Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
По тому же учинила Раавъ въ Іерихоне (Ісусъ Нав. 2), коли послал к ней Цар Іерихоньскій, абы выдала выгледачевъ Ісусъ Навиновых, скривши их, сказала, ижь вышли изъ города. Да вед же у том не съгрешила, ани можеть сее за ложь почитати, понеже тое потребъне учинила, абы тако животъ оныхъ шпегов оборонила.
Тым же обычаемъ некая жона Ахимаасу и Енафану, шпегомъ Давыдовымъ, учинила (2 Цар. 17). Затаивши бо их у колодези, сказала
ПЫТАНЬНЕ
Ці належыць пастырам або вучыцелям выкрываць грэх, бо Хрыстос казаў: «Не судзіце і ня будзеце суджаныя»?
АДКАЗ
Словы гэтыя не супрацьстаяць судзьдзям, пастырам, бацькам ды іншым падобным асобам, а толькі забараняюць нам адзін аднаго высаромліваць ды адзін на аднаго паклёпнічаць. Асабістыя суды забараняе Госпад, а ня ўрадавыя ды тыя, што паходзяць з братэрскай любові. Бо такім звычаем Сам Хрыстос загадвае судзіць або выкрываць, як у Мацьвея напісана: «Калі брат твой правініцца табе, ідзі і выкрый яго ў чатыры вокі».
Прароку таксама Сам Бог загадаў, каб выкрыў грахі Ягонага народу: «Крычы моцна, не пераставай! Як труба падымі голас свой і выяві народу Майму злачынствы іхнія і для дому Якуба іхнія грахі» (Іс. 58). Ёсьць бо абавязак Прароцкі, Апостальскі ды Вучыцельскі выкрываць грахі людзей, каб людзі сьцерагліся грахоў. Дзеля гэтага Ян, што Хрыста ахрысьціў, выкрываў Герода (Мк. 6: 18), прарокі ілжэпророкаў, Сам жа Хрыстос ды Ягоныя Апосталы і Стэфан выкрывалі фарысэяў ды ўсіх крывадушнікаў (Дзеі 6-7). Але на гэтым спынімся.
ПЫТАНЬНЕ
Калі ўсякая няпраўда грэх, то Абрагам саграшыў, калі, прыйшоўшы ў Эгіпет, не сказаў, што Сара была ягонай жонкай, але зваў яе сваёй сястрой (Роду 12, 20, 26). Тое ж ён зрабіў, калі гасьцяваў у зямлі Гэрарскай. Тым жа звычаем учыніў Ізаак у той жа зямлі Гэрарскай.
АДКАЗ
Адна справа хлусьня, іншая утаеньне ў час патрэбы. Хлусіць той, хто праўду зьмяняе ў няпраўду, жадаючы такім чынам зрабіць бліжняму блага або яму нашкодзіць. Хто так робіць, той парушае гэтае дзевятае слова.
Але ж сьвятыя мусілі часам некаторыя справы утойваць, каб ня здарыліся рэчы горшыя. За ўзор маем гебрайскіх павітух (Вых. 1), якія казалі эгіпецкаму фараону, што жанчыны-гебрайкі, нараджаючы дзяцей, ня клікалі павітух. Не было гэта праўдай, але павітухі добра зрабілі. Фараон загадаў ім забіваць сыноў гебраек, а яны такім чынам не выконвалі ягоную жорсткую пастанову. А што тыя павітухі не сагрышылі, Дух Сьвяты сьведчыць праз Майсея, які піша, што Бог дабраславіў тых павітухаў.
Гэтаксама ўчыніла Рагаб у Ерыхоне (Іс. Нав. 2): калі Ерыхонскі валадар загадаў ёй выдаць пасланцоў Ісуса Навіна, яна, схаваўшы іх, сказала, што пасланцы ўжо пайшлі з гораду. Дык жа ў тым Рагаб не саграшыла, і ня можа гэта лічыцца хлусьнёй, бо яна так зрабіла, каб абараніць жыцьцё тых выведчыкаў.
Тым жа звычаем адна жанчына абыйшлася з Ахімаасам ды Ёнатанам выведчыкамі Давіда (2 Сам. 17). Схаваўшы іх у калодзежы, яна
слугам Авесоломовым, ижь пошли, напившися мало воды. И иных много есть таковых взоровъ у Святомъ Писанию.
Прото надобе разность знати межи лжою а потребнымъ утаеньемъ. Ложь не только естъ утаенье правды, але к тому причиненье неправды къ шкоде или кривде невинного человека. Опять, утаити чого для пожитку невинного не естъ ложь ани грех, але естъ милосердие. Авраамъ не для того Саррю сестрою звалъ межи чужих людей, абы имъ што злого мыслилъ, але абы только самъ безпеченъ от нихъ был. Прото ани лгалъ у той мере, ани грешилъ.
