Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Дзецям, таксама як і непаслухмяным падданым, Бог пастанавіў пакараньне ў тым жа прыказаньні, калі сказаў: «Калі хочаш доўга жыць на зямлі». Ды на свае вочы бачым, што сын непаслухмяны або той, які не шануе бацьку, ня можа доўга жыць на зямлі. Загадаў Бог такіх забіваць (Вых. 21). Ды нават калі ўрад не скарае, Бог усё адно такому адпомсьціць: такога ці заб’юць, ці павесяць, як Салямон у Прыповесьцях напісаў: «Вока, каторае бацьку высьмейвае ды ня хоча слухаць маткі — хай выдзяўбуць крукі над ракою або хай зьядуць арляняты» (Прып. 30). Ды маем шмат такіх узораў у Сьвятым Пісьме: аніводнага сына, калі ён не шанаваў свайго бацьку, не абмінула пакараньне.
Хам, Ноеў сын, пасьмяяўся зь п’янага бацькі ды быў пракляты з патомствам сваім навек, стаўшыся паднявольным (Роду 9).
Абесалом за тое, што ўзьняў руку супраць свайго бацькі Давіда, зачапіўся валасамі за дрэва ды быў забіты (2 Сам. 18).
Амалекца Давід загадаў забіць (2 Сам. 1), калі той засьведчыў пра сябе самога, што забіў валадара Саўла.
Мірыям, сястру Майсея, Бог скараў праказаю, бо яна гаварыла суп­раць начальства Майсеявага (Лічбы 12). Пра гэта Салямон напісаў: «Бой­ся Госпада, сыне мой, і валадара ды не супольнічай з тымі, хто зь іх сьмяецца, хутка бо прыйдзе згуба на такіх» (Прып. 24).
Карэя, Датана і Абірама зямля праглынула жывымі, бо яны наракалі супраць Майсея ды Аарона (Лічбы 16).
Пры нашай ужо памяці ў землях нямецкіх было забіта амаль дзесяць тысяч сялянаў, бо яны паўсталі супраць сваіх гаспадароў.
Апостал Паўла казаў: «Хто супраць улады паўстае, сабе суд рыхтуе» (Рым. 13: 2). Тое ж і Сам Госпад Пятру гаварыў: «Бо ўсе, што за меч хапаюцца, пагінуць ад мяча» (Мц. 26: 52). Таго напаткае нож або меч, хто сам, бяз Божага дазволу, за яго бярэцца: злачынцаў ды ўсіх тых, хто сілай людзей сабе падпарадкоўвае ды змушае іх сабе служыць.
ПЫТАНЬНЕ
Што будзе тым, што гэтага пятага прыказаньня паслухаюцца?
АДКАЗ
Бацькі, якія, паводле Божага загаду, выхоўваюць сваіх дзяцей у пабожнасьці ды ў строгасьці, потым маюць зь іх вялікую пацеху. Бо Дух Сьвяты праз Давіда абяцаў: «Жонка твая — як плодная галінка вінаграду ў пакоях дому твайго, дзеці твае — як парасткі аліўныя вакол твайго стала» (Пс. 127). Салямон таксама казаў: «Мудры сын — ра-
линные окрест трапезы твоея» (Псалом 127). Соломон теже рече: «Сынъ мудрый возвеселить отца» (Притч. 10). Тако былъ Богъ Іакова оувеселилъ, егда увиделъ сына своего Іосифа всее земли Египетское господаремъ (Быт. 47). Потому же Давыд веселъ былъ, коли Соломо­на на престоле своим оузрелъ (3 Цар. 1).
Пастырем теже добримъ обецуеть Хрістос, яко будуть мети часть у Царствіи Небесномъ. Тако бо у притчы рече: «Блазенъ рабъ той, его же пришед господин его обрашчеть тако творяшча. Аминь глаголю вамъ, яко над всемъ именіемъ своим поставить его» (Матф. 24: 42-51). А в притчы о талантех оному, который пятию талантъ другую пять принялъ, то ест который много людей къ Богу навернулъ, тако рече: «Добрый рабе, благы и верный, въниди в радость Господина своего» (Матф. 25: 14-30). Даніилъ теже пишеть, яко учени процветуть, акы светъ небесный. И кои къ правде наоучают многыхъ, акы звезды въ вечные вечности (Дан. 12).
