Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго тэты «Сымбаль» не згаджаецца з «Сымбалем» Апостальскім?
АДКАЗ
Ужо назваў я прычыну, дзеля якой былі далучаныя некаторыя словы, што не супярэчаць, але зьмяшчаюць больш дакладную навуку пра Сьвятую Тройцу. Падставу ж дзеля гэтага далі тым першым
номъ дали. Прото несъгласіе або незгода только есть у словехъ, але не в розуме. Яко, на прикладъ, можем взяти первый стих «Сим­вола». Той у Апостольском зложенью тако былъ написанъ: «Верую въ единого Бога Отца Вседержителя, Творца небу и земли». Селько исперва вызнанья было о первом Святое Троицы лицу. На котором они древній хрістіане доволни были, нижли потом Манентъ еретик две на чале всем ремамъ быти наоучал, се ест Бога и беса (чти Епифанія о ересехъ). Видимым речам творца беса быти басносло­вилъ, а невидимым Бога. Сего для святіи Епископи, которіи того часу были, приложили сия слова: «Видимым же всем и невиди­мымъ».
По тому жь и о другомъ Пресвятое Троици лицу первіи хрістіане по Апостольскому зложенію тако исповедь чинили: «И въ Ісуса Хріста Сына Его единого Господа нашего». На сим исповеданію вси довол­ни были, нежели змій онъ хитрый от презбитиров Александрьских побудилъ некоего Apia, который о Спасе училъ, яко не по естествоу, але по благодати Сынъ Божий естъ, яко и мы. То естъ не Творецъ, але створенье. Того для святіи отцы приложили оные слова: «Едино­роднаго, иже от Отца роженаго преже всехъ векъ, светъ от света, Бога истинна от Бога истинна, роженна, а не сътворенна, единосушчна Отцю, Им же вся быша». А тая ест причина тому, ижь у словех не съгласныя суть зложеніа веры.
ПЫТАНЬЕ
Скажи ми тое, годило ли ся оным святым Епископомъ прикладати къ науце святых Апостолъ?
ОТКАЗЪ
Не рекучи Епископомъ, але ани самым Апостолом, ни ангеломъ годится прикладати к Божіему Слову, яко Апостолъ рече: «Ашче мы или аггелъ с небеси благовестить вамъ паче еже благовестихом вамъ, анафема да будеть» (Гал. 1: 3-10).
Если бы они Епископи собою што приложили, чого бы у Святом Писанію не было, тогды бы не годилося оного их приложенья пріимати, але ижь не от своего розуму прикладали, но от Святого Писанія, маеть быти принято. Бо не естъ их слово, але Божіе.
ПЫТАНЬЕ
Первей, нижь къ достаточному того зложенья розберанью приступемо, скажи ми, чого для зложеніе веры «Символон» нарицается, што ест за слово?
ОТКАЗЪ
«Символонъ» греческое естъ слово, лечь на нашь языкъ не мо­жет ся одном словом преложити. Бо греки иногда сее слово «симво­лон» вместо того пишють, што мы гасломъ зовимъ. Иногда «симво­лон» розумеется яко у насъ «упоминокъ», иногда «зложеніе».
хрысьціянам герэтыкі. Таму і адрозненьне або нязгода ёсьць толькі ў словах, але не ў разуменьні. Як прыклад можам узяць першы верш «Сымбалю». У Апостальскім вызнаньні было так напісана: «Веру ў Адзінага Бога Айца Ўсемагутнага, Творцу неба і зямлі». Толькі ў гэтыя словы вызнавалі спачатку першую асобу Сьвятой Тройцы. Такім вызнаньнем першыя хрысьціяне былі задаволеныя, пакуль Манент-герэтык не пачаў вучыць, што толькі дзьве асобы Бог і д’ябал усім рэчам даюць пачатак (чытай Эпіфанія пра герэзыі). Ён блюзьніў, што творца бачных рэчаў д’ябал, а нябачных Бог. Дзеля гэтага сьвятыя епіскапы, якія былі на той час, далучылі словы: «Усяго бачнага і нябачнага».
