Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
АДКАЗ
Няма ва ўсіх гэтых словах нічога цяжкага для таго, хто хоча зразумець Святое Пісьмо. Мае быць вядома, што Апосталы ды Эвангелісты, хаця і пісалі па-грэцку, аднак захоўвалі звычаі мовы гебрайскай. Гебраі ж называл! дні ня так, як мы зараз іх завём, ані так, як грэкі ў той час звалі. Не належала Апосталам тым грэцкім звычаем дні называць, бо грэкі, або эліны, былі паганамі ды верылі, што ёсьць шмат багоў, і называлі дні іхнімі імёнамі.
Што мы зараз завём «нядзеля», тое яны звалі «дзень Геліяса», значыць, сонца, маючы яго замест Бога. Што ў нас зараз «панядзелак», тое яны называлі «дзень Месяца», маючы Месяц за Бога. Гэтаксама і аўторак называлі «дзень Марса», сераду «дзень Гермэса», чацьвер «дзень Зеўса», пятніцу «дзень Афрадыты», суботу «дзень Кронаса».
Але, як ужо я пісаў, не належала Апосталам ды Эвангелістам, якія меліся зьнішчыць мноства фальшывых багоў, тым жа чынам дні называць, таму Апосталы ўжывалі звычай гебраяў. Пра нядзелю казалі «першы дзень пасьля суботы», пра панядзелак «другі дзень пасьля суботы», пра аўторак «трэці дзень пасьля суботы», пра сераду «чацьвёрты дзень пасьля суботы», пра чацьвер «пяты дзень пасьля суботы», пра пятніцу «шосты дзень пасьля суботы», а суботу звалі «субота», або «шабат». Дзеля гэтага калі знойдзеш у Сьвятым Пісаньні словы «ў першы дзень па субоце», ведай, што гэта значыць «у нядзелю».
А дзеля лепшага разуменьня паглядзі ва ўсіх сьвятых Эвангельлях тое мейсца, дзе сьвятыя Эвангелісты пішуць пра ўваскрасеньне Хрыста, і ўбачыш, як усе яны сьведчаць, што Хрыстос уваскрос у першы дзень пасьля суботы, значыць, па-нашаму, назаўтра раніцай пасьля суботы. Мацьвей бо так піша: «Па субоце на сьвітаньні ў першы дзень тыдня прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу» і так далей. Глядзі, ясна кажа Мацьвей пра сьвітанак першага дня па субоце, меркаваць жа так можна хіба што пра нядзелю, а не пра нейкі іншы дзень.
Таксама памятай, што звычаем гебрайскай мовы Эвангелісты замест таго, каб напісаць «першы дзень тыдня», пісалі «ў першы дзень
писалъ: «И быстъ вечеръ и оутро, день единъ». То естъ день первый. Прото Марко Еванъгелистъ написалъ тако: «Въскресъ Ісус заоутра въ первую от суботъ». Домнимаю, яко вже каждый розумети можеть, іже где Лука въ Деаніахъ пишеть, яко оученици схажалися ламати хлеба въ едину от суботъ, не можеть ся о иномъ дни розумети, развей о недели.
А ижь тотъ день неделный былъ ешче за Апостолъ обранъ на Божіе справы, вже есмъ довелъ, чого ми теже посведчаеть Іоаннъ Богословъ въ Откровенію, где тако пишеть: «Азъ, Іоаннъ, братъ вашъ и обешчникъ въ скорби и царстве и терпени Ісус Хрістове, бехъ въ острове, нарицаемомъ Патмомъ, за Слово Божіе и за сведительство Ісус Христово, бехъ духомъ въ день недельный» (Апокал. 1). Лечь што зде днемъ недельнымъ на нашую речь преводники написали, то у греческих книгах «въ день Господень» пишють. Тако бо греческого языка Хрістіане неделю зовуть — «Киріаки имера», то ест «день Господень».
По чому знати, иже той день стародавные хрістиане отделили были Божіимъ съправам. Бо естли бы не такъ было, не писалъ бы его Богословъ днемъ Господнем.
ПЫТАНЬЕ
Если за Апостолъ мели Хрістіане опричьный день, которого святие справы делали, чого жь для Апостолъ Галатъскую церъковъ о томъ обличаеть, яко певные дни мели, которых смотрели. Тако бо пишеть имъ: «Како възврашчаетеся пакы на немошчныя, худыя стихіа (початки), имъ же пакы слоужити хотяшче, дни смотряете, и месяца и времена и лета. Боюся о васъ, егда како без оума трудихъся» (Гал. 4: 8-21) и прочая.
