гэтага Ян Хрысьціцель, дзеля гэтага Ільля ды іншыя сябе выпакладалі, — значыць, жылі бяз жонак. Не дзеля таго, каб здабыць сабе неба. Іншыя бо рэчы, а не дзявоцтва, патрэбны, каб здабыць неба, або жыцьцё вечнае.
Але каб не адыйсьці далёка ад нашай размовы, дзявоцтва дар Божы вельмі карысны, але не дзеля апраўданьня, як мяркуюць манахі, ані дзеля прабачэньня грахоў, але дзеля таго, каб чалавек быў больш падрыхтаваны да ўсякай добрай справы, як ужо я казаў. Пацьвярджае маю думку Апостал Паўла, калі пра дзявоцтва так Карынцянам радзіць: «Лічу гэта (значыць, дзявоцтва), за лепшае дзеля надыходзячых патрэбаў, бо добра так застацца жыць чалавеку» (1 Кар. 7: 26). Гэта значыць, бяз жонкі. Відочная справа, што гэтымі словамі Апостал ухваляе дзявоцтва, кажа бо: «Добра чалавеку так застацца»,— ды і яскрава паказвае прычыну, дзеля якой дзявоцтва на дабро: «Дзеля надыходзячых, кажа, патрэбаў».
Пільна памятай, што не сказаў Апостал: «Дзеля прабачэньня грахоў» або: «Дзеля жыцьця вечнага», але: «Дзеля надыходзячых патрэбаў», ці можам сказаць больш зразумела: «Дзеля сапраўдных патрэбаў». Сапраўднай Апостал заве тую патрэбу, што ўжо ёсьць перад намі
бо видимы, ижь жонатому далеко трудней бываеть, коли на него приходить гоненіе и всякие скорбы, или клопоты, нежели неженивому. Бо той от всего того свободенъ. Прото Апостолъ о жонатыхъ рече, яко скорбъ плотію имети начнутъ таковый (1 Кор. 7: 24-34). Опять, о неженатыхъ там же пишеть, яко пекуться о речахъ Господнихъ. Тая ест мзда за девство, а не иная.
Третій блудъ теперешных мниховъ естъ, яко о девъетве розумеють, абы оное предъ Богомъ достойнейшее за бракъ, або за женитву было. И того для оное слово Хрістово о семени падшемъ на добрую землю, (где мовить, яко обо приносить плод сторицею, обо шестдесятный, обо тридесятный) тако толкують, плод сторицею девствоу приписуючи а шестидесятный плод и тридцатый женитве (чти у толъковых Евангеліахъ слово 34). Лечъ ся на томъ велми омыляють. Не о девьстве бо тамо Христос притчю поведелъ, але о Слове Своимъ, даючи знати, яко не въ всехъ пожитку чинить. Аже если на добрую землю, то естъ на доброе сердце падеть, хотя жь онъ человекъ белецъ, хотя жь чернецъ, который, принявши таковое семя, чинить плод або пожитокъ о ономъ семени, то естъ о Божіимъ Слове. Бо таковый не только самъ станеться побожный, але и иных къ побожности потягнеть, на болей домъ свой. А иже одинъ большей притягаеть людей, нежели другый, для того Хрістос розные плоды положилъ.
Або и тако розумети можемь, коли кто тело свое мертвить, абы въ нимъ не было каменья, тернья и штокольвекъ семя Божественно давить, выкореняеть, тогды плод приносить. То пакъ не вси заровно такового тернія позбывають, але одинъ большей за другого, того для поведаеть Хрістос, яко ово семя сторычный плод чинить, ово шестдесятный, ово пакъ и тридесятный. Да вед же и тое знаменуй, яко Хрістос не земли плод приписуеть, але семеню. Бо не рече: «Добра земля принесе плод», але рече: «Семя, падшее на добрую землю, творить и приносить плод», абы кто собе не приписалъ, если у собе знайдеть што доброго, але абы ведалъ, яко всяко даяніе благо и всякъ даръ съверъшенъ съвыше ест, сходя от Отца светомъ, яко Іаковъ пишеть (Іак. 1:1-12).
