Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
ПЫТАНЬНЕ
Што будзе тым, хто выконвае гэтае слова?
АДКАЗ
За чыстасьць сэрца Сам Хрыстос абяцаў вялікае дабраславенства, калі казаў: «Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога аглядаць будуць» (Мц. 5: 8). Акрамя таго, Бог узбагачае такіх людзей і зямнымі дабротамі, даючы ім годнае ўтрыманьне, як Хрыстос абвясьціў на вясельлі ў
малженстве живуть, верю мужомъ заховують, а о детех працу пріимають. Тако бо Апостолъ рече: «Жена спасется ради чадородиа, ашче пребудетъ въ вере и любви, и въ святини съ целомудріем» (1 Тім. 2: 1-15).
Видиш ли, што Духъ Святый женамъ обецуеть? Розумъ человечи за мерскую речь почитаеть чадородие, а девство за ангельскій животь маеть, але зде не по тому Святый Духъ судить: «Спасеться, дей, жена чадородия деля». От которих бы словъ могли людие зацность женитвы познати. Яко тот же Апостолъ къ Евреомъ пишеть: «Честна женитва въ всехъ и ложе нескверно» (Евр. 12: 14-13: 6). Где рече «въ всехъ», розумей, яко бы реклъ «межи всехъ, никого не выимаючи».
ПЫТАНЬЕ
Говори осмое слово Божіихъ заповедей.
ОТКАЗЪ
Осмое слово есть «Не оукрадеши».
ПЫТАНЬЕ
Яко тое розумети маю? Чого нам зде боронить Богъ?
ОТКАЗЪ
Хочеть Богъ, абы каждый человекъ маетность свою мелъ у моцы своей. А одинъ у друга абы хитростию, здрадою, пеняньемъ и коемъ ли иным обычаемъ не бралъ. Опять, и тое ся тут же замыкаеть, абыхмо часу потребы ближному нашему маетности наших уделяти не жаловали. Бо на том мало, естли бы кто чужого не бралъ, а своего бы убогому не узычалъ.
Обе речи маеть Хрістианинъ заховати: напервей абы чужого не хотелъ, а другаа речь абы своее маетности, где надобе, дати не жаловал. Кто по тому не чинить, той противу того слова грешить.
ПЫТАНЬЕ
Которие суть грехи противу тому слову?
ОТКАЗЪ
Яко розные суть межи людей станы, або повинности, тако розные и грехи противу тому слову, или злодейства. А мает ли ся, правда мовити, редко не въ всих станехъ найдуется злодейство.
Возри напервей на станъ учительскій, або Пастырскій вси ли верне пасуть стадо Хрістово? Вси ли правды оучать? Не большая ли част у учителей, которіи для чрева безлепицъ учять? Пастири пакъ не себе ли пасуть? Укажи ми, прошю тебе, Епископа, который бы Слово Божіе проповедалъ.
Лечь я ведаю, ижь такового у сих сторонах ни одного не знайдешь. Многых найти можешь, што ся на Епископие, на Митрополие, на Архимандрие накупуютъ, але который бы Словомъ Божіемъ стадо Хрістово паствилъ, укажи ми одного. А как же ихъ назвати? Ведаю, яко
Кане Галілейскай. Бо калі там не хапіла віна, Хрыстос дапамог ім, зьмяніўшы ваду ў віно (Ян 2: 1-10).
Вялікая і ў тым ласка Божая, што чыстых сэрцам людзей Бог робіць сьвятыняй Духа Сьвятога. Гэтае абяцаньне маюць і жанчыны, якія жывуць у шлюбе, захоўваюць вернасьць мужам ды пра дзяцей клапоцяцца, так бо Апостал казаў: «Жанчына будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і сьвятасьці са сьціпласьцю» (1 Цім. 2: 15).
Бачыш, што Дух Сьвяты абяцае жанчынам? Розум чалавечы ўважае нараджэньне дзяцей за мярзоту, а дзявоцтва за анёльскае жыцьцё, але тут Сьвяты Дух судзіць іншым звычаем: «Будзеш збаўлена, жанчына, нараджаючы дзяцей». 3 гэтых словаў шмат людзей могуць спазнаць высакароднасьць шлюбу, як той жа Апостал да Гебраяў піша: «Няхай у-ва ўсіх будзе ў пашане сужонства і сужыцьцё беззаганнае» (Гебр. 13: 4). Калі Апостал кажа «ў-ва ўсіх», разумей гэта так, калі б ён сказаў «сярод усіх без выключэньня».
