Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Милостина пакъ маеть быти давана. Напервей, где суть діакони, до диаконовъ. Бо их урядъ естъ не кадити, ани што иного чинити, але только милостину съберати, а убогих стеречи, абы якое нужи не терпели. О чом в Деаніах Апостольских достаточне выписано. Мают теже з милостины и учители жити, яко Христос рече: «Достоинъ ест делатель мьзды своея» (Матф. 10: 9-15). Потому жь и Апостолъ сведчить, яко Господь повелел проповедаюшчимъ благовестіе от благовестиа жити(1 Кор. 9: 13-18). А на ином месте пишеть: «Да уделяет же оучайся словеси учашчому и от всего добра» (Гал. 6: 2-10).
Теже милостина маеть быти давана всемъ убогимъ, старимъ, немошчным, молодымъ недужимъ, сиротам, вдовам старимъ и онымъ, которихъ Богъ скараеть або огнемъ, або войною, або иною шкодою. Яко о Іове написано, иже и друзи его по оныхъ шкодах и многых страстьях даровали по грошу, або, яко неціи превели, по овцы и по златой серазе (Іовъ 42).
ПЫТАНЬЕ
Годить ли ся Церквамъ мети именіа або доходы?
ОТКАЗЪ
Церковъ для трех причинъ маеть держати або приходы, або именья. Первая причина, абы служители мели выхованье. Другая причина, абы училишча или школы быти могли. Бо наставником платити потреба, а часом и ученником убогимъ докладати церковъ мусить. Третяя причина, аби нишчимъ было выхованье.
Тых причинъ деля потреба, абы были церковныя наданья нерушоны. А не только не мають быти нарушены, але естли бы где таковыхъ доходовъ мало, повинни Князи и иныи господари опатрити, абы доволно было. Бо Ісаія пишеть, яко Цари мають быти церквамъ доителе, а княгыне кръмителе.
АДКАЗ
Узялі сабе тут, у нашых землях, гультаяватыя людзі за звычай: той, хто працаваць ня хоча, ідзе ў жабракі, нават калі здаровы і малады, ды так зь міласьціны жыве. Але нядобры гэта звычай і мусіў бы ўрад такіх людзей уціхамірыць, каб не маглі, калі ім захочацца, жабраваць, або праўду кажучы, — падманваць ды пад выглядам жабрацтва красьці.
I ёсьць важныя прычыны, дзеля якіх урад мусіць ім тэта забараніць. Найперш таму, што Бог загадаў усім здаровым людзям працаваць ды жыць са сваёй працы, як Сам сказаў Адаму: «3 працы будзеш жывіцца ва ўсе дні жыцьця твайго» (Роду 3). Апостал, зноў жа, гаварыў: «Хто працаваць ня хоча, няхай і ня есьць» (2 Тэс. 3: 10). Другая прычына таксама ёсьць: люд просты дае міласьціну толькі тым, хто можа хадзіць, з-за чаго сапраўдныя жабракі церпяць голад. Таму, кажу, няхай урад забароніць тым здаровым жабракам міласьціну і прасіць, і браць ды дасьць ім працу, каб яны ў сапраўдных жабракоў міласьціны ня кралі, але елі свой хлеб.
Міласьціна няхай так даецца: найперш, там, дзе ёсьць дыяканы, — дыяканам. Бо іхні абавязак не кадзіць ці штосьці іншае рабіць, але толькі зьбіраць міласьціну ды дапамагаць убогім, каб ня мелі ніякай нястачы. Пра гэтаўДзеяхАпостальскіхдастаткова напісана. Мусяць таксама зь міласьціны і вучыцелі жыць, бо Хрыстос сказаў: «Работнік варты ўзнагароды сваёй» (Мц. 10: 10). Тым жа звычаем і Апостал сьведчыць, што Госпад загадаў тым, хто дабравесьціць, з дабравесьця жыць (1 Кар. 9: 14), ды ў іншым мейсцы піша: «Хай жа навучаны дзеліцца ўсялякім даброцьцем з тым, хто яго навучае» (Гал. 6: 6).
Таксама міласьціну трэба даваць усім убогім старым, нядужым, хворым маладым, сіротам, старым удовам ды тым, каго Бог пакараў або пажарам, або вайною, або іншай шкодай. Як пра Гіёба напісана, што ягоныя сябры пасьля ўсіх шкодаў ды многіх цярпеньняў далі яму па грошу, або (як некаторыя пераклалі) па авечцы ды па залатой завушніцы (Гіёб 42).
