Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
ПЫТАНЬНЕ
Ці павінен Хрысьціянін ваяваць, ці не? Бо напісана: «3 Сыёну выйдзе закон ды слова Госпадава зь Ерузаліму. Вось жа, ён будзе судзіць народы і абвінавачваць многа людзей, і ператочаць яны мячы свае на плугі, а дзіды на сярпы. Не падыме народ на народ мяча і ня будуць больш рыхтавацца да бою» (Іс. 2).
АДКАЗ
Калі б усе людзі былі сапраўднымі Хрысьціянамі, то не было б патрэбы ані ў судзьдзях, ані ў іншых ўрадоўцах. Бо сапраўдны Хрысьціянін мае любоў, якая, паводле Апостала, «не зайздросная, не ганарыстая, не пыхлівая, не амбітная, не шукае свайго, не гняўлівая, ня памятае благога, ня цешыцца зь несправядлівасьці, але радуецца з праўды, усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць» (1 Кар. 13:4-7).
Глядзі ж, калі б такімі былі ўсе, значыць, кажу, калі б усе былі праўдзівымі ды шчырымі Хрысьціянамі, то навошта б здаўся такім судзьдзя? Тым жа звычаем і пра вайну мяркуй: ці ваявалі б тыя, што не зайздросьцяць, ня памятаюць благога, усе крыўды пераносяць, усіх любяць? Ды, перадусім, не было б каму і крыўдзіць, калі б, кажу, усе людзі сталіся Хрысьціянамі ня толькі вонкава, але праўдзіва, ад усяго сэрца.
Але раз Хрысьціяне мусяць заўсёды (пакуль тут, на зямлі, будуць), жыць сярод благіх, як добрыя рыбы сярод злых, паводле Хрыстовай прыповесьці (Мц. 13), дзеля гэтага будуць у іх і ўрадоўцы, і ваяры. Таму
людъ служебный, воспросили што бы чинити имели, не велелъ, абы службу военскую покинули, але абы войну служачи, сие три речи заховали: никого не обидели, ни оклеветали а доволни были оброки своеми (Лука 3:1-18).
Да вед же не кажное войны Хрістианинъ служити можетъ. Бо часом война бываете несправедливаа. Яко коли Тыраннъ или мучитель какый гордый, не переставаючи на своем паньстве, чужие городы, князтва или земли силою забираеть. Таковое войны служити Хрістианину не годиться. Бо таковая война естъ разбой. А кто бы тамо человека, хотя жь не Хрістианина, оубилъ, вередилъ або обидилъ, той противу шестому слову Божіему оубійство пополнилъ. Мучитель, пакъ иже безвинне брань зачинаеть, только оубійствъ долъженъ пред Богом, колько тамо головъ ляжеть.
Опять, справедливаа война естъ, коли не для гордости, не для лакомъства, але для обороны пределовъ своих Король или Княз оружие противу врагом своим береть, отпераючи имъ, абы подданыхъ его не мордовали, не вязали, в полонъ не гнали, женамъ и девицамъ насилиа не чинили, церкви не потребили, детей не опоганили або не побили, градов не спустошили, оучителей не розгонили и всякого чину доброго не помешали. С тых причинъ а на таковых людей слушнаа бываеть воина, можеть ее Хрістианинъ з доброю совестию служити.
Сее пакъ пророчество не стоить противу тому, ани отнимаеть Хрістианомъ оружіе еже на врагы, але о любви кажеть, которую промежку себе мети должни, яко есмъ вже изъ Апостола пріводилъ. К тому ознамуеть Ісаіа пожитокъ науки Евангельское, котораа от Сіона изыти мела, иже которіи ее пріимуть, оупокоини а чиши быти маютъ.
ПЫТАНЬЕ
Яко Богъ караеть они же непослушни сего шостого слова?
ОТКАЗЪ
Напервый оубійца былъ Каинъ, который ачь ешче до сее Божіей заповеди брата убилъ, предъся у великій гневъ Божій для того оупалъ, бо и от отца отлучилъ, и от всехъ побожных потомков его, и знамя на него възложилъ, абы ся его вси остерегали а с нимъ не обшчовали. Але потом тяжъшую муку оубійцом Самъ Богъ после потопа придалъ, тако къ Ноеви рекучи: «Кто излиеть кровь человека, и излиется человеком кровъ его, по образу Божіему создан естъ человекъ» (Быт. 9).
