Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Памятай жа, дзеля чаго Хрысьціянам патрэбны мір або супакой: каб маглі захавацца пабожнасьць ды чысьціня, значыць, каб была свабода вучыць царкву, настаўляць маладых людзей ды прызвычайваць іх да добрых нораваў. Бо гэтыя справы патрабуюць міру або су­пакою. Сваркі ж або вайна шкодзяць гэтым справам. Нельга бо тады людзям зьбірацца ў пэўны час у пэўным мейсцы. Нельга добрым норавам вучыць, судоў чыніць, вучыцелям плаціць, справу кожнага разглядаць, ахвяраваньні зьбіраць, — калі, кажу, Бог ня даў міру.
I на гэтым пра гаспадарскія абавязкі ўжо досыць.
ПЫТАНЬНЕ
Падданыя, зноў жа, што павінны сваім гаспадарам?
АДКАЗ
Найперш падданыя павінны маліцца Богу за сваіх гаспадароў — як чулі мы ад Апостала — і за добрых, і за благіх. Павінны іхнія справы на добрае разумець ды ня мусяць пра гаспадароў ліхое казаць або іх асуджаць, як Бог праз Майсея казаў: «Ня блюзьні Богу і не праклінай начальніка народу твайго» (Вых. 22). Павінны мець гаспадароў у вялікай пашане. Павінны зычыць ім добрага. Павінны плаціць ім звыклыя падаткі ды дапамагаць у час раптоўнай патрэбы, каб маглі яе зьнесьці. Карацей кажучы, той навукі падданыя мусяць трымацца, якую дае Апостал, так да Рымлянаў пішучы: «Аддавайце ўсім належнае: каму падатак падатак, каму мыта мыта, каму страх страх, каму пашану пашану» (Рым. 13: 7).
Такім жа чынам дзеці павінны сваім бацькам служыць, іх любіць, слухацца, а да таго іх карміць, апранаць ды ўсякую ласку ім аказваць. Таксама грахі іхнія пакрываць, як зрабілі Сэм ды Яфэт, сыны Ноя. Калі іхні бацька, напіўшыся віна, ляжаў голы, яны, закрыўшы сабе вочы і адвярнуўшы свае твары, прыкрылі ягоную голасьць. Так павінны сыны рабіць сваім бацькам, а падданыя гаспадарам, вучні настаўнікам, авечкі пастырам.
Аднак зараз падданыя ня маюць такога звычаю: бачачы нават ма­лыя грахі сваіх гаспадароў, пра тое гамоняць ды чуткі пускаюць, а ча­сам тое, што гаспадары не рабілі, пра іх выдумляюць ды скардзяцца на іхнюю хцівасьць. Ды ня бачаць, што самі заслужылі перад Богам, каб
господари давалъ. Іовъ бо пишеть, яко Богъ царствовати допушчаеть человека лицемера, трехъ людьских деля (Іовъ 34). А прото хотя жь бы Господарь былъ не устроиливъ, не мають подданые о ним клеве­тати, ниже его злоречити, але покаятися а къ Богу молитися, абы сердце господарское инуды повернулъ, понеже у руках Его Самого естъ, яко Соломон написалъ: «Той Самъ накланяеть е камо въсхочеть» (Притч. 21).
Надобе, мовлю, подданым покаятися, а къ Богу навратитися. Бо таковым обецалъ дати пастыре по сердцю Своему (Ерем. 3), о чомъ у Пророка тако рече: «Обратитеся къ Мне, сынове, наврашчаюшче,— рече Господь,— яко Азъ обладати буду вами и пріиму вас, единого от града и два от рода. И въведу вас на Сіонъ, и дам вам пастыре по сердцу Моему, и пасти будутъ васъ пасаій з разумомъ». Видиш ли, яко по обычаемъ людей даеть имъ Богъ преложеные и пастыре? А такъ, не маем на господари, естъли бы тяжкие были, але сами на себя нарекати и виновати.
ПЫТАНЬЕ
Яко Богъ караетъ преступники сего пятого слова? То естъ и отцевъ або панов, и дети або подданых, коли не чинять повинностем своимъ досыть?
ОТКАЗЪ
Обецал Богъ карати и караеть уставичне яко дети непослуш­ные, тако родители недбалые. По тому жь преложоных и подданых, которие не памятують на свой урадъ. А напервей о родителех ма­емъ на взор Илиа жерца, который ачь самъ былъ побожный, але иже сынов своих не казнилъ, вельми Бога розгневалъ, иже и Богъ от себе откинулъ (1 Цар. 2). Сам теже Христос поведелъ тако: «Кто бы соблазнилъ единого от малых сих, веруюшчих в Мя, оунее ему да обеситься жерновъ осельскій на вый его, и потонеть въ пучине морстей» (Матф. 18: 1-9).
