Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Мусілі б сыны ды ўсе, хто мае над сабой гаспадароў, добра памятаць на тэты ўзор, каб верыць: іхняя паслухмянасьць, якую аказваюць старшым, — справа перад Богам вельмі ўдзячная, якую Ён так ад іх прыймае, нібыта Яму Самому тое зрабілі. Таму і Апосталам Ён казаў: «Хто вас прыймае, прыймае Мяне» (Мц. 10: 40). Таксама Апостал піша служкам, каб сваім гаспадарам не як чалавеку, але як Самому Хрысту слугавалі (Эф. 6: 7). Вялікае пацяшэньне нявольнікам, калі яны ведаюць, што іхнія паслугі або праца падабаюцца Богу.
ПЫТАНЬНЕ
Тавары шостае слова Божых прыказаньняў.
АДКАЗ
Шостае слова: «Не забівай».
ПЫТАНЬНЕ
Як гэтае слова разумець?
АДКАЗ
Так разумець, як Сам Хрыстос тлумачыў, калі казаў: «Чулі, што сказана было прабацькам: “Не забівай”, а хто б забіў, той будзе суджаны. А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго надарэмна, будзе суджаны; а хто б сказаў брату свайму: “Рака”, будзе суджаны радай; а хто б сказаў: “Дурны”, будзе варты агню пякельнага» (Мц. 5: 21-22).
3 гэтых слоў Самога Госпада легка зразумець, што забойства гэта ня толькі рукою або зброяй кагосьці забіць або толькі біць, але таксама слова прыкрае або брыдкае на кагосьці сказаць, або злавацца, або камусьці зайздросьціць таксама забойства, якое Бог у гэтым прыказаньні забараняе.
Бо калі б Бог забараніў толькі рукою біць або шкодзіць свайму бліжняму, тады б Бог даў гэтае прыказаньне толькі пра рукі, напрыклад: «Не ўзьнімай тваёй рукі сваей супраць твайго бліжняга». Але ня так Бог сказаў, але проста: «Не забівай», нібыта Ён хацеў сказаць: «Ты, чалавеча, з усімі тваімі пачуцьцямі, целам, пажаданьнямі ды прагненьнямі, — не забівай».
Вось правільнае разуменьне гэтага слова: каб мы аніводным звычаем ня шкодзілі здароўю душэўнаму ды цялеснаму нашага бліжняга, каб яму не зайздросьцілі, на яго ня гневаліся, яго не клялі, але зычылі яму здароўя так, як і сабе.
ПЫТАНЬНЕ
Якія ўчынкі, паводле гэтага шостага прыказаньня, добрыя?
АДКАЗ
Як забойства бывае рознае забойства душы і забойства цела,
голоду выховати або выживити, на воде або часу иншое пригоды ратовати добрие суть дела, але телесные, которие и неверніи чинити могуть. Да вед же и таковыхъ делъ Богъ по насъ хочеть, абы людие промежку себе супокоем жили.
Опять, духовные дела залежать в Божіей боязни, в вере и в познанью Хріста чинити по сему слову. То естъ не держати гневу на сердци своем, не мыслити о помете, жаловати от правды обидимыхъ, хотети их боронити и онымъ пособити, латве отпушчати васьни або гневу не держати.
ПЫТАНЬЕ
Которие суть грехи противу шостого слова?
ОТКАЗЪ
По тому жь, яко добрие дела, и грехи: одны внутреные, а иншие зверховные. Зверховные грехи быти розумей не урадовне тело чие, како ли будеть, вередити. Пособляти или хвалити обиду або кривду. Не боронити их, же боронити маеть. Грешять теже нерозумные лекари, аптыкари и барбири, которіи, не знаючи, зелье або лекарство дають шкодливое. Грешять теже Цари, коли несправедливую войну зачинають.
Опять, внутреные грехи суть мети хуть на мысли своей зашкодити кому, теже възненавидети кого, зла ему зычити, не жаловати, миру межи людей не жадати, незгодам ся радовати и иные таковые.
ПЫТАНЬЕ
Грех ли естъ убити розбойника або иного которого злочинцу?
ОТКАЗЪ
Урядъ от Бога на тое естъ избранъ, абы злых каралъ, а добрим покой чинилъ. Прото урядъ не грешить, коли злых караеть не только винами, битьем, але и смертію. Але кто бы, на враде не будучи, злочинцу убил, без греха быти не можеть. Бо не мает ся никто своих шкодъ або кривдъ сам мстити, ани собе меча брати, яко вышшей речено естъ.
