Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
ПЫТАНЬНЕ
Якім маслам або аліваю памазаны Госпад?
АДКАЗ
Масла, якім паводле Закону Майсея памазвалі валадароў ды сьвятароў, было бачнае, з дрэва, але Сын Божы не такім маслам памазаны. Як бо не зямны валадар Хрыстос, так і памазаньне было не ад
ОТКАЗЪ
Масло, которомъ ся помазывали Цари и Жерци в Законе Моисеевым, было видимое, от дерева, але Сынъ Божый не таковым маслом помазанъ. Яко бо не земный царь ест Хрістос, тако и помазаніе не было от видимого масла, но от Святого Духа. О котором Ісаіа тако прорече: «Духъ Господень на Мне, его же ради помаза Мя, благовестити нишчимъ посла Мя» и проча (Ісаіа 61, Лука 4: 16-20).
О том же и Давыдъ рече: «Возлюбилъ еси правду и възненавиделъ еси беззаконие, сего ради помаза Тя, Боже, Богъ Твой елеомъ радости пачей причасникъ Твоих» (Псалом 44). Которие слова яко бы толкуеть Креститель, где о Хрісте къ ученникомъ своим рече: «Его же посла Бог глаголы Божіа глаголеть, не у меру бо Богъ даеть Духа. Отецъ бо любить Сына, и вся дасть в руку Его».
ПЫТАНЬЕ
Каково естъ Сына Божиего Царство?
ОТКАЗЪ
Ижь не естъ светъское, Сам Хрістос сведчить, где къ Пилату тако рече: «Царство Мое нестъ от мира сего» (Іоан 18: 28-19: 6). Прото мусить быти духовное. Духом бо Святымъ справуется и Божіим Словомъ. А сие две речи кажному оправданіе и животъ вечный чинять.
ПЫТАНЬЕ
Опять, о Хрістовом Ерействе што розумеешь?
ОТКАЗЪ
Epee, или жеръци, для трехъ речей в Законе были. Найпервей абы жертвы приносили.
Потомъ абы ся о всех Богу молили. А третяя речь абы людей Закону научали. Тое все Христос достаточне выполнилъ. То естъ училъ, молился и наконецъ Самого Себе жертву на кресте принесъ. О чим Апостолъ къ Евреомъ широко пишеть.
ПЫТАНЬЕ
Чи только на онъ часъ Христосъ был ереем, коли Ся на кресте Богу за наши грехи принесъ?
ОТКАЗЪ
Яко Его царство естъ вечное, потому жь и Ерействоу конца не будеть, поневажь обе речи не телесные, але духовные суть. О вечном Его царстве тако написал Давыдъ: «Царство Твое царство всех векъ, и владычество Твое въ всякомъ роде и роде» (Псалом 144). Потому жь Ісаіа: «На престоле Давидове и на царстве его сядеть направити и, и подъяти судомъ и правдою отныне и до века» (Ісаіа 9).
О том же Аггелъ къ богородицы, от Ісаі на пророчества принявши, рече: «И дасть ему Господь Богъ престолъ Давыда отца его, и въцарится в дому Іаковли въ векы, и царствію Его не будеть конца (Лука 1:
бачнага масла, але ад Духа Сьвятога, пра якога Ісая сьведчыў: «Дух Госпада нада Мною; таму Мяне памазаў, каб нёс добрую вестку ўбогім, паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням...» і гэтак далей (Іс. 61, Лк. 4:18-19) і Давід сказаў: «Любіш справядлівасьць і ненавідзіш беззаконьне, дзеля таго памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці панад сяброў Тваіх» (Пс. 44). Гэтыя словы тлумачыць Хрысьціцель, калі пра Хрыста сваім вучням так кажа: «Той, каго Бог паслаў, прамаўляе Словы Божыя, бо ня мераючы Бог дае Духа. Айцец бо любіць Сына і ўсё аддаў у Ягоную руку».
ПЫТАНЬНЕ
Якое ж Валадарства Сына Божага?
АДКАЗ
Яно не ад гэтага сьвету, як Сам Хрыстос сьведчыў, так адказаўшы Пілату: «Маё Валадарства ня з гэтага сьвету» (Ян 18: 36). Значыць, яно мусіць быць духоўнае, бо кіруецца Духам Сьвятым ды Божым Словам. А гэтыя дзьве рэчы прыносяць кожнаму апраўданьне ды жыцьцё вечнае.
ПЫТАНЬНЕ
Зноў жа, пра сьвятарства Хрыста што ты мяркуеш?
