Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Нарэшце, парушаюць гэтае трэцяе слова зламоўнасьць ды праклёны. Бо хто праклінае, той прызывае Бога, каб, насуперак Ягонаму прыказаньню, пакараў чалавека, якога Ён загадаў любіць. Наколькі гэта вялікі грэх убачыш, калі добра зразумееш^ што ён не здараецца адзін, але іншыя грахі за сабой цягне.
Найперш той, хто кляне, не шануе Бога, бо ўзгадаць імя Божае — азначае прызваць Бога, а прызываць Бога трэба са страхам ды зь вялікаю пашанай. Праклёны ж здараюцца без прычыны: часам ні за што, часам з гневу, бяз страху Божага ды шанаваньня Бога.
Да таго ж ніхто ня мае прызываць Бога, каб Ён некаму нашкодзіў. Той жа, хто кляне, дзеля таго Бога ўспамінае, каб Бог нашкодзіў чалавеку, якога зламовіць. Бог жа загадаў усіх любіць. Прарокі, хаця і пракліналі ды зламовілі, але толькі ганьбоўшчыкаў ды бязбожнікаў, якія безупынку перасьледвалі сапраўдную навуку ды служэньне. Аднак мы такія праклёны ня можам браць сабе за звычай.
Хто б таксама жыцьцём сваім або норавам даў камусьці благі ўзор або ад веры праўдзівай зьвёў, той супраць гэтага другога слова грашыць.
ПЫТАНЬНЕ
Ці належыць Хрысьціяніну прысягаць ці не?
ОТКАЗЪ
Вже есм поведелъ, иже ся того каждый стеречи маеть, абы клятися не привыкал, але естли бы шло о славу Божію, маеть хрістианинъ клятися именемъ Божием.
Яко учинилъ Апостолъ Павелъ, который въ второмъ посланью къ Коринфомъ кленется тако: «Сведетеля нарицаю Бога на душю мою» (2 Кор. 1: 21-2: 3). По тому жь и Авраамъ клялъся пред царемъ Содомскимъ, иже не мелъ взяти ничого з маетности его, которую былъ отнялъ, побивши пяти царей, который завоевали были Содомъ (Быт. 14). Ешче тежь годиться присягнути христианину, которому бы у праве о великую речь присягу присужоно, яко Апостолъ къ Евреемъ пишеть (6:13-20), иже всякому прекословію конецъ клятва. Лечь тое для малыхъ речей быти не маеть.
ПЫТАНЬЕ
Если ся годить присягати Хрістианину, для чого жь Самъ Хрістос заказуеть клястися и небомъ, и землею, и Іеросолимомъ?
ОТКАЗЪ
Не только в тыхъ словехъ Хрістовыхъ, где клятися заказуеть, множество людей, ачь пакъ и учоныхъ, омыляеться, але и всее оное речы, которую Хрістос на горе о Законе учинилъ, не розумеютъ. Бо вси посполите тако оную речь толъкуют, яко бы Хрістос Ветхаго Закона заповеди на сторону откладалъ, а Свои новые заповеди законилъ. Лечь Хрістос противу тому домниманью вельми ясне там же поведелъ, иже не пришолъ разорити Закона (Матф. 5:17). Часто теже мовилъ, иже съ Отцомъ едино ест (Іоан 10: 30). А о Своей науце поведелъ тако: «Мое оученіе нестъ Мое, но пославшего Мя» (Іоан 7: 16). С которых слов велми явна речь, иже Хрістос ани отставлялъ, ани отменялъ Закона Божіего, але только противу лживымъ толковником вырозуменье правое указалъ.
Прото жь кто бы такъ розумелъ о Хрісте, яко бы всякой клятвы боронил, где поведелъ не клятися отнюд, чинилъ бы таковый Сына Божіего Отцу противного, чого и помышляти Боже не дай. А яко бо Хрістос едино съ Отцом будеть, естли бы оные заповеди отнялъ, которые Богъ предалъ? Закон Божій тако о клятве пишеть: «Господа Бога своего бойся и Тому единому да служиши, и именемъ ся Его да кленеши» (Втор. Зак. 6). А Хрістос рече: «Не пріидох розорити Закона», ино каждый вже розумети можеть, иже клятва, если бы для Божіей славы, або помочи ближного, або очишченья себе, ест речь слушнаа, только бы справедливаа.
