Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
вяшчае, тое бо Сваё знаходжаньне ў магіле Ён абяцаў кніжнікам як знак. А калі гэта знак, то павінен быць бачным. Зыходжаньне ж у пекла не магло быць бачным. А калі так, то кожны можа зразумець няпэўнасьць гэтага меркаваньня пра зыходжаньне душы Хрыста ў пекла, бо Хрыстос не прадрок яго аніводным словам.
Гавару гэта не таму, што ня веру ў зыходжаньне Хрыста ў пекла, але таму, што не было яно такім, як некаторыя мяркуюць. Разважаючы пра пекла, яны памыляюцца, уяўляючы яго як умацаваны замак з жалезнымі брамамі, у якім, нібы вязьні, зачынены душы сьвятых, што памерлі да Хрыста. Усё гэта старэчыя выдумкі, бо не аб’явіў нам Бог такое мейсца, у якім бы знаходзілася пекла. Дзеля гэтага і багасловы між сабою не згаджаюцца, на тэты конт пішучы. Залатавусны, разва­жаючы пра словы Хрыста: «А слугу нягоднага ўкіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгатаньне зубамі» (Мц. 25: 30), кажа, што, паводле некаторых меркаваньняў, пекла знаходзіцца не ў зямлі, але па-за ёю, дзеля таго Хрыстос не сказаў: «Укіньце яго ў цемру надзем­ную», але: «Укіньце яго ў цемру вонкавую».
Дзеля таго, што Хрыстос не адкрыў нам такое мейсца, ды дзеля таго, што і тлумачальнікі між сабой не згаджаюцца, лепш нам гэта так пакінуць. Дастаткова толькі ведаць, што пякельныя пакуты спрадвек падрыхтаваныя д’яблу ды анёлам ягоным ды што ўсе грэшнікі будуць іхнімі супольнікамі (Мц. 25). Пра мейсца, дзе пекла знаходзіцца, ня трэба сварыцца, тым жа звычаем не па-хрысьціянску чынім, калі мяркуем пра душы айцоў, да Хрыста памерлых, што яны знаходзіліся ў руцэ д’ябла. Бо меркаваньне такое Сам Хрыстос абвяргае, калі ў прыповесьці пра багацея ды Лазара ясна сьведчыць, як пасьля сьмерці Лазар быў занесены анёламі на ўлоньне Абрагама (Лк. 16).
Бачыш, Ён не сказаў: «Чэрці схапілі яго ды панесьлі ў пекла», але: «Анёлы занесьлі яго на ўлоньне Абрагама». Што пра Лазара сказаў Госпад, тое ж Ён засьведчыў і пра душы ўсіх справядлівых. Да таго ў кнізе Мудрасьці напісана: «Душы справядлівых у руцэ Божай, і ўсякая пакута іх абміне» (Мудр. 3). 3 малітвы слыннага прарока Ільлі таксама можам зразумець, што душы справядлівых Божых, пакінуўшы цела, ані ў пекла, ані ў пакуты, але ў руку Божую прыходзілі. Так бо Ільля моліцца Богу, уцёкшы ў пустыню ад валадаркі Езавелі, ды кажа: «Досыць мне зараз, прыймі ўжо душу маю, Госпадзе, бо ня лепшы я за бацькоў маіх» (1 Валад.19).
Калі б Ільля меўся аддаць сваю душу ў пекла, як цяпер некаторыя гэта разумеюць, то не прасіў бы ён сьмерці ў Бога ды не казаў бы Госпаду: «Прыймі душу маю», калі б яна мела ў пекла зыйсьці. Але Прарок ведаў, што сьмерць прынясе яму не пакуты, але адпачынак ды спыніць цярпеньні, і, перадусім, ведаў, што ягоная душа пойдзе ў Божыя рукі, таму і прасіў сьмерці бясьпечна. Бо калі б на такое жытло пасьля сьмерці Ільля не спадзяваўся, як некаторыя гавораць, то што ж бы ён прыдбаў? Хіба ня лепш было б яму тут хавацца, уцякаючы ад
святыхъ отецъ не въ адъ, ани в муки сходили, але по Соломону наврашчалися къ Богу. Той бо тако рече: «Навратится прах в землю, откуле былъ, и дух навратится къ Богу, иже далъ и». А поневажь ся оные души къ Богу наврашчали, што жь за домниманье оныхъ есть, которіи поведаютъ, абы по души Адама, Еввы, Авраама, Давыда, Крестителя и иныхъ въ адъ съшолъ Христос? Оуже, мовлю, латве познати сие басьни. Але иже е Писаніем пророкъ и Апостолъ накривают, попытаемъ, къ речи ли сия Писанія пріводять. Бо не досыть на томъ, иже кто Писание приводить, потреба обачити, о чомъ Писание пишеть. Згожает ли ся розумъ его з розумомъ того, он же е приводить?
