Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
ПЫТАНЬНЕ
Як гэтае слова разумець ды што нам Бог тут забараняе?
АДКАЗ
Разумей яго гэтаксама, як і іншыя прыказаньні, значыць, так разумей, як Сам Хрыстос тлумачыць: ня толькі целам павінен чалавек быць чыстым ад блуду, але і сэрцам, і душой. Бо так Хрыстос сказаў: «Чулі, што сказана прабацькам: “Не чужалож!” А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо яе счужаложыў у сэрцы сваім». 3 гэтага мы можам зразумець, хто тое слова выконвае ды якой паслухмянасьці Бог чакае ад нас.
Таксама трэба памятаць, што гэтае слова, як і іншыя, зьмяшчае ў сабе дзьве рэчы: першая што Бог забараняе, другая што ад нас хоча. Бо мала, калі хтосьці ня блудзіць, але ўсё адно гарыць у сэрцы пажадаю. Ня трэба, каб так было, значыць, няхай бярэ жонку, як Апостал казаў: «Добра чалавеку не дакранаца да жанчыны, але з увагі на распусту, кожны няхай мае сваю жонку». А крыху ніжэй ён жа кажа: «Лепш ажаніцца, чым распаляцца».
ПЫТАНЬЕ
Которие суть дела добриа сего слова?
ОТКАЗЪ
Напервей чистоту заховати на сердци своем, не мыслити о плюгастве и о всякой нечистоте, але только о чистоте. Жону свою миловати, а жоне мужа, а не только миловатися должни, але и в оучтивости ся мети, верю собе заховати, встыдъ межи собою держати.
Опять, оных речей стеречися, которие къ блуду приводять, або къ розжиганью или нечистым мыслям, яко Апостолъ рече: «Не оупиваитеся вином, в нем же естъ блудъ» (Ефес. 5: 9-19). Потому же и Сам Хрістос рече: «Вънемлете себе, да некогда отягчяют сердца ваша обьяденіем и пианьством, и печальми житеискими» (Лука 21: 28-36). На остатокъ по тому справовати свое тело, абы было обитель Святого Духа.
Сие суть добрые дела сего слова.
ПЫТАНЬЕ
Которие суть грехи противу сему слову?
ОТКАЗЪ
Напервей естъ трехъ на сердци нечистоту мыслити. Потомъ слова плюгавые говорити. Песни сромоцьские пети, корогоды водити, плясати и таковаа чинити. Бо сие дела къ блуду тягнуть человека, и прото ихъ Богъ у томъ слове заказуеть чинити.
Опять, грех естъ мужу от жоны, а жене от мужа выступовати. Грех естъ жоны, кому ее надобе, не взяти. Бо таковъ мусить всегда розжигатися, а таковое розжигание естъ трехъ пред Богомъ. Грехъ естъ жону отпушчати, разве блуда деля не трехъ.
Грешать и они, который для убожества своего женитися не хотять. Грешять противу тому слову вси нечистіи любодеици, прелюбодеици, мужоложници, скотоложници, содомляне и прочій.
ПЫТАНЬЕ
Што за казни Богъ допушчаеть для нечистоты або прелюбыдеиства?
ОТКАЗЪ
В Законе велелъ Богъ таковыхъ каменьемъ побивати, яко написано у Пятой книзе Моисеове (Втор. Зак. 22). Але и по вси веки каралъ Богъ нечистые люди. Яко напервей весь светъ не для жадъное вины потопилъ, только для ідолослуженіа, обиды нишчих а для плюгаства. На Содомъ того жь деля Богъ огнистый дошчъ спустилъ.
Сихемъ, сынъ Емморовъ, взялъ силою дочъку Іакова Дину и насилие ей учинилъ, але опять братья ее Симіонъ и Леви для того деля не только Сихема, но и отца его, и весь город выбили (Быт. 34).
В Судьяхъ написано, яко одного леоувита жену мешчане Гавааньские от колена Веніаминова споганили и насилиемъ заморили (Суд. 20). Да ведже за тое от колена Веніаминова 25 тисечи мужов убили сынове Ізраилеви, женъ пакъ мало зосталося.
ПЫТАНЬНЕ
Якія ўчынкі, паводле гэтага слова, добрыя?
АДКАЗ
Найперш захоўваць у сваім сэрцы чыстасьць, думаць толькі пра чыстасьць, а не пра плюгаўства ды пра ўсялякую нячыстасьць. Муж няхай любіць жонку, а жонка мужа. Ды ня толькі павінны мілавацца, але і пачціва адно да аднаго ставіцца, веру ў сабе захоўваць, сарамлівасьці між сабою трымацца.