АДКАЗ
Ярэі, або сьвятары, у часы Закону абіраліся дзеля трох прычынаў: першая каб прыносілі ахвяры, другая каб за ўсіх Богу маліліся, трэцяя каб вучылі людзей Закону.
Усё гэта Хрыстос дасканала выканаў, значыць, вучыў, маліўся, ды потым Самога Сябе ў ахвяру прынёс. Пра гэта Апостал піша падрабязна да Гебраяў.
ПЫТАНЬНЕ
Ці толькі ў той час Хрыстос быў сьвятаром, калі на крыжы ахвяраваў Сябе Богу за нашыя грахі?
АДКАЗ
Як Валадарства Ягонае вечнае, так і сьвятарству Ягонаму ня будзе канца, бо абедзьве гэтыя рэчы не цялесныя, але духоўныя. Пра Ягонае вечнае валадарства так напісаў Давід: «Валадарства Тваё валадарства ўсіх вякоў, і валадараньне Тваё будзе трываць праз усе пакаленьні. Верны Госпад ва ўсіх словах Сваіх і сьвяты ва ўсёй дзейнасьці Сваёй» (Пс. 144), гэтаксама напісаў і Ісая: «Вялікае будзе Ягонае валадараньне ў супакоі бязьмежным на пасадзе Давіда і над Ягоным валадараньнем, якое Ён сьцвердзіць і ўмацуе законам і справядлівасьцю адсюль і навечна» (Іс. 9).
Пра гэта і Анёл, прыняўшы прароцтва Ісаі, казаў багародзіцы: «I дасьць Яму Госпад пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе ён валадарыць над домам Якуба вечна, і валадарству Яго ня будзе канца» (Лк. 1: 32-33).
24-37). Потому жь о ерействе Христове Святое Писаніе везде сведчить, яко вечно пребудеть. Давыдъ бо Духомъ Святыимъ глаголетъ: «Клятся Господь и не раскается, Ты еси ерей въ веки по чину Мелхиседикову» (Псалом 109).
ПЫТАНЬЕ
Которимъ обычаемъ Христос ерей есть въ веки?
ОТКАЗЪ
Поведелъ есмъ, ижь три уряды мели ерее, которие не истинни ерее были, але только образъ ерейства Христова на собе носили. То пакъ Христос тые уряды и тепер выполняеть, а прото вечный естъ ерей. Не для того бо на небеса взышолъ и одесницы Богу селъ, абы тамо прожновалъ, але для того, абы насъ пред Богомъ припоминалъ. Яко Апостолъ къ Евреомъ пишетъ: «Не преступно имать свяшченьство Христос, тем же и спасти можетъ до конца приходяшчих Его ради къ Богу, всегда живъ сый проповедати о нихъ» (Евр. 7: 18-25).
Которими словы даетъ намъ Апостолъ знати, ижь ся Христос не только зде будучи молилъ о грешных, але и теперь естъ Ходотаемъ нашимъ къ Богу. А тотъ естъ первый урядъ Ерея, или свяшченъника. Другый уряд естъ приносити жертву за грехи людей, абы имъ отпушчены. И водле тое повинности Христос естъ ерей або архиерей. Бо хотя жь единою Самъ Себе принесъ, але сила оное жертвы пребываеть даже до века. Бо кто въ Христа увероуеть, того жь часу причастникомъ оное жертвы Его бываетъ, то естъ оставленіе грекомъ для Христовой страсти и смерти пріймуеть. О томъ Апостолъ тако пишетъ: «Христос единою о гресех принесе жертву, и седе одесную Бога въ веки, прочаяго жды дондеже положатся врази Его подножію ногама Его. Единым бо приношеніемъ съвершивъ веки освешчаемыхъ» (Евр. 10: 1-18).
Третий теже свяшченнический урядъ и теперь исполняеть Христос, се естъ научаеть нас воли Закона Божіа. Бо хотя жь Самъ взышолъ на небо, а зде теломъ с нами не естъ, але от Него маемъ Апостолы и всякие учители. Яко Апостолъ къ Ефесіемъ пишеть: «Единому же, рече, каждому з нас дастся благодать по мере дара Христова.» Там же глаголеть: «Въшел еси на высоту, и пленил еси пленъ, и далъ еси дааніа человеком» (Ефес. 4: 1-13). А мало нижей вычитаетъ такова дааніа, сими словы пишючи: «Въшед превыше всех небесъ да исполнить всяческая. И Той дасть, овы оубо Апостолы, овы же пророки, овы же благовестники, овы же пастырие и оучителие, къ съвершенію святым, в дело служеніа, въсзданіе тела Христова».