Потом о пастырехъ злыхъ явное письмо, иже тяжко мають быти карани. Наболей у Пророка Езекіила тако им Богъ мстити обецуеть: «Внегда глалолю безаконнику: “Смертию умреши”, ты же не возвестиши ему, ни съглаголеши, крови его от руки твоея взышчу» (Езекі 33). А на ином месте у того ж Пророка тако написано: «Се глаголеть Адонай Господь, оле пастухи Ізраилеви. Еда пасутся пастуси сами? Не овця ли оубо пасут пастуси? Се млеко ядясте, и волною одевастеся, и тучное закаляете, а овецъ Моих не пасосте. Немогшагося не подясте, и боляшчаго не врачевасте, и сокрушенаго не обязасте, и оуязвенага не зарастите» и прочая (Езек. 34). И на конецъ тако рече: «Занеже не бе пастыря, ниже посешчаху пастыри стада Моего, но пасошя пастыри сами себе, а овецъ Моих не пасошя. Сего ради слышите Слово Гос­подне, се глаголеть Адонай Господь: Се Азъ на пастухи, и взышчу овецъ Своих от руку их» и прочаа.
Ён даў ім такіх гаспадароў. Гіёб бо піша, што Бог, дзеля людзкіх грахоў, дапускае караляваць крывадушніка (Гіёб 34). Таму, нават калі гаспадар не дабрадзейны, няхай падданыя на яго не гавораць, няхай яго не зламовяць, але няхай пакаюцца ды моляцца Богу, каб Ён перамяніў сэрца гаспадара, яно бо ў Божых руках, як Салямон напісаў: «Бог паварочвае гаспадарскае сэрца, куды Сам хоча» (Прып. 21).
Патрэбна, кажу, падданым пакаяцца ды навярнуцца да Бога, бо такім Бог абяцаў даць пастыраў па сэрцу Свайму. Пра гэта ў Прарока так Ён сказаў: «Вярніцеся, дзеці няверныя, — кажа Госпад, — бо Я — Госпад ваш; і Я вазьму вас, аднаго з кожнага гораду і двух з кожнага роду, і завяду вас на Сыён. I дам вам пастыраў паволе сэрца Майго і будуць яны пасьвіць вас разумна і разважна» (Ярэм. 3). Ці ж ня бачыш, што паводле звычаяў людзей Бог дае ім начальнікаў ды пастыраў? Таму мусім не на ліхіх гаспадароў, але на саміх сябе наракаць ды саміх сябе вінаваціць.
ПЫТАНЬНЕ
Як Бог карае парушальнікаў гэтага пятага слова? Значыць, і бацькоў або паноў, і дзяцей або падданых, калі яны абавязкаў сваіх не спаўняюць?
АДКАЗ
Абяцаў Бог пакараць і карае заўсёды як дзяцей непаслухмяных, так і бацькоў нядбайных. Гэтаксама Ён робіць з начальнікамі ды падданымі, якія ня памятаюць на свае абявязкі. Што ж да бацькоў, маем за прыклад сьвятара Ілія, які, хаця і быў сам пабожны, але сваіх сыноў не пакараў. Вельмі ён гэтым Бога разгневаў, і Бог адкінуў іх ад Сябе (1 Сам. 2). Сам Хрыстос так казаў: «А хто б згоршыў аднаго з малых гэтых, што ў Мяне вераць, лепш было б яму прычапіць камень млыновы на шыю і ўтапіць у глыбіні мора» (Мц. 18: 6).
Што ж да благіх пастыраў, яўна бачым зь Пісаньня, што будуць яны цяжкаскараныя. Найболей у Прарока Эзэкіля Бог так абяцае ім помсьціць: «Калі Я злачынцу скажу: “Бязбожнік, ты сьмерцю памрэш”, — а ты нічога ня скажаш, каб адвесьці злачынцу ад ліхой дарогі, то ён памрэ за свой грэх, але адказнасьць за яго сьмерць Я ускладу на цябе» (Эз. 33).
