Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
АДКАЗ
Хрыстос ня толькі забараніў зваць некага айцом, але таксама і Апосталам загадаў, каб не называлі сябе вучыцелямі. Аднак жа Апостал Паўла назваў сябе і вучыцелем, і айцом, бо, пішучы да Цімахвея, так сказаў: «Праўду кажу пра Хрыста, не ашукваю, вучыцель паганаў у веры
Коринфом пишеть тако: «Не срамляя вас пишу сія, но чада моя возлюбленная наказаю. Ашче бо тму оучителей имате о Хрісте, но не многы отца. Бо о Хрісте Ісусе благовествованием азъ вы родих. Молю убо вас, подобии ми бывайте. Сего ради послах вам Тімофея, иже ми ест чадо възлюбленое» (1 Кор. 4: 9-17).
С тых словъ Апостольскихъ явне, иже ся отцом Коринфом пишеть, а потому жь и Тимофею. Прото заказъ Хрістовъ муситься не такъ просто розумети. Бо если бы ся просто розумелъ, не чинил бы противу его Апостолъ, то естъ не звалъ бы ся ани учителемъ, ани отцемъ. Прото тако розумети маемъ слова Хрістова, где заказуеть оученикомъ, абы ся учительми не звали, тое жь ся розумееть, яко коли бы им поведелъ: «Не оучете сами от себе, што ся вам полюбить, але што есмъ Я вас научилъ».
Той бо оучителемъ ся зоветъ, кто не Хрістова ученья, але своихъ вымысловъ учить. Опять, кто Хрістова Слова навчаеть, можеть ся учителем назвати. Бо тая честь не его будеть, але Оного, чия наука. А ижь ся по тому Павел и иншие Апостоли заховали, слушне ся учительми звали. Бо и на тое были от Хріста избрани и потом послани, абы навчали. И того для Апостолъ к Ефесіом пишючи, не только Пророки, Апостолы, Евангелисти и пастыры личыть за дары, которие намъ Хрістос, по правицы Бога Отца седячи, даеть, але теже и учителей припоминаетъ (Ефес. 4: 1-13).
По тому жь и званью отцомъ розумей, иже не боронить Хрістос звати отцомъ отца, и пастыра або учителя, але у томъ слове напоминаеть, абы есмо для нашихъ отцовъ Бога, всем истинного Отца, не отступали, Его славу большей важили. Окроме того теже ведати надобе, иже, властиве говорячи, Единъ только Самъ Богъ естъ всее твары и Отецъ, и Господинъ, Царь, Княз, и Богъ. Да вед же предся Самъ Богъ рачилъ тых именъ оным узычити, которие на Его местех седять.
Яко часто у Святом Писанію находемъ, иже не преложеные только называються князи, отцы, цары и господеви, але и бози нарицаються от Самого Бога. Яко у Псалмех Духъ Святый рече: «Богъ ста в сонме боговъ, посреди же боговъ разсудить» (Псалом 81). Там же, мало нижей, рече: «Азъ рех: бози есте и сынове Вышнего вси» (Псалом 81). По тому же въ Исходе написано: «Богомъ не поругаешися». Тое пакъ не розумееться о поганьскихъ бозех, бо тымъ можеть ся ругати, яко чинилъ Илія (3 Цар. 18), Іеремія и прочиі, але ся розумееть о судьяхъ а о преложеныхъ, которих Богъ чтити велить, а поругатися имъ възбраняеть.
ПЫТАНЬЕ
Если же бы господарь былъ несправедливый, што маеть чинити Христіанинъ?
ОТКАЗЪ
Несправедливый былъ Саоулъ, а предся чтилъ его Давыдъ. Идолослужители были римские кесари, а предся имъ Хрістос кинсонъ пла-
і праўдзе» (1 Цім. 2: 7): Тут ён назваў сябе вучыцелем, а да Карынцянаў так зьвяртаецца: «Не пішу гэтага, каб вас засароміць, але каб вам, як найдаражэйшым маім дзеткам, даць напамін. Бо хоць вы мелі ў Хрысьце тысячу выхавацеляў, але няшмат айцоў, бо я ў Хрысьце Ісусе праз Эвангельле нарадзіў вас. Дык прашу вас, будзьце маімі пераймальнікамі. Дзеля чаго пасылаю да вас Цімахвея, які ёсьць сын мой найдаражэйшы» (1 Кар. 4: 14-17).