Господари, которіе подданыхъ своихъ любят, право судять и уряду своему досыть чинять, не могуть без того быти, абы им Богъ не благославилъ. Яко Самуилъ къ Саоулу и подданным его рече: «Будете ли ся бояти Господа, и поработаете Ему, и послушаете ли гласа Его, и не отвержете ли ся словесъ Его, будете и вы и Царь, иже царствуеть над вами, наследующие Господа Бога вашого» (1 Цар. 12). То естъ благословени будете во всех делех своих, и царство долго стояти будеть. Тое жь написалъ Соломонъ, где рече: «Царь он же судить въ правде нишчимъ, престолъ его въ веки оукрепится» (Притч. 29).
Справедливым господаром даеть Богъ и долгие лета, яко тот же Соломон рече: «Царь он же возненавидить неправды, долго время поживеть» (Притч. 28). Таковым господаром даеть Богъ силу на их враги, яко Давыду, Езекію и прочим. Даеть имъ и потомство, яко на­писано: «Силно на земли будеть семя его, родъ праведных благо­словиться, слава и богатество в дому его» (Псалом 111).
По тому жь и чада або молодые люди мають и обетницы многие, и приклады. Яко напервей у том же таки слове придана естъ обетница, где Богъ рече: «Хочеши ли долго пожити на земли». Которих слов не маемъ собе такъ легко важити, але им достаточне верити, ижь то певна речь, кто послушенъ старшимъ, того Богъ на земли долъго заховуеть и всем его деломъ благословить. Яко на взорь маемъ сыны Ноя Іафета и Сима которим Богъ благословилъ, иже отца своего въ оучтивости мели (Быт. 9).
У пророка Ереміи о сынех Іонадавовых написано, иже вина пити не хотели того для, яко имъ отецъ былъ заповедалъ. А ижь вельми статочніи у томъ были, велелъ имъ Богъ Ереміи тако поведети: «Се глаголеть Господь: Понеже послушашя сынове Іонадавли сына Рихавова заповеди отца своего творити, елико заповеда имъ отецъ ихъ, не оскудееть мужь сыновъ Іонадавлихъ сына Рихавля, предстояй пред лицемъ Моим, вся дни земля» (Іерем. 35). Мели бы сынове и вси,
дасьць для бацькі, дурны сын — згрызота для маткі» (Прып. 10). Так Бог пацешыў Якуба, калі той убачыў свайго сына Язэпа гаспадаром усёй зямлі Эгіпецкай (Роду 47). Ды і Давід усьцешыўся, калі ўгледзеў Салямона на сваім пасадзе (1 Валад. 1).
Таксама добрым пастырам Хрыстос абяцае, што яны атрымаюць сваю частку ў Валадарстве Божым. Так бо ў прыповесьці сказаў: «Дабраславёны той служка, якога, прыйшоўшы, гаспадар знойдзе, што ён так робіць! Сапраўды кажу вам, што паставіць яго валодаць усёю сваёй маёмасьцю» (Мц. 24: 46-47). А ў прыповесьці пра таленты таму служцы, якому было даручана пяць талентаў і які зарабіў імі другія пяць талентаў, — значыць, навярнуў да Бога шмат людзей, — Хрыстос так сказаў: «Добра, служка добры і верны; у малым ты быў верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго» (Мц. 25: 21). Данііл таксама піша: «Навучаныя будуць ясьнець, як сьвятло паднябеснае, а тыя, што навучылі праўдзе многіх, заясьнеюць як зоркі ў вякі вечныя» (Дан. 12).
Гаспадары, якія любяць сваіх падданых, судзяць справядліва ды спаўняюць свае абавязкі, не застануцца бяз Божага дабраславенства, як Самуэль сказаў Саўлу і ягоным падданым: «Калі будзеце баяцца Госпада, і будзеце служыць Яму, і будзеце слухаць голас Яго, дык будзеце вы і валадар, каторы валадарыць вамі, хадзіць за Госпадам, Богам вашым» (1 Сам. 12) значыць, дабраслаўлёныя будзеце ва ўсіх сваіх справах ды валадарства будзе доўга трываць. Тое ж напісаў Салямон, калі сказаў: «Валадар, які справяддіва судзіць бедных, навякі ўмацуе пасад свой» (Прып. 29).
