Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Сёмы грэх не спадзявацца на Бога ды гневацца на Яго, такім быў валадар Ізраэльскі Саўл.
Восьмы думаць надта высока пра сваю праведнасьць або справядлівасьць, як той фарысэй, што на малітве хваліўся перад Богам сваёй справядлівасьцю ў такія словы: «Божа, дзякую Табе, што я
ливости. Яко онъ фарісей, который у молитве правду свою вычиталъ пред Богомъ сими словы: «Боже, хвалу Тобе вздаю, яко несмъ яко прочій человеци, — неправедници, хишчници, прелюбодеи или яко сей мытарь, пошчуся двойчи на суботу» (Лука 18: 10-14). Таковый лицемерыи совито грешять. Наперед, иже неправе розумеють, што естъ судъ Божій, и для тое причины не от правды ся Бога боять. Надъ то службу Божію собе приписують. Прото Хрістос Своихъ тако учить: «Егда сътворите повеленнаа вамъ, глаголите: яко рабы неключими або не потребны есмы, им же долъжни бехомъ, створихомъ» (Лука 17: 3-11).
Девятый трехъ сомънитися а не доверяти благодати Божіей, але помышляти, яко бы Богъ о насъ не дбалъ и отпустити намъ греховъ не хотелъ. Таковъ былъ Каин, который верити не хотелъ, абы ему Богъ отпустити мелъ, иже брата своего убилъ (Быт. 4). Тое жь и о Іуде, который Хріста продалъ, розумети маешь (Матф. 27: 3-10).
Десятый трехъ не терпети а непріимати завдячьне, што Бог допушчаеть, або Богу неправду и немилость приписовати.
Одинадцатый трехъ не дбати о Божіе Слово, або ся его откинути або къ воли людемъ, або для страха, яко Петрь учинилъ.
Двенадцатый уповати на свою силу, мудрость або на иного што. Яко Сеннахирим, на свою силу уфаючи, хотелъ вывернути царество Іудейское (Ісаіа 36).
ПЫТАНЬЕ
Скажи, яко Богъ караеть, кто грешить напротивъ первому слову? ОТКАЗЪ
Напервей караеть Бог помстою духовною. Яко Апостолъ пишеть, иже ідолослужителие Царствія Божія не наследять (Гал. 5:11-21). Ка­раеть теже и зде Богъ ідолослуженіе голодомъ, войнами, моровымъ поветриемъ, полоненьемъ и иншими таковыми язвами. Яко у Ста­римъ Законе людъ Ізраилъский часто каралъ Богъ ни для чого только для того, иже Его опушчали, а чужимъ богомъ служили.
И ныне всех хрістианъ скаралъ, некоторих слепотою, иншихъ не­волею подъ Турецскимъ або подъ Антихрістомъ Римскимъ. А мусить так быти. Бо тако Богъ обецалъ, даючи Свое приказанье, где рече: «Я есмъ Господь Богъ твой крепокъ и ревнивъ, отдаваючи безакониа от­цевъ на чада до третиего и до четвертого роду ненавидяшчимъ Мене».
ПЫТАНЬЕ
Што Богъ обецуеть темъ, который тоее заповеди остерегають?
ОТКАЗЪ
Яко на незбожных двоя помста, потому же и тым, который заповедей стерегуть, двоя маеть быти заплата: одна — вечная, а другая дочасная. О вечной Хрістос тако рече: «Ашче хочешь внити въ животъ, заховай запо­веди» (Матф. 19:16-30). А зде потому жь рече: «Чиню милосерьдие надъ многими тисечьми любяшчими Мя и храняшчими заповеди Моя».
не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы ў тыдні» (Лк. 18: 11-12). Такія крывадушнікі двойчы грашаць: перадусім яны няправільна мяркуюць, які ёсьць суд Божы, ды з гэтай прычыны ня маюць страху Божага; апроч таге заслугі Божыя сабе прыпісваюць. Дзеля гэтага Хрыстос так Сваіх вучыць: «Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Слугі мы не зарадныя, што павінны былі зрабіць, зрабілі”» (Лк. 17: 10).
Дзевяты грэх сумнявацца ды не давяраць ласцы Божай, думаючы, што Бог пра нас ня дбае ды ня хоча нам грахоў прабачаць Такім быў Каін, які не хацеў верыць, што Бог даруе яму забойства брата (Роду 4). Гэтаксама мяркуй пра Юду, які прадаў Хрыста (Мц. 27: 3-10).
Дзесяты грэх ня зносіць ды не прыймаць удзячна тое, што Бог дапускае, або няпраўду ды няміласьць Богу прыпісваць.