Потому жь и в Законе поновилъ Богъ тую муку. А хотя жь часомъ злый урядъ не караеть оубіицовъ або для посуловъ, або иного чого, предъся Самъ Богъ караеть и оубійцевъ, и дружину ихъ, сиречь, оурядъ. Не можеть бо того не каравши спустити. Яко къ Каину Самъ рече: «Что сътворилъ еси, се глас крови брата твоего вопиет ко Мне от земли».
Іерусалимъ, такъ славный город и называемый святый, о тое Богъ скаралъ, яко оубійство в немъ пановало. Яко Хрістос Сам поведелъ:
і Хрысьціцель сьвяты Ян, калі ваяры спыталіся ў яго, што загадае ім рабіць, не загадаў ім пакінуць ваенную службу, але загадаў, на вайне служачы, гэтыя тры рэчы захаваць: нікога ня крыўдзіць, не намаўляць ды быць задаволенымі сваей платай (Лк. 3:14).
Але не на кожнай вайне Хрысьціянін можа служыць. Бо часам вайна бывае несправядлівай, калі які тыран або мучыцель які пыхлівы, не спатоліўшыся сваей дзяржавай, забірае сілай чужыя гарады, княствы або землі. На такой вайне Хрысьціянін служыць ня можа, бо такая вайна разбой. Ды хто на такой вайне чалавека, нават не Хрысьціяніна, заб’е, пакалечыць або пакрыўдзіць, той, насуперак шостаму Божаму слову, забіў. Таксама мучыцель, які пачынае вайну без прычыны, столькі забойстваў прад Богам учыніў, колькі там галоў ляжа.
Зноў жа, вайна будзе справядлівай, калі валадар або князь бярэцца за зброю не дзеля пыхі, не дзеля хцівасьці, але дзеля абароны сваіх межаў ды супрацьстаіць ворагам, каб ягоных падданых не мардавалі, не вязалі, у палон ня гналі, жонак ды дзяўчат не гвалтавалі, цэркваў не вынішчалі, дзяцей не забівалі, гарады не спусташалі, вучыцеляў не разганялі ды ўсякі добры звычай ня рушылі. 3 тых прычынаў ды супраць такіх людзей слушна ісьці вайною, можа Хрысьціянін служыць на такой вайне з добрым сумленьнем.
Гэтае ж прароцтва ня кажа пра вайну ды пра тое, каб Хрысьціянін не ўзьнімаў мяча супраць ворагаў, але кажа пра любоў, якую паміж сабой мы мець павінны, як ужо я прыводзіў словы Апостала. Ды яшчэ аб’яўляе Ісая плён Эвангельскай навукі, якая мелася прыйсьці ад Сыёну: тыя, што яе прыймуць, будуць жыць ў супакоі ды ціхасьці.
ПЫТАНЬНЕ
Як Бог карае неслухмяных гэтаму шостаму слову?
АДКАЗ
Першым забойцам быў Каін, які забіў брата яшчэ да Божага прыказаньня, і гэтым вельмі разгневаў Бога. Дзеля гэтага Каін быў і ад бацькі адлучаны, і ад усіх ягоных пабожных нашчадкаў, ды быў на Каіна ўскладзены знак, каб усе яго сьцерагліся ды зь ім не супольнічалі. Але потым, пасьля патопу, Бог прызначыў забойцам больш цяжкую кару, так Ною сказаўшы: «Хто пралье кроў людзкую, і таго будзе пралітая кроў рукою чалавека, бо чалавек створаны на вобраз Божы» (Роду 9).
Таму і ў Законе Бог узнавіў тую кару. Ды хоць часам ліхі ўрад не карае забойцаў або дзеля хабару, або яшчэ дзеля чаго, перадусім Сам Бог карае і забойцаў, і супольнікаў іхніх, значыць, і ўрад. Ня можа Бог пакінуць забойцу без пакараньня, бо да Каіна Сам прамовіў: «Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне з поля».
Ерузалім, такі слынны горад, названы сьвятым, Бог пакараў дзеля таго, што ў ім панавала забойства, як Сам Хрыстос сказаў: «Ерузалім, Ерузалім, які забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, што да цябе пасла-
«Іерусалимъ, Іерусалимъ, избивы пророкы каменіем, побивая посланыя къ нему, коль крать въсхотех собрати чяда твоя, яко же събираеть кокошь птенця своя подъ криле, и не въсхотесте? Се оставляетъся вамъ домъ вашь пустъ» и прочаа (Матф. 23: 29-39).