Прото блудять и в томъ иноци, яко домнимають, абы их девство вышшаа речь пред Богомъ была, нежели ожененіе. А если ся имъ тако видить, иже не блоудять, ино бы тое нехай Словом Божіимъ показали. Лечь они того не приняли от Слова Божіего, но от ума телесного. Пишеть убо Апостолъ Павелъ, яко ест рознаа речь дева а жена, але абы тая розница пред Богомъ место мела, далъ знати о васъ бес печали быти. Кто бы ся тако заховалъ, не завадила бы ему жона.
Але нехай на том доволно будеть.
ПЫТАНЬЕ
Яко Богъ оных караеть, которие напротивъ тое заповеди чинять?
і прыходзіць дзеля цяжкасьцяў, якія нам заўсёды супрацьстаяць. Самі бо бачым, што жанатаму значна цяжэй бывае, чым нежанатаму, калі прыходзяць на яго перасьледаваньні ды ўсялякія клопаты. Бо нежанаты ад усяго гэтага вольны. Таму і Апостал пра жанатых сказаў, што такія будуць мець клопаты зь целам (1 Кар. 7: 28), зноў жа, пра нежанатых там жа піша, што рупяцца пра справы Госпада. Такая вось ёсьць узнагарода дзявоцтва, а ня іншая.
Трэці грэх цяперашніх манахаў у тым, што яны разумеюць дзявоцтва перад Богам больш дасканалым за шлюб, або сужонства. I дзеля гэтага так тлумачаць тое слова Хрыстова пра насеньне, што ўпала на ўрадлівую зямлю ды прынесла плён або стакротны, або шасьцідзесяцікротны, або трыццацікротны: плён стакротны дзявоцтву прыпісваюць, а плён шасьцідзесяцікротны ды трыццацікротны сужонству (чытай у тлумачэньні Эвангельляў верш 34). Але вельмі ў гэтым яны памыляюцца. Не пра дзявоцтва бо Хрыстос сказаў гэтую прыповесьць, але пра Сваё Слова, даючы знаць, што не ва ўсіх яно плён прыносіць. Калі ва ўрадлівую зямлю, гэта значыць, у добрае сэрца яно трапляе, чалавек, прыняўшы такое насеньне, ці то ён у сужонстве, ці то ён у дзявоцтве, прыносіць плён або прыбытак гэтага насеньня, значыць, Божага Слова. Бо такі чалавек ня толькі сам набожным стане, але і іншых да пабожнасьці прывядзе, перадусім дом свой. А паколькі адзін болей людзей здабывае, чым другі, дзеля гэтага Хрыстос казаў пра розны плён.
Яшчэ і так можам гэтае слова разумець: калі хто цела сваё мярцьвіць, каб у ім не было каменьня, церня, ды выкараняе ўсё, што заглушае ў ім Божае насеньне, тады такі чалавек прыносіць плён. Паколькі ж ня ўсе аднолькава тое церне выкараняюць, але адны болей за другіх, дзеля таго сказаў Хрыстос, што тое насеньне прыносіць прыбытак або стакротны, або шасьцідзесяцікротны, або і трыццацікротны. Ды і на тое зважай, што Хрыстос не зямлі плён прыпісывае, але насеньню, бо не сказаў: «Урадлівая зямля прынесла плён», але сказаў: «Насеньне, што ўпала на ўрадлівую зямлю, дало і прынесла плён»,— каб ніхто, знайшоўшы ў сабе штосьці добрае, сабе яго не прыпісаў, але каб ведаў, што, як кажа Якуб, усякае дабро ды ўсякі дар дасканалы з тары ад Айца сьвятла паходзіць (Як. 1: 17).