Уже, надеюся, розумеешь яковъ царь и свяшченникъ ест Христос, а не только тое, але теже с тых словъ могъ есь вырозумети, какие намъ пожитки из Его царства и свяшченьства ростуть и приходятъ.
Тым жа звычаем Сьвятое Пісьмо паўсюль сьведчыць, што сьвятарства Хрыста будзе навечна, Давід бо Духам Сьвятым кажа: «Прысягнуў Госпад і не пакаецца ў гэтым: "Ты сьвятар навек на ўзор Мелхі-сэдэка”» (Пс. 109).
ПЫТАНЬНЕ
Якім звычаем Хрыстос сьвятар навечна?
АДКАЗ
Ужо я казаў, што сьвятары мелі тры абявязкі, хаця і не былі сьвятарамі праўдзівымі, але толькі насілі на сабе вобраз сьвятарства Хрыстова. Аднак толькі Хрыстос гэтыя тры абавязкі і цяпер выконвае, таму Ён сьвятар навечна. Не дзеля таго бо Ён узыйшоў на неба і сеў праваруч Бога, каб там адпачываць, але дзеля таго, каб пра нас перад Богам узгадваць, як Апостал да Гебраяў піша: «Сьвятарства непераходзячае мае Хрыстос, дзеля таго і збаўляць можа Ён назаўсёды прыступаючых празь Яго да Бога, заўсёды жывы, каб за нас заступацца» (Гебр. 7: 25).
У гэтых словах Апостал нам паказвае, што Хрыстос маліўся за грэшнікаў ня толькі калі быў пасярод нас, але і зараз Ён наш Заступнік перад Богам. I гэта ёсьць першы абавязак сьвятара. Другі абавязак прыносіць ахвяру, каб былі дараваныя грахі людзей. I паводле гэтага абавязку Хрыстос Сьвятар, або Першасьвятар, бо хаця Ён толькі аднойчы прынёс Самога Сябе ў ахвяру, але сіла гэтай ахвяры трывае вечна. Той, хто паверыць у Хрыста, становіцца супольнікам Ягонай ахвяры, значыць, атрымлівае прабачэньне грахоў дзеля Ягоных пакутаў і сьмерці. Пра гэта Апостал так піша: «Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога, чакаючы, аж пакуль у канцы ворагі Ягоныя будуць паложаны ля падножжа ног Ягоных. Вось, Ён адной ахвярай удасканаліў на вякі тых, якія асьвечаны» (Гебр. 10: 12-13).
Таксама і трэці сьвятарскі абавязак выконвае зараз Хрыстос, значыць, Ён вучыць нас волі Закона Божага. Бо хаця Сам Ён узыйшоў на неба і тут, на зямлі, Яго з намі няма, але ад Яго мы маем Апосталаў ды розных вучыцеляў, як Апостал да Эфэсцаў піша: «Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстовага» (Эф. 4: 7). Там жа ён кажа: «Узыходзячы на вышыню, павёў палон у няволю і даў людзям дары», ды крыху ніжэй Апостал пералічвае гэтыя дары, у такія словы пішучы: «Хто зыйшоў, Той Самы і ўзыйшоў вышэй усяго неба, каб усё напоўніць. I Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і вучыцелямі, на ўдасканаленьне сьвятых, на патрэбы служэньня, на збудаваньне Цела Хрыстовага».
Ужо, я спадзяюся, ты разумееш, якім звычаем Хрыстос валадар ды сьвятар, ды ня толькі гэта, але яшчэ з тых словаў ты мог зразумець, якія мы маем здабыткі зь Ягонага валадарства ды сьвятарства.
ПЫТАНЬЕ
Оуже тое все за ласкою милосердного Бога добре розумею. Але ми скажи и ростолкуй, для чого у том то гасле христіанском Христа называемъ единородным Сыномъ Божіимъ, а к томоу единосушчнымъ Богу Отцю?
Да ветже и намъ тую честь Богъ подаровалъ, абы есмо сынми Божими быти могли (Матф. 6), и Сам Христос наоучилъ нас Бога Отцомъ нашим звати. Іоаннъ теже тако написалъ: «Елико пріят Его, дастъ им область чядом Божіимъ быти» (Іоан 1:1-18).
ОТКАЗЪ
Ижь насъ Богъ сынми або чяды Своеми зоветь, не для того тое чинить, абы мы по естеству сынове Божіи были, але иже насъ для Сына Своего тымъ правомъ подаровал, яко Апостолъ къ Галатомъ толкуетъ, где рече: «Егда пріидеть кончина лету, посла Богъ Сына Своего рожаюшча от жены, бываюшча под Закономъ, да подзаконныя искупить, да въсыненіе пріимемъ» (Гал. 4: 4-21).