3 гэтых апостальскіх словаў ясна бачна, што ён называе сябе айцом, зьвяртаючыся да Карынцянаў, ды вучыцелем, пішучы да Цімахвея. Значыць, Хрыстовы загад ня так проста тлумачыцца. Бо калі б ён тлумачыўся так проста, не парушаў бы яго Апостал, не называў бы сябе ані вучыцелем, ані айцом. Дзеля гэтага словы Хрыста, калі Ён забараняе Сваім вучням звацца вучыцелямі, мы мусім так разумець, нібы Ён сказаў: «Не вучыце ад саміх сябе, як вам падабаецца, але вучыце так, як Я навучыў вас».
Часам бо той заве сябе вучыцелем, хто вучыць не навуцы Хрыстовай, а сваім выдумкам. Аднак толькі той, хто навучае Слову Хрыста, можа зваць сябе вучыцелем, бо гэта будзе не ягоная заслуга, а таго, чыя навука. Паколькі Паўла ды іншыя Апосталы тым звычаем сябе паводзілі, то і слушна звалі сябе вучыцелямі. Яны былі абраныя Хрыстом ды потым пасланыя, каб вучыць. Таму і Апостал, пішучы да Эфэсцаў, ня толькі пакліканьне Прарокаў, Апосталаў, Эвангелістаўды Пастыраў лічыць за дары, якія нам дае Хрыстос, седзячы праваруч Бога Айца, алетаксама ўзгадвае і вучыцеляў (Эф. 4: 11).
Тым жа звычаем мяркуй і пра называньне айцом: не забараняе нам Хрыстос зваць айцом і айца, і пастыра, і вучыцеля, але нагадвае ў гэтым слове, каб мы дзеля нашых айцоў не адступіліся ад Бога, Айца праўдзівага, ды каб мы Ягоную славу болей за ўсё шанавалі. Таксама трэба ведаць, што, уласна кажучы, адзін толькі Бог кожнаму стварэньню і Айцец, і Валадар, і Кароль, і Князь, і Бог ды што Ён Сам назваў у гэтыя словы тых, хто сядзіць на Ягоным мейсцы. Часта бо ў Сьвятым Пісьме знаходзім, што Сам Бог называе князёў, айцоў, валадароў, урадоўцаў ня толькі начальнікамі, але і багамі, як, напрыклад, у Псальмах Дух Сьвяты кажа: «Бог падымаецца на божым сабраньні, пасярод багоў праводзіць суд» (Пс. 81). Тамсама, крыху ніжэй, сказана: «Дык сказаў Я: “Вы баговішчы, і ўсе вы сыны Найвышэйшага”» (Пс. 81), тым жа звычаем у кнізе Выхаду напісана: «Ня блюзьні Богу». Гаворыцца так не пра багоў паганскіх, бо тых багоў можна зьнеслаўляць, так рабілі Ільля, Ярэмія ды іншыя (1 Валад. 18), але маюцца тут на ўвазе судзьдзі ды начальнікі, якіх Бог загадвае шанаваць ды забараняе іх зьнеслаўляць.
ПЫТАНЬНЕ
А калі гаспадар несправядлівы, што мае рабіць Хрысьціянін?
АДКАЗ
Несправядлівым быў Саўл, аднак жа Давід яго шанаваў. Балвана-
тити велелъ, и Сам (Лука 20: 19-26) дідрахму заплатилъ. Прото Павелъ Римляномъ тако пишеть: «Воздади тежь всемъ долгы. Ему же уброкъ уброкъ, ему же дань — дань, ему же страх — страх, ему же честь — честь» (Рим. 13: 1-11). А Петрь ешче ясней того пишеть, абы подъданые або слугы повиновалися владыкамъ або господаромъ своимъ не токмо благым и кроткым, но и строптивымъ.
Прото повиненъ хрістіанинъ господаря своего слухати, ему служити и што розкажеть, маеть чинити. Нижли естли бы што напротиву Бога Царь, Князь або который иншый господарь повелелъ, а хотя ж бы и пастыр, тогды вже не маеть хрістианинь послушень быти, але обычаемъ Апостолъ святыхъ маеть отказати: «Послушати подобаеть Богови более, нежели человекомъ» (Деан. 5: 21-42).
В той мере вже и родного отца послушни быти не маемъ, ани наконецъ Ангела, если бы от Бога отводилъ, або противу Его Слова верити, або што делати велелъ (Матф. 10: 30-36). Бо вже тогды отецъ не отецъ, але чужый, господарь не господарь, але розбойникъ, пастырь не пастырь, але волкъ, ангелъ не ангелъ, але діаволъ. Прото, мовлю, вже на тотъ часъ не слухай, бо Хрістос тако рече: «Пріидохъ разлучити человека на отца своего, и дъшчере на матер свою, и невестку на свекровъ свою, и врази человеку домашній его. Иже любить отца или матерь паче Мене, нестъ Ми достоинъ» и прочая (Матф. 10: 35-36). Опять, Павел къ Галатом рече: «Ачше мы или аггелъ со небеси благовестить вам, паче еже благовестихом вам, анафема да будеть» (Гал. 1: 3-10).