Справядлівым гаспадарам Бог дае доўгае і жыцьцё, як той жа Са­лямон сказаў: «Неразумны валадар шмат чыніць крыўды, а хто ненавідзіць хцівасьць, павялічвае свае дні» (Прып. 28). Такім гаспадарам Бог дае моц супраць іхніх ворагаў, як даваў Давіду, Эзэкіі ды іншым. Дае ім таксама патомства, як напісана: «Магутным будзе семя яго на зямлі, дабраслаўлёным будзе род пабожных. Дастатак і багацьце ў доме ягоным» (Пс. 111).
Тым жа звычаем і дзеці або маладыя людзі маюць многія абяцаньні ды прыклады. Як, найперш, у тым жа слове далучана абяцаньне, дзе Бог сказаў: «Калі хочаш доўга жыць на зямлі». Да гэтых словаў мы ня можам ставіцца легкадумна, але мусім ім верыць, бо гэта пэўная рэч: таго, хто паслухмяны старшым, Бог доўга захоўвае на зямлі ды ўсе ягоныя справы дабраслаўляе. За ўзор маем Яфэта ды Сэма, сыноў Ноя, якіх Бог дабраславіў, бо да свайго айца яны ставіліся пачціва (Роду 9).
У прарока Ярэміі напісана пра сыноў Ёнадабавых, што яны не хацелі піць віна, бо так ім запаведаў айцец. Ды як вельмі таго пільнаваліся, загадаў Бог Ярэміі так ім сказаць: «Гэта кажа Госпад Магуцьцяў, Бог Ізраэля: За тое, што вы былі паслухмянымі Ёнадабу, бацьку вашаму, спаўняючы ўсе яго прыказаньні і захоўваючы ўсё, што ён загадаў,
которіи над собою Господаровъ мають, добре на тотъ взор памятати, абы верили, яко их послушенство, которое старшимъ чинять, естъ речь вельми Богу вдячнаа, которую от нихъ тако пріимаеть, яко бы тое Ему Самому чинили. Прото бо и Апостолом поведелъ: «Иже васъ приемлеть, Мене приемлеть» (Матф. 10: 37-11: 1). Апостол теже паробком тако пишеть, абы своим господаром не такъ служили, яко человеком, але яко Самому Хрісту (Ефес. 5: 33-6: 9). Великая то естъ потеха и неволникомъ, коли ведають, иже их послуга, или робота, подобаеться Богу.
ПЫТАНЬЕ
Говори шостое слово Божіих заповедей.
ОТКАЗЪ
Шостое слово естъ: «Не оубиеши».
ПЫТАНЬЕ
Яко ся тое слово розумееть?
ОТКАЗЪ
Тако ся розумееть, яко Сам Хрістос толкуеть, где рече: «Слышасте, яко речено бысть древніимъ: “Не убиеши, иже бо ашче оубиеть, повинен ест суду”. Азъ же глаголю вам, яко всяк, гневаяйся на брата своего всуе, повинен естъ суду, а иже ашче речеть брату своему: “Рака”, повинен естъ сънмишчу, а иже речеть: “Юроде”, повинен естъ геенне огненей» (Матф. 5: 20-26).
От сих словъ Самого Господа латве вырозумети, иже убійство естъ, не только рукою або оружіем кого убити или только бити, але теже слово прикрое або сромотное на кого выговорити, або ся гневати, або кому завидети естъ убійство, которого у симъ слове Богъ заказуеть.
Бо если бы только рукою бити або шкодити ближному заповедалъ, ино бы только рукам далъ Богъ тую заповедь на тотъ обычай: «Не подоймешь, человече, рукъ твоихъ на ближного своего». Але не тако рече, но просто: «Не убиеши», яко бы тако реклъ: «Ты, человече, со всеми чувствы, члонками, похотями и страстьми твоими, не оубие­ши».
А тое естъ правое того слова вырозуменье, абы есмо ни жаднымъ обычаемъ здоровью душному и телесному ближному не шкодили, ани ему завидели, ани ся на него гневали, ани проклинали, але ему здоровья тако, яко собе, зычили.
ПЫТАНЬЕ
Которие суть добрие дела того шостого слова?
ОТКАЗЪ
Яко оубійство естъ розно одно на души, а другое на теле, тако и дела добрие тое заповеди двоякие суть духовные и телесные. Телеснаа реч естъ не оубити на теле, не пособити биючому, не радити на убійство, боронити оных, которих бы кто кривдити хотелъ, часу
дзелятаго вось што кажа Госпад Магуцьцяў, Богізраэля: Ня спыніцца ў Ёнадаба, сына Рэхаба, патомак, каторы будзе стаяць перада Мною» (Ярэм. 35).