Да вед же паметуй, яко всякаа ложь грех естъ, если бы не за великою потребою была, яко похлебство, або коли кто безпотребне только або для звычаю, або для тошчое славы небылые речи кажеть. От такового звычая винен ся человекъ гамовати. Хрістос бо рече: «Буди слово ваше ей, ей, ни, ни. Лихое же сея от непріязни естъ» (Матф. 5: 33-41).
ПЫТАНЬЕ
Карает ли Богъ оныхъ, которіи противу сему слову девятому чинять?
ОТКАЗЪ
Понеже Сам Бог естъ истинная правда, не можеть любити лжи и всякое неправды. И того для, всех ложь и неправду говорачих обецалъ карати и караеть по вси часы. Яко написано: «Погубиши всех, глаголюшчихъ лжу» (Псалом 5). Соломонъ теже рече: «Сведетель лживый не будеть без помсты, и кто направду молвить, не съкриется» (Притч. 19). И опять, той же пишеть: «Сведитель ложенъ погибнетъ» (Притч. 21). И маемь на взорь Ананию и Самфірю, его жону, которых Богъ наглою смертію лжи деля скаралъ (Деан. 5).
ПЫТАНЬЕ
Што оным будеть, которіи тому слову послушни?
ОТКАЗЪ
Великие заплаты обецуеть Богъ у слове Своемъ тымъ, которіи бы правду и знали, и говорили. Яко напервей естъ у псалме 14 написано: «Господи, кто обитаеть в жилишчи Твоем, или кто вселится в горю святую Твою. Входяй безъ порока и делая правду. Глаголяй истину въ сердци своем, иже не у льсти языком своимъ. И не сътвори искренему своему зла, и поношенія не пріять на ближния своя». А мало нижей рече: «Кленыйся искрнему своему и не отметая ся. Творяй сия, не подвижется въ веки».
Лепшие заплаты быти не могуть, яко которіе зде Духъ Святый обецуеть. Напервей бо обецуеть Царствіе Небесное, а потом добрую совесть. А на ином месте Духъ Святый тако рече: «Кто ест человекъ, хотяй живота, любяй дние видети благы. Удержи языкъ твой от зла, и устне свои, еже не глаголати льсти» (Псалом 33). Зде опять обецуеть и животъ долгы, и достатокъ къ выхованью оному, кто бы языку своему воли не дал.
сказала слугам Абесалома, што тыя, напіўшыся крыху вады, ужо зыйшлі. Ды шмат яшчэ такіх узораў ёсьць у Сьвятым Пісьме.
Дзеля гэтага і трэба ведаць розніцу паміж хлусьнёй ды патрэбным утаеньнем. Хлусіць значыць ня толькі праўду схаваць, але да таго ж рабіць няпраўду, каб нашкодзіць ці каб пакрыўдзіць бязьвіннага чалавека. Зноў жа, утойваць штосьці дзеля добрага камеру не хлусьня і ня грэх, але міласэрнасьць. Абрагам сярод чужых людзей назваў Сару сястрою не таму, што задумаў супраць іх нешта благое, але толькі каб самому быць у бясьпецы. Таму ён ані схлусіў, ані саграшыў.
Дык жа памятай, што ўсякая хлусьня грэх, калі толькі не дзеля вялікай патрэбы сказана, гэтаксама як і грэх выхваляцца або без патрэбы, толькі дзеля звычаю або дзеля мінаючай славы, небыліцы распавядаць. Такой звычкі мусіць чалавек сьцерагчыся, Хрыстос бо сказаў: «Хай жа тады слова вашае будзе: “Так, так”. “Не, не”. А што болей — гэта ад ліхога» (Мц. 5: 37 ).
ПЫТАНЬНЕ
Ці карае Бог тых, што грашаць супраць гэтага дзевятага слова?
АДКАЗ
Паколькі Сам Бог праўда, ня можа Ён любіць хлусьню ды ўсякую няпраўду. I дзеля гэтага ўсіх, хто хлусіць ды гаворыць няпраўду, Ён абяцае караць ды ва ўсе часы карае, як напісана: «Выгубіш усіх, хто гаворыць няпраўду» (Пс. 5). Салямон таксама казаў: «Фальшывы сьведка не ўсьцеражэцца кары, і не схаваецца той, хто гаворыць хлусьню» (Прып. 19). Ды, зноў жа, ён там піша: «Крывадушны сьведка загіне» (Прып. 21). За ўзор маем Ананію ды Сапфіру, ягоную жонку, якіх Бог дзеля няпраўды пакараў раптоўнаю сьмерцю (Дзеі 5).
