Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Перадусім бо яно азначае «магіла», як у Псальмах Давід напісаў: «Бо не пакінеш душы маёй у пекле, не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьня» (Пс. 15). Тут Давід кажа «пекла» замест «магіла»: «Не пакінеш душы маёй у пекле» азначае тое ж, што і калі б ён сказаў: «Не пакінеш душы маёй у магіле.» Тым жа звычаем разумей словы Якуба, калі ён пра Язэпа так сказаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у пекла» (Роду 37). Зноў жа, часам гэтае слова азначае тое мейсца, дзе знаходзяцца душы грэшнікаў, як у прыповесьці пра багацея ды пра Лаза­ра Хрыстос гаварыў: «Памёр таксама і багаты, і быў пахаваны. I ў пекле, церпячы мукі... » (Лк. 16: 22-23), маючы на ўвазе мейсца асуджаных або грэшнікаў.
Што ж датычыцца зыходжаньня Хрыста ў пекла, не павінны мы разважаць пра гэта як тыя, што, старэчыя выдумкі змысьліўшы, напісалі, нібыта Хрыстос у той час, калі Ягонае цела ляжала ў магіле, меўся зыйсьці ў мейсца, дзе былі душы сьвятых айцоў, ды адтуль Ён гэтыя душы вывеў. Нідзе бо пра гэта не напісана.
ПЫТАНЬНЕ
Кажаш, што пра зыходжаньне Хрыста ў пекла Сьвятое Пісьмо нідзе ня ўзгадвае, але мне здаецца, што ў многіх мейсцах пра гэта знойдзем. Перадусім, у першым лісьце сьвятога Апостала Пятра ясна пра гэта напісана ў такія словы: «Хрыстос таксама памёр за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб вас давесьці да Бога, забіты де­лам, але пакліканы Духам да жыцьця. У Ім пайшоў вясьціць збаўленьне нават духам, замкнутым у вязьніцы» (1 Пт. 3: 18-19).
Тут, як мне здаецца, Апостал дакладна піша пра зыходжаньне Збаўцы ў пекла. Яшчэ адно мейсца знойдзем у Прарока Захарыі ў такія словы: «I ты ў крыві запавету твайго вызвыліў зьняволеных сваіх з рову бязводнага. Вярніцеся ў крэпасьць, вязьні надзеі: сёньня такса­ма абвяшчаю, што ўзнагароджу цябе ўдвая» (Зах. 9). I тут, як я бачу,
том же съшествии Пророкъ говорить, и сведчить, яко Христос выпу­стилъ юзники из рова в немъ же не было воды. То естъ, души святых от ада.
У иного тежь Пророка Самъ Богъ обещался ворота адова съкрушити предъ Господемъ, сими бо словы рече: «Аз пред Нимъ пойду, и горы уравнаю, врата меденая съкрушю, и верея железныя сломлю, и дам Ти іменія темная и съкровеная», и прочая (Ісаіа 45). У псалме теже оныя слова: «Возмете врата князи ваша и възмитеся врата веч­ная, и внидеть Царь славы» (Псалом 23), на кого речены суть, естъли не на князей адовыхъ, егда Христос къ аду пришолъ?
А не только Святое Писаніе, але и богословци съшествіе Христо­во въ адъ въспомнають, межи которих Дамаскинъ тако пишеть: «Съниде въ адъ душа Божественная, дабы яко на земли сушчии правды въсіа солнцомъ, тако и иже под землею въ тме и сени смертней седяху, светъ да оувидять» (В третіих книгах православныя веры). Откажи ми на тое.
ОТКАЗЪ
Ведаю, яко вже от давного часу вкралося сее домниманье межи Христіянъ, иже не толико поспольство, але и наоучени неціи чудно о аде и о съшествіи въ адъ Христове розумеють. Напервей бо кажють, яко адъ ест въ средине земли. Потомъ о Христе тако розумеють, яко душа Его, розделившися с телом и лежашчему Ему въ гробе, съшла з многыми аггелы въ адъ и оттуле вывела души отец святых. И к тому своему домниманью приберають от Святого Писаніа тые сведетельства от посланіа Петрова, от пророчества Захаріина, Ісаіна и иных.