Зноў, трэба сьцерагчыся тых справаў, што прыводзяць да распусты або да распаленьня, як Апостал кажа: «Не напівайцеся віном, бо ў ім распуста» (Эф. 5: 18). Тое ж і Сам Хрыстос казаў: «Сьцеражыцеся, каб часам не абцяжарылі сэрцы вашыя абжорствам, ды п’янствам, ды клопатамі гэтага жыцьця» (Лк. 21: 34). Ды, нарэшце, трэба так захоўваць сваё цела, каб яно было жытлом Духа Сьвятога.
Вось гэта добрыя справы паводле гэтага слова.
ПЫТАНЬНЕ
Якія грахі супраць гэтага слова?
АДКАЗ
Найпершы грэх — мець у сэрцы нячыстыя думкі. Потым казаць бессаромныя словы, сьпяваць бессаромныя песьні, вадзіць карагоды, танчыць і падобнае рабіць, бо гэтыя справы цягнуць чалавека да блуду, і таму Бог у гэтым слове забараняе іх рабіць.
Зноў жа, грэх мужу ад жонкі, а жонцы ад мужа зыходзіць. Грэх ня ўзяць жонку таму, каму яна патрэбная, бо такі чалавек будзе распаляцца, а гэта грэх перад Богам. Грэх жонку пакінуць, хіба толькі дзеля распусты гэта ня грэх.
Грашаць і тыя, што дзеля сваёй беднасьці ня хочуць жаніцца. Грашаць супраць гэтага слова ўсе нячыстыя распусьнікі, чужаложнікі, мужаложнікі, скаталожнікі, садамляне ды іншыя.
ПЫТАНЬНЕ
Якія пакараньні дапускае Бог дзеля нячыстасьці або чужалоства?
АДКАЗ
У Законе загадаў Бог такіх забіваць каменьнем, як напісана ў Пятай кнізе Майсея (Паўт. Зак. 22), бо ва ўсе часы Бог караў нячыстых людзей. Напрыклад, перш Бог патапіў увесь сьвет не дзеля якой-небудзь іншай прычыны. як толькі дзеля балванахвальства, дзеля пагарды жабракамі ды дзеля распусты. На Садом дзеля гэтага ж Бог выліў вогненны дождж.
Сыхем, сын Гамора, сілай узяў Дзіну, дачку Якуба, ды яе згвалтаваў, але, зноў жа, яе браты Сымон і Леві забілі за гэта ня толькі Сыхема, але і ягонага бацьку, і ўвесь горад (Роду 34).
У кнізе Судзьдзяў напісана, што жыхары Гібэону згвалцілі ды замарылі гвалтам жонку аднаго лявіта. За гэта сыны Ізраэльскія забілі дваццаць пяць тысячаў мужоў з калена Бэн’яміна, ды і жанчынаў засталося мала (Судз. 20).
Сынове Ізраілеви, живучи в пустыни, допустилися блуда з дочками Моавскими (Числа 25; 1 Кор. 18), але для того 23 тисечи згинуло.
Давыд за прелюбыдеаніе много и с поддаными своими утерпелъ (2Цар. 12).
Сынъ Давыдовъ Амномъ сестре своей Фамаре насилие учинилъ, але скоро от Авесалома убить (2 Цар. 14).
Іаковъ сына своего Рувима проклялъ, иже постелю его посквернилъ (Быт. 49).
Полно таковых казней у Святом Писанію, але съ всих нагоршаа казнь естъ, иже вси нечистіи, естли ся не покають, животъ вечный собе потерають. Тако бо Апостолъ пишеть: «Ни блудници, ни прелюбодеи, ни телосквернители, ни мужеложници Царствіа Божіа не наследять» (1 Кор. 5: 12-6: 20). Тое жь къ Галатом рече: «Явна суть дела плотъскаа, яже суть прелюбодеаніе, блудъ, нечистота, скверневъство, таковаа творяшчей Царствія Божіа не наследять» (Гал. 5: 11-21).
По тому же и къ Евреомъ пишеть: «Блудъником и прелюбыдеемъ судить Богъ» (Евр. 12: 25-13: 6). А на иномъ месте сведчить, яко «для блуда, нечистоты, руйности и иных приходить гневъ Божій на сыны противленіа» (Кол. 3:4-11).
Сие грозбы вельми суть страшны, а предся и собе люди мало важять, ани мають за трехъ нечистоты. Але Хрістианинъ маеть ведати, яко часу своего всехъ таковых Богъ скараеть. Сам бо рече у пророка: «Азъ есмъ Господь Богъ вашь, не изменюся». Если преже каралъ, и теперь карати будеть.