ПЫТАНЬНЕ
Што будзе тым, хто гэтага слова паслухаецца?
АДКАЗ
Вялікую ўзнагароду абяцае Бог у Сваім Слове тым, хто ведае ды вызнае праўду. Так найперш у четырнадцатым псальме напісана: «Госпадзе, хто будзе жыць у доме Тваім? Хто паселіцца на тары Тваёй сьвятой? Той, хто жыве беззаганна і справядліва, і гаворыць праўду ў сэрцы сваім, і не абмаўляе сваім языком. Той, хто ня робіць благога бліжняму свайму і не ачарняе суседа свайго». Ды трохі далей сказана: «Той, хто спаўняе, хаця і зь некарысьцю для сябе, прысягае. Хто так робіць, не пахісьнецца навек».
Няма ўзнагародаў лепшых за тыя, што тут Дух Сьвяты абяцае. Найперш бо Ён абяцае Валадарства Нябяснае, а потым добрае сумленьне. А ў іншым мейсцы Дух Сьвяты так сказаў: «Які гэта чалавек, што любіць жыцьцё, хоча доўга жыць і цешыцца шчасьцем? Не распускай свайго языка і вусны свае сьцеражы ад ліхіх слоў» (Пс. 33). Тут Ён зноў абяцае і доўгае жыцьцё, і дабрабыт тым, хто ня дасьць волі свайму языку.
ПЫТАНЬЕ
Говори десятое слово Божіих заповедей.
ОТКАЗЪ
Десятое слово есть: «Не похочеши жоны ближнего своего, и ни дому его, и ни поля, и ни паробка, и ни невольницы, и ни вола, и ни осла, и ни чего, што его есть».
ПЫТАНЬЕ
Чого Богъ по нас у том слове хочеть?
ОТКАЗЪ
Хочеть, абыхмо о Его Законе иначей розумели, нежели о человечихъ законехъ. Человечие бо уставы або законы делом только зла чинити забраняють, а того за справедливого поличають, кто бы оные зверъху только чинилъ. Але Законъ Божій не только делом зла чинити заказуеть, но того по кажном хочеть, абы не сердцомъ, ни помысломъ, ни хотеньемъ противу ему выстповалъ. А кто бы тому досыть чинилъ, то естъ николи не похотелъ, того Законъ Божій за невинного поличаеть.
ПЫТАНЬЕ
Чи можеть человек того довести, абы не похотелъ або не пожадалъ?
ОТКАЗЪ
И сами по собе знати можемъ, и Слово Божіе сведчить, яко не можеть никто тому досыть учинити, абы в немъ похоти не было.
ПЫТАНЬЕ
Естли бы того никто исполнити не моглъ, для чого жь Богъ далъ сию заповедь?
ОТКАЗЪ
Не только сее заповеди, але иныхъ всех исполнити человекъ не можеть. Бо кажная заповедь достаточного выполненья потребуеть и хочеть, яко вже мовили есмо, а человекъ утратилъ таковую силоу, ставшися подданый греху. Яко и Апостолъ тую же вину даеть, где рече: «Закон духовенъ естъ, азъ же плотенъ» (Рим. 7: 14-8: 1).
Прото не для того Богъ далъ Законъ, абы и человек выполнити могъ, але наболей абы позналъ и обачилъ недостатокъ свой. А обачивши, абы у собе не уповалъ, але бы где инде лекарства и спасенья искалъ. А для лепъшего вырозуменья обачь а паметай, ижь троякій естъ пожитокъ Закона наказание, которого и добрим, и злым потреба. Хочеть бо Богъ, абы зліи люди были гамовани и карани. А добрим потреба науки и наказанья, наболей молодым людемъ и простымъ.
Другый пожитокъ Закона къ обличанью греховъ и престрашанью совести. О чом Апостолъ пишеть: «Законом познание греха» (Рим. 3: 19-4: 4). А на иномъ месте: «Законъ гнев съделавяеть. Бо естли бы никакова закона не было, а по чом бы знати трехъ?» (Рим. 4: 13-25)
ПЫТАНЬНЕ
Кажы дзесятае слова Божых прыказаньняў.
АДКАЗ
Дзесятае прыказаньне: «Не пажадай жонкі бліжняга свайго, і не жадай дому бліжняга свайго, ані поля ягонага, ані парабка ягонага, ані служанкі яго, ані вала яго, ані асьляці яго ды нічога, што ягонае».