Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Трэцяя прычына каб людзі мелі асобны дзень, у які б вывучалі Закон ды іншыя сьвятыя справы рабілі. Лука ў Дзеях Апостальскіх узгадвае, што Закон Майсеяў чытаецца кожную суботу. Чацьвёртая пры­чына каб нявольнікам ды нявольніцам, і жывёле быў адпачынак. Пра гэтую прычыну Майсей так напісаў: «Шэсьць дзён будзеш працаваць, а ў сёмым дні субота Госпада. Не рабі ў ім ніякай працы, хай адпачне вол твой ды асёл твой, хай аддыхне сын нявольніцы тваёй і чужынец, які прабывае ў брамах тваіх».
Вось цяпер паглядзі на гэтыя прычыны і сам зразумееш, што мы павінны рабіць паводле гэтага слова, а што не павінны. Бо паводле адных прычынаў мы ўжо вольныя ад сёмага дня, а паводле іншых прычынаў патрэбна, каб і Хрысьціяне мелі асобны дзень, які б сьвяткавалі. Другую прычыну я паведаміў таму, што Бог загадаў народу ізраэльскаму сьвяткаваць суботу, каб яна ім нагадвала ды на памяць прыводзіла, што ім патрэбныя асьвячэньне ды адпачынак, або што яны патрабуюць, каб Бог іх асьвяціў ды ў Свой адпачынак прыняў.
Паводле гэтай прычыны вольныя мы ад усіх сьвятаў ды субот, бо ўсім знакам ды вобразам канец прынёс ды ўчыніў Хрыстос. А хто такім звычаем суботу або нядзелю сьвяткуе, нядобра робіць ды супраць Хрыста юдэйствуе. Такі бо звычай сьвяткаваньня Хрыстос скасаваў, і Апосталы тэты звычай пакінулі, як Паўла да Калосцаў піша: «Дык хай ніхто вас не асуджае за яду або пітво, або з прычыны дня сьвяточнага або маладзіка, ці суботы, каторыя ёсьць ценем будучага, цела ж Хрыстовае» (Кал. 2: 16-17).
Паглядзі ўважліва: сьвяты, суботы, ежу ды падобнае Апостал называв ценем, значыць, вобразам, а Хрыста ён заве целам, даючы знаць, што гэтыя суботы азначалі рэчы мінаючыя ды былі датуль, пакуль ужо ня цень, а сама праўда прыйшла, якую ён целам заве. А таму не павінны Хрысьціяне тым звычаем аніякіх сьвятаў мець, але ўсе дні за сьвятыя мусяць лічыць, як Ісая прарочыў, калі казаў: «I будзе: кожнага месяца ў час маладзіку і кожнага тыдня ў суботу прыйдзе кожны чалавек, каб пакланіцца Мне, кажа Гос­пад» (Іс. 66), але гэта пасьля ўваскрашэньня ў поўні збудзецца.
Обачивъши тую причину, обачи и иншие причины, для которихъ празники Богъ поставилъ. То есть, абы былъ опричный день, которого бы ся людие ко слуханью Слова Божіего съхажали, а семья бы неволная и скотъ отпочивали. Водле тыхъ причинъ мусить бытии певный день у хрістіан. Бо и Хрістос собератися Своимъ велить, и о Апостолехъ читамы, яко ся къ слуханью Слова Божіего и къ преломленью хлеба съберали. Надъ неволниками теже велить Богъ милость мети и оныхъ шчадити. А прото потреба, абы таковъ день мели хрістіане, яко жь ешче спочатку мели.
ПЫТАНЬЕ
Вижу, яко мусить быти день одинъ, которого бы христиане от ро­ботъ своихъ волными были, а слуханья бы Слова Божіего пилновали. Але ешче рад быхъ ведалъ, для чого на тое инший день обрали, не­жели который Самъ Богъ обралъ и посвятилъ и, то естъ для чого свя­тимъ неделю, а не суботу?
ОТКАЗЪ
Ачь то на воли оныхъ старих христіанъ, то естъ Апостоловъ было, обрати собе которы колвекъ бы день хотели на святые справы, хотя ж бы понеделокъ або второкъ, або иный который от седми дней, поневажь вси дни ровные суть, а не ест одинъ за другого лепшейшый, яко Апостолъ, к Римляномъ пишючи, знаменуеть.