А ижь Хрістос клятвы не допушчаеть, для тое причины тако учинилъ, иже на онъ часъ жидове повыкли были клятвамъ на некоторые створенья, за грех того не маючы, бо только кривую клятву за трехъ мели. То пакъ Хрістос указуеть, иже не одно несправедливаа клятва на Бога, але и справедливаа, хотя на створеные речи, если бы не потребнаа, ест трехъ пред Богомъ. А не ест тое слово Хрістово противу
АДКАЗ
Ужо я распавёў, што кожны мае сьцерагчыся, каб не прызвычаіцца прысягаць, але калі ідзе пра славу Божую, то мае Хрысьціянін прысягаць імем Божым. Так зрабіў Апостал Паўла, які ў другім лісьце да Карынцянаў так прысягае: «Дык прызываю на сьведку Бога на душу маю» (2 Кар. 1:23). Гэтаксама і Абрагам прысягаў перад валадаром Садомскім, што ня меўся браць анічога з маёмасьці, захопленай ім пасьля перамогі над пяцьцю валадарамі, якія напалі на Садом (Роду 14).
Таксама належыць прысягаць Хрысьціяніну — калі яму суд пастановіць — наконт важнай справы, бо Апостал да Гебраяў піша, што кожная спрэчка канчаецца прысягай (Гебр. 6:16). Аднак дзеля справаў малых прысягаць не належыць.
ПЫТАНЬНЕ
Калі мажліва прысягаць Хрысьціяніну, чаму Сам Хрыстос забараняе прысягаць і небам, і зямлёй, і Ерузалімам?
АДКАЗ
Мноства людзей, нават і вучоных, ня толькі памыляецца наконт гэтых словаў Хрыста, калі Ён забараняе прысягаць, але і не разумев ўсёй той навукі пра Закон, якую Хрыстос на тары аб’явіў. Бо ўсе звычайна так гэта тлумачаць: нібыта Хрыстос прыказаньні Старога Закону скасаваў, а Свае новыя прыказаньні сьцьвердзіў. Але Хрыстос супраць гэтага меркаваньня вельмі ясна тамсама сказаў, што Ён не прыйшоў скасаваць Закон (Мц. 5:17). Часта Ён таксама мовіў, што Ён з Айцом адно (Ян 10: 30), а пра Сваю навуку Ён так гаварыў: «Мая навука не Мая, але Таго, Хто Мяне паслаў» (Ян 7: 16).
3 гэтых словаў ясна, што Хрыстос ані адстаўляў, ані адмяняў Закону Божага, але толькі, насуперак фальшывым тлумачальнікам, паказаў праўдзівае разуменьне. Дзеля гэтага той, хто мяркуе, што Хрыстос забараніў усякую прысягу, калі казаў зусім не прысягаць, робіць Сына ворагам Айцу, ад адной такой думкі Божа барані! А як бо Хрыстос будзе адно з Айцом, калі Ён скасаваў тыя прыказаньні, што даў Бог? Закон Божы так пра прысягу піша: «Госпада, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай» (Паўт. Зак. 6). А Хрыстос сказаў: «Я не прыйшоў скасаваць Закон», таму кожны ўжо можа зразумець, што прысяга дзеля славы Божай, або дзеля дапамогі бліжняму, або дзеля свайго апраўданьня справа слушная, няхай толькі будзе праўдзівай.
А што Хрыстос прысягаць не дазваляе, робіць тое не без прычыны: у тыя часы юдэі так прызвычаіліся прысягаць рознымі стварэньнямі, што ўжо не лічылі гэта за грэх, бо мелі за грэх толькі прысягу фальшывую. Значыць, Хрыстос паказвае, што ня толькі фальшывая прысяга імем Божым, але і праўдзівая прысяга нейкім стварэньнем, калі без патрэбы складзеная, грэх перад Богам. Не супярэчаць Закону Божаму тыя словы Хрыста. Бо і Закон у тым трэцім слове гэта заба-
Закона Божіего, бо и Законъ у томъ третиемъ слове того жъ боронить, где рече: «Не возмешь имени Господа Бога твоего», але прикладаеть «вотшче», абы кто клятвы въ малую речь не ставилъ.
