Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
А тое для того Духъ Святый написалъ, абы цари, князи и иныи преложении ведали, иже тое на ихъ уряд залежить, абы всякие балъ­ваны и ложные службы губили и выкореняли. Таковыхъ бы теперь по всехъ Рускихъ земляхъ вельми пильная потреба, где ся ідол и розличныхъ балвановъ вже от колька сот летъ такъ намножило, иже за ними и Бога людъ посполитый забылъ. Лечь о томъ иншого часу ширей напишемо.
ПЫТАНЬЕ
Говори третее приказанье.
ОТКАЗЪ
«Не возмешь имени Господа Бога твоего вотшче або напрасно».
АДКАЗ
Як першага, так і гэтага прыказаньня парушальнікі будуць пакараны і вечнымі, і цялеснымі пакутамі. Пакараў Богсыноў Ізраэльскіх, калі яны стварылі сабе выяву цяляці, так што за адзін дзень было іх забіта дваццаць тры тысячы (Вых. 32; 1 Кар. 10: 7-8). Пакараў Бог таксама Салямона, калі ад ягонага сына адступілася дзесяць каленаў Ізраэльскіх (1 Валад. 12).
Ня кажучы пра плягі мінулыя, памятайма на новыя, як Бог цяжка пакараў валадара Канстанціна, сына Львова, ды ягоную матку Ірыну. Па іхняй намове панастаўляна было абразоў па храмах Божых ды загадана было ім маліцца (чытай Номаканон, гэта значыць, правіла сёмага Сабору). Спачатку тая валадарка Ірына асьляпіла свайго сына Канстанціна, загадаўшы, каб яму вынялі вочы. А потым ён матку ў зьневаленьне саслаў. Ды, урэшце, і сам ён, бязьдзетны, згінуў, пасьля чаго і валадарства адыйшло да іншага народу (пра гэта пішуць Платына ды Эгнацы).
ПЫТАНЬНЕ
Што абяцае Бог тым, хто выявам ня кланяецца ды іх не стварае?
АДКАЗ
Як парушальнікаў Бог карае і вечнымі, і часовымі пакутамі, так, зноў жа, тым, хто спаўняе гэтае прыказаньне, Бог і тут дабром плаціць, і потым абяцае жыцьцё вечнае. За ўзор маем Эзэкію ды Ёсію, валадароў Юдэі, якіх Бог ад усіх ворагаў моцна бараніў, бо яны гэтае прыка­заньне выконвалі, усіх балваноў зьнішчаючы. Нават таго медзянога зьмея, створанага Майсеем паводле Божага загаду (Лічбы 21), калі людзі пачалі яму маліцца, пабожны валадар Эзэкія зьнішчыў, хаця той зьмей быў вобразам Сына Божага Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Пра гэтага Эзэкію так Дух Сьвяты напісаў: «I паклаў ён надзею ў Госпадзе, Богу Ізраэля, і падобнага да яго не было між усіх валадароў Юды як пасьля яго, так і перад ім» (2 Валад. 18). Гэтаксама і пра Ёсію напісана, што перад ім не было такога валадара, які б так навярнуўся да Госпада (2 Валад. 23).
А гэта дзеля таго Дух Сьвяты напісаў, каб валадары, князі ды іншыя начальнікі ведалі, што іхні абавязак усякіх балваноў ды фальшывыя пакланеньні зьнішчаць ды выкараняць. Такія начальнікі па ўсіх Беларускіх землях зараз вельмі пільна патрэбныя, бо ідалаў ды ўсялякіх балваноў за некалькі соцень гадоў тут так намножылася, што за імі люд паспаліты на Бога забыўся. Але пра гэта іншым разам падрабязьней напішам.
ПЫТАНЬНЕ
Гавары трэцяе прыказаньне.
АДКАЗ
«Не гавары імя Госпада, Бога твайго, легкадумна або надарэмна».
ПЫТАНЬЕ
Яко тое маю розумети?
ОТКАЗЪ
Яко у первом слове далъ намъ Богъ науку, якое маеть быти нашое сердце, а въ второмъ слове, яко и теломъ Ему Самому служити вси повинни, тако у томъ третиемъ слове навчаеть насъ, яко языка своего маемъ къ чти Его вживати. То естъ, абы есмо под заслоною имени Божіего нашое славы, пожитку и иныхъ таковых речей не искали. А Его Самого абы есмо славили, взывали и благодарили.
ПЫТАНЬЕ
Которые суть добрые дела того приказанья, которые чинити маемъ?