Да вед же не безъ причины первый день, то естъ неделю на тое избрали. Яко бо под Законом сувоту для того святили, ижь того дня Богъ отпочинулъ, створивши вси речи, по тому жь под Еванъгелиемъ годится оного дня добродейства Божіе припоминати, которого Сынъ Божій, знову створивши светъ, то естъ человека избавивши, к ново­му животу въскреснути рачилъ. Бо оное первое створенье, для кото­рого былъ Богъ суботу святити велелъ, Адамовымъ грехомъ было нарюшоно, а ново Ісусомъ Хрістомъ опять естъ найдено.
ПЫТАНЬЕ
Чимъ того доведешь, абы Апостоли неделю заховали, або ку слу­ханью Слова Божіего обрали?
ОТКАЗЪ
Ничимъ, толико Писмом Святымъ. Напервей бо Лука Евангелистъ в Деаніах Апостолских пишеть тако: «Въ едину же от суботъ събраным оученикомъ преломити хлебъ Павелъ глаголалъ к ним, хотя изыйти на оутріи, и простреть слово до полоуношчи» (Деан. 20: 7-15). Зде явне пишеть, яко оученици, сиречь хрістіане, събералися ламати хлеба, то естъ Вечерю Господню чинити, в неделю.
По тому жь и Павелъ Апостолъ к Корінфом пишючи, припоминаеть неделю, яко того дня маеть быти сложеніе милостины. Тако бо пишеть: «А сложеніе еже къ святым, яко же расчыних церквам Галатейскым, тако и вы творите. По единой от суботъ кожды васъ о собе да полагаеть, съхраняа» (Т Кор. 16: 1-3).
Разгледзеўшы гэтую прычыну, пабач і іншыя прычыны, дзеля якіх Бог пастанавіў сьвяты. Г эта значыць, дзеля таго, каб быў асобны дзень, у які б усе людзі зыходзіліся да слуханьня Слова Божага, а нявольнікі ды жывёла каб адпачывалі. Паводле гэтых прычынаў мусіць быць у Хрысьціянаў пэўны дзень, бо і Хрыстос Сваім вучням зьбірацца загадвае, і ў Апостала чытаем, як усе зьбіраліся дзеля слуханьня Слова Бо­жага і дзеля ламаньня хлеба. Да нявольнікаў таксама Бог загадвае быць міласьцівымі ды іх літаваць. Таму патрэбна, каб у Хрысьціянаў быў такі дзень, які яны мелі яшчэ ад пачатку.
ПЫТАНЬНЕ
Бачу, што мусіць быць адзін дзень, у які б Хрысьціяне былі вольнымі ад сваёй працы ды пільнаваліся слуханьня Слова Божага. Але яшчэ хацеў бы я ведаць, чаму на гэта іншы дзень абралі, а ня той, які Сам Бог абраў ды асьвяціў? Значыць, чаму мы сьвяткуем нядзелю, а не суботу?
АДКАЗ
Хаця гэта ад волі першых Хрысьціян, значыць, Апосталаў, зале­жала абраць сабе на сьвятыя справы які заўгодна дзень, хоць панядзелак або аўторак, або іншы які зь сямі дзён, бо ўсе дні роўныя ды адзін дзень ня лепшы за другі, як кажа Апостал, пішучы да Рымлянаў, але не без прычыны першы дзен, значыць, нядзелю, яны абралі. Як падчас Закону суботу сьвяткавалі, бо ў тэты дзень Бог супачыў, усе рэчы стварыўшы, так і падчас Эвангельля належыць у тэты дзень узгадваць дабрадзейства Божае — як Сын Божы, нанова стварыўшы сьвет, значыць, чалавека збавіўшы, дзеля новага жыцьця ўваскрос. Бо тое першае стварэньне, дзеля якога Бог загадаў сьвяткаваць суботу, парушанае Адамавым грахом, празь Ісуса Хрыста было ўзноўлена.
ПЫТАНЬНЕ
Чым давядзеш тое, што Апосталы сьвяткавалі нядзелю або абралі яе дзеля слуханьня Слова Божага?
АДКАЗ
Нічым іншым, як толькі Сьвятым Пісьмом. Найперш бо эвангеліст Лука ў Дзеях Апостальскіх піша так: «У першы дзень па субоце, калі сабраліся мы на ламаньне хлеба, Паўла, каторы назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гаварыў да іх ды зацягнуў сваё слова да поўначы» (Дзеі 20: 7). Тут Лука ясна піша, што вучні (значыць, Хрысьціяне), зьбіраліся ламаць хлеб (значыць, спраўляць Вячэру Госпадаву) у нядзелю.