Атакъ годиться Хрістианину, естли бы иначей быти не могло, клятвы, або яко тепер зовутъ, присягы вживати, яко для славы Божіей, тако естли бы у праве слушне была сказана. Для славы Божіей присягнулъ Авраамъ, Павелъ и иншіи. А о той, которую право судить, въ Исходе тако написано: «Ашче кто дастъ другу сребро или съсуд заховати, и оукрадеть ся из дому мужа того, и обряшчеть ся украдый, да тяжыт сугубъ, ашче ли не обряшчеться тать, да придеть господин дому пред судьи, и да ся кленеть, яко самъ не скористовалъ» (Исход 22).
Ту явне видишь, яко не только Богъ клятися допушчаеть, але часу потребы и повелеваеть.
ПЫТАНЬЕ
На чие имя маеть быти присяга?
ОТКАЗЪ
Вошло было теперешнего веку в обычай людемъ, ижь не только именемъ Самого Бога, але тежь именемъ пречистой Сына Божіего матки и иных святыхъ клялися, лечь той обычай не только естъ злый, але и нечестивый. Ест бо клятва призыванье Самого Бога на сведительство, яко Который вси речи ведаеть (Ісаіа 63). Лечь поневаж святій не ведають, што ся с нами дееть, для того не ест речь пристойнаа призыва™ оных на сведетство.
К тому, клятва естъ служба або поклон Богу, естли ест справедливаа. Служба пакъ Божіа ест Его слава. Прото кто на святыхъ присягаетъ, тотъ славу Божію от Бога отбераеть и оную святымъ, то ест, твари, отдаеть. Противу чому Самъ Богъ у пророка Ісаіи тако рече: «Славы Моея иному не дам, ни добродетели Моея истуканнымъ» (Ісаіа 42). А тако, не маеть никто иначей присягати, только на имя Божіе. Яко написано: «Господа Бога твоего бойся и Тому единому да служиши, и именем ся Его да кленеши» (Втор. Зак. 6).
ПЫТАНЬЕ
Што маеть пред собою мети человекъ, коли присягаеть? Бо некоторие мевають образ, на который руку кладутъ або и целують.
ОТКАЗЪ
Ачь тотъ былъ обычай сих теперешных часов, иже кто присягалъ, клалъ руку на образъ, а потомъ и целовалъ, нижели мы, христиане, не повинни есмо оных обычаевъ держати, которие соуть противу Слову Божіему или противу обычаем угодниковъ Божіихъ. Прото и въ присяганью мають христиане той обычай заховати, который або Самъ Богъ указалъ, або святій заховали.
То пакъ Святое Писмо клятву або присягу Самого Бога або коего святого выписуючи, часто воздвиженіе рукъ припоминаеть, а часомъ
раняе, калі кажа: «Не гавары імя Госпада, Бога твайго» і далучае: «надарэмна», каб хто не палічыў прысягу за справу няважную.
А калі так, належыць Хрысьціяніну, калі інакш быць ня можа, клясьціся, або, як цяпер кажуць, прысягаць, як дзеля славы Божай, так і на судзе, калі прысягае хто слушна. Дзеля славы Божай прысягнуў Абрагам, Паўла ды іншыя. А пра прысягу, пастаноўленую судом, у кнізе «Выхад» так напісана: «Калі б хто даў другому грошы або каштоўныя рэчы на захаваньне, і яны б былі скрадзеныя ў доме таго чалавека, калі злодзей будзе выяўлены, павінен выплаціць падвойнае адшкадаваньне. Калі б ня выяўлена злодзея, то тады той гаспадар дому стане перад Богам і прысягне, што ня выцягнуў рукі на дабро бліжняга свайго» (Вых. 22).
Тут ясна бачыш, што Бог ня толькі прысягаць дазваляе, але і падчас патрэбы прысягаць загадвае.
ПЫТАНЬНЕ
Чыім імем трэба прысягаць?
АДКАЗ
Увайшло ў цяперашнія часы сярод людзей у звычай ня толькі імем Самога Бога, але таксама імем прачыстай маці Божай ды імем іншых сьвятых прысягаць. Аднак тэты звычай ня толькі памылковы, але і бязбожны, бо прысяга гэта кліканьне ў сьведкі Самога Бога, Які ўсе справы ведае (Іс. 63). Паколькі сьвятыя ня ведаюць, што з намі робіцца, то і прызываць іх у сьведкі ганебная справа. Да таго ж прысяга, калі складзена справядліва, гэта служэньне або пакланеньне Богу. А паслужыць Богу значыць Яго праславіць.