Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Цяпер шмат людзей ведае праўду, але, дзеля сваіх гаспадароў, не асьмельваецца яе вызнаваць. Аднак такія падданыя мелі б памятаць на слова Хрыста, калі Ён сказаў: «Ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць. Але бойцеся больш Таго, хто можа і душу, і цела загубіць у пекле». Дзеля гэтага калі гаспадар загадвае або на вайне служыць, або падатак плаціць, або нават у няволю пайсьці, мае Хрысьціянін цярпець ды маліцца за яго Богу.
Але калі гаспадар загадвае зрабіць нешта супраць Божага Слова, то ня будзь такім, як Даэг, Саўлаў падлізьнік, не рабі так, хаця б пагражалі твайму жыцьцю. Загадае табе твой гаспадар іконам кланяцца памятай, што Божае Слова адваротнае кажа: «Не рабі сабе статуі і ніякай выявы, і не пакланяйся ім», а паводле Апостала: «Сьцеражыцеся ідалаў!» (1 Ян 5: 21). Скажа табе гаспадар: «Прызывай сьвятых ужо памерлых на дапамогу», адкажы яму: «Гаспадар мой — ты, але Бог, усім гаспадарам Госпад ды ўсім валадарам Валадар, іншае мне загад­вае, кажучы: Тоспаду, Богу твайму, кланяцца будзеш і Яму аднаму
подьствуюшчим и Царь царствуюшчимъ, не по тому мне велить, ре­кучи: “Господу Богу твоему поклонитися и Тому единому послужи­ти”» (Матф. 4:1-11). Апостолъ пакъ сведчить, яко «единъ ходотай Богу и человеком, человекъ Ісус Хрістос» (1 Тім. 2: 1-15). По тому жь и на иншие откажешь.
ПЫТАНЬЕ
Што повинни родители детемъ або врадники подданымъ своимъ?
ОТКАЗЪ
Родителемъ Апостолъ тако науку даеть, што повинни детемъ, где къ Ефесіомъ пишет: «Отци, не раздражняйте чад своихъ, но воспитай­те я въ наказаніи и въ научаніи Господнемъ» (Ефес. 5: 33-6: 10). Три речи въ одно место спойлъ Апостолъ, што повинни Отци. Напервей —выхованье, потомъ наказанье або каранье, а на остатокъ науку.
О выхованью або выживенью не надобе много говорити. Самое бо естество або прироженіе к тому тягнеть отца и матку, абы чадомъ выживенье давали. Лечь понеже того для Богъ людей на свет попус­тилъ, абы Его знали. Прото не только телу выживенья потреба, але и науки, наболей о Бозе. Яко и въ Законе написано: «Скажеши Слова Божія сыномъ твоимъ» (Втор. Зак. 6). Ино отци повинни ся о дети старати, абы ся Божественное науки научили. То естъ, абы розумели о Бозе, о Законе Божіемъ, о благовествованью або о благодати Божіей, которую намъ о Сыне Своимъ далъ. Теже о страшномъ суде и о вечьномъ животе.
К тому ешче повинны родители научити сыновъ своих мастер­ства або ремества якого побожного, абы от него слушное выживенье напотомъ мели. Тако бо тотъ же Апостолъ на иномъ месте повелеваеть: «Да оучать же ся и наши добримъ деломъ прилежати, в нужная требованія да не будутъ бесплодны» (Тит 2: 11-3: 15). Яко бы реклъ Апостолъ: «Нехай оучаться хрістіане наукъ потребныхъ, яко Писа­нію, богословію, потомъ иншие судьбам, лекарству и иным почтивымъ наоукамъ, теже и воинства, дабы церкви напотом услужити могли и оумели».
Видиши бо, яко Апостолъ повелеваеть: «Да не будуть, дей, бес­плодны», — по нашему: «Нехай не будуть непожиточные, але по­житочные». Паметуй же, яко не велить в печери лести, межи зверь в пустыню утекати, яко мнихи чинять и инымъ оуказуютъ. А на што бо сее? Але хочеть Апостолъ, абы есмо для спасеніа ближных на­ших, межи нихъ живучи, всякие труды поднимали, часом и трудно­сти терпели, верою, исповеданіемъ и послушеством светили, яко и Хрістос рече: «Тако да просветится светъ вашь пред человекы, яко да видятъ ваша добраа дела и прославятъ Отца вашего, иже ест на небесехъ» (Матф. 5: 11-26). А яко бо Божественнаа наоука в людех множитися и рости маеть, не будутъ ли Пророкы, Апостоли и инъшие учители прометку людей жити, але по кельямъ, по лесом и кое где дремати або блудити?
