Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
ОТКАЗЪ
Не потому Богъ светъ створилъ, яко дойлид, хоромину поставивши, не дбаеть о ней або и отойдеть от нее, але створивши Богъ светь заховуеть его и промышлениіем Своем водить. Яко Сам Спаситель рече: «Отецъ Мой доселе делаеть, и Азъ делаю» (Іоан 5: 17-23). Той же сведчить, яко без воли Отца Небеснаго и едина птица не падеть на землю (Матф. 10: 23-30). А на иномъ месте известно кажеть, яко той же Отецъ питаеть их (Матф. 6: 22-30).
Тое жь везде у Святомъ Писанію Дух Святый ознамуеть, а наболей Давыдом в Псалтыры, где тако пишеть: «Очи всех на Тя уповають, Господи, и Ты даеши имъ пишчу въ благо время. Отверзаеши Ты руку Твою, и насышчаеши всяко животно благоволенія» (Псалом 103). А на
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго называеш Бога Айцом?
АДКАЗ
Дзеля таго, што Ён мае Сына Госпада нашага Ісуса Хрыста. Паколькі ж Ісус Хрыстос родны Сын Божы, а мы з Хрыстом адна плоць, або адно цела, то і нам Бог Айцец.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго ты завеш Яго Ўсемагутным?
АДКАЗ
Бо Ён усё трымае ў Сваёй уладзе, радзіць усім сьветам паводле Свайго провіду ды кожным стварэньнем, як хоча, кіруе.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго далучаеш словы: «Творцу неба і зямлі»?
АДКАЗ
Каб мы, разам зь людзьмі бязбожнымі, якія ня вераць, што сьвет створаны Богам, не меркавалі, што сьвет сам сабою напачатку стварыўся.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго толькі неба і зямлю ўзгадваеш, Бог жа ня толькі неба ды зямлю стварыў, але і ўсе іншыя рэчы?
АДКАЗ
Праўда, што ня толькі неба і зямлю Бог стварыў; але паколькі ўсе рэчы знаходзяцца або на зямлі, або на небе, таму досыць толькі зямлю ды неба ўзгадаць. Дзеля гэтага ў Нікейскім вызнаньні гаворыцца: «Усяго бачнага ды нябачнага», гэтыя бо словы ўсё створанае азначаюць.
ПЫТАНЬНЕ
Як ты мяркуеш пра Бога: ці толькі на той час Ён аб’явіў Сваю дабрыню і моц, калі стварыў сьвет, ці таксама і зараз аб’яўляе?
АДКАЗ
Не дзеля таго Бог стварыў сьвет, каб, як дойлід, будынак паставіўшы, ня дбаць пра яго або прэч зыйсьці. Але, стварыўшы сьвет, Бог яго беражэ ды кіруе ім паводле Свайго провіду, як Сам Збаўца сказаў: «Айцец Мой дагэтуль так робіць, і Я так раблю» (Ян 5:17). Ён жа нам сьведчыць, што бяз волі Айца Нябеснага нават птушка не ўпадзе на зямлю (Мц. 10: 29), аў іншым мейсцы кажа, што тэты ж Айцец іх корміць (Мц. 6: 26).
Тое самае паўсюль у Сьвятым Пісаньні Дух Сьвяты абвяшчае, а найбольш праз Давіда ў Псальмах, дзе Ён так піша: «Усе яны на Цябе, Госпадзе, спадзяюцца, і Ты даеш ім есьці ў свой час. Адкрываеш Ты руку, і насычаеш усё жывое дабраславеньнем» (Пс. 104). А ў іншым мейсцы Ён так кажа: «Сьпявайце Госпаду хвалебную песьню, на гусьлях слаўце Бога нашага, Які неба пакрывае хмарамі, дождж на зямлю
иномъ месте рече: «Воспойте Господеви въ исповедании, пойте Богови нашему въ гуслех. Одеваюшчему небо облаки, уготовяешчему земли дождь. Прозябаюшчему на горах сено, и траву на службу человекомъ. Даюшчему скотом пишчу их, и птенцем врановымъ призываюшчимъ Его» (Псалом 146).
Сия слова того нас учять, ижь Богъ милостивый не только вси речи створилъ, але створивши промышленіемъ Своемъ заховуеть, боронить, выховуеть и всего, чого потреба, достаточне додаваеть. Той Самъ ест виною всех речей, которие ся на свете деють. Той бо даеть дождь, сушу, ведро и непогоду, урожай и голодъ, здоровье и хворобы. Без воли Его ничто ся не дееть. Естъли бы той не держалъ а премудростію Своею не водилъ, не можно бы небу, и земли, и всей твари стояти. Того для Его пристойне Вседержителем или Всемогушчем святая церковъ нарицаеть.