У Моисея теже написано, яко Богъ рече: «Мне отмшчение, и Азъ въздам» (Втор. Зак. 32), тое жь и Апостолъ припоминаеть (Евр. 10: 1931). Которими словы Богъ заказуеть, абы ся никто своей кривды не мстилъ, але Богу помсту заховалъ. А Богъ черезъ урядъ метиться, коли той злыхъ караеть.
ПЫТАНЬЕ
Ино хотя бы розбойникъ билъ, не отниматися ему?
ОТКАЗЪ
Урядники по Божіему росказанью повинни ся о том пилно старати, абы розбоевъ не было, яко вже речено. Да вед же если бы ся прігодило Хрістианину, же бы на него розбойник прішолъ и хотелъ
так і добрыя ўчынкі, паводле гэтага прыказаньня, дваякія духоўныя і цялесныя. Цялесныя ўчынкі гэта значыць не забіваць цела, не дапамагаць б’ючаму, не намаўляць на забойства, бараніць таго, каго хочуць пакрыўдзіць, падчас голаду дапамагчы або пракарміць; на вадзе або падчас іншага здарэньня ратаваць усё гэта добрыя ўчынкі, але цялесныя, якія могуць рабіць і няверуючыя. Але ж і такіх справаў Бог ад нас хоча, каб людзі паміж сабой жылі ў супакоі.
Зноў жа, духоўныя ўчынкі паводле гэтага слова баяцца Бога, верыць у Хрыста і пазнаваць Яго. Гэта значыць, не трымаць гневу ў сваім сэрцы, ня думаць пра помсту, прыймаць пакрыўджаных за праўду, іх бараніць ды ім дапамагаць, хутка прабачаць крыўду або гневу не трымаць.
ПЫТАНЬНЕ
Якія бываюць грахі супраць шостага слова?
АДКАЗ
Грахі, як і добрыя ўчынкі, адны унутраныя, а другія вонкавыя. Вонкавыя грахі так разумей: неўрадоўна целу іншага шкодзіць, падтрымліваць ці хваліць абразу або крыўду; не абараніць таго, каго мусіш абараняць. Грашаць таксама неразумныя лекары, аптэкары ды цырульнікі, якія, ня знаючы, даюць шкодныя зёлкі або лекі. Грашаць таксама валадары, калі пачынаюць несправядлівую вайну.
Зноў жа, унутраныя грахі у сваіх думках прагнуць камусьці шкоды, таксама кагосьці ўзьненавідзець, зычыць яму благога, супакою між людзей не жадаць, зь нязгодаў, сварак цешыцца ды падобныя рэчы.
ПЫТАНЬНЕ
Ці грэх забіць разбойніка або іншага якога злачынцу?
АДКАЗ
Урад абраны Богам на тое, каб благіх караць, а добрым супакой захоўваць. Таму ўрад не грашыць, калі карае благіх ня толькі штрафамі, біцьцём, але і сьмерцю. Калі ж хтосьці, ня будучы ва ўрадзе, заб’е злачынцу, — на тым грэх. Бо ніхто ня можа сам адпомсьціць за свае шкоды або крыўды, ані за зброю брацца, як ужо вышэй пра тое сказана.
У Майсея таксама напісана, што Бог сказаў: «Мая помста і аднагарода» (Паўт. Зак. 32), ды і Апостал гэта самае ўзгадвае (Гебр. 10: 30). У гэтых словах Бог кожнаму загадвае ня помсьціцца за крыўду, але Богу перадаць помсту. А Бог помсьціць праз урад, калі ўрад карае благіх.
ПЫТАНЬНЕ
Нават калі разбойнік б’е, не бараніцца ад яго?
АДКАЗ
Урадоўцы, паводле Божага загаду, павінны пільна старацца, каб не было разбоеў, як ужо гаварылася. Але калі б і здарылася з Хрысьція-
бы му живот взяти, ино маеть ся тогды по тому заховати, яко ся святіи патриархи в таковых пригодах заховали. Яко о Іакове написано, ижь ся боронилъ ангелу, домнимаючи, абы разбойник (Быт. 36). У котором взоре две речи обачь: напервей, ижь патріархъ не ждалъ, аж бы его билъ розбойникъ, яко и онъ розумелъ, бо бы тое было Бога искушати, але ся с ним взялъ и отпералъ ему, яко могъ. А другую речь обачь, яко Іаковъ не стоялъ на животъ розбойника, але только яко бы самого себе оборонилъ.