служыць будзеш”» (Мц. 4:10). Апостал таксама сьведчыць: «Адзін Бог, і адзін Пасярэднік між Богам і людзьмі чалавек Ісус Хрыстос» (1 Цім. 2:5). Тым жа звычаем і на іншыя загады адкажаш.
ПЫТАНЬНЕ
Што павінны бацькі дзецям, або начальнікі сваім падданым?
АДКАЗ
Бацькоў пра тое, што яны павінны дзецям, вучыць Апостал, калі да Эфэсцаў піша: «I вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Госпадавым» (Эф. 6:4). Адразу пра тры рэчы, якія бацькі павінны дзецям, узгадаў у гэтым слове Апостал. Найперш узгадаваньне, потым напамінаньне або пакараньне ды, наастатак, навуку.
Пра выхаваньне, або ўзгадаваньне, няма патрэбы шмат гаварыць, сама бо прырода, або натура, скіроўвае бацькуды матку, каб узгадаваць дзяцей. Аднак Бог дзеля таго людзей на сьвет пусьціў, каб яны Яго ведалі. Таму чалавеку патрэбна ня толькі ўзгадаваньне, але і навука, перадусім пра Бога, як і ў Паўторным Законе напісана: «Паўтарай Словы Божыя дзецям тваім» (Паўт. Зак. 6). Бацькі па­вінны клапаціцца, каб дзеці навучыліся Божай навуцы, значыць, каб ведалі пра Бога, пра Божы Закон, пра Дабравесьце, або пра любоў Божую, якую Ён даў нам у Сваім Сыне, таксама пра Апошні Суд ды пра вечнае жыцьцё.
Да таго ж павінны яшчэ бацькі навучыць сваіх дзяцей нейкаму пабожнаму майстэрству або рамяству, каб потым мелі зь яго добры прыбытак. Так бо той жа Апостал у іншым мейсцы загадвае: «Хай навучацца і нашыя быць першымі ў добрых дзеяньнях дзеля пільных патрэбаў, каб не былі яны бясплоднымі» (Ціт 3: 14). Нібыта кажа Апо­стал: «Няхай вучацца Хрысьціяне навукам патрэбным Пісаньням, багаслоўю, потым іншым юрыдычным, лекарскім ды іншым пачцівым навукам, таксама і ваеннай справе, каб потым маглі і ўмелі царкве паслужыць».
Бачыш, Апостал загадвае: «Няхай ня будуць яны бясплодныя», па-нашаму значыць: «Няхай яны будуць не беспрыдатныя, але прыдатныя». Памятай, што Апостал не загадвае лезьці ў пячоры, уцякаць да зьвяроў на пустыню, як манахі тое самі робяць ды іншым раяць. Навошта бо гэта ўсё? Але хоча Апостал, каб мы, дзеля збаўленьня нашых бліжніх, сярод іх жывучы, за ўсякую працу браліся, часам і цяжкасьці зносілі, верай, сьведчаньнем ды паслухмянасьцю нашай сьвяцілі, як і Хрыстос сказаў: «Так хай сьвеціць сьвятло вашае на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, Які ў небе» (Мц. 5: 16). А як бо навука Божая мае сярод людзей памнажацца ды шырыцца, калі Прарокі, Апосталы ды іншыя вучыцелі ня будуць жыць сярод людзей, але па кельях, па лясах ды і яшчэ дзе будуць спаць або распусьнічаць?
А што Отци чадамъ, тое жь Господари подданным, кажный своим, повинни. То есть, яко добрый отецъ питаеть свои сыны, а к тому добрим обычаемъ и реместву навчаеть и в наказанью держитъ, по тому жь и каждый Господарь — Цар ли, княс ли, воевода ли, или бояринъ, или мешчанин — кто бы только мелъ подданых або ли семью, пови­ненъ, мовлю, имъ сие три речи. Напервей выхованье, потом наоуку, а третье наказанье або каранье. Выхованье повинен дати, хотя жь не по тому, яко отци детемъ, але станеть за его, если оного не здерешь подачками, серепшчизнами, пересудами, винами безвинными, службами тяжкими и иными вымыслами бесовскими не обложишь а не вытягнешъ. Але о люте нашим обычаемъ.