ПЫТАНЬЕ
Поведелъ есь, яко Богъ всеми обладаеть, ино и беси, и нечестивіи человеци по воли Божіей чинять?
ОТКАЗЪ
Хотя жь беси и нечестивіи люди Божіимъ Духомъ не ведутся, да ведже предся их в руце Своей яко на оузде держить, ижь далей поступити не могуть, хыба яко имъ Богъ попустить. К тому ешче чинить с них слугами воли Своее, ижь мусять ю выполнити, хотя бы не рады. Яко вчинили, Сына Божія на крестъ пригвоздивши.
ПЫТАНЬЕ
Што того за пожитокъ ведати, ижь Богъ владаеть злыми людьми и Сатаною?
ОТКАЗЪ
Великъ с того познанья силы Божіей над Сатаною и злыми людьми ест пожитокъ и великое утешенье. Бо если бы их Богъ не нуздалъ, чинили бы вернымъ, што бы хотели. Зачим бы съвесть кажного успокоена быти не могла. Але тепер, поневажь безъ Божіего допушченья ни беси, ни злые люди зашкодити не могуть, а кто ся их боить? Яко нас Самъ Господь сими словы упевняючи, къ смелости напоминаеть: «И власы главы вашея изъчтены суть, не бойтеся» (Лука 12: 2-7).
ПЫТАНЬЕ
Говори другую часть гасла Хрістіанского.
ОТКАЗЪ
Другаа часть гасла ест в ней же исповедуемъ Сына Божіего Г оспода нашого сими словы: «И въ единаго Господа Ісус Христа, Сына Божія единородного, иже от Отца роженого преже всехъ векъ, светъ от света, Бога истинна от Бога истинна, роженна а нестворенна, единосушчна Отцю, Им же вся бышя».
пасылае, траву на тарах узрашчае, дае скаціне пашу яе, корм груганятам, што клічуць Яго» (По. 146).
Гэтыя словы нас вучаць, што міласьцівы Бог ня толькі ўсё стварыў, але, стварыўшы, Сваей мудрасьцю беражэ, абараняе, забясьпечвае ды ўсё патрэбнае дае дастаткова. Ён Сам прычына ўсяго, што дзеецца на сьвеце. Ён бо дае дождж, сьпёку, пагоду ды непагадзь, ураджай ды голад, здароўе ды хваробы. Бяз волі Ягонай нічога не адбываецца. Калі б Ён не бярог ды паводле мудрасьці Сваёй ня вёў, не сталася б ані неба, ані зямлі, ані ўсіх стварэньняў. Дзеля таго Сьвятая Царква называе Яго пачціва Ўседзяржыцелем, або Ўсемагутным.
ПЫТАНЬНЕ
Сказаў ты, што Бог усім валадарыць, няўжо і бесы, і бязбожнікі дзейнічаюць паводле Божай волі?
АДКАЗ
Хаця бесы ды бязбожнікі ня водзяцца Божым Духам, ды ўсё адно Бог іх у руцэ Сваёй, як у цуглях, трымае, так што яны далей ня ступяць, хіба толькі калі Бог ім дазволіць.
Да таго ж Ён робіць іх слугамі Сваёй волі, якую яны мусяць, нават ня хочучы, споўніць. Было так, напрыклад, калі яны Сына Божага ўкрыжавалі.
ПЫТАНЬНЕ
Які нам здабытак ведаць, што Бог валадарыць над благімі людзьмі ды шатанам?
АДКАЗ
Вялікі здабытак ды вялікая пацеха ведаць, што Бог мае моц над шатанам ды благімі людзьмі. Бо калі б іх Бог не зацугляў, рабілі б яны верным што хацелі. Тады і сумленьне кожнага не магло б супакоіцца. Але цяпер, калі бяз Божага дазволу ані бесы, ані благія людзі ня могуць шкодзіць, хто будзе іх баяцца? Сам Госпад у такія словы нас запэўнівае, дзеля сьмеласьці нагадваючы: «Нават валасы вашыя на галаве палічаныя, дык ня бойцеся» (Лк. 12: 7).
ПЫТАНЬНЕ
Гавары другую частку хрысьціянскага «Паролю».
АДКАЗ
Другая частка паролю тая, дзе мы вызнаём Сына Божага, Госпада нашага, у такія словы: «Веру ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага адзінароднага, Які з Айца народжаны перад усімі вякамі, Сьвятло са Сьвятла, Бога праўдзівага з Бога праўдзівага, народжанага, а ня створанага, адзінасутнага з Айцом, празь Яго ўсё сталася».