ОТКАЗЪ
Поведелъ вже есмъ, яко мы, Хрістіане, иншимъ способомъ празновати, нежели Ізраильтяне, маемъ. Тій бо для того празновали, абы образовали або значили, яко потреба, абы были посвяшчени. Мы пакъ только для того празнуемъ, абы есмо часъ мели Божіихъ справъ пилновати.
Галаате пакъ не для того дни смотрели, але, іоудействуючи, инъшие дни за святые, а инъшие за несвятые мели. Прото Апостолъ напротиву тому ихъ худоству пишеть, а не противу церковному чину. О котором на иномъ месте тако повелеваеть: «Вся благообразно и по чину да бывають» (1 Кор. 14: 26-40). А яко жь по чину будуть вся, естли бы певного дня ко събераныо Хрістіанъ и къ инымъ справам не было?
ПЫТАНЬЕ
Которые суть добрие дела того четвертого слова?
ОТКАЗЪ
Напервей проповеданье Слова Божія и причашчанье Тайнъ Хрістовых за великіе дари Божіе мети (1).
Слова Божіего з великою пилностию наоучати, естли кто к тому избранъ (2).
пасьля суботы». Так бо Майсей, распавядаючы, як Бог стварыў сусьвет, напісаў: «I мінуў вечар і раніца дзень першы», значыць, адзін дзень. Дзеля таго і Эвангеліст Марк напісаў так: «Уваскрос Ісус на сьвітаньні ў першы дзень тыдня». Мяркую, ужо кожны можа зразумець, што, калі Лука піша ў Дзеях, як вучні зьбіраліся на ламаньне хлеба ў першы дзень пасьля суботы, ён мае на ўвазе нядзелю, а ня нейкі іншы дзень. Ужо я давёў, што нядзеля была абраная на Божыя справы яшчэ ў часы Апосталаў, ды і таксама Ян Багаслоў падмацоўвае мае доказы, бо ў Адкрыцьці так піша: «Я, Ян, брат ваш і ўдзельнік у прыгнёце, у валадарстве і вытрыманасьці ў Хрысьце Ісусе, быў на востраве Патмас дзеля Слова Божага і сьведчаньня аб Ісусе Хрысьце, я быў у захапленьні духа ў дзень нядзельны» (Адкр. 1). Што тут «дзень нядзельны» напісалі перакладчыкі нашай мовай, тое на мове грэцкай «дзень Госпадаў» завецца, бо Хрысьціяне-грэкі называюць нядзелю «Кірыакі імера», значыць «дзень Госпада».
Такім чынам можам пазнаць, што тэты дзень Хрысьціяне аддалі на Божыя справы, бо калі б ня так было, не назваў бы яго Багаслоў днём Г оспада.
ПЫТАНЬНЕ
Калі ў часы Апосталаў Хрысьціяне мелі асобны дзень, каб рабіць сьвятыя справы, дзеля чаго тады Апостал Паўла выкрывае царкву ў Галятыі, бо яны мелі пэўныя дні, якія сьвяткавалі? Так бо ён піша: «Чаго вяртаецеся да ліхіх і бясьсільных стыхіяў, якім зноў хочаце служыць? Вы глядзіцё на дні, месяцы, часы і гады. Баюся за вас, што надарма працаваў у вас» (Гал. 4: 9-11).
АДКАЗ
Ужо я сказаў, што мы, Хрысьціяне, маем сьвяткаваць іншым звычаем, чым Ізраэльцы. Яны бо сьвяткавалі пэўныя дні, каб узгадаць, што патрабуюць асьвячэньня. Мы толькі дзеля таго сьвяткуем, каб мець час на Божыя справы. Галяты ж не дзеля гэтага пэўныя дні сьвяткавалі, але юдэйствавалі і адны дні мелі за сьвятыя, а другія за несьвятыя.
Таму Апостал піша супраць іхніх выдумак, але ня супраць царкоўнага парадку, пра які ў іншым мейсцы так загадвае: «Ды хай усё адбываецца прыстойна і парадкам» (1 Кар. 14: 40). А як жа ўсё будзе парадкам, калі ня будзе пэўнага дня, у які б Хрысьціяне зьбіраліся разам ды ў які б сьвятыя справы рабілі?
