Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Видишь, яко оному веры надобе, кто хочеть вечъный животъ мети. По тому жь Апостоломъ заповедаючи, рече Хрістос: «Шедша в мир весь, проповедите Евангелие всей твари, иже веру иметь и окрестится, спасен будеть» (Марк 16: 9-19).
ПЫТАНЬЕ
Досыт ли на тым, ижь кто въ сердци веру мети будеть?
не застаўся ў той праўдзе, у якой быў створаны, калі замест Божага загаду паслухаўся парады зьмея. 3-за гэтага прыйшла на чалавека вечная сьмерць. Таму і патрабаваў ён лякарства, каб зноў ажыць і да справядлівасьці прыйсьці.
ПЫТАНЬНЕ
Якога ж лякарства ён патрабаваў?
АДКАЗ
Сам чалавек на той час не разумеў, ад чаго мог бы паправіцца, але Бог тады ж яму аб’явіў, што мелася прыйсьці такое патомства, якое галаву зьмяіную растопча ды скрышыць. Так бо зьмею Бог сказаў: «I Я пакладу варожасьць між табой і жанчынай, і патомствам тваім і ейным патомствам. Яно сатрэ галаву табе, а ты сатрэш яму пяту» (Роду 3). Тое самае абяцаньне Бог аднавіў Абрагаму, калі так сказаў: «Атрымаюць дабраславенства ў патомстве тваім усе народы зямлі» (Роду 22). Патомства ж гэтае, паводле Апостала Паўлы, ёсьць Хрыстос (Гал. 3).
ПЫТАНЬНЕ
Ці ўсім Хрыстос дабраславенства заслужыў?
АДКАЗ
Праўда ў тым, што Бог паслаў Свайго Сына да ўсіх людзей і за ўсіх людзей Яго аддаў, бо і Сам Збаўца казаў: «Так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага даў» (Ян 3:16). Калі чуеш, што Бог палюбіў сьвет і аддаў за яго Свайго Сына, разумееш, што ані за аднаго чалавека, ані за тысячы, але ўсіх людзей Хрыстос прынёс ахвяру перад Богам. Ян пра Яго гэтаксама казаў: «Вось Ягнё Божае, Той, хто бярэ на Сябе грахі сьвету» (Ян 1: 29). Тым жа звычаем Апостал гаварыў: «Гэта добра і міла Збаўцы нашаму Богу, Які хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды» (1 Цім. 2: 3-4).
Таму, кажу, праўда, што Хрыстос заслужыў дабраславенства ўсім людзям. Але ня ўсе людзі прыйдуць да гэтага падрыхтаванага дабраславенства. Не дзеля віны Бога, але дзеля сваёй віны, бо гэтага дабраславенства яны не прыймаюць. Гэта значыць, ня вераць ды на ахвяру Хрыста не спадзяюцца, дзеля чаго Ягоныя заслугі не прыносяць ім аніякага здабытку. Хоча бо Хрыстос, каб той, хто жадае збавіцца, у Яго верыў. Дзеля таго там, дзе сказаў: «Так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго даў», Ён далучыў тыя словы: «Каб кожны, хто ў Яго верыць, не памёр, але меў жыцьцё вечнае».
Бачыш, чалавеку, які хоча мець жыцьцё вечнае, патрэбна вера, таму і Хрыстос загадаў Апосталам: «Ідзіце на ўвесь сьвет і вясьціце Эвангельле ўсякаму стварэньню. Хто ўверыць ды прыйме хрост, будзе збаўлены» (Мк. 16: 15-16).
ПЫТАНЬНЕ
Ці досыць, калі будзеш мець веру ў сэрцы?
ОТКАЗЪ
Не досыть, бо потреба на сердци веру маючи, и усты оную исповедати. Яко Апостолъ рече: «Ашче исповеси усты своими Господа Ісуса и веруеши въ сердци своемъ, яко Богъ того въздвиже от мертвыхъ, спасешися. Сердцем бо веруется въ правду, усты же исповедуется въ спасеніе» (Рим. 10:1-10).
ПЫТАНЬЕ
Какъ маеть хрістианинъ о Бозе веру мети и оную исповедати?
ОТКАЗЪ
Не иначей только потому, яко ся нам Сам Богъ обявилъ у Своемъ святымъ Слове.
ПЫТАНЬЕ
Што Божіимъ Словомъ называешь?
ОТКАЗЪ
Все оное, што кольве Духом Святымъ писали Пророци, Евангелисты и Апостоли, што по греческий «Вивліа» зовуть.
ПЫТАНЬЕ
Яко тое быти можеть, понеже не вси писмени умеют, и память человеча такъ много паметати не подойметь?
