Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Ёсьць таксама і тыя, што на непатрэбныя рэчы грошы не губляюць, але пхаюць іх у мяхі і скрыні ды робяць ня лепш за першых. Пра іх Апостал так піша: «Дык цяпер жа, багацеі, плачце і галасіце ў горы, якое надыходзіць на вас. Багацьце вашае збутвела, адзеньне вашае моль стачыла, золата і серабро паржавела, ды ржа іхняя будзе сьведчаньнем супраць вас і, як агонь, будзе нішчыць целы вашыя» (Як. 15: 1 -3) ды гэтак далей. Плакаць загадвае Апостал багатым, але рэдка каго знойдзеш, хто б з таго плакаў або ў гэтым каяўся.
Другая рэч, якую гаспадары павінны падданым, гэта навука. Значыць, гаспадары мусяць клапаціцца пра сваіх падданых, каб было іх каму навучыць праўдзівай веры. Бо гаспадары, маючы з падданых прыбыткі часовыя, мусяць рупіцца пра іхнія прыбыткі духоўныя. Але ж і тэты свой абавязак гаспадары не выконваюць дастаткова. Адзін фальшывым вучыцелям аддае тыя прыбыткі, што здаўна вучыцелям прызначаныя, другі сабе іх забірае. Абодва аднолькава грашаць ня толькі таму, што абавязкаў сваіх не выконваюць, але і таму, што са сьвятога самі крадуць або іншым красьці дазваляюць. Убогія ж людзі вялікі голад Божага Слова церпяць ды ў старых грахах дзеля такога голаду ўзмацняюцца.
Што тады вы, гаспадары, адкажаце, калі паўстанеце перад Апошнім Судом? Якую справаздачу дасьцё? Ці ж ня вы ў тым вінаватыя, што вашыя падданыя Бога ня ведаюць? Пакайцеся, пакайцеся, бойцеся Суду Божага! Памятайце на валадара Давіда: ён ня толькі сам вучыў падданых Божаму Закону, але і меў людзей, якія вучылі. Памятайце на Салямона: ён, пакуль балванахвальствам не саграшыў, тое самае рабіў, значыць,
то есть, яко отецъ подданых и речію и Писаньемъ училъ, такъ иже ся и Екклесиастом, то естъ казнодеемъ, написати не соромелъ. Возмите взорь от оного богочестивого Цара Іоудейскаго Осіи. О том написано, яко самъ, въступивши на кресло высокое, завешчал заветъ пред Господемъ (4 Цар. 22, 23). То естъ наоучалъ подданых своих Слова Божіего.
Таковых бы и тепер Царей надобе. Але діаволъ не спить, забегаеть тому, яко можеть и умееть, верешчить черезъ свои сосуды, яко не годиться господаром Слова Божія ани учитися, ани людей навчати. Не твое дей, Господарю, дело. Лечь Духъ Святый у Святом Писанію не по тому сведчить, но всехъ к тому напоминаеть, а наболей князей или царей и иных господаровъ, абы Законъ Божій розумели. А чи не тако Духъ Святый на цари у псалме вопиеть або кличеть: «И ныне, царие, разумейте, накажитеся вси судяшчие землю. Работайте Господеви со страхомъ и радуйтеся Ему со трепетомъ. Пріимете наказаніе, або поцелуйте Сына» и прочаа (Псалом 2).
Бачиш ли, яко Духъ Святый повелеваеть царом розумети а придаеть «ныне», абы не откладали. Ешче велить таки им же наказатися, а діаволъ отстрашаеть вереском своим: «Не твоя речь, господарю». По третье, велить работати Господеви. А как же лепшей цар или князь поработаеть Господеви, развей естли подъданымъ откриеть волю Его, абы ю чинили. Опять, у другомъ псалме той же Духъ рече ни на кого иного, только на цари а на господари: «Возмете врата князи ваша и возмитеся врата вечьная, да вніидеть Царь славы» (Псалом 23). У томъ теже стиху показуеться, яко много на господарехъ належить, коли отверають врата до своихъ землъ Цару славы, то естъ Божіему Слову. То пакъ отвераеть княз ворота Божіему Слову, коли ся о томъ стараеть, абы было, кто бы оное проповедалъ. Але о томъ вже нехай будеть досыть.