Святое бо Писмо и діаволь приводити можеть, але къ злому. Яко и Самому Господу от псалъма привелъ: «Аггеломъ Своимъ заповесть о Тебе съхранити Тя, и на руках възмут Тя, да некогда предкнеши о камень ногоу Твою» (Матф. 4:1-11: Лука 4:1-14). Нежели Христос на том Писанію не досыть мелъ, не для того, абы Писанію места не далъ, але иже иный розумъ діаволъ Писанію Святому пришити хотелъ. Пса­лом бо обецуеть всемъ благочестивымъ аггельскую оборону, егда ходятъ по путемъ своимъ. То естъ, коли своего позваніа или повинно­стей своих пилнують. Опять, діаволъ к тому приводилъ, абы Христос в надею тое обороны, летати по воздусе захотелъ. Лечь не той былъ путь Христа, и того для другое письмо Господь привелъ. Где обачи хитрость сатанину, приводячи Писмо, не потому приводить, яко напи­сано, але только оные слова обераеть, которие бы на позоръ его речи служили, а оные минаеть, которие на противу его стоять. Псалом бо рече: «Аггелом Своим заповесть о тобе сохранити тя въ всехъ путех твоих» (Псалом 90). Онъ пакъ не поминаеть путей, абы ся лесть его не явила. Але о том досыть, приступемо къ писму, котором душевное в адъ Христово сшествіе укрепляють.
Напервей приводять Петра Апостола слова, у которых тое напред обачь, иже Апостолъ не пишеть о души Христовой, абы въ адъ съшла, але о Духу Его, о нем же, съшедъ в темници, духомъ сушчеимъ проповедалъ. Далеко бо инаа речь ест души Сына Божіего сниити въ адъ, а иная Христови силою Духа Своего проповедати, или о Духу въ темницю сходити. Сведчить Петрь, яко Сам Христос, а не душа Его, ду­хомъ проповедалъ. Нежели того для приложилъ оное слово «о немъ», то естъ «о духу», абы кто не домнималъ Христа очевисте къ оным духомъ съшедшаго. Естъ бо обычай Святого Писма, коли не очивисте а не особою кого при чомъ быти ознамити хочеть, прикладаеть сее слово «о духу», или «духомъ». Яко Іоаннъ Богословъ в Откровеніи сво­имъ пишеть: «Азъ, Іоаннъ, братъ вашь и обешчникъ въ печалехъ и цар­стве и терпеніи Ісус Христове, бех въ острове, нарицаемом Патме, за Слово Божіе и за свидетельство Ісус Христово, бехъ духомъ в день недельный, и слышах за собою глас великъ» и прочая (Апокал. 1).
Зде о двояком бытью своемъ Іоаннъ пишеть. И о первомъ оубо пишючи, не прикладаеть оного слова «духомъ», но просто рече: «Бех
валадаркі, чым, зыйшоўшы ў пекла, у цемры, як манахі пра тое мяркуюць, стацца вязьнем д’ябла? Перасьлед бо Езавелі хаця і быў страш­ны, але нядоўгі, ды зь ёю разам меўся скончыцца.
Спадзяюся, ужо з гэтых доказаў бачна, што душы тых сьвятых айцоў ані ў пекла, ані ў пакуты не зыходзілі, але, паводле Салямона, да Бога вярталіся, ён бо так сказаў: «Вернецца парахно ў зямлю, дзе было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго». А калі душы сьвятых вярталі­ся да Бога, то чаго вартае меркаваньне тых, што гавораць, нібыта Хрыстос зыйшоў у пекла па душы Адама, Эвы, Абрагама, Давіда, Хрысьціцеля ды іншых? Лёгка, кажу, можна пазнаць гэтыя выдумкі. Але паколькі яны свае выдумкі апраўдваюць Пісаньнямі прарокаў і Апосталаў, праверым, ці дарэчы яны на гэтыя Пісаньні спасылаюцца. Бо не дастаткова, калі нехта на Сьвятое Пісаньне спасылаецца, патрэбна разгледзець, пра што Пісаньне кажа, ці мае на ўвазе тое ж самае, што і той,хто на яго спасылаецца?