Тым жа звычаем і другую асобу Найсьвяцейшай Тройцы першыя хрысьціяне, паводле Апостальскага «Сымбалю», так вызнавалі: «I ў Ісуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Госпада нашага». Гэтым вызнаньнем былі ўсе задаволеныя, пакуль той хітры зьмей не ўзьняў пасярод Александрыйскіх прэсьвітэраў нейкага Арыя, які вучыў, што Збаўца Сын Божы не па сутнасьці, але, як і мы, па міласьці Божай. Значыць, Ён ня Творца, але стварэньне. Дзеля гэтага сьвятыя айцы далучылі словы: «Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі, Сьвятло са Сьвятла, Бога праўдзівага з Бога праўдзівага, народжанага, а ня створанага, адзінасутнага Айцу, і празь Яго ўсё сталася». Гэта і ёсьць прычына, дзеля якой не згаджаюцца ў словах вызнаньні веры.
ПЫТАНЬНЕ
Скажы мне: ці належала тым сьвятым епіскапам далучаць штосьці да навукі сьвятых Апосталаў?
АДКАЗ
Ня кажучы ўжо пра епіскапаў, самім Апосталам ды нават анёлам не належыць далучаць штосьці да Божага Слова, як Апостал сказаў: «Але калі б нават мы або анёл зь неба абвяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы абвяшчалі вам, хай будзе анатэма!» (Гал. 1: 8).
Калі б тыя епіскапы далучылі нешта сваё, чаго не было ў Сьвятым Пісьме, тады б не належала гэтага прыймаць. Яны ж не сваім розумам нешта выдумлялі, але ўзялі словы Сьвятога Пісьма. Мае быць гэта прынята, бо ня іхнія гэта словы, але Божыя.
ПЫТАНЬНЕ
Перш, чым пяройдзем да падрабязнага разгляду гэтага вызнаньня, скажы мне: дзеля чаго вызнаньне веры завецца «Сымбаль», што гэта за слова?
АДКАЗ
«Сымбаль» грэцкае слова, яно не перакладаецца на нашую мову адным словам. Бо грэкі гэтае слова «сымбаль» часам пішуць замест таго, што мы завем «пароль». Часам «сымбаль» азначае, як і ў нас, «напамін», часам «вызнаньне».
ПЫТАНЬЕ
Для чого жь хрістіане «Гасломъ» вызнанье своее веры называютъ?
ОТКАЗЪ
Для того, ижь яко на войне по гасле ся знають, тако зде, межи еретиков, межи жидовъ и иных неверныхъ, потреба такового гасла, по нем же бы ся Хрістіане знали. Мають бо и еретики той обычай называтися хрістіанами, але поневажь того гасла не ведають, не трудно оныхъ познати. Потомуже и жиды хвалятся Богомъ Единым и поведають, яко во нь верують, але их по гасле латве познати, къ которому войску прислушаютъ.
ПЫТАНЬЕ
На колько частей делится «Гасло, или Вызнаньне веры хрістіаньское»?
ОТКАЗЪ
На чотыры части некоторіи делять. Перваа часть, у которой Бога Отца исповедуемъ. Другаа, у которой Сына Божіего. Третяя, у которой Духа Святого. Четвертая пакъ, у котрой святую церков и дари, которие ее Богъ дал, вызнаваемъ.
Иншіи на три части делять, бо исповеданье пресвятое Троицы Отца и Сына и Святого Духа за одну часть линять. Потом исповеда­нье церкви за другую, а дари, которие у церкви сут, за третию. Оба розделы добри суть.
ПЫТАНЬЕ
Говори першую часть «Гасла» хрістіаньского.
ОТКАЗЪ
«Верую въ единого Бога Отца Вседержителя, Творца небу и земли.»
ПЫТАНЬЕ
Чого для говоришь: «Верую въ единого Бога», а не просто: «Ве­рую единого Бога»?
ОТКАЗЪ
Далеко иншаа речь естъ веровати Бога а, опять, веровати въ Бога, и веровати Богу. Веровати Бога, естъ веровати, яко Богъ естъ. А таковую веру и беси мають, яко Іаковъ пишеть: «Бо верують, иже Богъ естъ» (Іак. 2: 14-26). Але веровати в Бога никто не может, только хрістіанінъ. Бо веровати въ Бога розумеется уповати на Бога. Опять, веровати Богу, естъ веровати, ижь Богъ все, што обецалъ, исполнить.
Розумей, же вси тые три способы веры быти добрие, да ведже тотъ, который естъ у зложенію веры, лепшейшый, бо и у Святомъ Писанью тако Богъ приказуеть, абы есьмо в Него веровали. Яко где Хрістос рече: «Да не съмоушчается сердце ваше, веруете въ Бога и въ Мя веруйте» (Іоан 14:1-10). Не рече: «Веруйте быти Бога», але: «Въ Бога».