А ў іншым мейсцы ў таго ж Прарока так напісана: «Гэта кажа Гос­пад Бог: Гора пастырам Ізраэля, каторыя пасьвяць самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасьвіць авечак? Вы напіліся малака, паадзяваліся ў воўну, забівалі, што тлустае, аднак статкі авечак ня пасьвілі: што сла­бое было, не ўзмацнялі; што хворае, не аздараўлялі; што скалечанае, не зааглядалі» (Эз. 34) ды гэтак далей, а напрыканцы так Бог сказаў: «За тое, што статак Мой стаўся рабункам і авечкі Мае ня мелі пастыра, бо пастыры Мае не шукалі авец Маіх, але пасьвілі саміх сябе, а статку Майго ня пасьвілі, дзеля таго вы, пастыры, слухайце слова Госпада. Вось што кажа Госпад Бог: Вось Я супраць пастыраў. 3 рукі іх Я запат рабую статку Майго» (Эз. 34) і так далей.
Нехай бы погледели обой пастыри и духовные и земские до тое главы, ачей бы пильнейшими стали вряду своего. Тое жь знайдешь у Пророка Ісаій с початку пророчества, где оных князей, которые для посулъ злочинчовъ не карають, обешчники татем зоветь. Читай теже о пастырех у того жь Ісаіи главу 56, у Іереміи главу 24, у Заха­ріи главу 11. И на иных местех.
Детем теже и подданымъ непослушным назначилъ Богъ каранье у том же слове, где рече: «Естли хочешь долго жити на земли». Яко и сами на око видимъ, ижь сынъ непослушный або который бы отца не чтилъ не можеть долго быти на свете. Велелъ Богъ таковых убивати (Исход 21). А хотя жь урядъ не караеть, предся Богъ метиться над тако­вым, ижь его або кто забиеть, або повесять, яко Соломонъ въ Притчах написалъ: «Око ругаешчиеся отцу своему, иже гордит плодом матеры своея, выклюють е вранове от дебріа и снедять е птенци орли» (Прит. 30). И маемъ много таковых взоровъ у Святом Писанью, яко ся ни одному сыну не минуло, который въ чти отца своего не мелъ.
Хамъ, Ноего сынъ, иже ся с пианого отца насмеялъ, проклятъ и с потомством на веки (Быт. 9), абы былъ неволникомъ.
Авесаломъ, иже противу отца своего Давыда руку поднялъ, на де­реве за волосы повислъ и убитъ (2 Цар. 18).
Амалехитянина велелъ Давыд убити (2 Цар. 1), иже сам на себе сказалъ, яко царя Саоула убилъ.
Сестра Моисеова Маріам прокаженіемъ от Бога скарана была, иже противу Моисеа врядъника говорила (Числа 12). Прото Соломон напи­салъ: «Бойся Господа, сыну мой, и Царя, и съ насмеваючи не дружися, яко скоро приходить погибель их» (Притч. 24).
Корея, Дафана и Абирона земля живых пожарла, иже противу Моисеа и Аарона репътали (Числа 16).
За нашое оуже памяти у Немецских сторонахъ докольки десять тисечей людей сельских убито, иже были въетали противу господаром своимъ.
Павелъ бо Апостолъ рече: «Противляшчейся власти, собе судъ пріемлють» (Рим. 13: 1-10). Тое же и Самъ Господь къ Петру поведелъ: «Веи пріемшей ножь, ножемъ погыбнуть» (Матф. 26: 6-56). Той пріимаеть ножь или меч, кому его Богъ не даеть, але ся самъ за нь береть. Яко розбойники и вси, которіе силою люди подъ себе заберають а собе им служити велять.
ПЫТАНЬЕ
Што тым будеть, они же тому пятому слову послушни?
ОТКАЗЪ
Отци, которіе чада своя по повеленію Божіему в благоверію и в наказанію выховывають, великою потомъ потеху с них мевають. Яко Духъ Святый Давыдом обецалъ, где тако пишетъ: «Жена твоя яко лоза плодовита въ странах дому твоего. Сынове твои яко новорасли мас-
Няхай бы пагледзелі ўсе пастыры і духоўныя, і сьвецкія той разьдзел, можа, сталі б пільнейшымі ў сваіх абавязках. Гэта ж самае знойдзеш у Прарока Ісаі напачатку прароцтва, дзе ён называе супольнікамі злачынцаў тых князёў, якія, дзеля падарункаў, не караюць злачынцаў. Чытай таксама пра пастыраў у таго ж Ісаі разьдзел 56, у Ярэміі 24, у Захарыч 11, ды ў іншых мейсцах.