ОТКАЗЪ
Не на том залежить, абы вси напамять умели, а наболей простые, все што Пророци и Апостоли писали. Досыть, абы простые умели «Вызнанье, или Сімволъ веры». Бо и все Святое Писанье болшей у собе не замыкаеть, только тые речи, которие коротко у «Вызнанью веры» описано.
ПЫТАНЬЕ
Кто написалъ «Сложеніе веры, или Сімволонъ»?
ОТКАЗЪ
Не одно естъ сложеніе веры. Бо мало не на кажномъ Съборе причиняно сложеніа для еретикъ, которіи часто повставали и новые наоуки сеяли. Напершое сложеніе естъ, которое по греческій «Сімволонъ тон агіонъ апостолонь» зовуть, сие естъ «Гасло, или Сложеніе святыхъ Апостолъ».
Тое спочатку межи собою мели христіане, ажь потом насталъ Арій еретикъ, который Хріста за истинного по естестве Бога не исповедалъ. Того для святіи, которіи на той часъ были учители, събравшеся в Никеиский город, мусели некоторіе слова от Святого Писанія къ первому символу пріложити.
Опять же, насталъ Македоній, который Святого Духа хулилъ и сътвореньемъ быти казалъ, прото и противу тому събралися Епископи в Константиноград и приложили некоторіе слова къ «Символу» Никейс-
АДКАЗ
Ня досыць, бо трэба, маючы веру ў сэрцы, і вуснамі яе вызнаваць, як Апостал казаў: «Дык калі вуснамі тваімі вызнаеш: «Ісус Госпад», і ў сэрцы тваім уверыш, што Бог уваскрасіў Яго з памерлых, будзеш збаўлены. Сэрцам бо верыцца дзеля справядлівасьці, а вызнаецца вуснамі дзеля збаўленьня» (Рым. 10: 9-10).
ПЫТАНЬНЕ
Як мае хрысьціянін у Бога верыць і веру вызнаваць?
АДКАЗ
Толькі так, як нам Сам Бог аб’явіў у Сваім сьвятым Слове.
ПЫТАНЬНЕ
Што называеш Божым Словам?
АДКАЗ
Усё тое, што-кольвек Духам Сьвятым пісалі Прарокі, Эвангелісты ды Апосталы, што па-грэцку «Біблія» завецца.
ПЫТАНЬНЕ
Як гэта можа быць: ня ўсе ж пісьменныя ды і ня здолее чалавек так шмат запомніць?
АДКАЗ
Не на тым залежыць, каб усе людзі, перадусім простыя, ведалі на памяць усё, што пісалі Прарокі ды Апосталы. Досыць, каб простыя людзі ведалі «Вызнаньне, або Сымбаль веры». Бо і ўсё Сьвятое Пісьмо не зьмяшчае ў сабе больш за тое, што ў «Вызнаньні веры» сьцісла запісана.
ПЫТАНЬНЕ
Хто напісаў «Вызнаньне, або Сымбаль веры»?
АДКАЗ
Не адно ёсьць вызнаньне веры. Бо ледзь не на кожным Саборы, дзеля герэтыкоў, якія часта паўставалі ды сеялі новыя вучэньні, складалася вызнаньне веры. Самае першае вызнаньне тое, што па-грэцку завецца «Сімволон тон агіон апостолон», гэта значыць «Пароль, або Вызнаньне сьвятых Апосталаў».
Спачатку яго мелі між сабой хрысьціяне, але потым паўстаў герэтык Арый, які не вызнаваў Хрыста праўдзівым Богам. Дзеля таго сьвятыя вучыцелі, што былі на той час, сабраўшыся ў горад Нікейскі, мусілі далучыць да першага «Сымбалю веры» некаторыя словы зь Пісьма Сьвятога.
Зноў жа, паўстаў Македоні, які блюзьніў на Сьвятога Духа, кажучы, што Ён створаны. Дзеля таго зыйшліся епіскапы ў Канстанцінопаль ды далучылі некаторыя словы да «Сымбалю» Нікейскага. Тэты «Сымбаль» і зараз гавораць па грэцкіх цэрквах, хаця пазьней складаліся іншыя
кому. Которое «Символомъ» и теперь у греческих церквах говорать. Хотя жь и потом писали и иныя сложеніа. Яко в Халькедоне противу Евтиха, и въ Ефесе противу Несторію и прочіим.
ПЫТАНЬЕ
Говори сложеніе веры Апостольское.