ПЫТАНЬНЕ
Кажы восьмае слова Божых прыказаньняў.
АДКАЗ
Восьмае слова: «Не крадзі».
ПЫТАНЬНЕ
Як гэта я мушу разумець? Што нам тут Бог забараняе?
АДКАЗ
Бог хоча, каб кожны чалавек валодаў сваёй маёмасьцю ды каб у іншых хітрасьцю, здрадай, крыўдай або іншым якім звычаем маёмасьць не забіраў. Зноў жа, зьмяшчаецца тут і тое, што мы ў час патрэбы павінны дзяліцца нашай маёмасьцю з бліжнім. Бо мала проста чужога ня браць, а свайго ўбогаму не даваць.
Абедзьве рэчы мусіць Хрысьціянін выконваць: перш за ўсё чужога не пажадаць, а да таго не шкадаваць сваёй маёмасьці, калі трэба дзяліцца. Хто так ня робіць, той грашыць супраць гэтага слова.
ПЫТАНЬНЕ
Якія ёсьць грахі супраць гэтага слова?
АДКАЗ
Як ёсьць сярод людзей розныя станы ці абавязкі, гэтаксама і грахі або злачынствы супраць гэтага слова бываюць розныя. Ды ці варта казаць, што зрэдку ў якім стане ня знойдзецца злачынства?
Зірні перш на вучыцельскі або пастырскі стан: ці ўсе верна пасьвяць статак Хрыстовы? Ці ўсе вучаць праўдзе? Ці ня большасьць вучыцеляў дзеля чэрава глупствам вучыць? Пастыры ці не саміх сябя пасьвяць? Пакажы мне, прашу цябе, епіскапа, які Слова Божае прапаведуе. Аднак я ведаю, што такога па ўсім сьвеце ня знойдзеш. Шмат каго знойдзеш, хто займае пасаду епіскапа, мітрапаліта, архімандрыта, але пакажы мне хаця
ся вамъ гневати, але васъ предел Самъ Хрістос розбойниками и татьми, се естъ, злодеями, зоветь. Бо так рече: «Не входяй дверми въ двор овчій, но прелазяй инуде, тъй тать естъ и разбойникъ, а въходяй дверъми, пастырь естъ овцамъ» (Іоан 9: 39-10: 9).
Оже маешъ, яко таковых Хрістос зоветь, которіи не про двери до овецъ входять, але инуды, то естъ черезъ посулы приходять на Епископие або на иншые пастырства. Прото напервей ся злодейство межи духовных пастыровъ находить. А ешче и тое обачити треба, яко не просто злодейство пополъняють, але двойчасто. Бо иже не наоучають, крадуть правду пред людьми. А другое злодейство, иже именья церковного вживають, а за тое досыть не чинять. А тымъ обычаемъ и в духовных, и в дочасных речахъ окрадают убогих хріетианъ.
По тому жь о преложоныхъ светских розумей, естли бы, на звыклых приходехъ не переставаючи, не по мере подачки на подъданыхъ вымышляли, наболей безъ военное потребы.
Крадуть подданые пановъ своих, если им подачков несправедливе отдавают, естли незычливе робять або иныхъ повинностей своихъ не делають.
Крадуть ремесники, если непобожне свою роботу продають.
Крадуть купци и торговци, которие злыми товари людей подманывають, або за малую цену у простых людей какую речь беруть.
Крадуть которие хлеб напрасно едять а ничого не робять.
Крадуть калеки, которіи, могучи роботою покоръмитися, не хотять робити, але жебрують.
Крадуть лихвяри, которіи взаем грошей давают, але от них гостинци або резъ, то естъ лихву, беруть.
Крадуть костыри и вси игрячи, которіи костками, або картами, або чимъ инымъ маетности чужіе отнимають.
Крадуть мытници, если большей, нежели имъ уставлено, вытягають.
Крадеть панъ, которій слузе мыта заслужоного не платить.
Крадеть слуга, если господину своему не по тому, яко бы мело быти, служить.
Крадеть, кто на вряде седить а злодей не караеть, яко Богъ велелъ.
Коротко говорячи, вси люди сему слову пред Богом долъжни, которие кажному што чие естъ, не отдають або своего потребному не уделяють.
ПЫТАНЬЕ
Которие суть добрие дела того слова?
ОТКАЗЪ
Напервей перестати на том, што Богъ далъ. Потомъ отдати кажному, што его естъ. А третее доброе дело естъ чинити милостину. К тому от грошей ничого не брати.