Лечь ся не тако съшествіе Христово въ адъ розумееть. Тые теже Писанія не о томъ пішють. Ведомо бо от Святого Евангеліа, яко Хрис­тос, умераючи, не въ адъ обещался ити, але напервей, розбойника покаяне пріимаючи, обещалъся с нимъ того жь дня в рай быти, а потом въ руще Богу предалъ дух Свой. Прото ани при смерти, ани пред томъ не поведелъ то Господь, абы мелъ в адъ сходити. Бо естли бы тако мелъ учинити, предповеделъ бы о том первей ученником, яко и иныя вся дела Своя, яже створити мелъ, а на чом бы оправданіе нашое належало, предповеделъ. Оповеделъ далеко ешче пред томъ, неже­ли пришло, пойманье Свое. Оповеделъ битье, преданье языком, по­руганье, роспятье и тридневное у гробе отпочиванье, из мертвых въскресенье, на небеса възнесеніе, Духа Святого съшествіе. Чого бы для и сего въ адъ съшествіа не оповеделъ?
Бо иже некоторіи говорять, яко Христос оными словы обещался въ адъ сниити душею, где рече къ книжникомъ: «Яко Іона бе въ чреве китове три дни и три ношчи, тако будеть Сынъ человеческій въ сердци земли три дни и три ношчи» (Матф. 12: 38-45), ничого не помагають. Бо тые слова не о съшествіи въ адъ, але о тридневномъ въ гробе лежани Христос поведел. Яко и вси богословщи розумеють, а наболей Самъ Христос ознамуеть. Бо бытье оное Свое в земли за знамя обещал книж-
Прарок кажа пра тое ж зыходжаньне ды сьведчыць, што Хрыстос выпусьціў зьняволеных зь ямы, у якой не было вады, значыць, душы сьвятых зь пекла.
Таксама ў іншага Прарока Сам Бог абяцаўся скрышыць брамы пекла перад Госпадам, у такія бо словы прамовіў: «Я пайду перад Табою і паніжу горы, брамы чыгунныя разаб’ю і запоры жалезныя паламаю. I перадам Табе схаваныя скарбы і багацьці сакрытыя» і так далей (Іс. 45). Таксама ў псальме вось гэтыя словы: «Адчыніце, князі, брамы вашыя, адчыніце брамы вечныя, ды ўвойдзе Валадар Славы» (Пс. 23) да каго іншага былі зьвернуты, калі не да князёў пекла, калі Хрыстос у пекла зыходзіў?
Ды ня толькі Пісьмо Сьвятое, але і багасловы кажуць пра зыхо­джаньне Хрыста ў пекла, адзін зь іх, Дамаскін, так піша: «Зыйшла ў пекла Боская душа, каб, і на зямлі жывучым, і пад зямлёю, у цемры і ценю сьмерці сідзячым, зазьзяла сонца праўды» (у трэцяй кнізе праваслаўнай веры). Адкажы мне на гэта.
АДКАЗ
Ведаю, што з даўніх часоў узьнік сярод хрысьціянаў звычай (ды ня толькі сярод людзей простых, але і сярод вучоных), неяк дзівацкі пра пекла ды пра зыходжаньне ў пекла Хрыста разважаць. Перадусім яны кажуць, што пекла зьмяшчаецца ў сярэдзіне зямлі. Далей, пра Хрыста яны мяркуюць, што Ягоная душа, разьдзяліўшыся зь целам, пакуль цела было ў магіле, зыйшла з анёламі ў пекла і вывела адтуль душы сьвятых айцоў. Да такога свайго меркаваньня яны далучаюць ўзгаданыя сьведчаньні зь Пісьма Сьвятога: зь лісту Пятра, з прароцтваў Захарыі, Ісаі ды іншых.
Але ж ня так трэба разумець зыходжаньне Хрыста ў пекла, ды і гэтыя сьведчаньні зь Пісаньняў не пра пекла кажуць. Вядома бо са Сьвятога Эвангельля, што Хрыстос, паміраючы, абяцаў ня ў пекла зыйсьці, але, перадусім, прыймаючы пакаяньне разбойніка, абяцаў у той жа дзень быць зь ім у раі, а потым у руку Божую аддаў Дух Свой. Ані перад сьмерцю, ані паміраючы не казаў Госпад, што зьбіраецца зыходзіць у пекла. Бо калі б Ён меўся так ўчыніць, прадрок бы гэта найперш вучням, як прадракаў ім усе іншыя Свае справы ды як прадракаў, на чым палягае нашае апраўданьне. Прадрок бо Ён, перш чым тое здарылася, што Яго схопяць, казаў пра пакуты, здраду, зьдзекі, укрыжаваньне, трохдзённае знаходжаньне ў магіле, уваскрасеньне з памерлых, узнясеньне на неба, спасланьне Духа Сьвятога. Чаму б дзеля гэтага і зыходжаньне ў пекла не прадрачы?