Гэтаксама і Апостал Паўла, да Карынцянаў пішучы, узгадвае пра нядзелю як пра дзень, у які мае зьбірацца міласьціна, так бо ён піша: «Адносна складак, што зьбіраюцца дзеля сьвятых, дык і вы рабіце, як я загадаў цэрквам у Галятыі. Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ» (1 Кар. 16: 1-2).
Съ обеюхъ тых местъ вырозумети можемъ, ижь Апостоли неделю обрали, абы у тотъ день святые справы чинили хрістіане. То естъ абы ся но одно место згромадивши, Бога призывали, Слово Его слухали, тайне пріймовали, милостину здавали и ишие побожьные дела Богу ко чти чинили.
ПЫТАНЬЕ
Вижу, яко Лука сведчить, иже съшлися были оученицы въ едину от суботъ преломити хлебъ. Лечь не пишеть, абы тое было в неделю, але яко бы «в некоторую суботу». Павла теже Апостола речь трудна къ вырозуменью. Бо не рече: «Полагай каждый в неделю у себе милос­тину», але рече: «По единой от суботъ». Яко тое розумети маю?
ОТКАЗЪ
Нетъ в сихъ словехъ никакое трудности, кто ся Писму Святому припатрити хочеть. Ведомо бо маетъ быти, яко Апостоли и Евангели­сты, ачь языкомъ гречьскым писали, лечь предся обычай мовы ев­рейское заховали. Евреане пакъ не потому дни звали, яко мы теперь зовемъ, ани по тому, яко на онъ часъ греки звали, ани ся годило тако Апостоломъ звати. Бо греки, або еллини, будучи погане, многых бо­говъ быти веровали, и их имены дни называли. Што мы ныне неде­лею зовемъ, они днемъ Иліовым, то ест солнеца звали, солнце вме­сто бога маючи. Што в насъ теперь понеделок, тое они днемъ луны, которую мели за богиню, называли, по тому же второкъ Ираклиевымъ днемъ, середу — Ермиевымъ, четвер — Діовым, пятницю — Афро­диты, суботу — Кроніовымъ.
Ино яко есмъ вже поведелъ, не годилося по тому Апостоломъ ани Евангелистом писати, которие множство ложных боговъ потре­бити мели, а того для обычаемъ еврей дни называли. Неделю еди­ною от суботъ, понеделокъ второю або другою от суботъ, второкъ третиею от суботъ, середу четвертою от суботъ, пятницу шес­тою от суботъ, а суботу суботую или шабасомъ звали. Прото где знайдешь у Святомъ Писанію «въ едину от суботъ», розумей, яко бы написано «у неделю».
А для лепшейшого вырозуменья обачь въ всехъ Евангелиах, где святіи Евангелисты въскресеніе Христово выписують, увидишь, иже вси сведчать, яко Христос въ едину от суботъ въсталъ из мртвыхъ, то ест, на заутріе по суботе, по нашему у неделю. Мат­фей бо тако пишеть: «Въ вечер же суботный и свитаюшчи въ еди­ну от суботъ, пріиде Маріа Магдалини и другаа Маріа видети гробъ» и прочая. Обачь, яко ясне даеть знати, иже опошле вечера суботного свитаеть въ едину от суботъ. Што ся о иномъ дни розумети не можеть, развей о недели.
Тое теже памятуй, ижь по обычаю еврейское речы Евангелисты, што бы мели писати «въ первую от суботъ», они писали «въ едину от суботъ». Тако бо и Моисей, выписуючи, яко Богъ сътворилъ светъ, на-
3 абодвух гэтых словаў мы можам зразумець, што Апосталы абралі нядзелю, каб у тэты дзень Хрысьціяне рабілі сьвятыя справы. Значыць, каб яны, разам сабраўшыся, Богу маліліся, Ягонае Слова слухалі, да таямніцаў прыступалі, міласьціну давалі ды іншыя пабожныя справы дзеля Божай славы рабілі.
ПЫТАНЬНЕ
Бачу, як Лука сьведчыць, што вучні ў першы дзень па субоце сабраліся ламаць хлеб. Аднак ён ня піша, што гэта было ў нядзелю, а «ў першы дзень па субоце». Таксама і мову Апостала Паўлы цяжка зразу­мець, бо ён не сказаў: «Кожны няхай дае міласьціну ў нядзелю», але сказаў: «Хай у першы дзень тыдня кожны з вас яе адкладзе». Як гэта маю разумець?