ПЫТАНЬЕ
Кому маеть быти давана милостина?
б аднаго, хто б Божым Словам пасьвіў статак Хрыстовы. А як жа такіх назваць? Ведаю, што гэта вас гневае, але Сам Хрыстос назваў вас разбойнікамі і рабаўнікамі, — значыць, злодзеямі, бо так Ён сказаў: «Хто не ўваходзіць у аўчарню празь дзьверы, але інакш, той злодзей і разбойнік. А хто ўваходзіць празь дзьверы, той пастыр авечак» (Ян 10: 1-2).
Вось бачыш, як Хрыстос заве тых, што прыходзяць да авечак не празь дзьверы, але інакш, — значыць, за хабар прыходзяць на епіскапства ці на іншае пастырства. Таму знаходзім злачынства найперш сярод духоўных пастыраў. Ды яшчэ трэба заўважыць, што яны робяць злачынства двойчы: ня вучаць і крадуць праўду ў людзей, да таго ж спажываюць царкоўную маёмасьць, а за гэта не выконваюць сваіх абавязкаў ды тым звычаем абкрадаюць убогіх Хрысьціянаў і ў справах духоўных, і ў справах штодзённых.
Гэтаксама мяркуй і пра сьвецкіх начальнікаў, калі, не спаталяючыся звыклымі прыбыткамі, яны ня ведаюць меры ды выдумляюць падданым падаткі, перадусім без ваеннай патрэбы.
Крадуць падданыя ў сваіх паноў, калі несумленна аддаюць падаткі, калі кепска працуюць або не спаўняюць іншых сваіх абавязкаў.
Крадуць рамесьнікі, калі не богабойна прадаюць сваю працу.
Крадуць купцы ды гандляры, калі падманваюць людзей кепскім таварам ці калі ў простых людзей набываюць нейкую рэч за малыя грошы.
Крадуць тыя, што хлеб надарэмна ядуць ды нічога ня робяць.
Крадуць жабракі, якія могуць пракарміцца працай, але ня хочуць працаваць ды жабруюць.
Крадуць ліхвяры, што пазычаюць грошы ды за гэта бяруць гасьцінцы або ліхву.
Крадуць гульцы ў косьці ды ўсе гульцы, якія гульнёй у косьці, карты ці што іншае забіраюць чужую маёмасьць.
Крадуць зьбіральнікі мыта, калі патрабуюць больш, чым усталявана.
Крадзе пан, калі ня плаціць свайму служцы заслужанай узнагароды.
Крадзе служка, калі служыць гаспадару не як належыць.
Крадзе той, хто ва ўрадзе сядзіць, а злодзеяў, як Бог загадаў, не карае.
Карацей кажучы, гэтае слова парушаюць перад Богам усе тыя людзі, што не аддаюць належнага або не ўдзяляюць са сваёй маёмасьці патрабуючаму.
ПЫТАНЬНЕ
Якія справы, паводле гэтага слова, добрыя?
АДКАЗ
Найперш — задаволіцца тым, што даў Бог. Потым — аддаць кожнаму, што ягонае. А трэцяя добрая справа даваць міласьціну, да таго ж з грошай нічога ня браць.
ПЫТАНЬНЕ
Каму трэба даваць міласьціну?
ОТКАЗЪ
Въ обычай собе зде у наших краинахъ люди леные взяли: кто робити не хочеть, у калеки идеть, хотя жь будетъ здоровъ, и молод, и тако з милостины живеть. Но не добрь естъ таковъ обычай, и мели бы преложоные таковых людей оуняти, абы имъ не было волно калековати, або, правду рекъши, зводити и под покровом убожества красти.
И ест того великие причины, для которих маеть имъ урядъ того боронити. Напервей, ижь Богъ всемъ здоровымъ людемъ робити велелъ и от працы своее выховатися, яко къ Адаму Самъ поведелъ: «В поте лица твоего снеси хлебъ свой» (Быт. 3). Апостолъ опять рече: «Аште кто не хочеть делати, да не ясть» (2 Сол. 3: 6-17). Другая причина естъ. Бо людъ простый только тымъ милостину даеть, которіи могуть бегати, а затым правдивые калекы голод терпять. Прото, мовлю, на урядъ належить, абы таковымъ здоровымъ калекам заборонно было милостины и просити, и брати. А ижь бы ихъ к роботе приставляно. Абы пред правыми калеками не крали милостины, а сами бы тежь свой хлебъ ели.