А што некаторыя гавораць, нібыта Хрыстос абяцаў зыйсьці душою ў пекла, калі сказаў кніжнікам: «Як Ёна быў у чэраве кіта тры дні ды тры ночы, так будзе Сын Чалавечы ў сэрцы зямлі тры дні ды тры ночы» (Мц. 12: 40), то і яны не даюць рады, бо Хрыстос гаварыў не пра зыходжаньне ў пекла, але пра тое, што будзе ляжаць тры дні ў магіле. Так і ўсе багасловы мяркуюць, але, перадусім, Сам Хрыстос так аб-
никомъ. А естьли знамя, ино потреба, абы было явно. Съшествіе пакъ въ адъ не могло быти явно. А такъ вже каждый розумети можеть, иже сее о душевномъ съшествіи Христове въ адъ домниманье не ест певное, поневажь о немъ Христос ни однымъ словомъ не предповеделъ.
Тое пакъ мовлю не у тотъ обычай, абыхъ съшествіа Христова въ адъ не верил, але иже не таково было, яковое они домнимают. Пото­му жь и о аде омыляются. Бо тако о ним розумеють, яко бы серед земли замокъ твердый съ железными верейми былъ, у котором души святыхъ, они же до Христа померли, яко вязни замкнены были. Сия суть старечьские басьни. Бо нигде же нам Богъ места, на котором бы адъ былъ, не ознамилъ. Прото и богословци не згожаются, пишючи о томъ. Златоусты, пишючи на оные Христовы слова: «Неключимаго раба въверзете въ тму кромешную» (Матф. 25:14-30), кажеть, яко неціи домниваются, аду быти не в земли, але кроме или въне света, и того для, поведаеть, Христос не рече: «Въвержете въ тму преисподню», але: «кромешную».
Прото, поневажь намъ Христос места того не ознамилъ, а к тому толковники не згожаются, лепшей того такъ занехати. Доволно нам ведати и верити, яко адовы муки суть оуготованые діаволу и аггеломъ его от века, их же причастники будуть вси нечестивіи (Матф. 25). О место пакъ непотребна речь сваритися. Тым же обычаемъ о душахъ отецъ, они же до Христа померли, не ест речь христіаньская домнивати, абы под рукою бесовскою были. Бо напротиву того мниманья Самъ Христос стоить, где у притчи о богатом и о Лазари явно кажеть, яко по смерти Лазареве донесенъ был черезъ аггелы на лоно Авраамле (Лу­ка 16). Видишь, не рече: «Беси поймали и донесли въ адъ», але: «Аггели на лоно Авраамле». Што пакъ о Лазари поведелъ Господь, тое жь далъ знати о всехъ блаженыхъ душахъ. К тому и у книзе Премудрости написано: «Праведных души в руце Божіей, и не прикоснется имъ мука» (Прем. 3). 3 молитвы теже славного пророка Иліи розумети мо­жемъ, иже души угодниковъ Божіихъ не въ адъ ани в муки, але в руце Божіе из тела исходили. Тако бо Иліа молится Богу, утекши от лица Іезавеле царице въ пустыню, и рече: «Досыть ми ныне, пріими оуже душю мою от мене, Господи, яко не лепший азъ есмь, нежели отци мои» (3 Цар. 19). Если бы Иліа мелъ въ адъ душю свою предати, яко теперь неціи розумеють, не просилъ бы Бога о смерть, ани бы к Госпо­ду рекл: «Пріими душю мою», если бы въ адъ ити мела. Але ведаючи Пророкъ, яко смерть мела ему не муку, но отпочиненье принести и конецъ скорбем оучинити, а наболей, ижь душа его мела в руце Богу ити, того для безпечно о смерть просить. Бо если бы ся такового житла по смерти надеялъ, яковое тіи поведають, што жь бы Иліа зыскал? Не лепшей ли ему было критися зде и втекати пред царицею, нежели, въ адъ съшедши, въ тме, яко мнихи домнимают, и в везени у діавола быти? Гоненье бо Іезавеле, хотя жь было страшно, але не долго и с нею згинути мело. Надеюся, иже вже с тых доводовъ явно, яко души оныхъ