Третяа речь, которую повинни Господари и подданым своимъ естъ, по Апостолу, наказание, але о томъ вже вышшей было. Повинни теже подданымъ панове оборону, але ся таа замыкаеть и розумееть под выхованьемъ. Бо и покой залежить ко выхованью, о которомъ вже есмо мели. Окроме того, повинни Господари стеречи обеюхъ дошчок заповедей Божіих, абы противу имъ подданые не чинили. Повинни постановити и церкви, и училишча або схолы. Повинни карати Епикуреовъ, ідолослужителей, лжеучителей, волхвовъ и кривокленушчихся.
Да нехай обороняють цноту, мирь, маетности убогих и суды нехай чинять по тому, яко иные заповеди учять. Абы не убивано, не чужоложоно, не крадено, ложне не посведчано, абы тако мирь былъ межи людей. Бо и Апостолъ тако къ Тімофею пишеть: «Молю оубо прежде всего творити молитвы и моленіа, прошеніа, благодареніа за вся человекы, за цара, и за вся, яже въ власти сушчих, да тихо и безмолвено житие поживемъ въ всякомъ благоверіи и чистоте» (1 Тім. 2: 1-15).
як і бацька ягоны, вучыў падданых прыповесьцямі ды Пісьмом Сьвятым, так што і Эклезіястам, значыць, прапаведнікам, назваць сябе не саромеўся. Вазьміце за ўзор і багабойнага юдэйскага валадара Озію. Пра яго напісана, што ён, заняўшы пасад, сам узнавіў Запавет перад Госпадам (2 Валад. 22, 23). Значыць, ён вучыў сваіх падданых Божаму Слову.
Такія валадары нам і зараз патрэбныя. Але д’ябал ня сьпіць, шкодзіць гэтаму, як толькі можа ды як толькі ўмее. Верашчыць праз свае начыньні, што не да твару гаспадарам ані самім вучыцца Божаму Слову, ані іншых людзей навучаць: не твая, маўляў, гаспадару, справа. Аднак Дух Сьвяты у Сьвятым Пісьме сьведчыць адваротнае, нагадваючы ўсім, а найболей князям ці валадарам ды іншым гаспадарам, каб разумелі Божы Закон. Ці ж ня так Дух Сьвяты да валадароў у псальме зьвяртаецца або кліча: «А цяпер, валадары, зразумейце, уцямце, судзьдзі зямлі: служыце Госпаду са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем, з пашанаю падчыняйцеся Яму, каб не загневаўся» і гэтак далей (Пс. 2).
Ці бачыш, што Дух Сьвяты загадвае рабіць валадарам ды далучае «зараз», каб надалей не адкладалі? Ды яшчэ Ён загадвае зразумець перасьцярогу, але д'ябал пужае сваім верашчаньнем: «Не твая справа, гаспадару!» Таксама Дух Сьвяты загадвае служыць Госпаду. А чым жа лепш валадар або князь паслужыць Госпаду, як ня тым, што адкрые падданым Ягоную волю, каб яе спаўнялі? Зноў жа, у іншым псальме Дух Сьвяты казаў не каму іншаму, як валадарам ды гаспадарам: «Адчыніце, князі, брамы вашыя, каб увайшоў Валадар Славы» (Пс. 23). У гэтым вершы таксама паказана, як шмат залежыць ад гаспадароў, бо яны адчыняюць брамы сваіх земляў перад Валадаром Славы, значыць, перад Божым Словам. Адчыняе ж князь брамы перад Божым Словам тады, калі клапоціцца, каб было каму Яго прапаведаваць. Але пра гэта ўжо досыць.
Трэцяя рэч, якую павінны гаспадары сваім падданым, паводле Апостала, пакараньне, але пра гэта ўжо вышэй гаварылася. Павінны таксама паны сваіх падданых абараняць, але абарону азначае ды мае на ўвазе выхаваньне, бо і супакой прыналежыць да выхаваньня, пра што мы ўжо казалі. Акрамя таго, павінны гаспадары сачыць, каб падданыя не парушалі дзесяць Божых прыказаньняў. Павінны засноўваць і цэрквы, і вучэльні або школы. Павінны караць эпікурэйцаў, балванахвальцаў, фальшывых настаўнікаў, чарадзеяў ды крывадушных сьведкаў.