Таму грашаць манахі, калі мяркуюць, што іхняе дзявоцтва перад Богам больш дасканалае за сужонства. А калі ім здаецца, што яны не грашаць, то няхай гэта Словам Божым дакажуць. Аднак прынялі яны гэта не ад Слова Божага, але ад розуму цялеснага. Піша бо Апостал Паўла, што розная справа дзяўчына і замужняя жанчына, але дае ён ведаць пра тую розніцу перад Богам, каб жыць нам бяз смутку. Хто сябе так захавае, то не зашкодзіць такому жонка.
Але спынімся на гэтым.
ПЫТАНЬНЕ
Як Бог карае тых, хто парушае гэтае прыказаньне?
ОТКАЗЪ
В Законе Моисеевомъ велелъ былъ Богъ таковых каменьемъ оубивати. И тако учинили одному сынови жены Ізраильския, его же съ Египтяниномъ мела. Той бо сынъ, посварившися з другомъ, хулилъ имя Господне и повелелъ его Господь убити. А не только того одного, але и всем, которые бы ся того допустили, по тому жъ чинити велелъ (Левіт 24). Прото на урядъ належить, абы таковыхъ каралъ. А хотя жь пакъ уряд не скараеть, предся Самъ Богъ карати певне обецалъ. Бо тако к тому Слову придалъ: «Не очистить от греха Богъ того, который береть имя Господа Бога своего надармо».
А не розумей собе того только о клятве або о присязе, але и о всякомъ имени Божіего недостойномъ призыванью. К тому кто бы блюзнилъ или проклиналъ, не минеть его помста. Мусить таковъ каран быти и зде, на сим свете, и потомъ на оном, яко и сами на око видимы, иже ся никому не минаеть, кто бы Слово Божіе або имя Его гудилъ, або под нимъ не правду твердилъ.
О Рапсаце, царя Асирского воеводе, написано, яко имя Господа Бога смеле хулилъ, которого часу Іеросолимъ былъ облеглъ, але тое жь ночи окрутне скаранъ, тако иже одинъ ангелъ от оного войска убилъ сто тисечей и осмъдесятъ тисечей и пять тисечей мужей (4 Цар. 18,19).
О Керинфе Еретице пишють, яко, заставши его Іоаннъ Богослов у отмывальни, а ведаючи, яко Сына Божіего хульникъ естъ, не хотелъ ся тамо мыти, но ко своимъ рече: «Бежемо вонъ, да не згинемо съ Керинфомъ, истине врагомъ» (Евсев, в треіихъ книгах глав. 28). И пишють, яко за того жь, егда вышолъ Іоаннъ, упала отмывальня и убила Керинфа.
Не лепшое мелъ доконанье потомъ Арій, тежь Еретикъ, который противу Божеству Хрістову блюзнилъ, того для доконанье Іудино принялъ.
ПЫТАНЬЕ
Што Богъ обецалъ тымъ, которие бы имени Его з верою а потребив призывали?
ОТКАЗЪ
Обецалъ таковых николи не отпустити, выслухати, ратовати, съ ними быти и всехъ бедъ избавити. О чомъ часто и въ псалмехъ Духъ Святый споминаеть. Яко въ псалме 49: «Призови Мя въ день печали твоей и збавлю тя». По тому жь в псалъме 144 написано, яко «близъ ест Господь всемъ призываюшчимъ Его, всем призываюшчимъ Его въ истине».
И везде таковые обетницы у Святомъ Писмени знайдешь. А не только обетницы, але и скутекъ самый обачишь, яко Богъ на призыванье имени Своего великие чюда и сылы творилъ, а Своихъ верныхъ боронилъ и избавлялъ. Призывалъ Моисей — а розтупило ся море. Призывалъ Ісоусъ Навинъ — и стануло солнце. Призывалъ Самоиль — а голосъ былъ съ небес слышанъ. Призывалъ Иліа — а огонь спалъ из неба. И многие иншие речи опушчаю.