Адзінаццаты грэх ня дбаць пра Слова Божае або яго выракацца ці то па волі людзей, ці то, як Пётр, дзеля страху.
Дванаццаты грэх спадзявацца на сваю моц, розум або на што іншае, як Сэнахірым, на сваю сілу спадзеючыся, хацеў зьнішчыць валадарства Юдэйскае (Іс. 36).
ПЫТАНЬНЕ
Скажы, як Бог карае тых, хто грашыць супраць першага слова?
АДКАЗ
Найперш карае Бог пометай духоўнаю, як Апостал піша, што балванахвальцы не атрымаюць Валадарства Божага (Гал. 5: 11 -21). Таксама і ў гэтым жыцьці Бог карае балванахвальства голадам, войнамі, пошасьцю, палонам ды іншымі падобнымі плягамі. У Старым Запавеце Бог часта караў народ Ізраэльскі не дзеля чаго іншага, як дзеля таго, што Яго пакідалі ды чужым багам служылі.
I зараз усіх хрысьціянаў Бог скараў: адных сьлепатою, другіх няволею пад Турэцкім або пад Рымскім Антыхрыстам. I мусіць так быць, бо так Бог абяцаў, даючы Сваё прыказаньне, калі сказаў: «Я Госпад, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае дзяцей за няправасьць бацькоў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня адносна тых, каторыя Мяне ненавідзяць».
ПЫТАНЬНЕ
Што Бог абяцае тым, хто захоўвае гэтае прыказаньне?
АДКАЗ
Як бязбожным падвойная помета, так і тым, хто прыказаньні захоўвае, падвойная мае быць узнагарода: адна вечная, а другая дачасная. Пра вечную Хрыстос так казаў: «Калі хочаш увайсьці ў жыцьцё вечнае, спаўняй прыказаньні» (Мц. 19: 17). Ды ў гэтым прыказаньні таксама сказаў: «Аказваю міласэрнасьць аж да тысячнага пакаленьня тым, каторыя любяць Мяне і спаўняюць прыказаньні Мае».
Милосерьдие чинить Богъ над нами, коли намъ грехи отпушчаеть, а изъ грешныхъ праведъными чинить, абы есмо достойны вечного живота были. А тые речи соуть вечные заплаты. Лечь над то и на симъ свете таковых Богъ не опушчаеть, который Его приказанья стерегутъ, Ему Самому служатъ, яко, наприкладъ, Даніилъ, Іереміа и инъшихъ много.
ПЫТАНЬЕ
Говори вторую заповедь.
ОТКАЗЪ
Вторая заповедь естъ: «Не учинишь собе образа ани всякого упо­добил, которое естъ на небеси высоко, и которое на земли низъко, и которое в водахъ подъ землею».
ПЫТАНЬЕ
Яко тое маю разумети? Чи ли и собе чинити образа Богъ заказуеть, чи ли только поганьскихъ кумировъ?
ОТКАЗЪ
Напервей такъ разумети маешь, иже яко у первой заповеди заказуеть Богъ духовного идолослужениа, а Собе духовную службу зоставляеть, тако въ второй заповеди заказуеть и теломь образомъ служити. А на тое пытанье, где еси пыталъ, естъли бы только поганьских балъванов чинити боронилъ Господь, тако тобе отказую, иже не только ложным богом образа Богъ чинити заказуеть, але и Собе, и ангеломъ, и людемъ ачь пакъ святымъ. Бо ясне рече: «Ни всякого уподовиа».
О чомъ ешче доводней в Пятых книгахъ тако заповедуеть Мойсей: «Не видисте никакова уподобиа в той день, егда глаголалъ к вамъ Господь Богъ на горе Ориве от среды огня, да некогда прельшчены, учинили бы есте собе кумира, или уподобление мужеска пола, или женьска, или образъ всякого звера, иже на земли, или птиць, или га­дов» (Втор. Зак. 4). Бачишь ли, што говорить Мойсей? Иже для того Богъ, говорячи къ сыномъ Ісраилевымъ, не явилъся имъ ни въ одномъ какимъ образе, абы потомъ собе образовъ не чинили?
ПЫТАНЬЕ
Ино на оный часъ только жидомъ не годилося мети образовъ, по­неже ни какова образа Божиа не видели, лечь потом Сынъ Божій, пришедши и тело принявши, бысть людемъ Богъ видимый, прото го­диться намъ вже образы мети?