Ды няхай абараняюць цноту, супакой, маёмасьць убогіх, ды судзяць няхай паводле таго, як вучаць дзесяць прыказаньняў: каб ніхто не забіваў, не чужаложыў, ня краў, хлусьліва ня сьведчыў, каб супакой быў паміж людзей. Бо і Апостал так Цімахвею піша: «Дык малю найперш, каб заносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей, за валадароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае з усёю пабожнасьцю і прыстойнасьцю» (1 Цім. 2: 1-2).
Для того велить Апостолъ молитися за властителей, абы есмо тихо и безмолвено пожити могли. Але не только тое обачь, яко Апостолъ для мира молитися за господари указуеть, лечь и тое розбачити надобе, для чого мирь потребный. Сего света бо людие для тое причины мирь, або покой, любять, абы тако у роскошахъ а того живота сластехъ жити могли. Але Апостолъ не для того мира жадаеть, но абы ся вера Хрістова а добрие норовы ширити могли. Бо тако рече: «Да тихо и безмолвено поживем въ всяком благоверіи и чистоте». Не рече: «Въ всяких сластехъ, збыткахъ и иных таковых».
Памятуй же, для чого потребный мирь или покой Христианомъ, абы ся заховати могло благоверіе и чистота. То естъ абы была слобода учити церковъ, наказовати молодых людей и добрим норовом приставляти. Бо тое дело потребуетъ мира або покоя. Брань пакъ или война мешаеть тые речи. Бо нельза людемъ сходитися певных часовъ на певные места. Нельзя наказанья норовом постановляти, судовъ чинити, наставником платити, дела кажного дозерати, приходовъ отберати, естъли бы, мовлю, мира Богъ не далъ.
А на том о повинностех господарских на тотъ час досыть.
ПЫТАНЬЕ
Подданные, опять, што Господаромъ своимъ должни?
ОТКАЗЪ
Напервей повинни ся подданные за свои господари молити Богу, яко есмо от Апостола чули, хотя жь добрие будуть, хотя жь и недобрые. Повинни их справы на добрую сторону выкладати, а о них не мають лихо говорити ани осужати, яко Богъ Моисеомъ написалъ: «Богомъ да не поругаешися и князю людей твоих зла не речеши» (Исход 22). Повинни их у великой чти мети. Повинни имъ добра жычити. Повинни имъ звыклые подачки платити и часу потребы незвыклых поступовати, только бы могли изнести. А коротко говорячи, оное ся наоуки подданые мають деръжати, которую даеть Апостолъ, тако къ Римляном пишючи: «Роздадите всем долгы: ему же уброкъ уброкъ, ему же дань — дань, ему же страх — страх, ему же честь — честь» (Рим. 13: 1-10).
По тому жь дети родителем своим повинни служити, любити, слухати, надъ тое живити, приодевати и всякую вчасность чинити. Тежь грехы ихъ закривати. Яко учинили сынове Ноего Симъ и Іафетъ, коли ся ихъ отецъ, спивши виномъ, обнажил, они, закривши собе очи и отворотивши лица своя, покрили срамоту его. Тако повинны сынове чинити отцом своим, а подданые господаромъ, ученицы учителемъ, овцы пастыромъ.
Лечь теперь подданые в обычаю того не мають, хотя жь легкие грехи господаровъ своих видять, гудять и розширають, а часом, хотя жь чого не чинять, на них складають и на лихоимание их нарекають. А того не обачають, иже тое сами у Бога заслугують, абы имъ таковые
Дзеля таго Апостал загадвае маліцца за гаспадароў, каб мы маглі жыць спакойна. Але ня толькі тое зважай, што Апостал дзеля супакою загадвае маліцца за гаспадароў, бо важна і тое разгледзець, навошта супакой патрэбны. Людзі гэтага сьвету мір або супакой любяць таму, што тады могуць жыць у раскошы ды ў пажаданьнях гэтага сьвету. Але Апостал жадае міру дзеля таго, каб маглі пашырацца вера ў Хрыста ды добрыя норавы, бо так сказаў: «Каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае, з усёю пабожнасьцю і прыстойнасьцю жыць маглі». Не гаварыў Апостал: «Каб жыць нам ва ўсякіх пажаданьнях, свавольствах ды ў чым падобным».