ПЫТАНЬНЕ
Ці могуць Цэрквы ўтрымліваць маёмасьць або даходы?
АДКАЗ
Царква дзеля трох прычынаў павінна ўтрымліваць або даходы, або маёмасьць. Першая прычына — каб служыцелі мелі ўтрыманьне. Другая прычына — каб маглі працаваць вучэльні ды школы, бо настаўнікам трэба плаціць, а часам і вучням зьбяднелым царква мусіць дапамагчы. Трэцяя прычына — каб жабракам дапамагаць.
Дзеля гэтых прычынаў нельга рушыць царкоўныя наданьні. Ды ня толькі нельга рушыць царкоўныя наданьні, але і калі б такіх даходаў дзесьці не хапала, павінны князі ды іншыя гаспадары паклапаціцца, каб даходаў было дастаткова. Бо Ісая піша, што князі мусяць быць цэрквам карміцелямі, а княгіні іхнія — мамкамі.
Да вед же таковые данины або именья не мають быти у Епископа или у Господаря въ руках, но Діакони, на тое от верныхъ избраніи, мають оныя заведати. То есть учителей, школы и больницы выховати. На сие бо потребы исперва надавали благоверни Цари и Князи такова имениа.
ПЫТАНЬЕ
Годитъ ли ся Хрістіанину мети свое именье або маетность? Пишеть бо Лука в Деаніах, яко первіи Хрістіане обшчая вся мели.
ОТКАЗЪ
Божественный Лука оубо пишеть сие только о церкви, которая была въ Іерусаліме (Деан. 1: 12-26), але о іных церквах того не пишеть, абы Хрістіане вси речи за обшчие межи собою повинни мети. Да вед же и въ Іеросолимской церкви не узаконили того были Апостоли, але з любви сее чинили: которіи на онъ час былі хрістіане, продавалі именія своя и цену до Апостолъ относили. Особливая то Святого Духа наоука тогды была. Ведаючи бо Духъ Святый, яко Іерусалимъ Римляне розорити и опустошити мели, слушне оныхъ Хрістіан тому наоучилъ, абы пред часом именья своя продали, а потребамъ убогыхъ пособили. Памятали бо на слово Христово, которое на град Іерусалимскый прорече: «Прійдуть дніе на тя, и обложють врази твои острогъ о тобе, и обыдут тя, и обыймуть тя всюду, и разбиють тя, и чада твоя в тебе, и не оставять камень на камени в тобе» (Лука 19: 37-44). Тая была причина оным Хрістіаномъ въ Іерусалиме, иже продали своя имениа, и покладали до Апостолъ, и вси речи мели за обшчая.
Тепер пакъ того ненадобе, абы маетности свои Хрістяне продавали, але надобе, абы другъ друга любилъ, а часу потребы маетности ему не пошчадилъ. Бо и за Апостолъ, Хрістіане каждый свое именье держалъ, а с него милостину на учители и на убогые давалъ. Такова была Тавифа, Корнилей и прочій. Прото и Апостолъ о богатых Тімофею тако пишеть: «Богатым в нынешнемъ веце запрешчай не высоко мродствовати, ниже уповати, на богатество изгыбаюшчее, но на Бога живаго, подаюшчего нам все обильно» (1 Тім. 6: 17-20). Выгледи, яко не рече Апостолъ: «Богатым запрешчай не мети богатества», але: «Не уповати на богатества а невысоко разумети».
Соломоном Духъ Святый наоуку достаточъную о том даеть сими словы: «Да исходять ручаи твои вонъ, и на улицахъ воды твое дели, но источникъ воды твоея да будеть тобе самому» (Притч. 5). Велить зде ручаи от источника вонъ пушчати, се естъ, маетностей своих убогым уделяти, але источникъ велить самому мети. Розумей, яко надобе при собе маетность ховати. Бо естли бы кто заразъ все именье покинулъ или кому отдалъ, не будеть напотомъ мети, откуле бы милостину дати, и самъ мусить у иных хлеба просити.
Прото годиться Хрістіанину свою маетность мети, нижели потреба, абы ся справедливе достала, а к тому абы таковый милостину давалъ.