ОТКАЗЪ
Правда естъ, иже ся Богъ сталъ видомый в Сыну Своимъ. Бо и Самъ Хрістос поведелъ къ Филиппу: «Видевый Мене, виде Отца, яко Азъ въ Отци и Отець въ Мне естъ». Лечь предъся оного первого зака­занья не отнялъ, ани отставилъ, але болей потверьдилъ, где ко самараныне рече: «Жено, вероуй Ми, яко грядеть часъ, егда ни въ горе
Міласэрнасьць чыніць нам Бог, калі прабачае грахі ды з грэшных робіць нас справядлівымі, каб былі вартыя жыцьця вечнага. Гэта вось узнагароды вечныя. Але да таго і на гэтым сьвеце не пакідае Бог тых, хто прыказаньняў Ягоных пільнуецца ды Яму Самому служыць, як, напрыклад, Ён не пакінуў Данііла, Ярэмію ды многіх іншых.
ПЫТАНЬНЕ
Гавары другое прыказаньне.
АДКАЗ
Другое прыказаньне: «Не рабі сабе вобраза і ніякай выявы таго, што ўверсе ў небе, ані што на зямлі ўнізе, ані што ў вадзе ніжэй зямлі».
ПЫТАНЬНЕ
Як гэта маю разумець? Ці ж і Сваю выяву Бог рабіць забараняе, ці толькі паганскіх балваноў?
АДКАЗ
Перадусім так разумець гэта мусіш: як у першым прыказаньні Бог забараняе духоўнае балванахвальства ды Сабе пакідае духоўнае пакланеньне, гэтаксама ў другім прыказаньні Ён забараняе целам пакланяцца выявам. А на тое тваё пытаньне, ці Госпад забараняе рабіць толькі выявы паганскіх балваноў, так табе адказваю: Бог забараняе ствараць ня толькі выявы багоў фальшывых, але і Свае выявы, і анёлаў, і людзей, нават сьвятых. Бо ясна сказаў: «Ніякай выявы».
Пра гэта ў Пяцікніжжы яшчэ больш пераканаўча запаведуе Майсей: «Ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас Госпад на тары Гарэб пасярод агню, каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, вырабляючы яго на падабенства мужчыны або жанчыны, або выяву якой-небудзь жывёліны, каторая знаходзіцца на зямлі, або птушкі, што лётае ў небе, або паўзуноў» (Паўт. Зак. 4). Ці бачыш, што кажа Майсей? Ці ж не дзеля таго Бог, гаворачы да сыноў Ізраэля, не зьявіўся ім у нейкім вобразе, каб потым яны не стварылі сабе балваноў?
ПЫТАНЬНЕ
Можа, на той толькі час гебраям не дазвалялася мець выяваў, бо яны ня бачылі аніякага Божага вобразу. Аднак потым Сын Божы, прыйшоўшы ды цела прыняўшы, стаўся бачным для людзей Богам, дзеля гэтага можна ўжо мець нам выявы?
АДКАЗ
Праўда, што Бог стаўся бачным у Сваім Сыне, бо і Сам Хрыстос казаў да Піліпа: «Хто бачыў Мяне, той бачыў Айца, бо Я ў Айцы і Айцец у-ва Мне». Аднак таго папярэдняга прыказаньня Госпад не адмяніў, але яшчэ больш яго сьцьвердзіў, калі сказаў самаранцы: «Жанчына, павер Мне, што набліжаецца час, калі ані на гэтай тары, ані ў Ерузаліме ня будзеце пакланяцца Айцу» (Ян 4: 21). А крыху ніжэй да той жа жанчы-
сей, ни въ Іерусалимехъ поклоните ся Отцоу» (Іоан 4: 5-46). А мало нижей къ той же жене мовить: «Духъ естъ Богъ, и иже кланеють ся Ему, Духомъ и истинною достоитъ кланетися».
Се видишь, яко зверховные речи отставляетъ Господь. Але абы есь ведалъ, иже и по воплошченью Сына Божіа не хочетъ Богъ, абы Ему образы чинены, прочти речь святого Апостола Павла, которую мелъ къ Афиньским, где межи иными словы тако рече: «Бог, сътворивый миръ и вся, яже в немъ, сей небу и земли Господь сый (святый), не в рукотвореныхъ храмехъ живеть, ни от роук человеческыхъ оугоженіа приемлеть» (Деан. 17: 16-18: 41). Изъ которихъ словъ явно естъ, иже Апостол не о ложнымъ якимъ бозе говорить, але о Самомъ истиннымъ живымъ. Бо такъ рече: «Богъ, створывый миръ», а предъся ясне при­далъ, иже тотъ Богъ оугоженіа от рукъ человечихъ не приемлеть.