На Сьвятое бо Пісьмо і д’ябал можа спасылацца, але робіць гэта на благое, як і Самому Госпаду ён словы псальма прывёў: «Анёлам Сваім даручыў Бог Цябе, і яны на руках панясуць Цябе, каб часам аб камень не скалечыў нагі Тваёй» (Мц. 4: 6, Лк. 4:10). Аднак Хрыстос тым Пісаньнем не задаволіўся не дзеля таго, што Пісаньню ня верыў, але дзеля таго, што д’ябал хацеў іншы сэнс Сьвятому Пісаньню прыдаць. Псальм бо абяцае абарону анёлаў усім багабойным тады, калі яны ходзяць сваімі шляхамі, значыць, калі пільнуюцца свайго пакліканьня або сваіх абавязкаў. Зноў жа, д’ябал дзеля таго Пісаньне прыводзіў, каб Хрыстос, спадзеючыся на гэтую абарону, захацеў у паветры лётаць. Але ж ня гэта было прызначэньнем Хрыста, дзеля таго Ён іншае Слова зь Пісаньня ўзгадаў. Восьдзе бачыш шатанаву хітрасьць: ён прыводзіць Пісаньне ня так, як напісана, але толькі тыя словы выбірае, што на ягоную карысьць служаць, ды абмінае тыя словы, што супраць яго сьведчаць. Псальм бо кажа: «Анёлам Сваім паручыў Бог цябе, і яны на руках панясуць цябе, каб часам аб камень не скалечыў нагі тваёй на ўсіх шляхах тваіх» (Пс. 90). Д’ябал жа, каб хлусьня ягоная ня выкрылася, пра шляхі не ўзгадвае. Але досыць пра гэта, пяройдзем да ўрыўкаў зь Пісаньняў, што сьведчаць пра зыходжаньне душы Хрыста ў пекла.
Перадусім прыводзяцца словы Апостала Пятра, у якіх, адразу заўваж, Апостал піша не пра зыходжаньне ў пекла душы Хрыста, але пра тое, што Дух Ягоны, зыйшоўшы ў вязьніцу, дабравесьціў іншым ду­хам. Адна бо справа зыходжаньне ў пекла душы Сына Божага, а зусім іншая дабравесьце Хрыста моцай Духу Ягонага, або зыхо­джаньне Ягонага Духа ў вязьніцу. Сьведчыць Пётр, што Сам Хрыстос дабравесьціў тым духам, а не душа Ягоная. Дзеля таго Пётр далучыў тое слова пра Дух, каб ніхто ня думаў, што Хрыстос у целе да тых духаў зыходзіў. Ёсьць бо ў Сьвятым Пісьме звычай: каб паказаць некага прысутным не целам, не ўласнаю асобаю, далучаецца гэтае слова «ду­хам», як і Ян Багаслоў у сваім Адкрыцьці піша: «Я, Ян, брат ваш і
на острове Патме за Слово Божіе». Речію бо былъ в заточеніи на том острове, не в виденіи. Лечъ другое бытье выписуючи, понеже не в речи, але в виденіи было, то для рече: «Бех духомъ». Потому же и Іезекіилъ пророкъ, выписуючи, яко и Духъ взялъ и принесъ в землю Халдейскую, приложилъ на конецъ «духомъ», абы кто о немъ не домнивалъ, ижъ бы его с теломъ Духъ преносилъ (Езек. 11). Тело бо на месте своемъ было, и душа в теле была, але ему Богъ в виденіи оную землю показалъ, не иначе, яко бы тамо теломъ и душею былъ. Прото и Господь нашь, понеже Духомъ въ темници проповедалъ, не может ся о души Его тое розумети, але о Духу Его. То есть, изявилъ онымъ духом Христос Свое Евангелие, которіи в темници были. Не иже бы к нимъ особою або душею Своею пришолъ, але яко Петрь пишеть, Духомъ, се естъ, силою Духа Своего. А се естъ первый знакъ, иже ся сіа речь Петра Апостола не о том съшествіи розумееть, которое мнихи собою выдумали, яко бы Христос душею по души святыхъ въ адъ исходилъ.
Другую речь ешче в тых таки святого Петра словехъ обачи. Тіи бо, которіи тые слова о съшествіи душевном Христа въ адъ розумеють, тако поведають, иже Христова душа того часу въ адъ съшла, егда тело в гробе лежало. Лечь зде того Апостолъ не кажеть, но ешче противу того поведаеть, яко Христове, Духомъ оживъ, сушчеим въ темници проповедалъ. Ясне видишь, што Апостолъ розумееть, иже Христос тогды сушчеим в темници проповедалъ, коли вже Духомъ ожилъ, то естъ по въскресеніи Своемъ. Бо што рече: «Духом оживъ», тако розумей, яко есмъ вышей выложилъ, иже Христос Духом проповедалъ, се естъ, силою Духа Своего духомъ Евангелие Свое ознамилъ. Тако, мовлю, и зде розумей, где Апостолъ рече: «Христос Духомъ оживъ», то естъ, силою Духа Своего оживъши. Явная речь с тых слов, иже оное в темници проповеданье оуже по въскресеніи было. Прото не может ся тое место о томъ съшествіи душевном, которое николи не было, розу­мети. К тому ешче и тое обачь, иже Апостолъ не о аде, але о темници пишеть. Погреческіи Апостолъ написалъ «ен філаки», то естъ «в тем­ници», не «ен адо». Темницею пакъ зоветь не адъ, але желаніе оных блаженыхъ духовъ, которое имъ въместо вязенья или темници было. Лечь о томъ вже досыть.