ОТКАЗЪ
Напервей естъ взывание, другое благодареніе или дякованье. Третее выславленіе. Четвертое исповеданіе. Пятое навчаніе правды. Шостое клятвы або присягы захованье. Тые суть добрие дела третиего слова.
ПЫТАНЬЕ
Яко маемъ Бога възывати?
ОТКАЗЪ
Взывати Бога никто не можеть естъли бы первей не позналъ Сына Его, иже естъ единый ходотай нашъ Богу Отцу. Бо егда человекъ хочеть призывати Бога, за того жь ему на память приходить недостой­ность его, а совесть или сумненье знаючи до себе грехи, не смееть уповати на Бога, и того для Его не призываеть.
Прото потреба ведати, иже до насъ Богъ ласкавъ и милостивъ Христа деля, и для Него грехи отпушчаеть и молитвы наши слышить. Той бо естъ нашъ единый ерей, который з насъ недостойныхъ чинить достой­ными и Богу любыми.
ПЫТАНЬЕ
Которые суть дела противу тому приказанью Божіему?
ОТКАЗЪ
Напервей — не призывати Бога часу потребы и не благодарити Его(1).
Призывати на помочь святыхъ вже усопъшихъ и оныхъ ходотаими чинити предъ Богомъ (2).
Ложное ученіе сеяти и того боронити, а правое учение гудити, хулити и затирати (3).
Непобожные службы Богу собою постановляти или от иного кого вымышленые держати (4).
Правого ученіа не исповедати, наболей въ время гонениа (5).
Евангелиа святого не учити, кто бы на тое избранъ (6).
Часу незгоды въ Церкъви правды не съзнати, естли бы на кого залежало (7).
ПЫТАНЬНЕ
Як гэта маю разумець?
АДКАЗ
Як у першым слове даў нам Бог навуку, якім мае быць нашае сэрца, а ў другім слове як целам Яму Самому служыць усе павінны, так у гэтым трэцім слове Ён вучыць нас языком нашым Яго шанаваць. Значыць, каб мы пад заслонаю імя Божага не шукалі нашае славы, прыбытку ды падобнага, але каб Яго Самога славілі, клікалі ды Яму дзякавалі.
ПЫТАНЬНЕ
Якія добрыя справы маем рабіць паводле гэтага прыказаньня?
АДКАЗ
Першая прызываньне, другая дзякаваньне, трэцяя праслаўленьне, чацьвёртая вызнаньне, пятая навучаньне праўдзе, шестая захаваньне клятвы або прысягі. Гэта добрыя ўчынкі паводле трэцяга слова.
ПЫТАНЬНЕ
Як маем Бога прызываць?
АДКАЗ
Прызываць Бога ніхто ня можа, калі перш не спазнае Ягонага Сына, адзінага нашага Заступніка перад Богам Айцом. Бо калі чалавек хоча прызываць Бога, з-за таго, што прыходзіць яму на памяць ягоная недасканаласьць ды сумленьне нагадвае пра грахі, не асьмельваецца ён спадзявацца на Бога і Яго не прызывае.
Таму трэба ведаць, што Бог мае да нас ласку і міласэрнасьць дзеля Хрыста, і дзеля Яго прабачае нам грахі і чуе нашыя малітвы. Хрыстос бо наш адзіны Сьвятар, які нас, нявартых, робіць вартымі і Богу любымі.
ПЫТАНЬНЕ
Якія ёсьць учынкі супраць гэтага прыказаньня Божага?
АДКАЗ
Першае не прызываць Бога ў час патрэбы і ня дзякаваць Яму.
Другое прызываць у дапамогу сьвятых, што памерлі, ды рабіць іх заступнікамі перад Богам.
Трэцяе фальшывае вучэньне сеяць ды яго бараніць, а праўдзівае вучэньне ганьбіць, зьнеслаўляць ды зьнішчаць.
Чацьвёртае блюзьнерскія пакланеньні Богу самім пастанаўляць або кімсьці іншым выдуманых пакланеньняў трымацца.
Пятае праўдзівае вучэньне не вызнаваць, асабліва падчас перасьледу.
Шостае Сьвятому Эвангельлю не вучыць, калі хтосьці на гэта абраны.
Тежь всякіе хулы на Бога суть противу того приказанья (8). Яко естъ слова Епикуреи, ими же нечестивіи осмевають Бога и Слово Его за басьни осужають. Тежь ругания противу Бога, яко слова фараона, Равсака и фарісей на Христа и на Его Апостолы (Исход 5, 4 Цар. 18, Матф. 12, Іоан 12).
Ешче слова, которими розслабляется вера в немошчныхъ и меншееть Божіа слава (9).