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго хрысьціяне называюць вызнаньне сваёй веры «Пароль»?
АДКАЗ
Дзеля таго, што як на вайне паводле паролю пазнаюць адзін аднаго, так і тут, пасярод герэтыкоў, пасярод юдэяў ды іншых няверных патрэбны такі пароль, каб па ім хрысьціяне адзін аднаго пазнавалі. Маюць бо і герэтыкі звычай называцца хрысьціянамі, але ня ведаюць яны таго паролю, таму і няцяжка іх пазнаць. Тым жа звычаем і юдэі хваляцца Богам адзіным ды кажуць, што ў Яго вераць, але паводле паролю легка зьведаць, якому войску яны служаць.
ПЫТАНЬНЕ
На колькі частак падзяляецца «Пароль, або Вызнаньне хрысьціянскай веры»?
АДКАЗ
На чатыры часткі некаторыя яго падзяляюць. Першая частка дзе мы Бога Айца вызнаём, другая дзе вызнаём Сына Божага, трэцяя вызнаньне пра Духа Сьвятога, чацьвёртая вызнаньне пра Сьвятую Царкву і пра дары, якія Бог ёй даў.
Іншыя ж на тры часткі яго дзеляць, бо вызнаньне пра Найсьвяцейшую Тройцу Айца, Сына і Сьвятога Духа за адну частку лічаць, потым вызнаньне пра Царкву за другую, а дары, якія ёсьць у Царкве, за трэцюю. Абодва гэтыя падзелы добрыя.
ПЫТАНЬНЕ
Гавары першую частку хрысьціянскага «Паролю».
АДКАЗ
«Веру ў адзінага Бога Айца Ўсемагутнага, Творцу неба ды зямлі».
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго ты кажаш: «Веру ў адзінага Бога», а ня проста: «Веру, што ёсьць Бог адзіны?»
АДКАЗ
Зусім гэта розныя рэчы: верыць, што Бог ёсьць, ды, зноў жа, верыць у Бога і верыць Богу. Верыць, што Бог адзіны, значыць ве­рыць, што Бог ёсьць. Такую веру нават бесы маюць, бо яны, як піша Якуб, «вераць, што Бог ёсьць» (Як. 2:19). Верыць жа ў Бога ня можа ніхто, акрамя Хрысьціяніна. Бо верыць у Бога значыць спадзявацца на Бога. Зноў жа, верыць Богу значыць верыць, што Бог зробіць усё тое, што Ён абяцаў.
Зважай: усе гэтыя тры спосабы веры добрыя, аднак жа той, які ў вызнаньні веры, найлепшы, бо і ў Сьвятым Пісьме Бог нам загадвае, каб мы ў Яго верылі, напрыклад, калі Хрыстос кажа: «Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце» (Ян 14:1). Ня сказа­на: «Верце, што ёсьць Бог», але: «Верце ў Бога».
ПЫТАНЬЕ
Чого для Бога Отцомъ называешь?
ОТКАЗЪ
Того для, ижь маеть Сына Господа нашого Ісус Хріста. А к тому понеже Ісус Христос естъ родный сынъ Божый, а мы съ Христом едина плоть або тело, ино и нам ест Богъ Отецъ.
ПЫТАНЬЕ
Для чого и зовеш Вседержителемъ?
ОТКАЗЪ
Иже вси речи у Своей силе держить а промышленьемъ Своемъ весь светъ справуеть, и всякому створенью яко хочеть росказуеть.
ПЫТАНЬЕ
Для чого прикладываешь «Творца небу и земли»?
ОТКАЗЪ
Абы есмо з незбожными людьми не розумели, которіи не верують, абы Богъ светъ створилъ, але за тое мають, абы так от века сам собою учинилъся.
ПЫТАНЬЕ
Чого для небо а землю только припоминаешь, а Богъ не только небо и землю сътворилъ, но и иные вси речи?
ОТКАЗЪ
Правда, ижь не только небо и землю Богъ створилъ, але поневажь вси речи або суть на земли, або на небеси, того для досыть на припо­минанью их. Да ведже к тому у зложенью Никейском приложено: «Ви­димым же всем и невидимымъ». Которими словы вси речи створеные замыкаются.
ПЫТАНЬЕ
Яко о Бозе розумеешь: на оный ли час только доброту Свою и силу показалъ, коли светъ створилъ, чи ли тепер показуеть?