Прото и Хрістианинъ мо можеть своего живота боронити, але на чужій животъ не маеть стояти. Да вед же если ся кому за неволею а необаченьемъ пригодило такового непріятеля оубити, мовлю, боронячися, а не хотячи оубити, кто оубиеть, домнимаю, яко таковое оубійство от вряду не маеть быти карано. И пред Богом меншей таковый оубійца повиненъ, поневажь и под Законом обрал былъ Богъ певные места, на которие таковские втекали, они же нехотя убивали (Исход 22). А не только тое, но и явне написано, естли бы кто татя, вламываюшчагося в дом его в ночи, оубилъ, не винен крови его. А естли таков от крови татя, он же только маетности отнимаеть, слободенъ, далеко подобней оному быти волному, кто розбойника, на пустом месте на животъ и на маетность восставшего, с пригоды оубилъ.
ПЫТАНЬЕ
Годить ли ся Хрістианом воевати або не? Бо о сих написано: «От Сіона изыйдеть закон, и Слово Господне из Іерусалима. И разсудить по среде языкъ, и обличить люди многы. И роскуют мечя своя на леметя, и копія своя на серпы. И не воздвигнут языкъ на языкъ меча, и не навыкнуть к тому воевати» (Ісаіа 2).
ОТКАЗЪ
Коли бы вси люди хрістиане истиніи былі, не было бы надобе ани судей, ани иных оурадніков. Бо правый Хрістианинъ маеть любов, которая, по Апостолу, не завидить, не пеняеть, не гордится, не злообразуется, не ишчеть своих речей, не дражнится, не вменяетъ злого, не радуется о неправде, радует же ся истине, все любить, все терпить (1 Кор. 13: 4-14: 5).
Гледи жь, коли бы такови вси были, мовлю, се естъ, коли бы вси истинными а от правды Хрістианами были, а на што бы таковим судья? Темъ же образом и о войне розумей: а яко бы тіи воевати ся оумели, которіи ани завидують, ани злого за злое пріймаютъ, вси кривды терпят, вся любят? Наболей иже не было бы и кривды кому чинити, коли бы, мовлю, вси людие оучинили ся Хрістианами не поверху только, но от правды съ всего сердца.
Але понеже Хрістиане мусять всегда, докуле зде, на земли, будут, межи злых людей жити, яко добрие рибы посреды злых, по Хрістовей притчи (Матф. 13: 47), того для и урадники, и воины у них быти мусять. Прото и Креститель святый Іоаннъ, коли его драбы, или
нінам, што на яго напаў бы разбойнік ды хацеў яго забіць, мусіць Хрысьціянін так сябе паводзіць, як паводзілі сябе ў такіх прыгодах сьвятыя патрыярхі.
Пра Якуба напісана, што змагаўся з анёлам, бо палічыў яго за разбойніка (Роду 36). У гэтым прыкладзе дзьве рэчы заўваж: патрыярх не чакаў, пакуль разбойнік на яго нападзе, бо ён разумеў, што гэта значыла б спакушаць Бога, але першы на разбойніка кінуўся ды адбіваўся, як мог. I другую рэч заўваж: Якуб не імкнуўся забіць разбойніка, а толькі сябе самога хацеў абараніць.
Таму і Хрысьціянін можа бараніць сваё жыцьцё, але чужога жыцьця ня мусіць адбіраць. Ды калі б каму здарылася выпадкова, а не наўмысна, непрыяцеля забіць, кажу: калі хто баронячыся, а не забойства прагнучы, заб’е, мяркую, што ўрад не павінен караць за такое забойства, ды перад Богам такі забойца менш вінаваты. Бо і пад Законам абраў Бог пэўныя мейсцы, куды ўцякаў той, хто забіў ненаўмысна (Вых. 22). Ды ня толькі гэта, але і яшчэ яўна напісана: калі хто заб’е злодзея, які ўначы ў хату ўлез, не вінаваты такі чалавек у ягонай крыві. А калі чалавек не вінаваты ў крыві злодзея, які толькі маёмасьць крадзе, тым больш не вінаваты будзе той, хто выпадкова заб’е разбойніка, паўстаўшага на жыцьцё і маёмасьць.