Потому жь и на Вавилон у Авакума Богъ рече: «Понеже ты пленилъ страны многы и пленять тя вси оставшійся людие, крове деля человечя» (Авак. 2). Давыд теже написалъ, яко «мужи крови и льстиви наполы не поживут дней своих» (Псалом 54).
Коротко говорячи, караеть Богъ розличне убійство, и полно о том везде у Святомъ Писанью, и на око сами видимы, яко Богъ и тайных убіицевъ дивными обычайми выявляеть.
ПЫТАНЬЕ
Што оным будеть, которіи того слова шостого стерегуть? То есть которіи не забивають, але милосердие над ним чинять, боронять, радою, лекарством остереженіемъ и иными обычайми ему помагають, гневъ отпушчають, а коротко и на теле, и на души оживляють, што, мовлю, таковымъ будеть?
ОТКАЗЪ
Тіи безъ отдарованья быти не могутъ, Сам бо Спаситель рече: «Блажени милостивіи, яко тіи помиловани будутъ» (Матф. 4: 25-5: 13). А на иномъ месте тако рече: «Отпушчайте и отпустят вамъ» (Лука 6: 37-45).
ПЫТАНЬЕ
Говори семое слово Божіих заповедей.
ОТКАЗЪ
Семое слово есть: «Не любодей, або не чужоложь».
ПЫТАНЬЕ
Яко ся тое слово розумееть, а чого нам зде Богъ заказуеть?
ОТКАЗЪ
По тому жь, яко и иные вси заповеди. Се есть тако розумети, яко Хрістос Сам толъкуеть. То есть, ижь не толко человекъ на теле от блуда чистъ быти маеть, але и на сердци а на души. Бо тако рече: «Слышасте, яко речено быстъ пръвим: “Не прелюбы сътвориши”, Азъ же глаголю вам, яко всякъ, иже възрить на жену съ похотію, оуже любыдействова с нею въ сердци своемъ». А от тых словъ розумети можем, кто тое слово исполняеть, а якового послушества Богъ по насъ хочеть.
Другаа надобе памятовати, иже ся двоя речь у томъ слове, яко и в иных, заховуеть. Перваа речь чого Богъ заказуеть. Другаа речь которую мети хочеть. Бо мало на томъ, иже кто не блудить, а предся на сердци похотію горить, потреба, абы того не мелъ, то есть, абы жону понялъ, яко Апостолъ рече: «Добро естъ жене не прикасатися, любодеаніа же, единый каждый свою жену да имать». А мало нижей: «Лепей ест женитися, нежели разжигатися».
ныя. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка зьбірае пісклянят сваіх пад свае крылы, але ты не захацеў. Таму дом ваш стане пустым» і гэтак далей (Мц. 23: 37-38).
Таму і на Бабілён Бог сказаў у Абакума: «Як ты зрабаваў шматлікія народы, дык і цябе зрабуюць пазасталыя народы за праліцьцё крыві людзкай» (Аб. 2). Давід таксама напісаў, што «людзі разбойныя і падступныя не дажывуць да паловы жыцьця свайго» (Пс. 54).
Коратка кажучы, па-рознаму Бог карае за забойства, і дастаткова пра гэта паўсюль у Сьвятым Пісьме гаворыцца. На ўласныя вочы самі бачым, як Бог падступных забойцаў выяўляе цудоўным чынам.
ПЫТАНЬНЕ
Што будзе тым, якія гэтага шостага слова пільнуюцца? Значыць, якія не забіваюць, але аказваюць міласэрнасьць, абараняюць, выконваюць яго парадай, лекамі, перасьрогамі ды іншым звычаем, ня гневаюцца, — ды, коратка кажучы, і цела, і душу жывяць, што, кажу, такім будзе?
АДКАЗ
Яны не застануцца без узнагароды, Сам бо Збаўца сказаў: «Шчасьлівыя міласэрныя, бо ім будзе аказана міласэрнасьць» (Мц. 5: 7). А ў іншым мейсцы Ён кажа: «Адпушчайце і вам будзе адпушчана» (Лк. 6: 37).
ПЫТАНЬНЕ
Кажы сёмае слова з Божых прыказаньняў.
АДКАЗ
Сёмае слова: «Не любадзей» або: «Не чужалож».