На тые бы слова мели паметовати, которіи ныне Божіему Слову места дати не хотять для отецских обычаевъ або для знаменъ, чюдес або для якого явленья аггельскаго.
ПЫТАНЬЕ
Годить ли ся Хрістианину быти на вряде?
ОТКАЗЪ
Напервей, нежели на тое пытанье откажу, потреба ся нам от Божіего Слова гараздъ навчити, какова речь ест врадъ, добра ли або недобра. Найдеть ли ся у Божіемъ Слове, яко врядь речь добраа, чого бы для Хрістіанин не мелъ быти на уряде? Опять, знайдеть ли ся, яко злаа речь урядь, ино негожа будеть Хрістіанину бити врядъникомъ.
То пакъ кажную речь по сему познати, какова ли будеть, естли вину або причину оное речи обачишь. Бо знайдеш ли которой речи виною и начальником Самого быти Бога, розумей сию речь за добрую. Опять, знайдешъ ли какую речь оной, же начатокъ далъ діаволъ, не мей оное речы за добрую, хотя жь пакъ розум чоловечій и очи полюбять.
Але не далеко заходячи, обачимъ, кто цари, князи, воеводы и иншие врядники поставилъ. То пак все Писмо и Ветхого и Нового Завета посведчаеть, яко Богъ всехъ тых на ихъ престолы сажаеть. Тако бо у
хвальцамі былі рымскія кесары, аднак Хрыстос загадаў, каб ім плацілі падатак (Лк. 20: 19-26), ды Сам заплаціў дыдрахму. Таму і Паўла да Рымлянаў так піша: «Аддавайце ўсім належнае: каму падатак падатак, каму мыта мыта, каму страх страх, каму пашану пашану» (Рым. 13: 7). А Пётр яшчэ ясьней кажа, каб падданыя або слугі падпарадкоўваліся ня толькі добрым ды ціхім уладам або ўрадоўцам, але і свавольным.
Дзеля гэтага павінен Хрысьціянін слухацца свайго гаспадара, служыць яму і тое, што ён скажа, мае рабіць. А калі б валадар, князь або які іншы начальнік, нават пастыр, супраць Бога загадаў штосьці зрабіць, тады ўжо ня мусіць Хрысьціянін яго слухацца, але, звычаем сьвятых Апосталаў, мае адказаць: «Болей трэба слухацца Бога, чым людзей» (Дзеі 5: 29).
Гэтаксама ня маем слухацца ані роднага бацьку, ні нават анёла, калі яны ад Бога адводзяць або загадваюць ня верыць Ягонаму Слову, або прымушаюць супраць Слова Ягонага рабіць. Бо тады ўжо бацька ня бацька, але чужы; гаспадар не гаспадар, але разбойнік; пастыр ня пастыр, але воўк; анёл не анёл, але д’ябал (Мц. 10: 35-36).
Таму, кажу, у такім выпадку іх ня слухайся. Бо Хрыстос так сказаў: «Прыйшоў Я аддзяліць чалавека ад бацькі, дачку — ад маткі яе, сынавую — ад сьвякрухі яе. Дык будуць непрыяцелямі чалавеку хатнія ягоныя. Хто любіць больш бацьку ці матку, чым Мяне, той ня варты Мяне» ды гэтак далей (Мц. 10: 35-36). Зноў, Паўла да Галятаў казаў: «Але калі б нават мы або анёл зь неба абвяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы абвяшчалі вам, хай будзе анатэма» (Гал. 1: 8).
На гэтыя словы мусілі б памятаць тыя, што сёньня ня хочуць даць мейсца Божаму Слову або дзеля звычаяў бацькоўскіх, або дзеля знакаў, цудаў, або дзеля зьяўленьня анёльскага.
ПЫТАНЬНЕ
Ці належыць Хрысьціяніну быць ва ўрадзе?
АДКАЗ
Перш, чым адкажу на гэтае пытаньне, трэба нам добра разгледзець у Божым Слове: ці то ўрад справа добрая, ці то благая. Калі знойдзем у Божым Слове, што ўрад справа добрая, то чаму Хрысьціянін ня мае быць ва ўрадзе? Зноў жа, калі знойдзем, што ўрад справа благая, то і нягожа Хрысьціяніну быць урадоўцам.