ОТКАЗЪ
«Верую в Бога Отца Вседержителя, Творца небу и земли. И въ Ісуса Христа Сына Его единого, Господа нашего, Которий ся почалъ Духом Святымъ, народился от девы Маріи, пострадалъ при Понтеистемъ Пилате, роспят, умерь и погребенъ, зышолъ въ адъ, третиего дня повсталъ из мертвых, взишолъ на небеса, седить по правици Бога Отца Вседержителя. Отуль пріидеть судити живых и мертвых. Вероую и въ Духа Святаго, святую церков съборную, святыхъ обшчованье, грехом оставленіе, телу из мертвыхъ повстаніе і животъ вечный, аминь».
ПЫТАНЬЕ
Говори вызнанье веры събора Никейскаго.
ОТКАЗЪ
Тое жь есть вызнанье веры събора Никейского, которое Константиноградского, только ижь приложили на съборе Константиноградском о Святым Дусе противу Макидонію еретику. И тако написали: «Вероую въ Единого Бога Отца Вседержителя, Творца небу и земли, видимым же всем и невидимым. И въ единаго Господа Ісус Христа, Сына Божіа единороднаго, иже от Отца роженаго преже всех век, светъ от света, Бога истинна от Бога истинна, роженна а не сътворенна, единосушчна Отцю, Им же вся бышя.
Насъ ради человекъ, и спасеніа нашего ради съшедшаго съ небесъ и въплотившагося отДуха Святаго и Марія девы въчеловечьшася, распята же за ны при Поньтеистем Пилате, и страдавше, и погребена, и въскресша въ третій день по Писаніихъ, и въшедша на небеса, и седашча одесную Отца, и пакы грядушчаго съ славою судити живым и мертвымъ, Его же царствію нест конца. I в Духа Святаго истиннаго и животворяшчаго, иже от Отца исходяшчаго, иже съ Отцомь и Сыномъ спокланяема и славима, глаголяшаго пророкы. И едину святую съборную и апостольскою церковь. Исповедую едино крешченіе въ оставленіе грехомъ, чаю въскресенія мертвым, и жизнь будушчаго века, аминь.»
ПЫТАНЬЕ
Чого для сее «Символовъ» не згожается съ «Символемъ» Апостольскимъ?
ОТКАЗЪ
Уже есмъ поведелъ причину, для которое приложено некоторие слова, не противные, але которие бы значней о Троици Святой наоуку замыкали. А к тому причину еретики онымъ старим Хрістіа-
вызнаньні, напрыклад, у Халкэдоне супраць Эўтыха і ў Эфэсе супраць Нестарыя ды іншыя.
ПЫТАНЬНЕ
Гавары Апостальскае вызнаньне веры.
АДКАЗ
«Веру ў Бога Айца Ўсемагутнага, Творцу неба ды зямлі, і ў Ісуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Госпада нашага, Які пачаўся з Духа Сьвятога, нарадзіўся зь дзевы Марыі, пакутаваў пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і пахаваны, зыйшоў у пекла, трэцяга дня ўваскрос з памерлых, узыйшоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца Ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Сьвятога, адзіную сьвятую паўсюдную Царкву, веру ў супольнасьць сьвятых, адпушчэньне грахоў, уваскрасеньне з памерлых і жыцьцё вечнае. Амін».
ПЫТАНЬНЕ
Гавары вызнаньне веры сабору Нікейскага.
АДКАЗ
Вызнаньне веры сабору Нікейскага тое ж самае, што і Канстанцінопальскага, толькі на саборы Канстанцінопальскім, паўстаючы супраць Македонія-гэрэтыка, далучылі словы пра Духа Сьвятога ды так напісалі: «Веру ў адзінага Бога Айца Ўсемагутнага, Творцу неба і зямлі, усяго бачнага ды нябачнага, і ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі, Сьвятло са Сьвятла, Бога праўдзівага з Бога праўдзівага, народжанага, а ня створанага, адзінасутнага Айцу, празь Яго ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў зь неба ды ўцелавіўся ад Духа Сьвятога і дзевы Марыі, і стаў чалавекам.
Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, пакутаваў і быў пахаваны, і ўваскрос на трэці дзень паводле Пісаньняў, узыйшоў на неба і сядзіць праваруч Айца, прыйдзе ў славе судзіць жывых ды памерлых і Ягонаму Валадарству ня будзе канца. Веру ў Духа Сьвятога, праўдзівага і жыватворнага, Які ад Айца паходзіць, Які супольна з Айцом і Сынам прыймае пакланеньне і хвалу, Які прамаўляў праз прарокаў. Веру пра адзіную сьвятую паўсюдную і Апостальскай царкву, вызнаю адзіны хрост дзеля адпушчэньня грахоў, чакаю ўваскрасеньня з памерлых і жыцьця вечнага. Амін».