Ды ўсе такія наданьні або маёмасьць няхай ня будуць у руках епіскапа або валадара, але Дыяканы, абраныя дзеля гэтага сярод верных, мусяць распараджацца наданьнямі, тэта значыць, даглядаць настаўнікаў, школы і бальніцы. На гэтыя бо патрэбы багабойныя валадары ды князі перш ахвяравалі сваю маёмасьць.
ПЫТАНЬНЕ
Ці можна Хрысьціяніну мець свой маёнтак або маёмасьць? Піша бо Лука ў Дзеях, што ў першых Хрысьціянаў было ўсё супольнае.
АДКАЗ
Багабойны Лука так піша толькі пра царкву, якая была ў Ерузаліме (Дзеі 1: 12-26), але пра іншыя цэрквы ён ня піша, што Хрысьціяне мусяць мець між сабой ўсе рэчы за супольныя. Ды і ў Ерузалімскай царкве так рабілі не дзеля пастановы Апосталаў, але зь любові: той, хто быў на той час хрысьціянінам, прадаваў сваю маёмасьць ды прыносіў грошы Апосталам.
На той час гэта была асаблівая навука Сьвятога Духа, бо Дух Сьвяты, ведаючы, што Рымляне меліся зьнішчыць ды спустошыць Ерузалім, слушна навучыў тых Хрысьціянаў, каб яны загадзя сваю маёмасьць прадалі ды паслужылі патрэбам убогіх. Яны бо памяталі на слова Хрыстова, якое Ён Ерузаліму прамовіў: «Прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абкладуць цябе акопамі і акружаць цябе, і сьціснуць цябе зусюль; і зруйнуюць цябе, і пазабіваюць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць ўтабе каменьня на каменьні» (Лк. 19: 43-44).
Вось з гэтай прычыны тыя Хрысьціяне ў Ерузаліме прадавалі сваю маёмасьць і прыносілі грошы Апосталам, і ўсё мелі супольнае. Цяпер ўжо Хрысьціянам няма патрэбы прадаваць сваю маёмасьць, але трэба, каб Хрысьціяне адзін аднаго любілі ды ў час нястачы іншаму маёмасьці не пашкадавалі. Бо і ў часы Апосталаў кожны Хрысьціянін валодаў маёмасьцю і зь яе даваў міласьціну вучыцелям ды ўбогім. Такімі былі Тавіта, Карнэль. Дзеля гэтай прычыны і Апостал да Цімахвея так піша пра багатых: «Багатым у гэтым веку загадвай, каб яны ня думалі шмат аб сабе ані спадзяваліся на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, што дае нам усё шчодра» (1 Цім. 6: 17). Зважай, не казаў Апостал: «Багатым забараняй мець багацьце», — але казаў не спадзявацца на багацьце ды ня думаць пра сябе шмат.
Праз Салямона Дух Святы дае пра гэта дастатковую навуку ў такія словы: «Хай навонкі разьліваюцца твае крыніцы, твораць на плошчах ручаі, але мей іх толькі ты адзін» (Прып. 5). Тут Дух Сьвяты загадвае пускаць ручаі ад крыніцы, гэта значыць, дзяліцца сваёй маёмасьцю з убогімі, але крыніцу загадвае самому мець, гэта значыць самому валодаць маёмасьцю. Бо калі хтосьці за адзін раз усю маёмасьць раздасьць або пакіне іншаму, з чаго будзе потым міласьціну даваць? Сам мусіць хлеба ў іншых прасіць.
Дзеля гэтага належыць Хрысьціяніну валодаць сваёй маёмасьцю, адно каб прыдбаў яе справядліва ды каб даваў міласьціну, як Хрыстос
Яко Хрістос рече: «Сушчаа дадите миластиня, и се все чиста вамъ будетъ» (Лука 11: 34-41).
ПЫТАНЬЕ
Што онымъ Богъ обецалъ, которіи послушніи сего осмого слова?
ОТКАЗЪ
Которіи того слова послушни, то естъ которіи на своихъ маетностяхъ переставають, чужое речи не жадають, а з маетностей своих милостину даютъ, тымъ Бог и зде достатокъ выхованья, и у другом животе спасеніе обецуеть. Напервей такови маютъ выхованье, яко у Псалтыри написалъ Давыдъ: «Праведникъ милуетъ и даетъ». А мало нижей: «Младшій быхъ и сесътарехся, и не видех праведника оставлена, ни семени его просяшча хлеба. Весь день милуеть и в заемъ даеть праведный, и семя его въ благословении будеть» (Псалом 36).