Тежь и они тяжко грешать, который словъ Божественныхъ от Писма Нового или Ветхого Завета ко блазеньству вживають (10).
Тежь чародейници и чародейнице, ведьмы и ворожбиты противу того слова грешать, хотя жь пакъ часомъ на ихъ шептанье люди и скотъ здоровы бывають (11).
Ешче противу того приказанья суть кривые клятвы або присяги. Бо таковый человекъ именемъ Божіемъ покриваеть грехи свои (12). А к тому поневажь, кто кленеться сведъкомъ собе призываеть Бога, прото будеть ли клятися криво, обидить славу Божію, бо хочеть, абы Бог его неправде посведъчилъ. А ешче кроме того, кто ся криво кленеть за ма­лую речь судъ Божій собе маеть. Бо кленется, абы его Богъ скаралъ, естъли бы неправду говорилъ, а самъ ведаетъ, иже неправду кажетъ, а предся гневу Божіего на себе призываеть, а потому знати, иже его ничимъ ставить. Бо естли бы ся гнева Божіего боялъ, ино бы его противу себе не призывалъ. Прото, иже такъ много греховъ естъ въ кривой клят­ве, повиненъ каждый стеречи себе пилъно, абы клятвамъ не повыкалъ.
На остатокъ противу тому третиему слову суть злореченья и проклианья (13). Бо кто проклинаеть, призываеть Бога противу Его прика­занья, абы человека скаралъ, которого Богъ любити велелъ. Яко той трехъ есть великъ, обачишь, естли и гараздъ вырозумеешь, иже не можетъ быти самъ одинъ, але и иные грехи с собою тягнеть.
Напервей, кто проклинаеть, не маеть въ учтивости Бога, бо поменити Бога естъ Его призыва™. Богъ пакъ маеть быти съ страхомъ и з великою учтивостию призыванъ. Лечь проклинанья бывають ляда с причины, часомъ напрасно, часомъ и зъ гневу, безъ страха Божія и учтивости Его.
Надъ то, не маеть Бога никто призыва™, абы кому шкодилъ, а кто проклинаеть, для того Бога въспоминаеть, абы зашкодилъ оному, кого злоречить. Лечь Богъ всехъ любити велелъ. Пророки ачь неколи проклинають и злоречать, но только хульником и нечистивымъ, иже ис­тинное ученіе и правдивую службу непрестанно гонили. Лечь мы та­кового проклинанья в обычай брати не маемъ.
Кто бы тежь кому своимъ житиемъ або норовы взоръ къ злому подалъ, або от веры правой отвелъ, той противу тому второму слову грешить.
ПЫТАНЬЕ
Годить ли ся человеку Хрістианьскому присягати, чи ли не?
Сёмае падчас нязгоды ў Царкве праўды ня вызнаць, калі б ад некага гэта залежала.
Таксама ўсякае зьнеслаўленьне Бога парушае гэтае прыказаньне, як, напрыклад, выслоўі эпікурэйцаў, якімі бязбожнікі кпяць з Госпада, уважаючы Ягонае Слова за глупства. Таксама лаянка на Бога, як словы фараона, Рабсака, фарысэяў на Хрыста ды на Ягоных Апосталаў (Выхад 5, 2 Валад. 18, Мц. 12, Ян 12). Яшчэ словы, якія ў нямоглых веру аслабляюць ды зьмяншаюць славу Божую. Таксама і тыя цяжка грашаць, што ўжываюць дзеля блюзьнерства Божае Слова са Старога ці з Новага Запавету.
Таксама чарадзеі і чарадзейкі, вядзьмаркі і варажбіты грашаць супраць гэтага прыказаньня, хаця часам ад іх шаптаньня людзі ды жывёла здаравеюць.
Яшчэ парушаюць гэтае прыказаньне фальшывыя клятвы або прысягі, бо тады чалавек імем Божым прыкрывае свае грахі. Да таго ж той, хто прысягае, прызывае сабе ў сьведку Бога, таму, прысягаючы фальшыва, ён абражае Божую славу, хочучы, каб Бог пацьвердзіў ягоную няпраўду. Акрамя таго чалавек, які прысягае фальшыва, за нішто ўважае суд Божы. Бо прысягае, каб яго скараў Бог, калі ён няпраўду скажа, а сам ведае, што гаворыць няпраўду, аднак усё роўна гнеў Божы на сябе кліча. Відочна, што такі чалавек за нішто Божы гнеў лічыць, бо калі б яго баяўся, тады б яго на сябе ня клікаў. Калі ж так шмат грашыць той, хто прысягае хлусьліва, павінен кожны пільна сьцерагчыся, каб не прызвычайвацца прысягаць.