Гэта вызнаньне веры ў Боскасьць Сына Божага, а словы, што будуць пасьля, кажуць пра Ягонае ўцелаўленьне такім звычаем: «Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў зь неба, быў пача-
Се есть исповеданье веры о божестве Сына Божіа, а которие потом слова будуть, о въчеловечестве Его розумеются на тотъ обычай: «Нас ради человеки и нашего спасенія ради съшедшаго съ небесъ, и въплотившагося от Духа Святога и Маріа девы въчеловечшася, распята же за ны при Понтеистем Пилате, и страдавше и погребена, и въскресша въ третій день по Писаніих, и въшедша на небеса, и седяшча одесную Отца и пакы грядушчаго съ славою судити живым и мертвымъ, Его же царствію несть конца». Сия есть вторая часть.
ПЫТАНЬЕ
Чого насъ оучить сяя часть?
ОТКАЗЪ
Напервей намъ выписуеть Сына Божіего, иже ест единъ з Богомъ Отцом, потом иже есть Спасителем нашемъ.
ПЫТАНЬЕ
Чого для зовешь Ісоусомъ Сына Божіего?
ОТКАЗЪ
Іжь Ему тое имя за повеленіем Божіемъ далъ аггелъ, нежели ся почалъ в животе пречистое девы (Матф. 1: 18-25, Лука 1: 24-38).
ПЫТАНЬЕ
Яко ся тое имя розумееть, а якое есть слово «Ісус»?
ОТКАЗЪ
«Ісус» есть слово еврейского языка, розумеется на нашь языкъ «Спасъ», или «Спаситель». Слушне убо сее имя Сыну Божіему дано. Бо хотя жь и первей были, которих Ісусами звано, яко сына Навинова и оного ерея, о котором в Захаріи (Зах. 3), тежь и Сираховича, лечь тіи никого спасти не могли. Той единый Сынъ Божій сый, известно, люди Своя спасаеть от греховъ ихъ.
ПЫТАНЬЕ
Опять и тое ми скажи, чого для Сынъ Божый наречеся Хрістос?
ОТКАЗЪ
«Христосъ» слово гречское, выкладается на словеньский языкъ «Помазаный». Былъ бо обычай подъ Закономъ Моисеевымъ оныхъ помазовати елеомъ или маслом, се есть, оливою, которих на царство або на Іерейство брано. И таковыхъ царей и іерей хрістами или помазаньцами звано. Прото и Сынъ Божій, поневажь принявши тело, зостал видимый и жрецъ, або іерей, и царь, слушне ест названъ Хрістос, то есть помазанный царь и іерей.
ПЫТАНЬЕ
Какимъ масломъ или оливою помазанъ ест Господь?
ты з Духа Сьвятога і прыняў цела зь дзевы Марыі, укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, пакутаваў і быў пахаваны, і ўваскрос на трэці дзень паводле Пісаньняў, узыйшоў на неба, сядзіць праваруч Айца і прыйдзе ў славе судзіць жывых і памерлых, Яго ж валадарству ня будзе канца.» Гэта і ёсьць другая частка.
ПЫТАНЬНЕ
Чаму вучыць нас гэтая частка?
АДКАЗ
Перадусім яна нам тлумачыць, што Сын Божы адзінасутны Богу Айцу, а потым, што Ён наш Збаўца.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго ты завеш Сына Божага «Ісус»?
АДКАЗ
Бо Яму гэтае імя на загад Божы даў анёл, перш чым Сын Божы пачаўся ва ўлоньні прачыстае дзевы (Мц. 1: 21; Лк. 1: 31).
ПЫТАНЬНЕ
Як разумець гэтае імя, што значыць слова «Ісус» ?
АДКАЗ
«Ісус» слова гебрайскай мовы, на мове нашай яно значыць «Спас», або «Збаўца». Слушна гэтае імя дадзена Сыну Божаму, бо хаця і раней былі людзі, якіх звалі імем «Ісус», напрыклад, сын Навіна і сьвятар з кнігі Захарыі (Зах. 3), таксама сын Сырахаў, аднак яны нікога не маглі збавіць. Адзін толькі Сын Божы збаўляе, як вядома, людзей Сваіх ад грахоў іхніх.
ПЫТАНЬНЕ
Зноў жа, і тое мне скажы, чаму Сын Божы названы Хрыстос?
АДКАЗ
«Хрыстос» слова грэцкае, на мове славянскай яно значыць «памазаны». Быў бо падчас Закону Майсеявага звычай памазваць алеем або маслам (значыць, аліваю) тых, што прызначаліся на валадарства або на сьвятарства. Такіх валадароў ды сьвятароў называлі хрыстамі, або памазанцамі. Дзеля таго і Сын Божы, прыняўшы цела, стаў банным сьвятаром, або ярэем, і валадаром, і таму слушна названы Хрыстос, гэта значыць, памазаны валадар і сьвятар.