Прото обачися кажный, што чинишь, не разгневи собе Господа, не кохайся в нечистоте, послухай словъ Апостолских, где рече: «Не весте ли, яко телеса ваша удове Хрістовы суть? Тем ли убо оуды Хрістовы сътворяемъ уды любодейца? Да не будеть. Или не весте, яко прилепляяйся любодеици, едино тело естъ? А прилепляайся Господеви, единъ Духъ естъ. Бегайте любодеанія. Всяк бо трехъ, иже ашче сътворить человекъ, кроме тела естъ, а творяй любы, въ свое тело съгрешаеть. Или не весте, яко телеса ваша храмъ, иже въ васъ Святому Духу естъ, Его же имате от Бога?» (1 Кор. 5: 12-6: 20).
ПЫТАНЬЕ
Што тымъ будеть, они же сее слово полънять?
ОТКАЗЪ
За сердечъную чистоту обецуеть Самъ Хрістос великое блаженьство, где рече: «Блажени чистіи сердцемъ, яко тіи Бога оузрять» (Матф. 4: 25-5: 14). А над тое и телесными речми таковых людей Богъ богатить, даючи имъ слушное выхованье. Яко Хрістос далъ знати, будучи на браце у Кане Галиліиской, бо егда имъ не достало вина, пособилъ имъ, учинивъши з воды вино (Іоан 2: 1-10).
Не малаа теже естъ ласка Божіа, ижь чистыхъ людей тела чинить храмом Святого Духа. По тому жь и жоны мають обетнцу, которие в
Сыны Ізраэльскія, жывучы ў пустыні, распусьнічалі з дочкамі Маабскімі, але дзеля гэтага загінула іх дваццаць тры тысячы (Лічбы 25; 1 Кар. 18).
Давід дзеля чужалоства шмат пакутаваў разам са сваімі падданымі (2 Сам. 12).
Амнон, сын Давідаў, учыніў гвалт сваей сястры Тамары, але хуткім часам загінуў ад рукі Абэсалома (2 Сам. 14).
Якуб пракляў свайго сына Рубэна, бо той ягоны ложак апаганіў (Роду 49).
Шмат такіх пакараньняў ёсьць у Сьвятым Пісьме, але найгоршае зь іх усіх тое, што ўсе распусьнікі, калі не пакаюцца, страцяць вечнае жыцьцё. Так бо Апостал піша: «Ані распусьнікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаныя, ані мужчыны, якія жывуць з сабой, ня возьмуць спадчыну ў Валадарстве Божым» (1 Кар. 6: 9-10). Гэтаксама ён казаў да Галятаў: «Вядомыя ж учынкі цела, вось яны: распуста, нячыстасьць, разбэшчанасьць. Каторыя такіх грахоў дапускаюцца, Валадарства Божага не атрымаюць» (Гал. 5: 19-21).
Тым жа звычаем ён да Гебраяў піша: «Распусьнікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог» (Гебр. 13: 4), а ў іншым мейсцы сьведчыць, што «дзеля распусты, нячыстасьці, любежнасьці, юру прыходзіць гнеў Божы на дзяцей недаверства» (Кал. 3: 5-6).
Страшныя гэта пагрозы, але людзі ставяцца да іх легкадумна ды не ўважаюць нячыстасьць за грэх. Але Хрысьціянін мусіць верыць, што ў свой час Бог пакарае ўсіх тых, хто так грашыць, Сам бо сказаў у прарока: «Я Госпад, Бог ваш, не зьмянюся». Калі раней караў, значыць і цяпер пакарае.
Таму разваж кожны, што робіш, не гняві Госпада Бога ды не любі распусту, паслухай словы Апостала, калі ён сказаў: «Ці ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыста? Ці ж, узяўшы члены Хрыста, буду рабіць іх членамі распусьніцы? Ніколі! Або ці ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцай, творыць зь ёй адно цела? Будуць вось яны, як сказана, двое адно цела. Той жа, хто лучыцца з Госпадам, ёсьць адным духам зь Ім. Сьцеражыцеся распусты! Кожны бо грэх, дапушчаны чалавекам, ёсьць па-за целам. Хто грашыць распустай, супраць свайго ўласнага цела грашыць. Ці ж ня ведаце, што цела ваша ёсьць сьвятыня Духа Сьвятога, Каторы ў вас і Каторага маеце ад Бога» (1 Кар. 6:15-19).