А кто таковъ теперечи ест до подданых, абы не дралъ, абы див­ных дортылевъ ко вылупенью ихъ маетности не вымыслялъ? А кто на старих а звыклыхъ повинностях переставаеть? Веи на тое ся уда­ли, абы великие доходы мели, а потомъ, на убогих вымучивъши, на непотребные речи утраты безмерные ведуть. Иншый на собаки накладаеть, иншій на непотребное будованье, иншый на шаты збыточные, иншый на пианьство, або на строе, або на похлебцы, або на игрю, а иншихъ речей не годиться и говорити. А тое все от поту, або, радней, от крови убогых людей мусить господарь або силою, або хитростию вылупити.
Ест теже и тіи, которие на непотребные речи не терають, але мехи кое скрини напыхають, да вед же не лепшей за первых чинять. О сихъ Апостолъ тако пишеть: «Нубо ныне, богатіи, плачетеся рыдаюшчей о страстех ваших грядушчих, богатество ваше изгни, и ризы ваша молие поедоша. Злато ваше и сребро изоржаве, и ржа их во сведетелство противу вамъ будеть, и снесть плоти ваша, яко огонь» и прочая (Іак. 4:7-5:9). Плакатися велить Апостолъ богатымъ, але редъкого знайти, который бы плакалъ або бы каялъся того.
Другая речь, которую повинни панове подданымъ, естъ наука. То естъ повинны Господари старатися о подданных своих, абы их было кому оучити правдивое веры. Бо яко от подданных мають часные до­ходы, такъ, опять, мають имъ о духовных промышляти. Але и тому повиноватеству своему Господари не чинять досыть. Одни ложным учителемъ продають тые доходы, которие здавна на учители надано. А иншіи подъ себе заберають. Обой заровно грешать, а не только, ижь повинностей своих не чинять, але теже ижь святаа крадутъ або красти позваляють. А убогие люди великъ голодъ Божіа Слова терпять и у старом блуде за таковым голодом укрепляються.
Што на онъ часъ вы, Господари откажете, коли на страшном суде станете? Како личьбу отдаете? Не вы ли у том винни, што подданые ваши Бога не знають? Покайтеся, покайтеся, бойтеся суда Божіа. Паметуйте на Давыда цара, яко и самъ Закона Божіего училъ подданых, и таковых людей, которие бы учили, мелъ. Паметуйте Соломона, яко докуле былъ не согрешилъ идолослужениемъ, по тому жь чинилъ,
А што бацькі павінны дзецям, тое ж кожны гаспадар павінен сваім падданым. Значыць, як добры бацька корміць сваіх сыноў, а да таго ж, добрым звычаем, і рамяству вучыць, і часам карае, гэтаксама і кожны гаспадар ці то валадар, ці то князь, ці то ваявода, ці то баярын, ці то гараджанін калі толькі мае падданых, а тым болей сям'ю, павінен ім, кажу, тры гэтыя рэчы: першая выхаваньне, другая навука, а трэцяя напамінаньне або пакараньне. Выхаваньне павінен ты даць, хаця і не такое, як бацькі дзецям, але хопіць зь цябе, калі ня будзеш вымагаць хабару, грашовых падаткаў, судовых пошлінаў, ня будзеш абцяжарваць беспрычыннымі штрафамі, цяжкаю службай ды іншымі д’ябальскімі выдумкамі паводле лютых нашых звычаяў.
А хто зараз такі да падданых сваіх? Хто іх не рабуе або дзівацкіх спосабаў дзеля захопу іхняй маёмасьці не выдумляе? Хто даўнейшымі, звыклымі, павіннасьцямі задаволены? Усе гаспадары прагнуць вялікіх прыбыткаў, а потым, убогіх змучыўшы, на непатрэбныя рэчы робяць бязьмерныя выдаткі. Адзін на сабак усе аддае, другі на будоўлю, трэці на лішнія шаты, чацьвёрты на п’янства, або на строі, або на лісьліўцаў, або на гулянкі, пра іншыя ж рэчы і казаць сорамна. А на гэта ўсё з поту або дакладней — з крыві ўбогіх людзей мусіць гаспадар ці то сілай, ці то хітрасьцю спагнаць.