ПЫТАНЬНЕ
Якія справы, паводле таго чацьвёртага слова, добрыя?
АДКАЗ
Па-першае, мець за вялікія Божыя дары прапаведаньне Слова Божага ды ўдзел у Хрыстовых таямніцах.
Па-другое, зь вялікай пільнасьцю навучаць Слову Божаму, калі хто дзеля гэтага абраны.
Слова Божіего учительного пилно слушати, с него ся направляти, теже Тайнамъ Хрістовымъ причашчатися (3).
Дни святые къ тому тягнути, абы ся тогды любовь показовала, абы и иншие, видячи, къ благочестию пріступовали, милостину давали и въ всимъ ближному своему потребному посабляли. Тако бо и Хрістос праздники празновалъ, всякие недуги або хворобы исцеляючи (4).
Ешче служителемъ Слова Евангельского выхованье давати, абы за працами своими служити не омешкали. Тем же обычаем их боронити и свободу делати, абы беспечне служили (5).
Немного говорячи, тотъ седмый день святить, кто и в собе, и в другихъ верю, надею, любовь острить (6).
ПЫТАНЬЕ
Которие суть грехи противу того слова?
ОТКАЗЪ
Напервей гордити службою Евангельскою. То естъ або николи, або зредка слухати Слова Божіа (1).
Не причашчатися Тайнам Хрістовымъ (2).
Оставляти проповеданье Слова Божіего або недбале его навчати (3).
Постановляти незбожные чины, которие правое ученіе затерають (4).
Въ дни святые пированья чинити, непилъные суды судити, на позоришча ходити, прожновати, дочасные речи робити, о Божественных не розмышляти (5).
Отводити кого от слуханья беседъ поучительных або дати кому причину зле о нихъ розумети (6).
Всякіе справы в той день чинити, которие бы от слуханья Божія Слова и от розмышлянья Его отводили, яко в день святый торговати, долъгы отправляти, копы съберати, в дорогу ехати, полевати або зверъ ловити и таковая (7).
Причину, абы некому Слова Божія наоучати, яко жъ кольве дати, або напротиву чти служителей стоячи, або данину от нихъ завераючи (8).
Подданыхъ великими службами обтяжати, за которими часу не мають до церъкви приходити (9).
ПЫТАНЬЕ
Яко Богъ караеть тых, которые того слова четвертого непослушни?
ОТКАЗЪ
Яко первыхъ словъ проступци и на теле и на души бывають карани, по тому жь и о того слова проступницех розумети маемъ, понеже и тое слово ест от первое дошчки. И маемъ взоръ у Святом Писанью, яко ся Богъ на таковыхъ гневаеть, которие бы дня святого свои потребы чинили, а Господне бы отставили.
Моисей бо пишеть, яко Самъ Богъ велелъ человека каменіемъ убити, иже только трески в день суботный збиралъ (Числа 15). Нееменія теже сведчить, яко Богъ за тое былъ навелъ зло на Іерусалимъ,
Па-трэцяе, пільна слухаць навуку Слова Божага ды паводле Яго выпраўляцца, таксама браць удзел у таямніцах Хрыстовых.
Па-чацьвёртае, сьвятыя дні так праводзіць, каб любоў паказаць ды каб іншыя людзі, тэта бачачы, пачыналі жыць багабойна: давалі міласьціну і ва ўсіх патрэбах дапамагалі свайму бліжняму. Так бо і Хрыстос сьвяткаваў дні сьвятыя, аздараўляючы ўсялякіх хворых.
Па-пятае, даваць на ўтрыманьне служыцеляў Эвангельскага слова, каб за працай не пакідалі свайго служэньня. Тым жа звычаем іх бараніць ды ахоўваць свабоду, каб служылі ў бясьпецы.
Ня шмат кажучы, той чалавек сёмы дзень сьвяткуе, хто і ў сабе, і ў іншых узмацняе веру, надзею і любоў.
ПЫТАНЬНЕ
Якія ёсьць грахі супраць гэтага слова?
АДКАЗ
Першы грэх пагарджаць Эвангельскім служэньнем, значыць, або ніколі. або зрэдку слухаць Божае Слова.
Другі грэх ня ўдзельнічаць у таямніцах Хрыстовых.
Трэці грэх пакідаць прапаведаньне Божага Слова або нядбала яму навучаць.
Чацьвёрты грэх пастанаўляць бязбожныя парадкі, якія зьнішчаюць правільнае вучэньне.